За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Таксама й Саўла чуў, што Давід лепшы за яго чалавек, і дзеля таго злаваў на яго і хацеў яго забіць. Дык не аставалася Давіду нічога іншага, як хавацца ад Саўлы.
Ня могучы часта спаці ўночы, Давід ішоў у поле і там, гледзячы на зорнае неба, успамінаў свае маладыя гады. Тады, калі яшчэ быў пастухом, ён захапляўся часта зьвездамі, а потым хваліў Бога, каторы так хораша стварыў гэты сьвет, і пастанавіў сабе, што будзе Яму служыці ўсё свае жыцьцё. Потым надыйшоў той надзвычайны дзень, калі Самуіл памазаў яго за караля. Ладне часу прайшло ад тае часіны, аднак ён ня быў яшчэ каралём. Дык чаму яму Бог не памагаў? Мог-жа яго лёгка абараніць ад Саўлы. Дык чаму-ж ён мусіць хавацца па лясох і пячурах? Вось гэт’кія пытаньні трывожылі розум Давідоў, але потым ён складаў рукі на малітву і казаў усё Богу.
Гэтак мінаў дзень за днём, а Давід ждаў і ждаў часіны, калі будзе магчы йзноў вярнуцца ў места і жыць у собскім доме.
Ажно якогась дня прыйшла смутная весьць, што кароль ня жыве. Давід спалохаўся. Ад жаўнераў ён даведаўся, што былі яны на вайне зь Філістымлянамі. Жыды былі пабітыя, Саўла цяжка ранены. Шмат жаўнераў забілі, напасьледак, умер і кароль.
„А што робе каралевіч Енатан?“ — папытаўся ўстрывожаны. Прыпамінаеце сабе, пэўне, што Ёнатан быў наймільшым прыяцелям Давідовым. Дык як-жа ён немарасьціўся, калі даведаўся, што й Енатан забіты. Страціў ён, значыцца, найвярнейшага прыяцеля.
Давіду хацелася цяпер быць аднаму. Ен выйшаў на праходак, каб ніхто яму не перашкаджаў. Саўла ўмер. Няго-ж цяперака ён, Давід, меў стаць каралём? I ўзноў падняў ён вочы ў неба і маліўся. Пастанавіў яшчэ чакаць і быць гатовым, калі яго Бог будзе патрабаваць. Як думаеце, ці цешыўся ён з таго, што ліхі кароль умер і ён будзе магчы цяпер вярнуцца йзноў у места і жыць у сваім доме? О не, ён навет не падумаў аб гэтым. Шкадаваў вельмі, што ўмерла гэтулькі добрых жаўнераў, кароль і Ёнатан. Ліха, каторае яму зрабіў кароль, ён ня памятаваў ужэ, бо яму дараваў, а казаў сабе, што, нягледзячы на ўсё, быў Саўла спраўным каралём. 3 прычыны сьмерці Саўлы й Ёнатана ўклаў Д авід харошую песьню аб іх. Хораша з боку Давіда, што ня помнеў зла, каторае яму Саўла зрабіў, ды навет не ўспамінаў аб гэтым, што ня даўся перамагчы злу, але зло дабром перамог.
Л.Ф.
Лекцыя 23
Давід стаў каралём
2 Сам. 5, 1—11.
Залаты верш: „Спусьці на Госпада дарогу пгваю і здайся на Яго, а Ёнусё добра ўчыніць". Псальм 37, 5.
Выясьненып
Па сьмерці Саўлы скончылася бяда Давіда і дарога да пасаду яму адчынілася. Верны сваім прынцыпам ісьці за воляй Божай, зьвярнуўся ён і цяперака з пытаньнямі да Бога. Згодна з дастанай радай паехаўён із Сыцэлеіу ў Гэброн, дзе Юдэі памазалі яго за караля (2 Сам. 2), калі тымчасам генэрал Абнэр абясьціў каралём над Ізраілям Ізбосэта. Але калі 2 ахвіцэры беньямінскія забілі Ізбосэта, дык Ізраільскае каралеўства таксама дасталося Давіду.
В. 1—2. Гэброн ляжыць на адным з найвышшых пунктаў Юдзкага ўзвышша ўвышкі 827 мэтраў, у даліне, абступленай наўкола ўзгоркамі; з Гэброну да Ерузаліму 7 гадзінаў дарогі. Як само палажэньне яго, так і ваколіцы вельмі харошыя; найбліжшая ваколіца выглядае, як раскошны сад... Места гэта даволі старое, бо закладзена на 7 год раней за эгіпецкі Соан (4 Майс. 13, 23). У Гэброн прыехалі пасланцы Ізраільскіх пакаленьнеў, пропануючы Давіду карону над усім краям. Цікавыя тры пункты ў іхняй прамове: 1) блізкая свайня радовая: „Вось мы косьць твая і цела твае“; 2) высокае становішча ў войску за Саўлы; 3) прароцтвы аб Давіду як аб будучым каралю.
В. 3. Наўперад выказалі зычэньне пераз паслоў, а цяперака прыходзе да хвармальнага палітычнага акту ў хворме ўмовы перад Богам; па гэтым урадовыя прадстаўнікі народу ўрачыста памазалі Давіда за караля. Дык ня было жаднага накіданьня, але займаньне ўрадаў наставала па ранейшым узаемным паразуменьню караля з народам.
В. 4. Давід, займаючы пасад, быў адносна малады, але выняткава сьпелы дзякуючы цяжкой школе жыцьця, каторую раней прайшоў. Гаспадарыў ён 40 год, з гэтага 1 і паўгоду ў Гэброне і 33 гады ў Ерузаліме над усім Ізраілям.
В. 6—7. Безадкладны перанос сталіцы з Гэброну ў Ерузалім і зрабеньне яго асяродкам палітычнага жыцьця сьведчыць аб празорлівасьці Давіда. „Трудна было-б выбраць лепшае месца. Крыжаваліся тут 2 каравановыя дарогі, з каторых адна вяла з поўначы на паўдня, а другая з усходу на заход“ (Ромбэрг). Відавочна, трэба было ўперад здабыць места і асвабадзіць яго ад Ебузееў, каторыя там заселі. Дзякуючы сьмелай атаццы ўдалося здабыць гэты горад, уважаны дагэнуль за непераможны. Дык зразумеем насьмешкі Ебузееў, што „адгоняць цябе сьляпыя й кульгавыя". Назоў „Ерузалім" даволі стары і ўспамінаецца як Уру-Салім на табліцах, паходзячых яшчэ з часоў Абрагамавых. Пабеларуску (пакрывіцку) значыць „сяліба альбо места супакою". Наўсхоным высокім узгор’ю падыймаўся замак Сыён, назоў каторага пасьлей паэты й прарокі ўжывалі, калі хадзіла аб усё места альбо аб узгор’е, на каторым стаяла сьвятыня.
В. 8—9. Мясцовыя людзі называлі іх проста Ебуз. Насьмешцы аб „сьляпых і кульгавых“ даў Давід гуморыстычную хворму, каб гэт’кім спосабам падняць дух у сваіх жаўнераў (прыр.: Крон. 11, 5—6). Аднак гэтыя „сьляпыя й кульгавыя“ Давідовы патрапілі ўзьлезьці на ўсхонае няпрыступное ўзгор’е і знайсьці праход у места. Уменьня гэтага яны навучыліся на Юдзкім узвышшу. Здабыўшы места, Давід без адкладу заняўся ўмацаваньням вежаў і муроў. Мэльлё было, пэўне, адна зь вежаў ці валаў старога замку. Адгэнуль назваў яе местам Давідовым, што трэба разумеці даслоўна, бо кароль жыў тут із сваімі ўраднікамі й жаўнерамі. Здабыцьцё Ерузаліму праславіла Давіда як ізраільскага караля, пад каторага ўладай меў народ ізраільскі дайсьці да нутраное суцэльнасьці й незалежнасьці навонкі.
В. 10—12 сьведчаць аб борздым росьце магутнасьці Давідовай дзякуючы помачы Божай. „Умацаваньне свае сталіцы ў бацькаўшчыне і вонках яе граніцаў прыпісаваў Давід не адно свайму ўменьню, але ласцы, якою дарыў Бог свой народ. Магутны й слаўны сваімі пазорнымі будоўлямі кароль Гірам сеў на пасадзе свайго краю шмат пазьней за Давіда і стараўся мець прыяцелям Давіда“ (Штутгардзкая Бібля).
Малодшым дзяцём2
У мінулую нядзелю мы чулі аб сьмерці караля Саўлы. (Хоць шмат хто з малцаў з розных апавяданьнеў і гісторыяў ведае, хто такі кароль, але не пашкодзіць, калі яшчэ
2 Лекцыю нашую можам залічыці да так званых „худых“, бо мала мае яна гістарычнага матар’ялу. Можам тут памагчы сабе адзіне тым, што прыдамо да лекцыі яшчэ 1 Крон. 11 і 12, Псальм 37 ды пасьвяцім балей увагі залатому вершу. Хто мае зусім малыя дзеці, будзе мусіць не адно прапусьціць і затое балей расказаць аб „цукерках", „разынках" і г. д. (1 Крон. 12, 40).
раз пастараемся ім гэта бліжэй выясьніць.) Па сьмерці караля бывае каранаваны старшы сын ягоны, г.зн. дастае карону, можа сесьці на пасад і кіраваць усім краям.
Як прыпамінаеце сабе зь мінулае нядзелі, на вайне быў таксама забіты каралевіч Енатан. Дык хто-ж цяпер меў стаць каралём?
Даўней каралёў называлі такжа княжатамі. Князь ішоў на вайну з войскам і быў першым чалавекам у гаспадарстве, як цяперака ў вадных гаспадарствах прэзыдэнт, а ў другіх кароль. Даўней у беларускіх гаспадарствах былі вялікія князі. Калі князь што загадаў, яго мусілі ўсі слухаць. Дык няма дзіва, што Ізраільцяне зараз падумалі аб Давіду як наступніку Саўлавым. Быў ён ужэ калісь княжом, першым сярод героеў, аб каторых гутарка ў 1 Крон. 11 і 12. Быў тамака, прыкладам, такі Ясабам, што, замахнуўшыся мячом, за адным махам забіў 300 непрыяцелеў, 3-х іншых ізноў пайшло ў непрыяцельскі табар, каб прынесьці вады ўсьмягламу Давіду. Найадважнейшы з пасярод іх быў Банаяс (1 Крон. 11, 11. 21—23), каторы забіў лева і магутнага волата. Яшчэ іншыя былі такія зручныя (спрытныя), што маглі як правай, так і левай рукой пушчаць каменьне з пушчалкі і страляць з лука. Шасьцёх іншых ізноў мелі твары як левы і бегалі як горныя сэрны (1 Крон. 12, 2. 8).
Гэтыя героі прыйшлі да Давіда, што быў яшчэ адважнейшым за іх, і сказалі: „Мы твае, Давідзе! I з табой астанёмся, сыну Ісаеў. Супакой, супакой табе і супакой памачніком тваім, бо тэ’ памагае Бог твой!“ Усі найважнейшыя з пасярод ізраільскіх героеў былі адданыя Давіду і памагалі яму ўвесь час, калі яго перасьледаваў Саўла. Дык па сьмерці караля Давід не патрабаваў ужэ балей хавацца. Ён паехаў у Гэброн, туды зьявіліся такжа „ўсі ваеўнікі й гэтманы іхнія, ажно забралася войска вялікае, як войска Божае“ (1 Крон. 12, 22). Дальшыя вершы 23—40 апісуюць нам, як увесь народ забраўся ў Гэброн. Папрабуем гэта расказаць дзяцём.
На дарогах, вядучых у Гэброн, быў вялікі рух. Што гэта значыла? Няго-ж гэныя жаўнеры сьпяшаліся на вайну? Сотні гэтманаў і тысячы ваякоў зыходзіліся з усіх бакоў, прыходзілі з усіх местаў ізраільскіх, „каб абясьціць Давіда каралём над усім Ізраілям“.
3 акалічных местаў прывозілі на аслох вельмі шмат хлеба, а на вярблюдох муку, садовіну й разынкі, ды мулы былі накратаныя віном і алівай; нагналі таксама шмат рагатае жывёлы й авец, што ажно трудна было зьлічыць. I ўсі, што прыйшлі, і навет тыя з Ізраільцян, што не маглі прыйсьці, мелі даймо, быццам у іх было адно сэрца, бо ўсі яны мелі толькі адно зычэньне, каб Давід быў каралём. Калі ўжэ забраліся паслове з усяго краю, пачалося каранаваньне. Можна было дарма дастаць ежы й напіткаў, і ўсі весяліліся. Сьвяткаваньне трывала 3 дні. Гэт’кага сьвяткаваньня ня было яшчэ ніколі дагэнуль у Ізраільцян.
Пэўне й мы ахвотна прынялі-б учасьце ў гэным сьвяткаваньню. Калі-б мы тамака былі, дык абачылі-б, што Давід перад тым як сысьці на пасад укляк і прасіў у Бога благаслаўленьня. Найвышшы духоўнік Абіятар выліў яму на галаву сьвяты алей. Духоўнік Садок прынёс яму на падушцы каралеўскую карону. Усі прасілі ў Бога благаслаўленьня. Калі-б мы там былі, дык зацемілі-б на грудзёх найвышшага духоўніка табліцу з двананцацьма дарагімі каменьмі. На кожным з гэных камянёў было выбіта імя аднаго з 12-ёх плямёнаў Ізраільскіх. Найвышшы духоўнік выступаў ад імені Бога, каторы ўжэ даўно быў абраўшы Давіда за караля. Высіупаў ён тож ад імені ўсяго народу, бо ўсі жадалі, каб пераможнік Гольята быў каралём. Цешыліся ня толькі жаўнеры, удзержуючыя парадак, але таксама жыхары Гэброну і іншых местаў, цешыліся, што йзноў маюць караля.