За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
цыі).
Тэма: Сягодняпіняя лекцыя завецца: „Прароцтва аб сыну Давідовым і Божым”. Адны гэтыя словы робяць у нас сьвяточны настрой. Бог абяцае слузе свайму Давіду, што гаспадарства яго будзе трываць вечна, а да найвялікшае славы прывядзе яго Спас.
Выклад: 1. Прывёзшы скрыню ўмовы ў Ерузалім, Давід не пераставаў думаць аб тым, што належыла-б у Ерузаліме паставіць Богу вялікую й харошую Сьвятыню.
Ен быў таго пагляду, што будан ня ё дастойным памяшчэньням Богу! Ён хацеў паставіць дом Божы япічэ й дзеля таго, што сьвятыня таковая сталася-б местам, куды зыходзіліся-б людзі з усяго краю і маліліся-б Богу. У сэрцу ягоным гарэла полымя сардэчнае ўдзячнасьці за міласэрдзе й ласкі, якімі Бог абсыпаў яго дагэтуль; па даўгіх войнах запанаваў у краю супакой, люд быў здаволены і шанаваў свайго караля. А калі падумаў аб тым, што ён, скромны пастушок, ё цяперака каралём і жыве ў багатым палацы, тады чырванеў ад аднае думкі аб тым, што скрыня Божая памяшчаецца ў звычайным будане. Дык калі аднойчы сказаў аб сваім клопаце Натану, каторы быў яго верным душпастыром і райцам, прарок вельмі ўсьцешыўся. I кожны-бы цешыўся. Гэта добры знак, калі людзі — вялікія й малыя — не забываюцца дабрадзействаў Божых і думаюць аб тым, якбы Яму зрабіць радасьць. Надыходзячыя сьвяты насовуюць нам падобныя думкі. Падумайце й вы аб гэтым! Але мы павінны наперад пераканацца, ці нашыя пляны, хоць-бы найлепшыя, не супярэчаць з плянамі Божымі. Давід ня ведаў гэтага, і дзеля таго хацеў парадзіцца ў прарока Натана. I вы тож ня можаце ведаць, і дзеля таго было-б добра, каб таксама радзіліся.
2. Адказ Божы. У наступную ноч дастае Натан ад Бога проста неспадзяваную ведамасьць. Бог кажа яму, што ведае дасканальна аб плянах Давідовых, але што Ён мае зусім іншыя пляны. Давід ня мае ставіць Яму дому (в. 5). Чаму? Бо Бог не патрабуе (в. 6). Бог такжа ніколі гэтага не вымагаў (в. 7). Наадварот, замест радасьці, якую хацеў Давід прыгатаваць Богу, Бог гатуе Давіду вялікую й няжданую радасьць. Бог, праўда, зрабіў шмат ужэ дабра ў жыцьцю Давідовым (в. 8—9), але дальшыя ласкі, каторымі Бог маніўся яго абсыпаць, мелі шмат перавышшаць дагэнулешнія дабрадзействы. Якія гэта мелі быці ласкі? Бог Сам мае паставіць дом слузе свайму Давіду і народу ізраільскаму на месцу, каторае станецца многім бацькаўшчынай. He адно паставе ім сьвятыню, але такжа ўмацуе каралеўскі пасад і гаспадарства, так што будуць трываці на векі. Бог ня зьменіць свайго пляну навет і тады, калі-б сын ягоны ізграшыў, тады Бог яго пакарае й пастараецца ўсё направіць. Каралеўства Давідова мае трываць на векі. Гэтай абятніцай Бог аб’яўляе Давіду, што ён мае стаць праайцом Ісуса Хрыста, каторага каралеўства потым бачаць у духу прарокі.
Якія надзвычайныя абятніцы! Давід проста ашалапучаны імі і хвале Bora! (В. 17— 22.) Чуецца ён як дзяцё на Каляды, каторае абсыпалі падаркамі.
Паглыбленьне. Як бачыце, людзі часта робяць пляны, але думкі Божыя перавышшаюць думкі людзкія. Выказаньням гэтага ё наш залаты верш. Аб кім у ім іутарка? Аб сыну Давідовым і Божым, Ісусу Хрысту.
Е.Ц.
Малодпіым дзяцём
Мне здаецца, што цяпер будзем магчы заўсёды гаманіць аб Божым Нараджэньню. Ці вы ўжэ лічылі, колькі яшчэ асталося дзён да Куцьці? Рух і пасьпех сьведчаць, што сьвяты борзда падыходзяць. На вуліцах і пляцох пастаўленыя елачкі на продаж, у крамных вокнах выстаўленыя калядныя цацкі, у гасподах разыходзяцца пахі ад пірагоў і смажаніны. Мама што раз мае балей работы. Усё выглядае неяк дзіўна й таемна. Сьвяты запраўды надыходзяць. Ці вы ўжэ напісалі свае зычэньні? Цікава ведаць, якія? Калёсцы
ляльцы, пужку і зялезную дарогу ды новую шапку й кніжку з абразікамі? Добра ўмееце выбіраць, я спадзяюся, што большасьць вашых зычэньнеў споўніцца. Некаторыя дзеці гэтулькі маюць зычэньнеў, што цяжка іх усі выпаўніць.
Думаю, што, пішучы свае зычэньні, вы нічога не забыліся. Але ці нямашака яшчэ на сьвеце іншых важных зычэньнеў? Ці нічога не патрабуеце вашаму сэрцайку? Ісус Хрыстос жадаў-бы вас надарыць любасьцяй, ветласьцяй, паслухмянасьцяй і ўдзячнасьцяй. Відавочна, гэта не такія зычэньні, якія звычайна пішуць на картачках; аднак гэта такжа важна, каб вы прасілі дароў Божых, а не адно цацкаў і новых убораў.
Калі, напасьледак, прыйдзе Куцьця, вы зацеміце, што няўсі вашыя зычэньні споўніліся. Вам мо’ будзе вельмі няпрыемна, што не дасталі дудкі альбо шапкі. Але ўсенька, чаго прасілі вашаму сэрцайку, Ісус Хрыстос дасьць вам бяссумлеву. Калі папросіце ветласьці, дасьць Ен вам яе напэўна. Адно зварочуйце добра ўвагу сьвятам і пераканаецеся самі. Калі, прыкл., папросе вас сястрыца пагуляць зь ёй, а вы хацелі-б пагуляць безь яе, тады памятуйце, што Ісус Хрыстос абдарыў вас ветласьцяй і зараз пастарайцеся, каб сястрыцы вашай зрабіць прыемнасьць.
Іншым разам ізноў разгуляецеся, а тымчасам маці гукне вас, каб ёй што памаглі ў рабоце, тады памятуйце аб тым, што Спас надарыў вас паслушнасьцяй. Адно раз спрабуйце і пераканаецеся аб гэтым.
Якія любыя сьвяты Божага Нараджэньня! Як бацькі вашыя, так і вучыцялі нядзельнае школкі вельмі цешацца, калі могуць вам падарыць што харошага на Куцьцю. Дый Ісус Хрыстос жадаў-бы вас надарыць шмат якімі дармі. Ці ўжэ вы падумалі аб тым, як маглі-б зрабіць радасьць вашым бацьком? А што хочаце падарыць Ісусу Хрысту?
Л. Ф.
Лекцыя 28
Мэсія і Яго Гаспадарства міру
Ісаія 11,1—9.
Залаты верш: „Бо Ен ёсьць мір наш, што з абаіх адноўчыніў і парухаў стаячую перагароду". Ефэз. 2, 14.
Показі да навукі
Дзеля прыгатовы да самога сьвята сягодня будзем магчы на выклад пасьвяціць вельмі мала часу. Нягледзячы на гэта, мы, аднак, не павінны абмінуць лекцыі, бо кіне яна сьвятло ў дзіцячыя душы і ё наагул асновай альбо навет душой самых прыгатоваў. Але якім спосабам найляпей гэта зрабіць?
Школкі, дзе на выкладах карыстаюцца біблійнымі ілюстрацамі, будуць меці лягчэйшае заданьне, бо ілюстрацы будуць асноваю выкладу. А там, дзе іх нямашака, трэ’ былоб пастарацца ілюстрацаў В. Струтта, хвармат звычайнае пісулькі пад наз. „Мір“ (Ісаія 11, 6). Гэтая ілюстраца робе на дзеці вельмі вялікае даймо. Дык на ёй абапром наш выклад. (У вапошнім прыпадку можна памагчы сабе вобразнасьцяй, стараючыся на аснове Ісаіі 11, 6, „намаляваць" словамі абраз, па магчымасьці найбалей адпавядаючы запраўднасьці.)
Уступ: У мінулую нядзелю мы чулі аб тым, што Давіда сустрэла вялікая неспадзеўка ў пастаці абятніцы Божае, што адносілася да будучыні ягонае. Гаспадарства Давідова мае быць замацавана і, напасьледак, заменіцца ў гаспадарства Божае, на чале каторага стане гаспадар (кароль), будучы адначасна сынам Давідовым і Божым.
Тэма: Дыкжэ аб тым гаспадарстве кажа нам харошая лекцыя сягодняшняя, а некаторае прадстаўленьне аб ім можа даць нашая ілюстраца. Адно прыгледзьмася ўважне, a тады, бяссумлеву, перадкалядная радасьць уступе ў сэрцы нашыя.
Выклад: 1. Што прадстаўляе наш абраз? (Мір паміж зьвяратмі й людзьмі.) Што бачым на абразе? (Апісаць.) Да якога верша сягодняшняе лекцыі ё наш абраз ілюстрацай. Якая вялізарная розьніца ў прыраўнаньню зь цяперашнімі часамі. Ці магчыма, каб сягодня які малец мог пагуляць зь левам, медзьвядзём, ваўком альбо тыграм? Ці цяперака могбы перайсьці супакойна воўк каля ягняці альбо леў каля цяляці? „Залатая гэна пара“ ё справаю будучыні.
2. Хто прычыніцца да настаньня гэнае пары? Сын Давідоў, аб каторым успамінаў прарок Натан. Розачка з пня Ісаіевага, аб каторай кажа Ісаія ў в. 1. Спас, каторага ўгодкі радзінаў будзем за некалькі дзён сьвяткаваць. Прыйшоў Ен калісь на сьвет як малое дзіцянё. Тэкст наш кажа аб другім прыходзе Ягоным як гаспадара-караля. Аднолькава цудоўны як першы, так і другі прыход Ягоны. Дзеля таго завецца „дзіўны" (Ісаія 9, 6). В.[ерш? — Pad.] 1 успамінае аб гэтым цудзе пры помачы прыповесьці. Цудоўны характар Ягоны і ўся Яго істота. Жыве ў ім паўніня Духа Божага (в. 2). Моцаю таго-ж Духа рабіў Ён ужэ перад 1900 гадамі ўсе тыя цуды, аб каторых нам кажуць Евангельлі. Ды перазь Яго такжа станецца гэны цуд, што мір настане сярод зьвяратаў ды паміж людзьмі і мясаеднымі зьвяратмі. Ужыцьцёвіць Ен тое, чаго не ўдалося правесьці жаднаму каралю.
3. Якія адносіны настануць тады сярод людзёў? Аб гэтым нам кажуць в. 3—6. Сьціхнуць войны, рэволюцы, ня будзе несправядлівасьці й звады, гасподняе нястачы й галіты. Ня будуць цярпець ліхіх і бязбожных, будзе там адзіне месца добрым і сумленным людзём. Хто-ж гэта завядзе згоду паміж лодзьмі? Кароль Ісус Хрыстос з насеньня Давідовага! У ўладзе сваёй кіруецца Ен справядлівасьцяй, а моц на гэта дастаў ад Бога.
4. Але як гэта магчыма, што людзі будуць Яго тады слухаць ? Сэрцы іхнія адрадзіліся Духам Ягоным. У часе прыходу Ягонага пазналі Яго і самых сябе і служаць Яму цяпер з радасьцяй. Тыя часы будуць адным вялікім і найхарошшым сьвятам Божага Нараджэньня, якога мы яшчэ ня мелі. Ці ня мелі-б мы Яму ўжэ цяпер за гэта дзякаваць? Гэта будзе найлепшай прыгатоваю да сьвята. Дзеля таго з праўдзівай радасьцяй скажэма яшчэ раз залаты верш. Як ён гучыць?
Малодшым дзяцём
Заўтра (за колькі дзён) пачынаюцца, напасьледак, сьвяты! Ужэ наперад, пэўне, цешыцеся; будзе гэта не абы-якая радасьць, калі адчыняцца дзьверы пакою, у каторым паставілі асьветленую елку й падаркі на Куцьцю.
Ці помнеце яшчэ, як гэта было летась? Старшыя сярод вас помняць навет, можа, яшчэ сьвяты залеташнія. Што год узімку сьвяткуем Божае Нараджэньне, каторае ё адным з найхарошшых сьвятаў.
Сягодня раскажу вам аб першым такім сьвяце. Ня было яшчэ тады ані елкаў, ані сьвечкаў, ані цукеркаў альбо арэхаў.
Але, нягледзячы на гэта, ня розьнілася яно нічым ад цяперашніх сьвятаў, бо былі тамака тайніцы, неспадзеўкі й падаркі — чыста так, як у нас.
Першае сьвята сьвяткавалі ў стайні. Марыя й Язэп зрабілі даўгое падарожжа. Калі прыйшлі ў Бэтлеем, быў ужэ вечар. Як га ськіраваліся ў начулішча, пытаючыся, ці не маглі-б там пераначаваць.
„Не, — адказалі, — усенька занята!“
У іншых дамох таксама ня было месца. А яны абое надзвычайна былі ўмарыўшыся падарожжам. Што тут рабіць? Пастукалі яшчэ ў вадны дзьверы. Адчыніла ім якаясь добрая жанчына. „Вы хацелі-б, пэўне, пераначаваць? — папыталася. — Нажаль, няма-
шака ў нас ані воднага месца“.