• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    19 Прывяду тут зьвесткі пра гэтыя рукапісы з газэты „Последнле новостл“ (№ 1580,19 чэрвеня 1925): „Псковсклм областным государственным музеем обнаружено в блбллотеке бывшей духовной семлнарлл несколько древнлх рукоплсей, представляюіцлх собою значлтельную научно-нсторлческую ценность.
    Средл этлх рукоплсей нмеются: ...Коран 1093 г. Хувджп (1682 г. нашей эры) в 211 ллстов, на пергаменте, в восточной обложке. Особый лнтерес представляют собой прлплскл целых слов на польском л белорусском языках в арабской транскрлпцля.
    Далее ндет рукоплсный сборннк на 71 ллсте разллчных восточных почерков с рядом турецклх прлплсок.
    Этот сборнлк заключает в себе турбцкле моллтвы, поученля, проповедл, закллнанля л проч. Главную часть этого сборнлка занлмает арабсклй трактат о наследстве, канонлческпе еочлненля Нбы-Кемаль-пашл, относяіцляся к 1533 г.
    Кроме того обнаружены: арабская рукоплсь двдактпческого сочлненля „Зеркало царей“ — Мухамеда ат-Турупш, умершего в 1126 году, л арабская рукоплсь XVI века на 396 ллстах, состояіцая лз частл рукоплсного словаря Джухардн" (,,Нзв.“).
    20 Wilno, 1932, s. 188.
    21 Тамсама, с. 314
    Карскі прывёў некалькі транскрыбаваных да 1924 г. фрагмэнтаў і падкрэсьліў: „Уже прнведенные отрывкн дают много ннтересного матернала для суждення о белорусском языке XVI—XVII в.“, і далей на той жа старонцы:
    Еслв бы прочесть н нсследовать все нзвестные белорусскне тексты арабскнм пнсьмом, то очень может бьгть, нашлось бы не мало весьма ннтересных особенностей языка, незаметных в памятннках, пнсанных траднцнонной древнерусской орфографней. Нз сказанного следует н другой вывод, что так точно передавать белорусскне звукн могло только лнцо, которое хорошо говорнло, как прнродный белорус, на этом языке; значнт, у него даже база речн прнменнлась к местному пронзношенню (ib„ с. 20).
    Аль-Кітаб
    I. Луцкевіч, які знайшоў рукапіс, перадаў яго Беларускаму музэю (заснаванаму ім жа) у Вільні. Увесну 1924 г. старшыня Беларускага навуковага таварыства, якому належыць музэй у Вільні, Антон Луцкевіч (брат нябожчыка Івана Луцкевіча), даслаў мне рукапіс у Прагу для таго, каб тут яго транскрыбаваць. Транскрыпцыю зрабіла доктар М.Таўэр з маім удзелам як беларуса. Апавяданьні пра ўзьнясеньне Магамэда на нябёсы (с. 107b— 134b) транскрыбаваў З.С. Кадэрмэт, знаўца арабскай і татарскай моваў, бо гэтае апавяданьне мае паралельны татарскі тэкст, які М.Таўэр, ня ведаючы татарскай мовы, не магла транскрыбаваць. Такім чынам, у Празе была транскрыбаваная першая кніга зь беларускай літаратуры, напісаная арабскім пісьмом.
    Рукапіс, пра які ідзе гаворка, напісаны атрамантам на звычайнай паперы; мае 138 аркушаў in folio. Няма пачатку і канца. Акрамя таго, на старонцы 134b не хапае канца апавяданьня пра ўзьнясеньне Магамэда. Аркушы ненумараваныя, таму таксама нельга дакладна ведаць, колькі іх не хапае. У некаторых месцах аркушы пашкоджаныя. Рукапіс напісаны выразна, чытаецца лёгка. Увесь беларускі тэкст у рукапісе вакалізаваны; арабскі і татарскі, акрамя адзінкавых выпадкаў, таксама.
    Увесь рукапіс можна падзяліць на дзьве вялікія часткі. Першая частка — катэхізыс (1а—93а), другую можна назваць апакрыфічна-апавядальнай (93b-138b). Катэхізмавая часткаўтрымлівае тлумачэньне магамэтанскага набажэнства. У ёй сярод беларускага тэксту зрэдку сустракаюцца арабскія і ў некаторых месцах татарскія ўстаўкі. Найбольш цікавая другая частка, апакрыфічна-апавядальная. Яна складаецца з наступных апавяданьняў: „Пра сьмерць Мар’ямы “ (Historije a Merjeme) 93b; „Стварэньне сьвету і размнажэньне людзей“ (Ргесій) nedzeli ‘uvecar Pan Boh stvarac расай svet) 97a; „Пра сьмерць Мухамэда“ (‘A smerciMuxemmeda) 105a; „ПраўзьнясеньнеМухамэдананябёсы" (107b); „Спрэчка Мэккі з Мэдынай" (Historije) 135а; „Пра розум“ (Kedl Pan Boh rozum stvoril) 135b.
    Уся кніга пасьлядоўна вытрыманая ў мусульманскім духу.
    Для якога слою мусульманаў быў напісакы Аль-Кітаб‘ Гэта даведваемся з тэксту. Так, аўтар гаворыць: „Kali imamam biidzes... holasam pej (83a радкі 1-2). Тлумачачы дагматычны бок ісламу, аўтар гаворыць: „Kali spitajuc 'u сеЬе mus’ulmane: «Ті nas imam jestes, 'a tvuj (=tvoj) imam xto jest'», ti kazi: «Moj imam kur'an jest»“ (44a радкі 1—2). I далей тамсама: „Kali xto tahu (=taho)22 pitanje ne'umeje pitac ‘i 'adkezac, toj celevek imamem i svedkam bic nehodzen." (44a радкі 9—10). Такім чынам, складальнік меў на ўвазе імамаў (мусульманскіх сьвятароў). Але ня толькі імамаў. На старонцы 67b радкі 7—8 чытаем: „Do Imamoti і citelnikou kaznix. I kaznamu imamu i citelniku treba vedac, sto jest sposub ( = sposob) da cistasci i nemaz’u“. Такім чынам, была гэтая кніга прызначаная і іншым чытачам, ня толькі імамам.
    22 Там, дзе й ня ёсьць й, у дужках прыводжу правільны варыянт вымаўленьня.
    „Аль-Кітаб“ быў кнігай, у якой кожны мусульманін, а перадусім імам, знаходзіў усё вучэньне ісламу, пададзенае ў даступнай форме. „Аль-Кітаб“ замяняў сабой да пэўнай ступені кур’ан і папулярызаваў яго, разам з тым умацоўваў мусульманаў у веры і заахвочваў іх да адданасьці ёй.
    3 рукапісу таксама даведваемся, што складальнікам ,^Аль-Кітабу“ быў вучоны імам. Гаворачы пра тое, каб мусульмане слухалі сваіх імамаў, аўтар прамаўляе гэта наступнымі словамі: „Prasu kaznahu ( = kaznaho) mus’ulmanina, zebisce nemeli za zle, zeja vam kaznamu 'ubrati pramove 'ustarni 'u ziclivasci majoj ргесійкй vam, jak mne musulmaninu dobremu ipastiru nauconamu nalezi; pavinnasc sluxac" (67a радкі 11—16 ). Вучоны пастар выкладаў вучэньне ісламу пераважна на аснове кур’ану і дадаў да яго пераклад апакрыфічных апавяданьняў. Імя складальніка, рэч ясная, нам невядома.
    Польскі тэкст у „Аль-Кітабе“
    Акрамя беларускага, арабскага і татарскага тэксту ў „Аль-Кітабе“ ёсьць яшчэ і польскі. Яго, калі браць агулам, маем каля дзесяці старонак.
    Польскія ўрыўкі маем у частцы ALM (5а), усяго 19 радкоў. У адным месцы гэтага разьдзелу ў польскім тэксьце паўтараецца тое, што ёсьць у тэксьце беларускім. Так, на старонцы 5Ь (радкі 10—14) маем: „I tije, ketorije ‘uverili, sto zeslano tabe kuran i sto zeslano pred taboj zeshm prarokam ks’engi — teurit, indzil, z’ebflr, i zvitkom prarockim verajuc, i 'astatnamu sudnamu dnu priznavajGc". A на старонцы 6a (радкі 8—11): „KtQre veron Panu Bogu i dnu ostatnemu i 'anolam bozim i ks’engam zeslanim od Pana Boga — teurit, indzil, z’ebur, furkan, jedna drugej ruvna i й praroki bozije verac.“ У наступнай частцы пра міласьціну (8а) таксама ёсьць польскі тэкст на старонцы 8Ь радкі 2—16. У гэтым урыўку польскі тэкст амаль цалкам паўтарае часткі беларускага тэксту. На старонках 8а (радок 17) — 8Ь радок 2 і 8Ь радкі 4—5 арабскі тэкст цалкам супадае з арабскім тэкстам на старонцы 9а (радкі 14—7). Тое, што ў першым выпадку гэты тэкст падзелены на дзьве часткі, а ў другім зьмешчаны цалкам, стала прычынай таго, што гэта не было заўважана пры напісаньні. Таксама польскі (8Ь радкі 2—6) і беларускі (9а радок 17—-9b радок 2) тэксты як пераклады аднаго арабскага адрозьніваюцца не зьместам, а толькі фармальна. Далей польскі тэкст: „Dobre stovu (=slovo) za kim muvic i 'odpuscic zal svuj kemu lepsej jest 'o takej 'ofary, co bi mal zalovac i vimavac i trudriic ... negubce 'ofari vase х1йЬо...“ (8b радкі 8—13) супадае зь беларускім: „Dubrije ( = dobryje) slova ziclivim mus’ulmanem muvic ( = movic) lepej, vaznej sedeki davaiie. Dia Boha daO, dajuci, neperehavari, nehnevajse. Zevade jest, xto datisi xvalicca, 'abo pered ludzmi daje dla paxvali ludzkej" 9b радкі 3—4, 5—6).
    Акрамя таго, польскі тэкст сустракаеццаў розных месцах урыўку пра стварэньне сьвету (97а). Каб даведацца, як ён сюды патрапіў, разгледзім толькі беларускі тэкст, бяз польскага. Беларускі ўрывак пачынаецца так: „Ргесій nedzeli 'uvecar Pan Boh stvarac расай svet. Naprod stvuril (=stvoryl) Pan Boh neba i z’emlu 'az’emla bila hruba i pruzna i cemnasc bita po 'oblicu 'udxlahi ( = odchlani) 'a dux bozij poveval po 'oblicu vud (=vod)“. Далей — дзьве старонкі польскага тэксту пра стварэньне сьвету за шэсьць дзён; што заканчваюцца на 15 радку 98а. Пасьля ўстаўлены арабскі сказ, палова якога перакладзена на польскую мову, палова на беларускую: „Во ten jest Bug, kttirij utvuril ( = utvoryl) nebosa i z’eme medzi sescu dnej i jest mejstat jegu (=jego) na vudze (=vodze) (гэта па-польску, хоць мова і ня чыстая, далей — беларускі) dla spravavahe vas ludzej, xto z vas lepsij, dobrix 'ucinkau'*. Далей зноў упісаны арабскі сказ, перакладзены падобным польска-беларускім жаргонам: „I ludze, bojecese Boha vaseho, ketorij stvariu vas iz dusi jednej, to jest z jednegu (...o) 'Adama, i z jegu (,..o) cala i duxa zone jemu Xave stvuril (=stvoryl) iz jix dvux rozsipal ludzej na vsistek svet menzcizni i nevasti s’ila.“ Чаму на сумежжы аднаго з другім тэкстам
    адбываецца такая моўная мяшанка, у той час як далей ідзе альбо чысты беларускі тэкст, альбо параўнальна чысты польскі?
    Рукапіс пісаўся адной рукой. Складальнік у тых месцах, дзе сустракаюцца два тэксты, імкнуўся прыстасаваць іх пад сябе, адсюль і мяшанка. Замест прыведзенага перакладу апошняй арабскай фразы маем на старонцы Юа радкі 3—10 іншы пераклад той жа фразы, чыста беларускі: „I ludzi, bojcese Boha vaseho, ketorij stvariti vas z dusi 'adnoj 'Adamovi, s tahu (=taho) cela i duxa zanu jemu stvariti i razsipau z dvux ludzej, muzcini i nevasti". Такім чынам, можна меркаваць, што згаданы сказ, жаргонны сваім характарам, — гэта беларускі тэкст, прыстасаваны да польскага. Той, хто дадаў да беларускай кнігі крыху польскага тэксту, напэўна, аддаваў перавагу польскай мове, інакш бы гэтага не зрабіў. Разумеем такім чынам, чаму пераклад двух згаданых арабскіх сказаў быў прыстасаваны да польскай мовы. Далей маем: „Persa dzeci 'Adama bit Kabil (Kain) i Habil (Abel). Kabil zabojca, cu (=co) zabil Habila. Potim 'Adamu 'u sto tridzesce lat 'urodzilse jemu sin Sit (Set) prorok". Можна меркаваць, што гэтыя сказы былі беларускімі і толькі пазьней перакладаліся на польскую мову, таму што яны цесна зьвязаны з наступным беларускім тэкстам: „'А Situ 'u sto рас hod 'uradziuse Anos (Enos)“ i г.д. Коратка пералічваецца, хто каго нарадзіў. Калі сказаў, што Абрагам нарадзіў двух сыноў, Ізмаіла і Ізака Iizaka), гаворыць далей, што сыны Ізака былі Эзаў (Егай і Якуб (Jakob), пасьля пералічвае ўсіх дзяцей Якуба. Заканчваецца беларускі тэкст сказам: ,,'Otaz 'ad Je'kiib praroke zidzi pasli, jix predki, dvanasce sinoii i dvanasce pokelene" (99b радкі 8—10). Бачым, што гэты сказ ня чыста беларускі. Потым на гэтых і на наступных старонках 101а103a і на большай частцы старонкі 103b ідзе польскі тэкст, які апавядае пра гісторыю юдэяў і даводзіць, што юдэі праклятыя Панам Богам. На старонцы 103b у польскім тэксьце бачым беларускі сказ: „Is’ma'Il proruk (=prorok) sin starsij Ibrahim praroke" (радкі 2-3). pa гэтай фразай, відавочна, ішоў сказ, які апавядаў пра сыноў Ізмаілавых, a менавіта: „Pervurodnij (=pervo~) sin Izma'eloti Navajot, drukij (замест druhij) Kedar, Ebdel, Miusam, Misma i Dumah, Masa, Xader, Tema, Jetur, Nafis, Kedmax" (103b радкі 5—7). Пасьля ёсьць некалькі радкоў польскіх пра тое, што сам Пан Бог паставіў княжыць сыноў Ізмаілавых. Відавочна, сказы ,,'Ad Kedaraposli Kurejsove; 'ad Kurejsovego pokolene 'urodzil se Muxemmed prarok, a Kurejsove inse bili strijove Muxemmed praroke, ks’unzenta (=ks’onzenta) 'erabskije" (103b радкі 10—12) былі беларускімі, але пазьней у чатырох месцах іх прыстасавалі да польскай мовы. Далей празь пяць радкоў ідзе радок чыстага беларускага тэксту: ,,'Ad Is’ma'ilpraroke do narozene Muxemmede bitu (bylo) dva tis’eci i osmisot hod i dva hadi bilo, bo Muxemmed prarok samij 'eposnij prarok, posle jeho zadnahu (=...ho) praroke nebilo i nebudze. Use praroki najeho prorokevali, muvili (=movili): „Budze prarok 'eposnij, ketorij 'uves svet navernu (=naverno) ku Bohu“ (103b радок 13 — 104a радок 1). Пасьля маем зноў польскі тэкст, які даводзіць, што прароцтвы Старога запавету тычыліся Мухамэда. Беларускі тэкст зноў пачынаецца на старонцы 104b радок 1 словамі „Muxemmed prarok jeho milosc...", але можа быць, што папярэднія (гэтым) словы „prorok jest", якія належаць беларускаму тэксту, а таксама „ten", што стаіць перад імі, прыстасаваны да польскай мовы, што выглядае вельмі праўдападобна. Такім чынам, мы мелі б: „Toj prorokjest Muxemmed prarokjeho milosc" i г.д., i гэта цалкам адпавядала б канцу папярэдняга беларускага тэксту. Далей ідзе суцэльны беларускі тэкст, які апісвае жыцьцё Мухамэда. Урывак заканчваецца словамі: „Prarok jeho milosc sesdzesat hod i tri Ьій na svece, ‘umer. ‘Umirajuci, prisuti (prysoti) da Imamu (,,viry“). Мей Itid kitab (kniha) dastament Muxemmed Mussefa (замест Mustafa „выбраны", арабск.)" — 105 радкі 4—6.