За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
каралём ізраільскім. Аб якім я кажу? Д авід быў тож чалавекам пагодлівага духа. Музыкальны, сумленны, адважны ды набожны. Яшчэ сядня даймае нас гісторыя мінулае нядзелі. Аб чым там была іутарка? Вачыма духа бачым радасны народ і скачучага караля. Што нам тамака асабліва падабалася? Давід глядзеў тады за сабой і перамог пакусу. Але цяперака насталаночу душыягонай. Якгэтасмутна! (Чытаньне лекцыі. Выкладу групах.)
Тэма: Сягодняшняя лекцыя „Ўпадак і каята Давіда" выясьняе нам, якія няшчасьці прыводзе на нас грэх, калі дапусьцімся да яго, ды паказуе нам адзіны выхад із фатальнага палажэньня. Хоць вы яшчэ ня вырослыя людзі, але канечне трэба, каб добра гэтую гісторыю запамятавалі, бо Бог казаў яе запісаць дзеля нашае прасьцярогі. Памяшчэньне гэтае гісторыі ў Біблі даводзіць таксама, што ё яна кнігаю праўды, бо паказуе ясна й выразьліва такжа абмылы вялікіх мужоў у гаспадарстве Божым.
Выклад: Упадак Давіда. Ад гэнага вялікага сьвята, калі прывозілі скрыню Божуюў Ерузалім, прайшло год 10, настаў год 1057 перад Хрыстом. У гэтым часе мусіў весьці кароль не адну вайну. Пэўне, заўсёдныя войны прытупілі сумленьне караля, і няма дзіва, бо гэтую зьяву можна назіраці ў кожную вайну. Дыкжэ ўзьнялася вайна з Аммонітамі. Ізраільскае войска аблягло горад Раббу. Нажаль, Давід супачываў сабе ў Ерузаліме, калі тымчасам жаўнеры на вайне пралівалі кроў. Ня добра гэта было. Бязьдзейнасьць ё жаралом усялякіх выступаў. Пашкодзіла яна й Давіду. Аднойчы на праходку пазнаёміўся ён із жонкаю аднаго ахвіцэра і зажадаў яе ўзяць сабе за жонку. Паганскія каралі даволі часта забіралі жанкі ў сваіх падданых. Але Бог не хацеў, каб Ізраіліты гэтак рабілі; гэты забарон быў памешчаны ў законе (каторы загад кажа аб гэтым?). Але Давід забыўся аб гэтым забароне і бярэ сабе за жонку Бэтсабу, хоць паводле звычаеў на дварох усходніх гаспадароў ён меў мноства жанок. Дзеля таго што гэны ахвіцэр, вярнуўшыся з войска, напэўна не дараваў-бы свае жонкі, дык кароль, хочучы забясьпечыцца перад магчымымі няпрыемнасьцьмі, пастанавіў аддаліць яго; загадаў вайводзе паставіць яго на небясьпечным месцу, і чалавек гэны не вярнуўся балей. Ці-ж ня страшна гэта было? Дагэнуль сумленны, набожны й скромны Давід (лекцыя зь мінулае нядзелі) раптам стаўся чужаложнікам і ўбіўцам. Як гэта было магчыма? Ня ўдзержыў свае страсьці! Няго й вам можа што лучыць падобнага? Штось падобнае сталася з адным хлапцом, што хадзіў у нядзельную школу, але, нажаль, ня быў паслушным. Меў ён добрую й набожную маці. Аднойчы яна павяла яго на гару ў хаце, каб тамака заслужана пакараць. Бачачы гэта, малы нягоднік хапае ляжачую на зямлі сякеру і кідае зьверху на надхадзячую жанчыну. Калі-б яе Бог не ўсьцярог, гэны хлапец стаўся-б убіўцам собскае маткі.
2. Натан прароча яму суд Божы (2 Сам. 12,1—4). Ці Бог мог супакойна глядзець на гэта? Відавочна, што не. Ён вельмі загневаўся й паслаў прарока Натана, надворнага казальніка караля Давіда, і загадаў яму сказаць, што яго срога пакарае за гэта. Ці лёгкая гэта была задача? He, але прарок вельмі ўмела ўзяўся за яе. Пачаў ён з таго, што расказаў каралю адну прыповесьць. Можа хто з вас захоча яе паўтарыць? Ці прыповесьць гэтая была праўдзівая? А чаму, нягледзячы на гэта, была яна зусім на месцу? Як бачыце, можна й вельмі далікатным спосабам сказаць усю праўду. Чыё гэта асабліва ёсьць заданьне?
3. Прысуд (в. 5—10). Давіду ані ўдум ня прыйшло, што тут ідзе аб яго. Прарок кажа яму зрабіць суд. Як гучыць прысуд? Гэт’кі прысуд выдае Давід быццам на падданага свайго! Але засудзіў самога сябе. Ці й мы ня робім гэтаксама? Але вось дапяла яго рука Божая (в. 7—10). (Разьвіць зьмешчаныя тут думкі.)
4. Каята. Хоць Давід цяжка ізграшыў, але не належыў ён да ўпорных грэшнікаў, што грэшаць проста з прызвычаеньня. Як ён балеў над грэхам сваім, аб гэтым можа сьведчыць Псальм 32 й 51. Прачытаем некаторыя вершы зь іх. Каята не прапала, бо яму пакінена жыцьцё, але кару мусіў ён мець. Ня толькі ўмірае ў яго сын, але й Абсалём памсьціць грэх айцоўскі.
ІІрытарнаваньне. Мы бачым, як Бог за грэх срога карае. Дык няго-ж мы ня мелі-б баяцца Яго? Грэх вельмі небясьпечны; і хоць Давід дастаў выбачэньне, але на ўсім жыцьцю ягоным ляжыць цёмная пляма. Шрамы па грэху астаюцца назаўсёды. Шмат людзёў пераз усё жыцьцё церпіць з прычыны якогась грэху. Але хто можа ўдзержыць свае страсьці? (Жыд. 4, 15—16.)
Паглыбленьне: Як гучыць наш залаты верш? Хто яго напісаў? Чаму ён быў напісаны? Ці Давіду Бог выбачыў? Чаму было-б добра, каб мы яго навучыліся? Хто можа нам паказаць наша грэшнае сэрца? Як чуемся тады, калі падаем і бачым, якое злое й няшчырае ё нашае сэрца? He забываймася, што Бог назірае нашыя сэрцы, дае нам пазнаці, якія яны запсаваныя й ліхія, карае іх, а пасьлей уздараўляе. Але мы мусім навучыцца маліцца ў Давіда.
Э.Ц.
Малодшым дзяцём
Аднойчы праходжаваўся кароль Давід па плоскай страсе свайго палацу. Ен думаў аб жаўнерах, што мелі йсьці на вайну, калі неўспадзеўкі на панадворку суседняга дому згледзіў харошую маладую жонку. Кароль задзержыўся і часіну ўважне прыглядаўся. Была яна вельмі любая й харошая. Ці была яна ўжэ замужка? Давід забыўся аб усім чыста: ня думаў ужэ далей аб жаўнерах, ды навет аб рабоце, каторую да заўтра мусіў зрабіць. Час ішоў, а Давід стаяў і прыглядаўся да маладое жанчыны. He крануўся на’т зь месца, калі пайшла яна ў хату і ня было ўжэ яе відаць, ждаў яе, думаючы, што мо’ яшчэ раз выйдзе.
Давід пачаў несупакойна праходжавацца па страсе. Даўно ўжэ пара была ўзяцца за работу. Аднак цікава, што ўсё мусіў думаць аб тэй харошай жанчыне. Хацеў заняцца чытаньням лістоў, каторыя яму слуга прынёс, але ня мог працаваць, бо думкі ягоныя варочаліся да маладое жанчыны.
Уйшоў слуга і сказаў, што вячэра гатова. Але кароль ня чуў. Ен паўтараў сабе ўпорна: „Харошая гэна жанчына мусіць быць маёй жаною!“ Калі слуга другі раз увайшоў, кароль папытаўся ў яго: „Ці знаеш тую паню, што жыве ў гэным доме?“ „Гэта Бэтсаба", — адказаў той. „Ці яна замужка?" — пытаўся далей кароль. „Але. Яна жонка Ур’ева“. „Уры? Хто гэта такі? Ці не ваяка ён?“ — пытаўся кароль. Слуга адказаў: „Уры ахвіцэр і пайшоў разам із жаўнермі на вайну.“ „Ідзі як га да тае пані і скажы ёй, каб прыйшла да караля. Я канечне мушу зь ёй пагаманіць“.
Слуга пайшоў, і зараз Бэтсаба прыйшла. Здалася яна цяпер Давіду яшчэ харошшай! Якая шкода, што замужняя! „Але мусіць яна стаць маёй жонкаю“, — паўтараў кароль. Давід палюбіў яе яшчэ балей. Напасьледак, ня думаў ужэ аб нічым іншым, адно аб Бэтсабе. „Яна мусіць быць маёй жонкаю“, — яшчэ раз сказаў і з гэтай думкаю заснуў.
Назаўтрае ўстаў кароль рана і зараз узяўся за пісаньне ліста. Але тый ліст меў прывесьці вялікае няшчасьце. Давід зусім не маліўся ў той дзень, навет не падумаў аб Богу, думкамі сваімі ён быў ля Бэтсабы. Давід зрабіў страшную пастанову. Муж ейны Уры меў умерці, і тады Давід мог-бы зь ёй ажаніцца. О, калі-б ён хоць цяперака яшчэ памаліўся, тады напэўна адыйшлі-б ад яго ліхія думкі!
Але сталася начай. Кароль паслаў генэралу Еабу ліст, у каторым пісаў: „Уры мае ўмерці, бо ня зычу сабе яго балей бачыць“.
Адгэнуль ня меў Давід супакойнага сумленьня. Ня мог такжа зусім маліцца, бо ня меў наветчасу падумаць аб Богу: думкі ягоныя былі заўсёды цяперака толькі ля Бэтсабы.
Напасьледак, прыйшоў ліст ад генэрала Еаба. Давід борзда адчыніў яго і чытаў: „Уры пабіты ў біцьве“. Кароль лёгка ўздыхнуў. Ур’я ня было, дык мог ён жаніцца з Бэтсабай. Але, нягледзячы на гэта, ня быў ён шчасьлівым. Як толькі прыпомнеўся яму Уры, тады здавалася каралю, што штось яго душыць. Гэта было нячыстае сумленьне!
Кароль казаў ізноў паклікаць Бэтсабу. „Бэтсаба, — сказаў, — мушу тэ’ перадаці штось смутнае: муж твой Уры забіты ў біцьве". Давід паблядзеў, бачачы гора маладое жанчыны. Ен усяму быў вінен, гэта ён загадаў забіць Ур’я. 0, як яму цяперака было стыдна!
„Ня плач, — уцяшаў яе, — ня маеш ужэ мужа, але я заапякуюся табой. Ці хочаш адгэтуль жыць у мяне ў палацы і стаць маёй жонкаю?“
Чуючы гэта, Бэтсаба выцерла сьлёзы і кіўнула, згаджаючыся. Ці быў цяперака Давід здаволены? Быў-бы здаволены, калі-б меў чыстае сумленьне. Ня мог ён маліцца, як калісь, а як падумаў аб Богу, дык чырванеў із сораму. Кожны раз, калі бачыў Бэтсабу, прыходзіў яму ўдум Уры. Вось што знача нячыстае сумленьне!
Бэтсаба была запраўды харошай жанчынай, і Давід яе вельмі любіў. Калі пасьлей нарадзіўся ў іх сынок, бацька Давід ня мог нацешыцца зь яго. Час ішоў, усё было-б вельмі добра, калі-б ня мучыла сумленьне.
Аднаго дня зайшоў да караля муж Божы і сказаў яму: „Маю тэ’ штось расказаць" (в. 1—4).
Давід слухаў уважне. Час ад часу моршчыў страшна бровы, а вочы яго гарэлі маланкай. „Нягоднік! — закрычэў. — Злодзей, разбойнік! Няхай умрэ!“
Натан — так зваўся гэны муж Божы — глянуў памалу на караля і, паказуючы на яго палцам, сказаў смутна: „Ты той чалавек!"
На залі настала магільная цішыня. Давід закрыў від рукамі. Цяпер ён ужэ ведаў, чаму Натан расказаў яму гэтую гісторыю.
Ці дагадуецеся, што гэтая гісторыя знача? Ці запраўды Давід украў авечку? Гэта была толькі прыповесьць. Каго прадстаўляў гэты багатыр? Добра, самога караля. Меў ён усё, чаго толькі магла зажадаць душа ягоная. Меў жонку й дзеці. Меў багаты палац і раскошны сад. Меў таксама гэтулькі грошаў, што мог сабе купіць, чаго толькі яму захацелася. Дыкжэ дзеля таго прыраўнаваў яго Натан да багатага чалавека, каторы меў 100 авец.
А каго меў наўвеце, кажучы аб бедным чалавеку, што меў толькі адну авечку? Але, Ур’я. Дык як-жа гэта было нягодна з боку багатага караля Давіда адбіраць жонку ад беднагаУр’я!
Давід замкнуўся ў сваім пакоі. Ён ведаў, што зрабіў вялікую крыўду. Казала гэта яму ні раз ягонае сумленьне. Але цяпер ён паў на калені і маліўся. Але ці мог яму Бог наагул дараваць, ці грэх яго ня быў за вялікі? Давід зусім ня еў ані піў. А слугі не асьмеліліся перашкаджаць яму. Давід разумеў, што павінен быў-бы ўмерці, бо заслужыў на сьмерць. Калі жыў яшчэ, то толькі дзякуючы ласцы Божай. 3 гэтага мог такжа пазнаць, што Бог яму дараваў. Супакой вярнуўся ў сэрца Давідова. Дакоры сумленьня перасталі, бо Бог дараваў яму грахі ягоныя.
Няма такога вялікага грэху, каторага-бы Бог ня мог дараваць. Але Бог можа дараваць нам нашыя грахі адзіне тады, калі каемся й просім у Яго выбачэньня.