За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
В. 45—47. Якая вялізарная розьніца паміж верай Давідовай, што праявілася ў гутарцы зь Філістынам, а насьмешлівай моваю Гольятавай. У гэтай гутарцы, каторую ён звычаям тых часоў вёў перад дуэляй з Гольятам, характарызуе яго моцная надзея на Бога Ізраільскага, каторая не дапушчае навет думкі аб паражцы! „I Бог, на каторага здаўся, стаіць ля боку ягонага; дорыць сэрца яго супакоем, вочы цямкасьцяй, а рукі — пэўнасьцяй“ (Ромбэрг).
В. 48—51. Давід згледзіў адно незабясьпечанае месца на целе апанцыранага праціўніка і лучае ў яго першым пушчаньнем з пушчалкі. Як усі, выцятыя ў лоб, валіцца Гольят тварам на зямлю. А Давід адсякае волату галаву і забірае ў яго зброю. (Лук. 11, 21— 22.) Бачачы гэта, Філістыны пусьціліся ўцекі, а заімі пагналіся Ізраільцяне, б’ючы іх на галаву. „Якую борздую зьмену ўчыніла воля Божая!“
Г.М.
ІІрактычныя парады
I. Лекцыя для хлапцоў. Хоць галоўную думку нашага тэксту можна прытарнаваць аднолькава як да малцаў, так і да дзяўчат, аднак вопратка гэтае думкі балей лучыць да перакананьня малцам. Геройства, ходаньне й перамога, разьвіваньне вёрткасьці, зручнасьці і адвага маюцьу сабе штось прыцягаючае цяперашняй моладзі, што вельмі цікавіцца спортам. Аднак надзвычайна важна, каб малцы вычулі розьніцу паміж цяперашнімі героямі спорту а Давідам, напоўненым Сьв. Духам. Мусім упрасіць сабе ў Бога ласку, каб нам удалося апавяданьням сваім закрануць дабрародныя струны іхняга сэрца, выясьніць і зацікавіць іх боскім геройствам!
2. Прадстаўніцтва. Разгледзім лекцыю нашую з гледзішча Хрыстацэнтрычнага, г.зн. на ліні, вядучай ад Давіда да Хрыста. У сувязі з прадстаўніцтвам, каторае Давід і Гольят прынялі ад сваіх народаў, адзін ізь іх ё мініатурны абраз шайтана, а другі — Хрыста. Гэтак, Гольят прыпамінае нам шайтана, каторы горда выступае проці Хрыста, як прадстаўнік свайго гаспадарства і сваіх падданых, затое ўчынак Давідоў прыпамінае нам Хрыста, каторы адзін бяз жаднае зброі, пагрэбаваны й бедны, у паслушнасьці падыймае ходаньне із шайтаном і войскам ягоным і проці ўсялякае лёгікі дастае свайму народу перамогу.
3. „Хай дзеці аглядаюць!” Трэба зьвярнуць увагу на менаванае вымаганьне цяперашняе пэдагогікі. Паказуючы на вушак дзьвярэй залі альбо на які стоўп ці калённу, можам ім даць паняцьце аб вышыні Гольятавай (глянь выясьненьні). Каб хоць сяк-так маглі сабе прадставіць сілу Гольятаву, трэба ім сказаць, што ў гістарычным музэі ў Дрэздэне ё панцыр караля Аўгуста Магучага вагі 27,5 кг, калі тымчасам панцыр Гольятаў важыў 81850 кг. Мусім ім такжа разьвіць і прадставіць па магчымасьці найплястычней абраз непавароткасьці Давідовай у зброі Саўлавай. Давіду было тады найменей 18 год, і быў ён маладзён вялікі.
4. Адвага й пакора, дзьве якасьці характару, каторыя не заўсёды жывуць пад аднэй
страхой; знаходзім іх у Давіда. На гэтую харошую рысу характару Давіда належыла-б зьвярнуць уваіу моладзі, што так часта высокага пагляду аб сабе. Заўсёды Давід аддае Богу хвалу і разам з тым адзначаецца выняткавай адвагай у вадносінах да зьвярат і людзёў.
5. Вера й нявера так дасканальна зьілюстраваны ў вабходжаньню Саўлы й Давіда, што належа, ня пушчаючы ў ваддаль, зьвярнуць увагу на характар аднаго й другога.
Вера ё надзеяй (в. 32 й 37), робе шчасьлівыя спробы (в. 34 й 35), мае собскую лёгіку (в. 36), спадзяецца вылучна на Бога (в. 31), ня грэбуе малымі, але Богам дадзенымі сяродкамі (в. 40), дзеіць у Божым імені (в. 45), прадбача канчальную перамогу справы Божае (в. 46 й 47). Цяпер разгледзь бязьверства Гольятава і сумлевы Саўлавы.
6. Сумленнасьць у спаўненьню штодзенных павіннасьцеў была аднэй зь якасьцеў Давідовых, каторыя ўчынілі яго дастойным благаслаўленьня Божага. Есьць ён добрым пастыром, што зь небясьпечнасьцяй для собскага жыцьця бароне авечкі свае (33), з гэтага боку ён ёсьць сымболям Хрыстовым. Харошы прыклад моладзі да насьледаваньня.
7. За што ходаецца цяпер нашая моладзь ? Давід ходаўся за чэсьць Божую (в. 45) і за волю роднага народу. Цяпер шмат хто ходаецца толькі за сябе (долькі боксэраў), пустыя карысьці, надгароды, славу.
8. Пушчалка складалася із шнюрка або сплеценага валосься, пры чым пасярэдзіне быў кавалак скуры, куды ўкладаўся камень (1 Сам. 25, 29). Пушчалі зь яе такім спосабам, што бралі абодва канцы шнюрка, рабілі некалькі колаў у паветру і пуптчалі камень, каторы мог лучыць у мэту на далячыні да 600 мэтраў. Цяпер крывіцкія (беларускія) хлапцы на сяле робяць пушчалкі з кароткае палкі або прутка, адзін канец яго рашчапіўшы. У рашчэп укладаецца камень.
Е.Ц.
Малодшым дзяцём
Давід і далей пасьціў авечкі свайго бацькі. Неўспадзеўкі прыходзе весьць, што нягодныя Філістыны йзноў пачалі вайну. Старшыя браты Давідовы мусілі апрануць вайсковыя мундзеры і пайсьці на вайну. Давід вельмі ахвотна пайшоў-бы зь імі, але мусіў астацца ля сваіх авец, бо так загадаў бацька.
Аднаго дня прыйшоў парабак і казаў яму зараз ісьці дамоў. Парабак гэны меў астацца ля стады. Дык Давід пайшоў дамоў. Стары Ісай вельмі ўсьцешыўся, бачачы надыходзячага сына. Мелі яны вельмі шмат чаго расказаць сабе, бо ня бачыліся надта даўно. „Як паводзіцца маім братом?" — папытаўся Давід. „Нічагусенькі ня ведаю, — адказаў Ісай, — ужэ некалькі тыднеў ня маю ад іх жаднае весткі. Можа-б ты заўтра пайшоў да іх і даведаўся, піто парабляюць? Пэўне ўжэ даўно ня бачылі белага хлеба, дык вазьмі ежыны ў кошык і зараз назаўтрае краніся ў дарогу". Сьпяшаючыся, Д авід за малым не забыўся ўзяць із сабою свае пушчалкі, але ў вапошнюю часіну падумаў сабе: „Хто ведае, на што яна можа яшчэ згадзіцца ў дарозе" — і ўзяў яе із сабою.
Неўзабаве ён знайшоў табар. „А дзе жаўнеры?" — папытаўся ён у вартаўніка, сьцерагучага жаўнерскія рэчы. „Адно што выйшлі, каб пайсьці ў бітву зь Філістынамі. Глянь, глянь, — сказаў, паказуючы палцам. — Там на ўзгор’ю стаяць, чакаючы бітвы“. Яны ўчулі ваенную песьню. Давід падзякаваў вартаўніку і пабег у паказаным яму кірунку. Знайшоўшы братоў, прывітаўся зь імі і папытаўся, як маюцца. „Нягодна, — адказалі яны. — Стаім тут ужэ некалькі тыднеў і ня маем адвагі ўдырыць на Філістынаў. Волат Гольят задаў нам страху. Глянь, глянь, вось ізноў ідзе!“ „Хто йдзе?“ — пытаўся Давід, але цяпер ужэ сам мог яго абачыць, як выходзіў зь непрыяцельскага табару. Быў гэта запраўды волат не абы які. (Апісаць.) Падыйшоў да самога ўзгор’я, на каторым стаялі
Ізраіліты, і пачаў крычэць з усяе сілы: „Ах вы, трусы! Ці доўга япічэ будзеце так стаяць? Хадзеце, памераемся. Што, баіцеся? Га-га-га!“ Давід ажно задрыжэў, чуючы ягоны голас. Але волат крычэў далей: „Вышлеце найдужшага з вас, каб біўся за мной: калі мяне пераможа, будзем усі вашымі нявольнікамі; а калі я яго перамагу, тады вы будзеце служыць нам. Ну што, ці нямашака ніводнага адважнага з паміж вас? Хто-ж паходаецца за мной? Гэта-ж вы служыце Богу — Егове. Ці-ж ня можа Ён вам памагчы? Як відаць, дык Бог ваш зусім ня дужшы за нашых багоў!“
Чуючы гэта, Давід аглянуўся наўкола сябе і сказаў, узлаваўшыся: „Як-жа сьмее гэны бессаромны чалавек сьміяцца з нашага Бога? Гэта-ж вы не павінны яму дазволіць гэтага!“ Жаўнеры ажно заскрыгаталі зубамі за злосьці, аднак адказалі: „Але, але хто-ж можа выступіць проці гэт’кага дужасіла? На гэта ніхто з нас не адважыцца. Таму, хто яго пераможа, кароль абяцаў даць вялікую надгароду, але дагэтуль ніхто не аказаўся".
„Гэта-ж наш Бог дужшы за Гольята, — сказаў Давід, — а калі-б хто адважыўся ў імені Божым і з помачай Божай пачаў ходацца, тады мог-бы быць пэўным, што Бог яму паможа!“
Некаторыя із жаўнераў адно ўсьміхнуліся, чуючы Давіда, іншыя йзноў дзівіліся зь яго, а найстаршы брат ягоны пачаў яму ўпікаць: „Гэй, паслухай, малы, ты патрапіш, праўда, абходзіцца з авечкамі, але ня знаешся на вайне. Будзе шмат ляпей, калі пойдзеш дамоў, замест тут мудрагеліць".
У часе гэтае гутаркі іхняе надыйшоў каралеўскі пасланец, наказуючы, што кароль канечне хацеў-бы знайсьці маладзёна, каторы захацеў-бы біцца з волатам. Прыведзены да караля Давід яму нізка пакланіўся. „Дык гэта ты дадаеш адвагі маім жаўнерам, — сказаў Саўла, — пэўне нязадаўга сам будзеш адважным жаўнерам; а цяпер яшчэ замалады“.
Давід выпрастаўся й сказаў з агнём уваччу: „Чаму-ж бы я ня мог ходацца з волатам? Бог Усемагучы напэўна мне паможа?" Падабалася гэта каралю, дык загадаў ён убраць яго ў зброю ды даць меч і іпчыт. Але Давід пакруціў галавой. „Мячом не патраплю біцца, бо я да гэтага ня прывык. Але добра, што я забраў із сабою пушчалку! Цяпер адно трэба знайсьці яшчэ некалькі гладкіх каменчыкаў!" На гэта кароль зацеміў: „Дарагі хлопча! Вельмі гэта добра з твайго боку, што ты хочаш ісьці біцца, але недацаняеш свайго праціўніка: ён рыцар з моладасьці, а ты хочаш зь ім ходацца?“ Давід адказаў скромна: „Пасьціў слуга твой...“ (в. 34, 35, 37). „Дык ідзі, а Бог няхай будзе з табою!“ — сказаў Саўла, падаючы адважнаму маладзёну руку.
Давід борзда пабег у цурок, выбраў сабе 5 гладкіх каменчыкаў і ўлажыў у свой пастырскі хатуль, потым, узяўшы пушчалку, выйшаў на пераймо волату. Перад тым яшчэ падняў вочы ў неба, просячы ў Бога помачы. Цяпер мог ужэ адважна пачаць бітву.
Калі яго абачыў Філістын, дык пачаў сьміяцца голасна: „Ці я сабака, што йдзеш на мяне зь кіем? Пажджы ты, мальча, дам тваё цела птушкам на жыр!“ Пачуўшы гэта, Філістыны пачалі пляскаць у далоні і голасна сьміяцца, але пасьлей прыглядаліся цікава, чакаючы, што Давід на гэта адкажа. А мо’ збаіцца? О не, Давід зусім супакойна адказаў волату: „Ты йдзеш да мяне...“
Сказаўіпы гэта, Давід пабег на сустрэчу Філістыну; як га дастаў ён з хатуля камень, улажыў яго ў пушчалку, намэціўся й лучыў волату проста ў лоб, так што той, аглушаны, паваліўся на зямлю! Тады Давід падскочыў да Філістына і, дастаўшы з похвы меч ягоны, адсек яму галаву.
„Гура! — закрьгчэлі Ізраільцяне. — Д авід перамог, Г ольят забіты!“ Вачачы гэта, Філістыны надта спалохаліся й пачалі ўцякаць. Ізраільцяне пусьціліся за імі ў дагон і выгналі іх з краю.
Адгэтуль Давід мог жыці на каралеўскім замку. Цяпер ужэ не патрабаваў пасьвіць авечкі. Кароль так палюбіў яго, што хацеў яго назаўсёды задзержыць пры сабе.
Ці Давід стаў цяпер гордым? О не, навет і на каралеўскім замку ён захаваў скромнасьць і пакору, бо ён ведаў, што калі Бог яму не паможа, дык сам ён нічога ня зробе.