За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
25 Некалькі прыкладаў: ‘adzezu 74а радок 4, nevizu 7b радок 6, razonije 60а радок 5, navezane 22b радок 3, izhlazaje 48b радок 3.
26 Параўн.: Я. Карскі. Белорусы, II, 1, с. 486.
27 Назва слоўніка: Лекснс снрічь реченія, в-ькратцЬ сьбраны н нз Словенского языка на простый Русскій діалекть нстолкованы. JI.Z. Я ня бачыў арыгіналу гэтага слоўніка, а толькі яго перадрук, зьмешчаны ў часопісе „Крывіч“ (№ 2 (8), Коўна, 1924, с. 52). Адбітак у „Крывічы" ўзяты з „Сказання Русского Народа" (т. II, Петербург, 1849) Сахарава. Каб быць упэўненым, што прыклады з dz ня ўзьніклі ў „Крывічу" празь недагляд, я папрасіў В. Ластоўскага. рэдактара „Крывіча", каб той яшчэ раз зьверыў адбітак з тэкстам слоўніка ў Сахарава. В. Ластоўскі гэта зрабіў і напісаў мне, што недагляду не было. Прыводжу тут прыклады, што датычацца dz, з таго слоўніка: глумлю... пронйжаюся, гнушаюся — брыйжуся, Горджусь, Леіцу — зраджаю, Обваждаю — огнджую... обрЫжую, шкоЗжу, крнвджу, порядженье, раджу, суджу, серджусь.
28 Гэты дакумэнт мае В. Ластоўскі, які даслаў мне яго копію; прыводжу тут урывак зь яго: „Жнкгнмо(нт) третн бо(жо)ю млтью король польскн, велнкн кня(зь) лн(тов)скн, рускн жомойтьскн мазовецкн н вных(і). Земяннну н(а)шому мнколаю коморовскому Жаловал-ь намь боярн(нь) н(а)шг повету троцкого велебны лаврйнь куколь о том што(ж) дей ты року прошлого девятьдесять друго(го) мца мая осмого дня всуботу прнславшн служебннка своего Нва(на) до места н(а)ш(ого) Мереча дня торгового розказал ему понмавнш его в месте н(а)шомь меречьскомь до везенья его осаднть... вь чомт> онь собе оттебе жаль легкость нкрнвду немалую бытн меннть где(ж) онт> нехотечн тобе того мо(л)чатн перво сего лнсты нашнмн позовнымн на рокн судовые теперешнне от на(с) зложоные в посте велнко(м) в року нннешнем девятьдеся(т) третьй(м) тебе ку праву передь нась позывалт» которую мы справу вапіу насу(д) воеводытр ... преложнлн ... прнказуемгь тобе ажбы есн на тоть рокь пере(д) намн а в небытностн н(а)шо(н) в тутошнем па(н)стве лнтовскомь нно передь паны радамн н(а)шемн нхт> мнлостью ку праву ста(л) н в том ся ему подле по(з)вовь его усправедлнвнл-ь. Пнса(н) у внлнн лет бож. нарож. аф^г мц ма(р)ца к дня“.
29 О. Огоновськнй (О. Ohonovskyj) (Нсторня лнтературы русской. I. Львоў, 1887, с. 147,1 абзац) піша, што Л. Зізаній нарадзіўся ў Вільні, што толькі пацьвярджае, што ён быў баярынам Троцкага павету. Тое, што „Зізаній" — пераклад прозьвішча „Кукаль", чытаем таксамаў М. Возьняка, „Історія украіньскоі літературн“ (II—1, Львоў, 1921, с. 97). Ня ведаю, на падставе чаго М. Возьняк мяркуе, што Л. Зізаній паходзіць з Галіччыны. У кожным разе, ён мог нарадзіцца ў Вільні і гаварыць віленскай беларускай мовай.
Прыстасаваньне арабскага альфабэту да беларускай мовы і асновы транскрьшцыі
Беларускія аўтары, што пісалі арабскім пісьмом, мусілі прыстасоўваць арабскі альфабэт да беларускай мовы. Знакі для зычных, якіх не існуе ў арабскай мове, былі пазычаныя з татарскай або турэцкай, як р (ра), або праз пасярэдніцтва татарскай або турэцкай моў з пэрсыдзкай, як z (za).
Для зычных ch, d, t у арабскім альфабэце ёсьць па дзьве літары, для z, s, k — па тры літары. Для кожнай з астатніх зычных выкарыстоўваецца па адной літары. У беларускай мове, акрамя r, d, t, dz, z, c, s, якія бываюць толькі цьвёрдымі, усе астатнія зычныя, у залежнасьці ад пазыцыі, бываюць цьвёрдымі або мяккімі. Але ў тых выпадках, калі было па адной літары на кожны зычны, іх колькасьць засталася нязьменнай. I гэта цалкам зразумела, бо падстаў для іншагаў кірылічным альфабэце не было. Зусім адрознае вымаўленьне зычных dz і с вымушала ўтварыць для іх адмысловыя літары, іх жа, як і большасьць літар, ужываюць як для dz, с цьвёрдых (ludzkij, ргісіпса), так і для мяккіх (xadzic).
Тры знакі для іукаў zis давалі мажлівасьць дакладна адлюстроўваць розныя беларускія сьвісьцячыя і шыпячыя. Арабскае dad (глухое, заднепаднябеннае d) ужываецца для абазначэння беларускага z цьвёрдага, як у татарскай і турэцкай мовах, напрыклад: zaraz. Za (францускаеzўzero) і dal (мяккае ангельскае th у there) адлюстроўвае мяккіz, напрыклад: z’emla, гт 'епійёе, zm 'ilujse. Літара sad (рэзкае, глухое s, заднепаднябеннае) ужываецца для беларускага s цьвёрдага, напрыклад: sam; ta (рэзкае ангельскае th у thing) і sin (рэзкае s, артыкулюецца сьпераду рота на зубах) ужытае для мяккагаs, напрыклад: sehosv 'etnij, s’oj, is’seho.
3 трох літар для k у беларускім тэксьце ўжываюцца дзьве: Ла/(знак глухога, пярэднепаднябеннага k) для цьвёрдага k, напрыклад: kazac; kaf (знак пярэднепаднябеннага k) для мяккага k, напрыклад, k idac. Зь дзьвюх літараў для гука t у беларускім тэксьце ўжываецца адна, ta (адлюстроўвае глухі, заднім паднябеньнем вымаўлены t), напрыклад: tab 'е; толькі ў арабізмах, а зь беларускіх словаў толькі ў слове tysaca ўжываецца знак ta (знак для зубнога t зь нязначным прыдыханьнем) — напрыклад: t'iseca. Ужываньне ta ў беларускім тэксьце ёсьць бадай чыстым адлюстраваньнем арабскага правапісу.
Каб беларуская транскрыпцыя была прыдатнейшай чытаньню, усе іншыя літары для z, s, k, t былі транскрыбаваныя адрозна ад транскрыпцыі арабскага тэксту. Так, dad перапісана літарай z, za —z’, dal —z, sad — s, ta — s, sin — s’, kaf—k, kaf— ‘ta — t, ta — t. Тут узьніклі дадатковыя цяжкасьці для транскрыпцыі арабізмаў у беларускім тэксьце. Перапісаць іх паводле транскрыпцыі арабскага тэксту мы не палічылі дарэчным, таму што гэта перашкаджала б правільнаму чытаньню. Таму арабізмы былі перапісаны паводле прынцыпаў беларускай транскрыпцыі, якая лягчэйшай да чытаньня, хаця sin, te і іншыя арабізмы не вымаўляліся беларусамі мякка. Для лягчэйшага чытаньня беларускага тэксту ўсе зычныя ў ім, якія ў пэўных пазыцыях вымаўляліся мякка, пазначаныя значком мяккасьці. Апрача гэтага, Іат было транскрыбавана, з аднаго боку, літарай I (напрыклад: kali, ludzi), з другога боку — I (цьвёрдым, напрыклад: holas, Ыіо). Тут, такім чынам, адбываецца адхіленьне ад графічнай пасьлядоўнасьці ў абазначэньні ў транскрыпцыі мяккасьці, аднак гэтым палягчаецца чытаньне тым, хто ўжо прызвычаіўся да беларускага правапісу лацінкай30. Таму ў беларускім тэксьце арабскае waw было транскрыбавана або літарай v (перад галоснымі, напрыклад: vada), або літарай й (паміж галосным і зычным, а таксама на канцы слова, напрыклад: rounij, voUk, Ьій).
Каб можна было лягчэй пазначаць мяккасьць гуку ch, ён транскрыбаваны літарай х.
Мяккасьць dz абазначана ў транскрыпцыі значком ' над z — dz, хаця дакладней
30 Прапанаваныя абазначэньні вымаўленьня зычных уведзеныя на падставе таго, што ведаем з граматыкі пра сучаснае іх вымаўленьне.
трэба было б пісаць dz.
Знакі для галосных арабскага альфабэту былі мусульманскімі аўтарамі прыстасаваны для беларускай мовы толькі ў тым, што знак для арабскага доўгага в ўжываецца ў беларускай мове для азначэньня a, ‘a (sad, sadz), знак для кароткага а альбо для д для абазначэньня ‘е, е (sadzac, hatij). Гэтае прыстасаваньне было тым лягчэйшым, што так сама ёсьць у турэцкай і татарскай мовах.
Цяжкасьці ўзьніклі пры абазначэньні беларускіх о, й, таму што знаку для о няма ні ў турэцкай, ні ў татарскай, ні ў пэрсыдзкай мовах. Цяжкасьць гэтая не была пераадоленая складальнікам „Аль-Кітабу“. Заўважаецца імкненьне абазначаць беларускае о літарай й доўгае і й літарай й кароткае, аднак, нягледзячы на гэта, літары й, й ўжываюцца бяз розьніцы для абазначэньня о і й як націсьненых, так і ненацісьненых. Выклікае зьдзіўленьне, што тыя, хто ўтварыў новыя літары для зычных dz і с, не далі рады з о і й, хоць тут паводле аналёгіі з а і е ўжывалася й доўгае для о, й кароткае для й.
Беларускае і іу абазначаліся аднолькава і амаль заўсёды знакам дла арабскага кароткага і, толькі часам знакам для арабскага доўгага і, напэўна, таму, што ўсё ж знак для арабскага доўгага і быў.
Транскрыптарка і транскрыптар перапісвалі графічна дакладна даўгія і кароткія знакі для галосных. Арабскае даўгое а было перапісана літарай а, арабскае кароткае a — літарай е, даўгое і — літарай I, кароткае і — літарай і. Бяз шкоды для транскрыпцыі можна было б захоўваць графічную розьніцу паміж й і й і паўсюль перапісваць паводле вымаўленьня літарай о альбо й. Каб, аднак, не было закідаў аб недакладнасьці і каб кожны мог пабачыць першапачатковыя напісаньні, быў транскрыбаваны арабскі знак для даўгога й, калі абазначаў у рукапісе беларускае о этымалягічнае — літарай о; у іншым выпадку, а менавіта калі даўгое арабскае й абазначала беларускі галосны й, яно было траскрыбавана літарай й, незалежна ад яго вымаўленьня ў беларускай мове31. Такая транскрыпцыя можа таксама дапамагчы ў разуменьні эвалюцыі беларускага правапісу арабскім пісьмом.
Ненацісьненыя й, й ў беларускім тэксьце, хаця пасьля галосных яны вымаўляліся як й, транскрыбаваныя літарамі й, й, таму што пры транскрыбаваньні літарай й, таксама нельга было б адрозьніць, дзе ў арыгінале waw, а дзе й, й.
Транскрыпцыя была праведзеная дакладна, знак за знакам; таму таксама транскрыбавана ‘(ajn), напісанае у пачатку альбо ў сярэдзіне слова паміж галоснымі (‘ad, nauka) і канцавое h пасьля галосных (mouceTi, citajce/i). Гэтае канцавое h ёсьць, несумненна, чыстым адбіткам арабскага правапісу32.
Калі было слова памылкова напісана ў рукапісе, яно было так пакінута ў транскрыпцыі, але ў камэнтарох было пазначанае правільнае вымаўленьне.
Разьдзяляльных знакаў у рукапісе няма, я ўставіў іх у транскрыпцыю сам.
31 У гэтай працы паўсюль, дзе літара й не абазначае беларускі гук й, падаю вымаўленьне уведзеных словаў у дужках.
Транскрыптарка і транскрыптар перапісвалі паўсюль арабскае а доўгае літарай а, арабскае а кароткае літарай а, арабскае й доўгае літарай й, арабскае й кароткае — літарай й, і толькі потым, перадусім з тэхнічных прычынаў, а я замяніў літарай a, а літарай е, тое й, якое абазначала о, я замяніў літарай о.
Таксама ў арабізмах беларускага тэксту я замяніў арабскае кароткае а літарай е, хаця арабскае а кароткае арабізмаў часта вымаўлялася так жа сама, як беларусы вымаўлялі a (namaz’ = namaz, а не nemaz). Калі б кароткае а арабізмаў пакінуць бязь зьменаў, цяжкасьці ў чытаньні арабізмаў узьніклі б у тых выпадках, калі гэтае каротка а вымаўлялася беларусамі як е, таксама ў арабізмах, напрыклад, у словах Muhamed, sejch, у арыгінале напісаных Muchammad, sajch (з а кароткім). Да гэтага трэба дадаць, што канчаткі арабізмаў заўжды напісаныя ў рукапісе паводле беларускага спосабу. Таму падалося дарэчным прыняць гэтыя прынцыпы таксама для транскрыпцыі ўсяго беларускага тэксіу разам з арабізмамі.