• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    „Ох, — уздыхнуў Язэп, — мы пыталіся ўжэ ўсюды, але ніхто ня можа нас прыняць на нач, а Марыя ўжэ так умарылася, што проста ня можа йсьці далей“.
    „Што тут рабіць?“ Гаспадыня гукнула свайго мужа, і той зараз знайшоў выхад. „У доме няма ані воднага вольнага месца, — сказаў ён, — але стайня яшчэ не занята. Там на’т даволі цёпла. Калі-б вы хацелі там задзержыцца, дык я ня меў-бы нічога проці“.
    He асталося ім нічога іншага, як пераначаваць у стайні. Паслалі сабе на сене. I вось надыйшло сьвята. На двары было ўжэ цёмна. Адно ў стайні гарэла яшчэ малая лятарня. Марыя й Язэп, хоць умарыўшыся, сядзелі й гутарылі шэптам. „Бог нам сягодня зробе неспадзеўку", — сказала Марыя і ўсьміхнулася.
    I словы ейныя спраўдзіліся, бо яшчэ ў тую самую ноч сустрэла іх вялікая радасьць: Бог падараваў ім харошы падарак на Куцьцю — малое дзіцятка.
    Радасьць абаіх бацькоў ня мела граніцаў! Марыя завярцела дзіцянё ў полкі і палажыла ў жолабе, бо іншага месца ня было. Язэп доўга стаяў ля жолабу і ня мог нагледзіцца. „Яшчэ ніколі ня бачыў я такога харошага дзіцяці“, — сказаў ён сам сабе.
    Марыя нічога не казала, але затое вочы яе блішчэлі з радасьці. Ведала яна, што дзіцянё, каторым яе цяпер Бог падарыў, было Спасіцелям, каторы прыйшоў зь неба, каб ушчасьлівіць людзёў. Адкуль яна гэта ведала? Ня так даўно яшчэ таму, калі Марыя была адна і малілася, прыйшоў да яе ангел і сказаў: „Калі, Марыя, народзіцца табе дзіцятка, назавеш яго іменям Ісус, бо яно будзе Спасіцелям сьвету“. Дыкжэ цяперака адпомнеліся ёй словы ангелавы, і сэрца яе напоўнілася радасьцяй.
    Дык было гэта першае сьвята Божага Нараджэнытя, што наагул сьвяткавалі на зямлі! Але гэта яшчэ ня ўсё. Настала яшчэ балей неспадзеўкаў, падаркаў ды радасьцеў.
    На полю пастыры сьцераглі свае стады. Ноч была цёмная, усе спалі. Раптам пастыры ўскочылі на ногі. Асьвяціла іх вялікая сьвятліня, і за часіну яны абачылі перад сабою ангела. „Ня бойцеся! — сказаў ён.— Бо вось абяшчаю (абвяшчаю) вам вялікую радасьць — сягодня нарадзіўся вам Спасіцель“.
    Зараз зьявілася мноства ангелаў, і яны хвалілі Бога, кажучы: „Хвала Богу на вышынях!"
    Ангелы адыйшліся, і пастыры йзноў былі адны. Спачатку ніхто ня сьмеў адчыніць роту. Яны ня былі пэўныя, ці гэта быў сон, ці запраўднасьць. Ангел казаў аб вялікім падарку ім. Крыху падумаўшы, сказалі яны адны да адных: „Дык пайдзема паглядзець таго, аб каторым нам ангел сказаў“.
    Тое, што перажылі пастушкі, было вялікай неспадзеўкай сьвяточнай. У цёмную й панурую ноч паказаўся ім ангел і зрабіў ім вялікую радасьць, кажучы аб дарагім падарку сьвяточным ім.
    Ангел сказаў ім такжа, што гэнае дзіцятка ў стайні. Скора яны апынуліся ля дзьвярэй стайні і, пастукаўшы ў дзьверы, увайшлі. Ціхенька на цыпачках падыйшлі яны да жалабка, потым укляклі й пакланіліся дзіцяці. Думаю, што ня прыйшлі яны з пустымі рукамі, пэўне прынесьлі яму якісь падарак, хіба авечку, ды найхарошшую, якую мелі, a мо’ й цацку. Матцы ягонай Марыі прынесьлі якісь ласонік, а пэўне й белую харошую воўну, каб магла яна выткаць цёплую адзежку свайму хлопчыку.
    Дык бачыце, колькі падаркаў і неспадзеўкаў было ўжэ тады ў першае сьвяткаваньне Божага Нараджэньня! Дзеля таго-ж што год у часе сьвятаў Божага Нараджэньня стараюцца людзі зрабіць адны адным радасьць. Сьвяты Божага Нараджэньня ё сьвятамі радасьці, бо Бог зрабіў людзём вялікую радасьць, падараваўшы ім Спасіцеля.
    Л.Ф.
    Жыдоўскія рэлігійныя песыгі пабеларуску
    Друкаваная гэтта жыдоўская рэлігійная песьня ў беларускай мове запісана мною ад Вульфа Сосенскага з м. Даўгінава Вялейскага пав. Ноты гэтае песьні ад таго-ж В. Сосенскага запісаў В. Багдановіч. Няма ведама, ці апрача друкаванае тут песьні ё яшчэ запісаныя іншыя жыдоўскія рэлігійныя песьні ў беларускай мове. Затое ведама, што таковыя песьні яшчэ дагэтуль запісаваць магчыма, бо некаторыя старыя жыды беларускія іх умеюць. Як мне расказваў В. Сосенскі, цяперака іх пяюць не ў сынагогах, але на вясельлях і іншых сямейных сьвятах, калі пачынаюць успамінаць старыну.
    Якая была прычына паўстаньня жыдоўскіх рэлігійных песьняў у беларускай мове, і калі яны паўсталі? Каб адказаць на гэтыя пытаньні, трэба зьвярнуць увагу на колькі зьявішчаў з гісторыі беларускіх жыдоў і адначасна з гісторыі беларускае культуры. Ня толькі ў жыдоў былі рэлігійныя песьні пабеларуску, але з часу красаваньня беларускае культуры (XV—XVI в.) маем навуковыя творы, перакладзеныя жыдамі з гэбрэйскае мовы на беларускую (“Тайна тайных“, „Лёгіка“ і інш.) У XVcrar. маем беларускія пераклады Бібліі, зробленыя жыдамі з мовы гэбрэйскае. Бібліі гэтыя прытарнаваны для ўжываньня ў сынагогах1.
    Паводле некаторых дадзеных можна думаць, што ў стаг. XVI, XV і раней моваю беларускіх жыдоў быў язык беларускі; пабеларуску гаманілі яны ня толькі з беларусамі, але й паміж собку2. Каротка кажучы, справа выглядала-б гэтак: спачатна беларускія жыды гаманілі вылучна пабеларуску і адно некаторыя з інтэлігенцы зналі апрача таго гэбрэйскую мову. Апошнія й былі перакладчыкамі сьвецкіх твораў і Бібліі з языка гэбрэйскага на беларускі. У гэтым часе мусілі зьявіцца ў жыдоў рэлігійныя песьні пабеларуску3. Вылучнае панаваньне беларускага языка сярод жыдоў у Беларусі трывала пэўне моцна да апошняе чвэрці XVI стаг., калі ў Беларусь пачынаюць наплываць жыды з Нямеччыны. Вышэй стоячы з боку культурнага, матар’яльнага і, хіба, пераважаючы колькасна, нямецкія жыды робяць уплыў на жыдоў напіых і памалу перадаюць апошнім сваю нямецкую мову, ператворанаю з часам у цяперашнюю жыдоўскую. Перамога нямецкае мовы над беларускаю ў жыдоў у Беларусі сталася не адразу, хоць ёй прыяў сход беларускае культуры. У XVII стг. яшчэ было нямала беларускіх жыдоў, што ня зналі іншае мовы апрача беларускае. Аб гэтым сьведчыць адзін рабінскі адказ з XVII в. (Seejloth ut’suvoth. G’vurath anasim (Пытаньні й адказы. Сіла людзкая). Dessau, 1687, бал. 22b). Тамака знаходзім: „Бо гэты звычай укараніўся, што нашыя сувернікі, жывучыя сярод нас (у Беларусі) у большасьці гамоняць рускім языком (беларускім, бо гэтак зваўся тады беларускі язык)... Калі дасьць Бог, зямля напоўніцца мудрасьцяй, усе гаманіць будуць аднэй моваю — нямецкай"4.
    Падаючы кароценькую зацемку аб беларушчыне ў нашых жыдоў, хачу зьвярнуць увату на гэтую цікавую праблему; мо яна знойдзе сваіх дасьледаваньнікаў. А зьбіраць жыдоўскія рэлігійныя песьні ў беларускай мове трэба ўсім, бо яшчэ крышку часу і будзе зусім позна.
    1 Гл.: Яўхім Карскі, Белорусы, III—2, бал. 17—21,54, 59 і інш.
    2 Прыр. працу А. Гаркаві аб славянскіх мовах у жыдоў, надрукаваную ў „Трудах Восточ. Отд. Нмп. Рус. Археогр. Обіцества" (1865 г.).
    3 Нашага пагляду на паходжаньне менаваных песьняў ё Гольдбэрг у „Часапісе для дасьледаваньня яўрэйскае гісторыі, дэмографіі etc." (т. II—III. Менск, 1928). Менаваны часапіс выдаваў Жыдоўскі Сэктар Інстытуту Беларускае Культуры.
    4 Цьпую паводле арт. Др. М. Альтбаўэра „О W^dach ortogr. і gram, w zadaniach [zdaniach?—Рэд.] polskich Zydow" (Jqz. polski, 1929, бал. 107). 3 гэтага-ж артыкулу бяру да свае зацемкі і некаторыя іншыя ведамасьці й думкі.
    БЯЧЬ-КЛ , 6Аф>-І<А:Мф-КА(Мф>-І®' W-W	> ту W НА-ШУ ХАТ	КЧ,
    ВЫ-кч	ты нам нй—«у	м«*	ws. бяз ХАТ-КІ кй бз—д»ен
    M3 МАТ-КІ Зй-БЛУ-ДЫМ, ЬЯ5 IW-KI
    -му-дзім.
    -Лй С?Рі—РУ-ШАК Ш НОш.
    ду	РО—	Ж , АУ
    ія-пу-жа вы ня-хо—дя-ці , w-му—?на Вы ня-п?о-«-це
    гл-МУ-ЖА -ВЫ НЯ мо—JU-ЦЕ-СЯ	БО — гу ЗА НАС
    КАБ-ЖД HAt А-СВА-6й-ЙЯ-4і , КОБ—ЖА НА-ШУ Xfff-КУ
    КАБ-ЖА HA-UB flffl-КУ 8Ы-КУ-Ш—ДІ ЦА-ІС-Г0-ЛЯ(-ВЫ-М-ЦЗІ-Л.
    			і	!	.-г	~ '*~->І	
    Ц.ЭМ
    
    
    JI9H-flP-Ul9h’-H4 aPft-BA-jpi-ЛІ Д$й-АР
    ня ш (СЫ-НОК/СЫ-НОК) сы-HOK, w-KPOT< GBA-g СЭР-ДО СЭР-І^А
    Й-№ XA7-KR ВЫ-m-BE-HO W—ДЗЕ IW-КА ВЫ-КУ-П& —HA
    Ціу J» ,.j	■ jl J J МЛ >1 Jf ij J W=
    ?A —КвЙ КАН-ЦА , ВЭЙ-Н? -ЯАР-МЫ-ФО-НАФ-ШЫ-РО-ХА-ДО-Ш.
    -л-лу , ПЧ—ЛЭ—ЛУ , ГА-Л9-№-1-е.
    ГА-ЛЭ-ЛЧ -1	Е
    5 Па гэтых словах маем у тэксьце песьні два звароты — да Ісаака („Ісхакулю, дзядулька ты наш“) і да Якава („Якавулю, татулька ты наш“) з аднолькавымі, як да Абрагама, просьбамі. Звароты гэтыя, як маючыя тую самую мэлёдыю, што й зварот да Абрагама, не паўтораны ў запісаных нотах.
    Зрусыфікаваны варыянт гэтае песьні знаходзім у кніжцы „Еврейскне народные песнн в Росснн". (Собраны н нзданы С.М. Гннзбургом н П.С. Марком. СГІб., 1901). № песьні 14. [Зноска 5 стаіць у канцы пятага радка зьнізу нотнага запісу. — Рэд].
    Беларускія мусульмане
    Прыведзеныя ніжэй вытрымкі ўзятыя з рукапіснага зборніку „Аль-Кітаб“. Гэтая кніга належыць да рэлігійнага пісьменства беларускіх мусульманаў.
    Мусульманамі ў Беларусі першапачаткова былі так званыя татарскія пасяленцы. Прыбывалі яны ці як ваеннапалонныя, ці як добраахвотныя перасяленцы і палітычныя ўцекачы. Першыя зьвесткі пра татараў у Беларусі фіксуюцца яшчэ ў пачатку XIV ст. У 1319 годзе яны ўзялі ўдзел у вайне беларусаў і летувісаў зь нямецкімі крыжакамі1. У імавернай крыніцы 1324 году ёсьць згадка пра людзей, якія ў малітвах ужывалі невядомую азіяцкую мову2. Ёсьць таксама зьвесткі пра татарскія пасяленьні за часоў вялікага князя Вітаўта (1386—1430). Ёсьць зьвесткі, што татарскія палітычныяўцекачы сяліліся ў Беларусі яшчэ ў 1466 годзе, а татарскія палонныя ў 1510 г.
    Татарскія пасяленцы паходзілі збольшага з Крыму альбо з паўночнага Каўказу (Дагестан і інш.). Яны расьсяліліся паміж беларускім насельніцтвам на тэрыторыі Віленшчыны, Гарадзеншчыны і Меншчыны.
    Колькасьць мусульманаў у Беларусі ў даўнейшыя часы была значнай. 3 сучасных дакумэнтаў ведаем, што каля 1618 г. зь беларускіх мусульманаў прызвалі 10000 ваяроў.
    Як ваеннапалонныя альбо ўвогуле ваякі ці ўцекачы татары ня мелі з сабой жанчын свайго паходжаньня. Таму ўлада ім дазволіла браць шлюб зь беларускамі. Жонкі заставаліся хрысьціянкамі, але дзеці былі выхаваныя ў веры бацькоў. Такія шлюбы не пярэчылі законам ісламу. Шлюбы з хрысьціянкамі былі звыклымі да 1616 г., пасьля чаго былі забароненыя пад пагрозай сьмерці3.
    Пад уплывам беларускага асяродзьдзя дый у выніку шлюбаў зь беларускамі першыя татарскія пасяленцы забыліся на сваю мову і прынялі беларускую мову і культуру, a таксама ў іх зьмяніўся антрапалягічны тып.
    3 часам беларускія мусульмане пачалі замест ранейшых, ужо незразумелых арабскіх і татарскіх кніг для сваіх рэлігійных патрэб перакладаць і пісаць свае кнігі па-беларуску. Верагодна, гэта было паміж XVI і XVII ст., калі беларуская мова стала мовай мусульманскіх багаслужбаў у Беларусі. Аднак ня выключана, што беларускія мусульмане мелі кнігі, напісаныя па-беларуску яшчэ ў XV ст. Аднак, пішучы свае кнігі па-беларуску, яны рабілі гэта прынятым у мусульманаў арабскім пісьмом.