• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Як бачым, беларускі тэкст прыведзенага апавяданьня ў цэлым дастаткова зьвязаны. Гэта было кароткае апавяданьне з дадзеным у двух месцах катэхізысам. Урыўку бракавала важнай часткі пра стварэньне сьвету за шэсьць дзён, якая была дапоўнена польскім тэкстам. Гэты дадатак быў зроблены для цэласьці. Іншыя два дадаткі мелі агітацыйную
    мэту: першы, каб давесьці, што юдэі праклятыя Богам; другі — што прарокі Старога закону праракавалі пра Мухамэда.
    Такім чынам, польскі тэкст гэтага апавяданьня, такім жа чынам, як і ўрыўку ALM і пра міласьціну, які збольшага паўтарае беларускі тэкст, быў упісаны да першапачатковага беларускага тэксту.
    А паколькі рукапіс напісаны адным чалавекам, робім выснову, што ён ёсьць копіяй ранейшага беларускага арыгіналу. Перапісчык, капіюючы стары беларускі тэкст, упісаў да яго частку польскага тэксту. Тое, што перапісчык і першы аўтар рукапісу — дзьве розныя асобы, сьведчаць некаторыя адрозьненьні ў правапісе. Маю на ўвазе канцавое о ў родным склоне адзіночнага ліку, мужчынскім і ніякім родах родавых займеньнікаў. У той жа час у беларускім тэксьце пасьлядоўна пішацца (за выключэньнем адзінкавых выпадкаў) й (у нашай транскрыпцыі о), а ў польскім тэксьце наадварот, пасьлядоўна пішацца u, а й трапляецца толькі часам як вынятак. Напрыклад, у беларускім тэксьце: jeho 97а радок 1, vaseho 98b радок 4, jeho 98b радок 15 і іншыя; у польскім тэксьце: jegu 98b радок 1, 98b радок 5,100а радок 14, kezdegu 100b радок 2, zadnegu 100b радок 71, tegu 101a радок 4, cegu 101a радок 10, jegu тамсама, tegu 101a радок 12 i іншыя.
    Калі была зробленая копія?
    Паколькі ў копію ўпісаны польскі тэкст, трэба вызначыць час, калі гэты польскі тэкст мог зьявіцца. Першыя пераклады мусульманскіх кніг на польскую мову былі зробленыя толькі ў XVII ст.23. Польская мова нашага рукапісу вельмі небездакорная. Што датычыцца правапісу, то ён таксама выглядае вельмі кепскім. Замест rz ужываецца г, замест q, $ ў сярэдзіне слова, дзе перапісчык ня ведаў этымалёгіі, ён піша un, on, an, еп, напрыклад: zv'unzal (=zv'onzal) 5а радок 17, sv'entij радок 1. Тое ж і ў дзеяпрыслоўях цяперашняга часу, дзе для перапісчыка таксама не была дастаткова зразумелай этымалёгія: traconc 103a радок 3 і інш. Затое ў канцы слова піша паводле беларускага спосабу й (яно транскрыбавана о) замест q, е замест $, напрыклад: svujo (вінавальны склон адзіночнага ліку жаночага роду) 6а радок 6, sm'erco (творны склон, адзіночны лік) 7а радок 16, of агйо (3 асоба, множны лік), na droge boze (вінавальны склон, адзіночны лік) 8Ь радок 2. Часам замест q ўжываеццаа: oblecmoctvuja(=tvoja) ІОІЬрадок 11. Адзінкавыя прыклады існуюць, зразумела, і з q на канцы: bendon 104а радок 16. Перапісчык думаў, што ў сярэдзіне слова мусіць быць on, але на канцы слова ў адпаведнасьці зь беларускім вымаўленьнем піша о, таму што формы канчаткаў былі зразумелыя. Гэта ня ёсьць імкненьнем беларусізаваць польскі тэкст, таму што, калі б такое імкненьне было, перапісчык перадусім замяніў g на h, што было б зрабіць найпрасьцей. Акрамя таго, калі б перапісчык жадаў надаць польскаму тэксту беларускае вымаўленьне, наогул бы ня ўжыў польскай мовы ўва ўрыўку ALM, пра міласьціну, а таксама ў двух месцах апавяданьня пра стварэньне сьвету. Ува ўсіх гэтых месцах арабская мова перакладаецца на польскую. Значыць, тлумачым гэты факт толькі неўсталяванасьцю правапісу. Акрамя прыведзеных сьведчаньняў гэтай неўсталяванасьці, магу яшчэ згадаць пра напісаньне j на канцы прыметнікаў мужчынскага роду і пад. Напрыклад, sv'entij бЬрадок 1, kturij 97b радок Юіўжываньнемяккагазу прыметнікаў наbskпаводле беларускага спосабу, замест яго ў польскай мове вымаўляўся непалятальны з, напрыклад: morsku (=morskq) 98а радок 6, vujsko 98а радок 14, z’emsk'emQ 98a радок 11.
    Такім правапісам не маглі пісаць, калі б была ўжо нейкая практыка ў пісаньні польскай мовы арабскім пісьмом, але цалкам маглі яго выкарыстоўваць тады, калі толькі пачыналі пісаць па-польску арабскім пісьмом. А гэта магло быць на пачатку XVII ст. Такім чынам, копію можна датаваць пачаткам XVII ст. альбо канцом XVI ст.
    Для таго, каб мець пацьверджаньні гэтага яшчэ і з абсягу палеаграфіі, я прапанаваў
    23 А. Мухлінскіў „Нсследованлн..." называе фрагмэнты польскіх тэкстаў не старэйшымі заХУІІст.
    у Празе рукапіс арабскаму палеографу А. Громану (A. Grohmann), які вызначыў з характара пісьма, што рукапіс быў напісаны ў канцы XVI ст. альбо ў пачатку XVII ст.24
    Калі быу напісаны арыгінал?
    Копія наўрад ці магла быць зробленая адразу пасьля напісаньня арыгіналу. Увесь арыгінал напісаны чыстай беларускай мовай. Чаму б перапісчык у той жа самы час дапісваў бы туды польскі тэкст? Гэта магло б адбыцца, калі б мінуў пэўны час, за які зьмянілася б калі не культурнае становішча, то погляд на тое, што ёсьць важнейшым, слушнейшым і прыгажэйшым. Беларуская мова была ня толькі дзяржаўнай мовай, але таксама мовай розных культурных асяродзьдзяў, як у іх прыватным жыцьці, так і ў грамадзкай дзейнасьці. Каб перавага была аддадзеная на карысьць чужой польскай мовы замест беларускай, быў патрэбны час, тым больш, што ўплыў польскай мовы шырыўся патроху, эвалюцыйна. Значыцца, найхутчэй, арыгінал і яго копія належаць розным эпохам.
    Сама мова дае вельмі мала зачэпак для вызначэньня часу ўзьнікненьня арыгіналу. Дагэтуль яшчэ як навука не сфармавалася гістарычная граматыка беларускай мовы, не існуе і гістарычнага слоўніка, а адзінкавыя асаблівасьці мовы рукапісу, якія сустракаюцца таксама і ў іншых крыніцах, фіксуюцца як у XV ст., так і ў XVI і XVII ст., ачаста і раней, і пазьней. Таму шукаць адказ на гэтае пытаньне давядзецца іншым чынам. У XVII ст. на беларускую мову быў перакладзены кур’ан — найсьвяцейшае, што было ў ісламе, Беларуская мова ў XVII ст. не лічылася, такім чынам, непаўнавартай мовай, бо інакш на яе не пераклалі б кнііу, „дадзеную Панам Богам“. Зь перакладу кур’ану бачым, што беларуская мова ў XVII ст. займае ў беларускіх мусульманаў прынамсі тое месца, якое раней належала татарскай. Ня так ставіцца да яе аўтар „Аль-Кітабу“. Для яго беларуская мова — мова другарадная. Перадусім ён цэніць арабскую, пасьля татарскую. На беларускай мове піша тэксты, напісаныя ўжо не зразумелымі арабскай або татарскай мовай. I ў тым выпадку, калі штосьці перакладаецца на беларускую мову, то найперш прыводзіцца арабскі або татарскі арыгінал. Паралельна падаецца беларускі і татарскі тэкст легенды праўзьнясеньне Мухамэда, пры гэтым кожны радок беларускага тэксту пішацца пад радком татарскага. 3 гэтага вынікае, што арыгінал „Аль-Кітабу“ быў створаны яшчэ да перакладу кур’ана.
    У адным месцы рукапісу складальнік-імам тлумачыць, як трэба выхоўваць у веры простых мусульманаў. Пры гэтым адзначае: „Kali ucis, jak maje ‘abrekacise, kali patetarsku neiimeje, to partisku nexaj *abrakajecca“ (86b радок 17). Гэтае месца вызначальнае для разуменьня сучаснай рукапісу моўнай сытуацыі. Аўтар выразна паказвае, што аддае перавагу татарскай мове. Рускую, г.зн. беларускую, дазваляе скарыстоўваць толькі тады, калі ня ведаюць татарскае. I ўся кніга напісаная „па-руску“ толькі таму, што мусульмане ўжо забыліся на татарскую мову і гаварылі паміжсобку па-беларуску. Зь іншага боку, гэтая згадка сьведчыць пра тое, што былі япгчэ паміж простымі мусульманамі і такія ўнікумы, якія ведалі татарскую.
    Такі стан супадае з тым, што апавядае ў 1557 г. пра палажэньне беларускай мовы паломнік-мусульманін у памятнай запісцы султану Сулейману. Тыя нешматлікія людзі, што ведалі яшчэ татарскую мову, відавочна, былі татарскімі ваеннапалоннымі зь бітвы 1510 г. пад Клецкам. Ад тых часоў, наколькі ведаем з гісторыі беларускіх мусульманаў, новых татарскіх пасяленцаў у Беларусі не было. Татары, якія расьсяляліся паміж беларускім насельніцтвам, а галоўнае, бралі шлюб зь беларускамі, забываліся на татарскую мову вельмі хутка. Несумненна, новыя пакаленьні тых, хто гаварыў па-татарску яшчэ ў
    24 Цікава, што Іван Луцкевіч, які знайшоў „Аль-Кітаб“, таксама часам узьнікненьня рукапісу называў XVI ст. альбо пачатак XVII ст. Аднак відавочна, што гэта не яго меркаваньне, а невядомага арабіста з Бэрліна, таму што Іван Луцкевіч піша: „Гэта — зложаны з колькісот страніц рукапіс in folio, пісаны характарам XVI або пачатку XVII веку“ (Зборнік „Наша ніва“, Вільня, 1920, с. 28).
    першай палове XVI ст., у другой палове гэтага стагодзьдзя татарскай мовы ўжо ня ведалі.
    Усё сказанае вышэй сьведчыць пра тое, што арыгінальны тэкст „Аль-Кітабу“ мог узьнікнуць у сярэдзіне або наогул у першай палове XVI ст.
    Сёе-тое можна казаць пра час узьнікненьня дадзенай памяткі і паводле мовы.
    У рукапісе замест першапачатковага спалучэньня dj ідзе пасьлядоўнае і, а менавіта акрамя z у імёнаў, як adzeza, hozy і пад., ёсьць г таксама ў першай асобе цяперашняга часу дзеепрыметнікаў залежнага стану мінулага часу на -пь, аддзеяслоўных назоўнікаў, утвораных ад гэтых дзеепрыметнікаў, і ў ітэратыве25. У сёньняшняй мове, аднак, у першай асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу ў дзеепрыметнікаў мінулага часу, у аддзеяслоўных назоўнікаў і ў ітэратыве ёсьць dz™. Паколькі наш рукапіс напісаны жывой народнай мовай, у ім бы таксама адлюстраваўся пераход dz < dj, калі б так было падчас узьнікненьня рукапісу. Гэтага dz у пазначаных формах ёсьць таксама дастаткова шмат у слоўніку Лаўрэнція Зізанія, які выйшаў у Вільні ў 1596 г.27. Грэцкае Zi^ivioc;, перакладзенае на беларускую мову, значыць кукаль (чэскае koukolY Можна меркаваць, што Зізаній — гэта псэўданім, што ўзьнік пры перакладзе сапраўднага прозьвішча „Кукаль“ на грэцкую мову. Захаваўся дакумэнт 1593 г., зь якога відаць, што Лаўрын Кукаль быў баярынам Троцкага павету28. Хроснае імя супадае, прозьвішча таксама; такім чынам, можна не сумнявацца ў тым, што Лаўрын Кукаль і складальнік слоўніка Лаўрэнцій Зізаній адна і тая ж асоба29. Мова Троцкага павету адносіцца да мовы віленска-ашмянскай зоны, на якой і напісаны „Аль-Кітаб“. Калі пры канцы XVI ст. у літаратурнай мове, якой напісаны слоўнік Зізанія (на якую ў значнай ступені ўплываў традыцыйны правапіс), сустракаецца дастаткова пракладаў ужываньня dz, то гэтае dz у жывым маўленьні мусіла ўзьнікнуць не пазьней за сярэдзіну XVI ст. Але ў „Аль-Кітабе“, напісаным жывой мовай, няма ніводнага прыкладу ўжываньня dz. Значыць, арыгінал узьнік у першай палове XVI ст.