• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    3 заняпадам беларускай культуры беларускія мусульмане пачалі пісаць свае кнігі папольску. Пачаткі таго былі ўжо ў XVII ст., калі ў мусульманаў побач зь беларускімі кнігамі існавалі і напісаныя па-польску. Аднак польская мова ня стала афіцыйнай мовай мячэтаў у Беларусі. Адышоўшы ад беларускай мовы, мусульмане вярнуліся на некалькі стагодзьдзяў назад, да старой арабскай, якую ніхто, нават імамы, не разумелі.
    Дзеля неспрыяльных абставінаў пасьля уніі Вялікага Літоўска-Беларускага Княства з Польшчай (1569), асабліва ў XVII ст., беларускія мусульмане былі вымушаныя эміграваць у Турцыю. Там яны ўтварылі некалькі сялібаў, якія існуюць і дагэтуль.
    Сёньня ў Беларусі мусульманаў мала, усяго каля 10,5 тысяч.
    1А. Мухлннскнй. Нсследованне о пронсхожденнн н состояннн лнтовскнх татар. Петербург, 1857, с. 6.
    2 Тамсама., с. 7.
    3 A. Muchlinski. Zdanie sprawy о Tatarech Litewskich // Teka Wilenska. Wilno, 1858, s. 4—6.
    Крыху пра беларускае пісьменства арабскім пісьмом
    У 1858 г. прафэсар Пецябурскага ўнівэрсытэту А. Мухлінскі пісаў4, што яшчэ ў тыя часы было шмат беларускамоўных магамэтанскіх рукапісаў у беларускіх мячэтах. Сам А. Мухлінскі ў 1857 г. у сваёй працы пра беларускіх мусульманаў, напісанай па-расейску5, прыводзіць фрагмэнт, транскрыбаваны ім з аднаго такога беларускага рукапісу, які называецца „Хікмэт" (=духоўнае разважаньне). Пералісваю гэты фрагмэнт з захаваньнем правапісу транскрыпцыі Мухлінскага:
    Эй недужн адамскн человік! Астатнн час прнйдзе, ннхто табе неда помочн як тнлько Бог. Як там крнчаць будзеш, ннхто тваго голасу не пачуе тнлько Бог6.
    Калнб хоцеу уцекаць, ннхто табе7 дарогі8 неукажа, да суднаго дня ннхто о цебі не папытае тнлько Бог, мішкане яко манша мець, ннхто не абачнць тнлько Бог. Пнц9 — есьць есьлі10 хочеш11, ннхто не дасць тнлько Бог12.
    Пра гэты цікавы дакумэнт ведаем толькі з згадак у А. Мухлінскага. Кнігі гэтай дагэтуль нікому не паптчасьціла знайсьці.
    Нажаль, за часамі А. Мухлінскага ніхто не парупіўся пра захаваньне шматлікіх помнікаў пісьменства беларускіх мусульманаў’3. Такое ўражаньне, што да канца XIX ст. вучоныя на іх наогул забыліся. Аднак сярод сьвядомых беларусаў ня зьнікла цалкам памяць пра беларускія кнігі, пісаныя арабскім пісьмом14. У XX стагодзьдзі заснавальнік беларускага музэю ў Вільні, археоляг Іван Луцкевіч (+1919) шукаў тыя кнігі, але спачатку беспасьпяхова. Урэшце, увосень 1915 г. у вёсцы Сорак Татараў ля Вільні напаткаў рукапіс „Аль-Кітаб“ у імама Сьцяпана Путаракевіча (Stepana Poutorakevice). Ад яго даведаўся і назву рукапісу. „Аль-Кітаб“ — гэта арабскае слова, якое абазначае „кніга“.
    4 Тамасама, s. 35.
    5 Нсследованне о пронсхожденнн н состояннн лнтовскнх татар. Петербург, 1857.
    6 Сказу „Як там крнчаць будзеш, ннхто тваго голасу не пачуе тнлько Бог“ Я.Карскі ў „Ученые запнскн Высшей школы г. Одессы" (II, 1922, с. 1) не падае.
    7 У Я. Карскага (тамсама) гэтага слова няма.
    8 У Я. Карскага (тамсама) „дорогі“.
    9 У Я. Карскага (тамсама) „пнць “.
    10 У Я. Карскага (тамсама) „еслн“.
    11 У Я. Карскага (тамсама) „хочешь“.
    12 С. 66, 67, 68 „Нсследовання...".
    13 А. Мухлінскі (Zdanie sprawy.., s. 35) згадвае таксама пра польскі рукапіс, напісаны арабскім шрыфтам, пра які ён даведаўся з каталёгу Ляйпцыскай унівэрсытэцкай бібліятэкі, складзенага Эрнстам Фляйшэрам. Тады гэтатой самы рукапіс, пра які пісаў Ізмаіл Сразьнеўскі ў красавіку 1840 Вацлаву Ганку („Пнсьма к Ганке“, выдаў Вл. Францев, Варшава, 1905, с. 945). У гэтым лісьце І.Сразьнеўскі піша, што Фляйшэр, прафэсар усходніх моваў, які складае сьпіс арабскіх кніг ува ўнівэрсытэцкай бібліятэцы ў Ляйпцыгу, знайшоў там славянскі рукапіс, напісаны арабскім шрыфтам. Да ліста таксама прыкладаецца справаздача ад самога Фляйшэра. Той, ня ведаючы славянскіх моваў, з дапамогай паляка Т. Сакальніцкага пачытаў крыху гэты рукапіс. Аднак паколькі Сакальніцкі, як піша Фляйшэр, „non omnia, quae ego titubante lingua legebam, intelligere et polonice rescribere posset, aliis et linguae polonicae et literarum arabicarum peritis Ulas plane dispellendas relinquo". Такім чынам, няма пэўнасьці, што згаданы рукапіс напісаны польскай мовай. Можа быць, што Сакальніцкі ня ўсё мог зразумець, таму што тэкст быў (прынамсі, часткова) беларускі. Тое, што рукапіс быў створаны беларускімі мусульманамі, бачым па прозьвішчах, якія маюць тыповыя беларускія канчаткі, якАбасовіч і пад.
    14 Параўн. Я. Карскага „Культурные завоеваная русского языка в старнну на западной окранне его областн" ў „Нзвестня отд. рус. яз. н слов.“, т. XXIX, е. 17.
    Яшчэ ў 1924 г. Ю. Талька-Грынцэвіч15 пісаў у сваім артыкуле пра беларускіх мусульманаў, што іх беларускія і польскія рукапісы захоўваюцца дагэтуль у мячэтах у Беларусі. Думаецца ўсё ж, што Ю. Талька-Грынцэвіч толькі паўтарыў словы А. Мухлінскага, выказаныя ў 1858 г. Інакш было б недаравальнай абыякавасьцю з боку Ю. Талька-Грынцэвіча, калі б ён не сабраў хоць некалькі рукапісаў. Можа быць, што некалькі кніг яшчэ ня выяўлена, але, як дазнаемся з артыкула I. Луцкевіча16, ня так і лёгка іх знайсьці.
    У 1916 г. нейкі бэрлінскі арабіст падчас знаходжаньня ў Вільні зь нямецкім войскам прачытаў некалькі радкоў рукапісу „Аль-Кітаб“. Прачытаныя радкі былі занатаваныя паводле сучаснага правапісу17. Гэта радкі 1, 2 і палова 3 на старонцы 107b і 5—6 на старонцы 108а сёньняшняй транскрыпцыі. У радку 3 ст. 107b замест „яшчэ“ памылкова прачытана „есьлі“.
    У1918 г. „Аль-Кітаб“ быў выстаўлены на выставе беларускага друку ў Менску. Заразом у часопісе „Варта“ пра гэты рукапіс быў надрукаваны артыкул Івана Луцкевіча, пазьней (1920 г.) перадрукаваны ў „Беларускім жыцьці“.
    Артыкул Луцкевіча пра „Аль-Кітаб“ зьвярнуў увагу навукоўцаў на беларускую літаратуру арабскім пісьмом. Тагачасны прафэсар петраградзкага ўнівэрсытэту I. Крачкоўскі (беларус), арабіст, адшукаў ува ўнівэрсытэцкай бібліятэцы рукапісы, што былі напісаныя арабскім пісьмом, пазначаныя як польскія, і засьведчыў, што ўсе яны чыста беларускія. Пра сваю знаходку I. Крачкоўскі паведаміў Я. Карскаму, які згадаў пра гэтаў сваёй працы „Белорусы" (III, 2, с. 239) у артыкуле „Белорусская речь арабскнм пнсьмом", напісаным на аснове артыкула Луцкевіча. Я. Карскі ў згаданым артыкуле піша:
    Благодаря любезностн проф. Крачковского могу сообіцнть следуюіцую справку: в бнблнотеке Петроградского у-та находятся четыре рукопнсн на белорусском языке арабскнмн буквамн (867— 869 н 883). Указанне составнтеля Indices мусульманскнх рукопнсей (Petropoli, 1887, с. 25 н 38): „Accedit versio interlinearis polonica, Uteris arabicis scripta" — обьясняется тем, что он (бар. Розен) не знал нн польского нн белорусского языков. Две рукопнсн (869 н 883) — сборннкн молнтв, две (867—868) — отрывкн нз Корана. Все онн поступнлн в бнблнотеку от уроженца западного края А.О. Мухлннского, профессора арабского н турецкого языков в уннверснтете (1835—1865), вероятно, от его наследннков в 1879 году18.
    У 1924 г. Я. Карскі ў „Нзвестнях рус. яз. н сл.“ (т. XXIX) у цытаваным ужо артыкуле „Культурные завоевання рус. яз...“ на с. 17 згадаў яшчэ пра два новыя беларускія рукапісы, пісаныя арабскімі літарамі. Тут чытаем:
    Проф. А.Н. Самойловнч показал мне еіце однн Кнтаб (Кнцёп) — собранне молнтв на арабском н старотурецком языках, небольшую рукопнсь в 32о, на бумаге начала XIX столетня, прннадлежаіцую лнтовскому татарнну Шннкевнчу. В этой рукопнсн обьяснення к молнтвам тоже на белорусском языке в арабской транскрнпцнн. Тот же проф. вндел еіце в 1916 г. рукопнсь с мнстнческнмн стнхотвореннямн на ст.-турецком языке с белорусскнмн толкованнямн, пнсаннымн арабскнм шрнфтом. Она прннадлежала мулле Укмасу в татарской слободе у Костромы н была вывезена нз Зап. края. йзвестно еіце несколько подобных рукопнсей (ср.: Доклады РАН, 13, 1924, с. 166).
    15 Muslimowie czyli t.zw. Tatarzy litewcy, s. 17.
    16 Зборнік „Наіпа ніва“, Вільня, 1920, с. 28.
    17 Тамсама.
    18 Летам 1924 г. Я. Карскі, будучы на геаграфічна-этнаграфічным славянскім кангрэсе ў Празе, казаў мне, што тыя рукапісы паходзяць з XVII ст.
    У 1925 г. некалькі арабскіх рукапісаў было знойдзена ў бібліятэцы духоўнай сэмінарыі ў Пскове19. Паводле цяперашніх зьвестак маюць гэтыя рукапісы прыпіскі на беларускай і на польскай мовах. Аднак ня выключана, што пры больш падрабязным вывучэньні ў знойдзеных рукапісах япгчэ выявяцца фрагмэнты беларускага тэксту.
    У 1926—1927 г. Віталь Вольскі знайшоў у Савецкай Беларусі яшчэ адзін беларускі „Кітаб“ і транскрыбаваў яго.Адно апавяданьне з гэтай кнігі ў кірылічнай транскрыпцыі было зьмешчана ў часопісе „Ўзвышша“ (№ 4,1927 г., с.135—146). Аль-Кітаб В. Вольскага (будзем так яго называць) ёсьць копіяй з даўнейшага арыгінала, якая паходзіць яшчэ з XVIII ст. Пры капіяваньні (перапісвалася яна, відаць, не аднойчы) беларускамоўнае апавяданьне, перадрукаванае ў часопісе „Ўзвышша", за выняткам аднаго ўрыўка, было цалкам спалянізаванае.
    Пра Аль-Кітаб 1792 г., які належаў мячэту ў Крушнянах, Гарадзенскага павету, падаў зьвесткі Якуб Шынкевіч у „Tatarskim roczniku"20.
    Нарэшце, значная колькасьць беларускіх рукапісаў, напісаных арабскім пісьмом (зразумела, пазьнейшыя коггіі), знаходзяцца ў муфтыяце ў Вільні. Гэта наступныя рукапісы21:
    пяць Аль-Кітабаў (1771 г., 1836 г., 1837 г., 1885 г., адзін бяз даты);
    адна кніга пра тое, як трэба чытаць кур’ан;
    адзін рукапіс (копія з 1890 г.), што зьмяшчае ў сабе пераклад кур’ану; шэсьць зборнікаў малітваў (1803 г., да 1805 г., 1890 г. і тры бяз даты); адзін турэцка-беларускі слоўнік.
    Такім чынам, перад намі паўстае цэлая беларуская літаратура, пісаная арабскім пісьмом, асабліва важная з гледзішча лінгвістыкі. На значэньне гэтага пісьменства ня раз зьвяртаў увагу Я. Карскі. У вышэй ужо згаданым артыкуле „Культурные завоевання русского языка...“ Я. Карскі гаворыць:
    Обнаружллось еіце одно забытое культурное завоеванле русского языка в западной его областн. Этот факт нмеет важное ллнгвлстлческое значенле. До слх пор мы судллл о звуках старого русского языка по памятнлкам, пнсанным печатным кнрнлловскнм алфавлтом, нзобретенным собственно для передачн звуков старославянского языка, во многом отлнчавшегося от древнерусского. Установлвшаяся траднцлонная орфографня не давала возможностл точно устанавллвать те перемены в звуках русского языка, какле пронсходллн во время его млоговековой жлзнл л прлтом на разных местах террлторлл его распространенля. С открытлем памятнлков, подобных рассматрлваемым намл, мы лмеем возможность проверлть показаяля традлцлонной орфографлл соответствуюіцего временл (с. 18).