• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Л.Ф.
    Лекцыя 26
    Бунт Абсалёмаў
    2 Сам. 15. 1—6. 13—15; 18, 9, 10, 14b—18.
    Залаты верш: „Вока, каторае насьміхаецца з айца і грэбуе паслушнасьцяй матчынай, выдзяўбуць крумкачы ля цуркоў і арляняты яго выядуць“. Прыказі 30, 17.
    Показі да навукі
    Уступ'. У Сьв. Пісаньню піша, што „грэх ё людзём згубаю“, і ў некалькіх зыркіх
    прыпадках кідаецца гэта нам навет у вочы. Чыста таксама можам зацеміць гэта й у Давіда. Якім шчасьлівым чуўся ён калісь, калі быў набожным пастушком; якім благаслаўленьням абсыпаў яго Бог і апекаваўся ім, калі як памазанец Божы быў ён на двары караля Саўлы; які багаты, шчасьлівы й дужы быў ён як малады кароль! Раптам сталася неспадзяваная зьмена: Давід немарасьціцца й льле горкія сьлёзы. Дзе глядзець прычыны? У грэху! Чаго ён дапусьціўся? Што яму прадказаў Бог? Прачытайма цяперака вершы, у каторых гутарка аб смутных разультатах грэху Давідовага.
    Тэма: Сягодняшняя лекцыя нашая завецца: „Бунт Абсалёмаў". Даведуемся зь яе, з аднаго боку, аб мучэньнех Давіда, што мусіў цярпець як рэзультат свайго грэху, ды аб становішчу, якое займае Бог да ліхіх дзяцей.
    Выклад: І.Абсалём. Жанкі Давідовы зрадзілі яму даволі вялікі грудок дзяцей (2 Сам. 3, 2—3). Абсалём быў сын Моахі, княжны Гессурскае. Маладзён нязвычайна хораша выглядаў. Але пад харошым відам была схавана брыдкая душа. Па матцы сваёй дастаў ён у спадку паганскую натуру. Загадаў ён забіць брата свайго Амнона і спаліць поле генэрала Ёаба. Адзначаўся ён такжа пустым характарам і ахвотай да роскашы. Купляе сабе вязеню (воз) й коні ды з грудам бліжшых людзёў разьяжджае па гаспадарстве. Айца ненавідзіць. Давід мусіў калісь пакараць яго (2 Сам. 14, 24). Абсалём ня мог гэтага перанесьці, і непрыязьнь да айца яшчэ павялічылася. Дык што-ж паможа харошы від, грошы й роскаш, калі ё крутадушнае сэрца? Дык ня думайце аб сабе лішне высака, калі добрыя бакі вашае натуры маюць значэньне вылучна вонкавае.
    2.	Падземнаяработа (в. 2—6). Мясаедныя зьвяраты бываюць здаволеныя адно тады, калі маюць здабычу ў сваіх кіпцюрох; таксама й крутадушнае сэрца не пазнае супакою датуль, пакуль не прынясе няшчасьці. Зусім чыста гэта можна сказаць аб Абсалёму. Пагон за славай замяняецца з часам у яго ў запраўдную манію вялікасьці: хочацца яму быць каралём і ськінуць айца з пасаду. Але як гэта зрабіць? Сам гэтага зрабіць ня мог, бо кароль быў абступлены жаўнермі. Дзьябал, што дасканальна знае Абсалёма і хацеў-бы яго згубіць, падсовуе яму думку ўбіцца ў ласку народу. Магчымасьць дзеля гэтага давалі тагачасныя суды. Што дзень прыходзілі на каралеўскі двор пазычальнікі, шукаючы справядлівасьці ў караля. Вось гэтымі людзьмі займаецца Абсалём. Ен прыкідуецца прыяцелям народу, выпытуецца аб іхніх справах, прызнае ім праўду, але да караля ня пушчае. Стараецца закінуць у іхнія душы недавер да караля як несправядлівага гаспадара; а з другога боку, стараецца нязначне падсунуць ім думку ськінуць з пасаду Давіда ды пасадзіць на пасад Абсалёма.
    Абсалём нягодны сын. Але цяперака, нажаль, даволі ё такіх дзяцей, што не шануюць сваіх бацькоў, уважаюць іх за дурных і нядобрых і, напасьледак, яшчэ абмаўляюць перад іншымі. Ці вы хацелі-б быць таковымі дзяцьмі?
    3.	Уцекі Давіда (в. 13—15). Абставіны прыяюць Абсалёму. Заўсёды знайдуцца людзі, каторых можна збунтаваць. Абсалём такжа не патрабаваў іх глядзець вельмі доўга. A забраўшы іх, едзе ў Гэброн быццам дзеля прынясеньня жэртвы, а запраўды, каб забраць як найвялікшую колькасьць нездаволеных зь цяперашняга ўраду і пры іх помачы захапіць Ерузалім і ськінуць айца з пасаду. Калі Давід даведаўся аб гэтым, дык ня ведаў, што й рабіць. Замест забраць войска і ўслышыць бунтароў, ён кідаецца ўцекі. Бедны бацька! Нельга паверыць! Дзе-ж дзеўся той Давід, што ходаўся зь медзьвядзямі, левамі, Гольятам і Саўлам? Няма яго ўжэ балей. Грэх аслабіў яго, забіраючы яму энэргію й веру. Ён чуецца вінным! Ён парухаў хатняе шчасьце свайго падданага, а цяпер мусіць собскімі вачыма глядзець, як Бог згодна із сваёй пагрозай ністожыць ягоную сям’ю (2 Сам. 12,11 і дал.). Дык бачыце, якія страшныя рэзультаты грэху!
    „Што кінеш прад сабой, тое знойдзеш за сабой“. Таксама й Абсалём!
    4.	Уцекі а сьмерць Абсалёма (2 Сам. 18,9,10,14b—18). Абсалём быў панам палажэньня. Кароль уцякае. Але шчасьце мяняецца. 3 дапушчэньня Божага Абсалём слухае ліхіх
    райцаў, калі тымчасам кароль за Ёрданам зьбірае вернае яму войска. У лесе Ефраім настала бітва. Паўстанцы былі пабітыя нагалаву. Перапалоханы Абсалём уцякае на муле. Але ад Бога трудна ўцячы. Вягучы ў лесе, зачапіўся ён валасамі за галіны разгатага дзерава і павіс над зямлёй. Мул тымчасам уцёк. Каралеўскія жаўнеры знаходзяць Абсалёма і забіваюць. Цела яго кідаюць у яму і закідаюць каменьням. Запраўды страшны канец! Так Бог судзіў. Ня можа быць з Абсалёмам той, хто сказаў: „Шануй айца твайго і маці тваю...“ Гісторыя Абсалёмава ё нам асьцерагаючым знакам.
    Паглыбленьне: Як завецца сягодняшняя лекцыя? Чый сын быў Абсалём? Якім ён быў сынам? Што маніўся Абсалём зрабіць свайму бацьку? Ці шчасьціла яму спачатку? Якім быў Давід у няшчасьцю? Ці заслужыў ён гэтага? Ці наракаў ён на сваю долю? Хто, напасьледак, стаў у вабарону айца? Якую навуку хацеў Бог даць Давіду, насылаючы на яго гэтае няшчасьце? Як справа абярнулася для Абсалёма? Каторы загад нам гэта прыпамінае? Д ык як мы маем адносіцца да нашых бацькоў? Як іучыць залаты верш? Запамятуйце сабе яго добра!
    Э.Ц.
    Малодшым дзяцём
    Кароль Давід меў сына іменям Абсалём. Яшчэ малым малцам Абсалём любіў доўга ўглядацца ў люстра і цешыўся, што так хороша выглядае. А калі падрос, дык стаў надта пыхаты. Углядаючыся ў люстра, усьміхаўся ён да самога сябе. У тыя часы не адно жанкі, але й мужчыны насілі даўгія валасы. Абсалём меў даўгія й харошыя каслаўкі і вельмі зь іх гардзіўся.
    „Я вельмі харошы каралевіч, — падумаў ён сабе. — Бацька мой ужэ стары, дык былоб шмат ляпей, каб я стаў цяпер каралём“.
    Стоячы перад люстрам, Абсалём хацеў сабе прадставіць, як-бы гэта выглядала, каліб ён стаў каралём і сядзеў на пасадзе. Меў ён пры тым вельмі сур’ёзны выгляд, зусім як запраўдны кароль; пасьля йзноў усьміхаўся й стараўся прадставіць сабе, як гэта хораша было-б, калі-б усі людзі мусілі кланяцца <...>.
    Каторагась дня Абсалём купіў сабе дарагі ахілім (плапіч) і доўга потым стаяў перад люстрам. „Калі-б я быў кароль!" — падумаў сабе. Але сягодня ён даўжэй стаяў перад люстрам, чымся дагэтуль быў прывыкшыўглядацца. Напасьледак, ён выпрастаўся горда, тупнуў нагой і голасна крыкнуў: „Мушу стаць каралём! Мушу!“
    Загадаў Абсалём зрабіць сабе залатыя калёсы, у каторых праяжджаўся што дзень. Казаў хурману ехаці памалу, каб яго ўсі бачылі ў новым ахіліме і дзівіліся. А калі дзеці беглі за ім, крычачы: „Хай жыве каралевіч Абсалём", — яму вельмі падабалася. Кіўнуўшы ім галавой на знак здаваленьня, ён даставаў зь кішані дробныя грошы і кідаў ім.
    Абсалём быў вельмі хмарны, але калі стыкаўся зь людзьмі, дык стараўся ўсьміхацца, быць ветлым і ліпкім, каб людзі ведалі, які ён добры чалавек.
    Часта ён уставаў вельмі рана і йшоў за места. Там любіў звычайна праходжавацца ля мескае брамы; вітаў прыяжджомых, а зь некаторымі навет гаманіў. Людзём, асабліва бедным, падабалася, што каралевіч зь імі гаманіў. Кароль Давід ніколі не хадзіў на праходак за места і ніколі імі ня цікавіўся. Ня меў ён на гэта часу. Абсалём таксама зрабіўбы ляпей, каб узяўся за работу, замест разьяжджаць альбо праходжавацца па месьце. Але ён ня меў ахвоты да работы.
    Калі сустрэў дзе зьнемарашчанага чалавека, падыходзіў да яго, клаў яму руку на плячо і спагадліва пытаўся: „Што тэ’, прыяцелю?" „Ах, — адказаваў той, — бяду маю, іду да караля прасіць помачы".
    „Да караля? — пытаўся зьдзіўлены Абсалём. — На што? Табе-ж кароль нічога не паможа. Давід цяпер наагул перастаў рупіцца аб народзе. Во, калі-б я быў каралём, дык было-б вам адразу ляпей!“
    Як агідна было з боку Абсалёма гэтак гаманіць аб сваім бацьку! Гэта-ж была мана. Давід быў добрым каралём, каторы шмат дабра зрабіў бедным.
    Лучала, прыкладам, што хтось із праходзячых кланяўся яму нізка, тады Абсалём прыкідаваўся засаромленым, круціў галавой і звычайна казаў: „Ах, не рабі гэтак, прыяцелю. Няго-ж я кароль, што мне нізка кланяецеся? Ах, каб я быў кароль, тады рупіўся-б аб вас, як бацька! Давід ня добры кароль, бо заўсёды думае толькі аб сабе“.
    Абсалём рабіў чыста так, як цяпер робе шмат людзёў. Хадзіў ён паўсім месьце, і куды толькі прыйшоў, зараз мусіў сказаць штось брыдкое аб бацьку. Як гэта агідна!
    Але гэта яіпчэ ня ўсё. Каторагась дня, забраўшы войска, Абсалём пачаў вайну. Стары Давід мусіў уцякаць зь вернымі яму слугамі. Абсалём здабыў замак і загадаў абесьціць па месьце, што стаў каралём.
    Але ня ўсі жаўнеры пайшлі за Абсалёмам. Некаторыя асталіся верныя каралю Д авіду і пачалі ходацца з Абсалёмам, чаго ён зусім не спадзявіўся. Абачыўшы гэтулькі адважных жаўнераў, Абсалём спалохаўся, сеў на мула і пусьціўся ўцекі. Як памятуеце, Абсалём насіў даўгія валасы. Праяжджаючы перазь лес, зачапіўся валасамі аб гальлё аднаго дзерава і завіс паміж небам і зямлёй. Скора адзін із жаўнераў караля Давіда знайшоў яго там і забіў.
    Старшым дзяцём
    Гэт’кім спосабам пакараў Бог Абсалёма. I цяперака яшчэ карае Бог тых, што абмаўляюць іншых. Е людзі, каторыя, сустрэўшыся зь кім, ня могуць проста ўзьдзержыцца, каб не сказаць чагось брыдкога аб сваіх знаёмых. I сярод дзяцей ё такія, каторыя абмаўляюць іншыя дзеці. Дык глядзеце, каб не рабілі гэтак! Калі ведаю штось благое аб іншых, дык хіба не патрабую зараз усім аб гэтым расказаваць! Відавочна, яшчэ гарэй, калі хто, як Абсалём, сьвядома абмаўляе іншых ды пры тым кажа няпраўду. Калі-б тыя, што так робяць, ведалі, колькі яны зла робяць іншым сваёй неразумнай брахнёй, дык не адзін быў-бы пазьней асьцеражнейшы.
    Л.Ф.
    Лекцыя 27
    Прароцтва аб сыну Давідовым і Божым
    2 Сам. 7,1—16.
    Залаты верш: „Пацалуйце сына, каб неразгневаўся імы зьгінулі-бу дарозе, калі-б крышачкуўзгарэлася шпаркасьць яго. Благаслаўлёныяўсі, каторыя наяго спадзяваюцца“. Псальм 2, 12.
    Показі да навукі
    Надыходзяць Каляды, сьвята Божага Нараджэньня, сьвята радасьці, любасьці й супакою. Відавочна, ня можа гэта астацца бяз уплыву на плян нашых лекцыяў. У вапошніх дзьвюх лекцыях, прыкладам, казалася аб тым, што Бог ё справядлівы судзьдзя [і] за грэх срога карае. Але вось надыходзе сьвята Божага Нараджэньня, і ў лекцыях нашых пачынаюць паказавацца бліскі сьвятла, каторае заясьнела на Куцьцю (дзень перад Нараджэньнем Хрыстовым). Хоць вельмі срога абыйшоўся Бог з Давідам, але не перастаў яго любіць, бо Давід упакарыўся. Сягодня, напр., даведуемся, што Бог яму мае даць такія харошыя абятніцы, аб каторых Давід мя мог навет лятуцець. Давід прыймае гэныя абятніцы як вялікі падарак куцьцявы. Займемся гэтым пакрысе (чытаньне лек-