За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
В. 8Ь—16. Словы, якія крыкнуў Давід адходзячаму, і хворма, у якой гэта зрабіў, дае нам магчымасьць зірнуць за кулісы ўдавальнікаў і падвучальнікаў, непераборлівых у спосабах (в. 10). 3 прадмовы да 7-га псальму выходзіць, што адным зь іх быў беньямінец Хуса. Аб пасьцівасьці Давіда сьведча такжа прыведзеная ім прыказка, што „ад бязбожных выйдзе бязбожнасьць" (в. 14). Калі-б Давід запраўды быў гэным абешчаным (абвешчаным) бунтаром, дык напэўна не прапусьціў-бы здарэньня і памсьціўся-б над сьмяротным ворагам сваім. Замест гэтага ён адплаціў яму за ліха дабром. Дык з чыстым сумленьням можа прасіці Бога за судзьдзю (в. 13, 16) і верыць, што яму паможа.
В. 17—22 апісуе нам узварушэньне, што агарнула Саўлу, калі ён пераканаўся аб дабрароднасьці Д авіда. Мусіць прызнацца, што за заслугі Д авідовы адплаціў яму перасьледаваньням (в. 18). Ведае ён таксама, што Давід будзе па ім каралём і што каралеўства ягонае будзе трывалкое (в. 21), за аказанае міласэрдзе зычыць яму благаслаўленьня Божага. Мы бачым, што ў ясьнейшыя часіны былі ў яго й дабрараднейшыя парываньні, аднак ён і далей аставаўся пад уплывам бушуючай у ім завісьці. Прысяга, каторую ён дастае ад Давіда, ё ў сувязі з пануючымі тады на ўсходзе звычаямі, калі пры зьмене дынастыі чыста выразалі сяброў сям’і дынастыі ўступаючае. Апіраючыся на толькі што зробленым дазнаньню з Давідам, хоча Саўла забясьпечыць будучыню свае сям’і (в. 22).
В. 23. Просьле менаванага здарэньня меў Давід ізноў часіну воддышы, дык мог пакінуць свой схоў і свабодна выйсьці на раўніну. Нягледзячы на гэта, яшчэ ня блізка быў канец ropy ягонаму.
Показі да навукі
Калі Давід яшчэ пасьціў авечкі свайго бацькі, ён думаў аб сваёй будучыні. Але тады яму й удум ня прыходзіла навет, што будзе некалі на каралеўскім двары. Яшчэ меней ён мог прачуваць, што некалі перасьледаваны Саўлам ён будзе змушаны туляцца па пустыні.
Я расказавала вам у тую нядзелю, што Саўла ненавідзеў Давіда і што гэты ня мог даўжэй аставацца на каралеўскім двары. Чым-жа гэта ён спракудзіўся? Ці мо’ зрабіў што ліхое? А можа ня выпаўніў сумленна сваіх павіннасьцеў? He, быў ён можа адным з найвярнейшых слугаў каралеўскіх. На вайне зь Філістынамі самахоць рызыкаваў навет сваім жыцьцём, але ніколі ня думаў захапіць гаспадарства. Завісьць Саўлава зрабіла, што Давід не дазнаў ані часіны супакою і мусіў уцякаць у горы. Але й тамака навет не пакінуў яго кароль у супакою. Забраў 3000 найлепшага войска і пагнаўся за ім. Да Давіда пачалі прылучацца розныя ўцекачы, так што з часам лічба іх дайшла да 400. Сярод іх апынуліся, паміж іншым, і некаторыя сваякі Давідовы, бо Саўла ў сваім засьляпленьню і ім ня даў супакою. Шмат іншых яшчэ безработных і пакрыўджаных прыйшло да Давіда, і выбралі яны яго сваім павадыром. Па мястох пайшлі галасы. „Давід стаў павадыром разбойнікаў", — пачалі паўтараць адны адным. Крыўдзілі яго гэтым, бо ён глядзеў, каб ягоныя людзі не рабілі разбоеў.
Можа, вы задумаецеся, як мог Давід із сваімі сябрамі цэлымі гадамі хавацца ад Саўлы? Вось-жа падарожнікі, каторыя даведаліся ў горы й пустыні Юдэі, кажуць, што гэта зусім магчыма, бо там мноства гораў, яраў і пячураў.
За паказаньне месца быцьця Давіда Саўла назначыў вялікую надгароду. Дык пастыры, пасучыя ў гэным баку, ахвотна наказавалі яму аб усіх рухах Давіда. Гэтак аднаго дня наказалі Саўлу: „Вось Давід ё цяпер у пустыні Энгадда".
Непрыяцелі з усіх бакоў пагражалі гаспадарству, але кароль не даваў воддышы народу і, забраўшы 3000 найлепшых ваякаў, пагнаўся за адным чалавекам. Ніхто не асьмеліўся зьвярнуць яму на гэта ўвагі, бо Саўла стаў такім падазроным, што кожнага, хто-бы што-колечы добрага сказаў аб Давіду, лічыў сваім непрыяцелям.
Дык дастаўшы весьць, што Давід задзержыўся ў пустыні Энгадда, як га выступіў у пагон.
Тымчасам і Давід даведаўся аб паходзе Саўлавым проці яго і схаваўся ізь сябрамі ў вялізарнай пячуры. У тэй ваколіцы ё пячура з вузкім уходам, але маючая гэтулькі бакоўкаў, што калісь мела знайсьці тамака схоў каля 30-ёх тысячаў людзёў. Дык зразумела цяперака, як лёгка там магло схавацца 400 сяброў Давідовых.
Неўспадзеўкі ўходзе хтось у пячуру. Хто-ж бы гэта мог быць, як не кароль Саўла. Уцекачы затаілі дух, седзячы непарушна, як скамянелыя. Няго-ж кароль іх асачыў? He. Навет не дапушчаў, дзе яны. Ён зьняў шолам і пачаў выціраць сабе пот з чала. Лазячы па горах, ён надта ўмарыўся. Меч і шчыт адлажыў на бок, зьняў такжа плашч.
Сябром Давідовым настала часіна прыкрага чаканьня. Але яны былі прызвычаеныя да бязуважнае паслушнасьці свайму павадыру. He дастаўшы знаку, ніхто зь іх ня важыўся й палцам крануць.
Каралю падабаўся халадок у прасторнай пячуры. Жаўнеры будуць адны сачыць, а ён супачыне крышку.
Цяпер быў Давіду адпаведны мамэнт дзеяць. Дык пачаў цікацца на цыпачках. Да цемні ён быў прызвычаены, дык знайсьці дарогу ня было вельмі цяжка, пры гэтым ён захаваў абсалютна сьцюдзёную кроў. Цікаўся зь ім найвярнейшы слуга. За часінку апынуліся яны гэсьдзека за каралём. „Цяпер даў яго Бог у рукі твае, каб ты мог яго, напасьледак, зьністожыць". Ці гэта Абісай падшапнуў гэтыя словы, ці былі то яго собскія думкі? Яму здавалася, быццам запраўды была такая воля Божая. У сэрцу Давідовым кіпела ходаньне. За часіну дастае меч і адразае канец плашча каралеўскага, пры гэтым сэрца пачынае моцна біцца, ці-ж із страху? He, але сумленьне прагаманіла.
Сябры ягоныя ня былі, пэўне, здаволеныя з такога звароту справы, дык сказаў ён ім: в. 7.
Давід дастаў вялікую перамогу, не памсьціўся на непрыяцелю, але адплаціў яму дабром за зло.
Саўла быў надта зьдзіўлены, чуючы за сабой голас Давідоў, што стаяў воддаль ад яго і, глыбака яму ізь сьцёй пакланіўшыся, пытаўся голасна й выразьліва. В. 10—16.
У Саўлу збудзілася тая астача добрага, каторая яшчэ драмала ў яго душы, і ён сказаў з плачам: „Сыну мой Давідзе, ты справядліўшы за мяне...“ I, прадстаўце сабе, цяпер адкрыта выказаў ён, што прачуваў ужэ даўно і дзеля чаго перасьледаваў яго: „Ты й так будзеш гаспадаром па мне. Прысягні мне, што ня выгубіш сям’і мае“. Давід ахвотна ўчыніў гэта. Кароль адыйшоўся засаромлены і на якісь час пакінуў перасьледаваньні.
Саўла вёў нутраное ходаньне, у каторым памалу паддаўся. Заўсёды ён слухаў злых галасоў завісьці й ненавісьці, каторыя, напасьледак, чыста прыглушылі добрыя галасы ў сэрцу ягоным.
I Давід таксама мусіў ходацца, але стараўся ён быць паслушным голасу праўды, вернасьці, сумленнасьці і гэтым спосабам дастаў найхарошшую перамогу, бо над собскім сэрцам.
Залаты верш: „Ня дайся перамагаць злу, але зло дабром перамагай'*.
Зло магутнае і абступае нас зусюль. Мы хацелі-б ведаць, якім спосабам можна яго перамагчы, а асабліва зло ў сэрцу нашым. Ап. Паўла дае нам тут добрую раду: „Калі зло націсьне на цябе, ты ня ўступай яму! Ходайся зь ім! Перамажы яго дабром!“
Праўда, Давід жыў задаўга перад Паўлам, але ўжэ тады ён жыў паводле гэтых прынцыпаў. Саўла лучыў у яго рукі, але Давід зьдзержыўся і не забіў яго. Быў ён верным ня толькі нявернаму каралю, але й сабе самому. Хоць Саўла ненавідзеў яго, але Давід не перастаў яго любіць. Плаціў яму дабром. Дык вучэмася ад Давіда. Любіць непрыяцеля — значыць рабіць яму дабро. Пэўне й сярод школьных сяброў (сяброўкаў) вашых даволі такіх, каторых вы ня любіце, каторыя вас зьняважылі альбо вас пакрыўдзілі. Дык памятуйце: „Ня дайся перамагчы злу...“
Ісус Хрыстос тож заўсёды рабіў людзём добра, і навет тады, калі Яму зло рабілі.
Показі да навукі гэтта так шырака прадстаўленыя, што кожны будзе магчы выбраць адпаведны матар’ял сваёй групе, дзеля таго ня друкуем выкладу малодшым дзяцём.
Л.Ф.
Лекцыя 21
Дурніна Набалева
1 Сам. 25, 2—12; 17—31.
За/іатыверш: „Заўсёдзякуйце;ботакаява/іяБожаяўХрысгпуІсусудавас“. 1 Тэс. 5,18.
Выясьненыгі
Да бяды, каторую меў Давід з прычыны бязупынных перасьледаваньнеў, прылучыўся яшчэ клопат аб штадзенным хлебе за даўгога быцьця ў пустыні юдэйскай. Ня надта яму лёгка было дастаць еміны ладнаму свайму адзьдзелу. Нягледзячы на гэта, не зрабіў ён жаднага разбою, а на еміну сабе й сябром пасьціве запрацаваў, баронячы стады вялікіх собсьнікаў земляных ад нападу дзікіх зьвяратаў і качавых бэдуінаў. За гэта яму шмат хто быў удзячны (15—16), але напару бывала такжа начай; дыкжэ аб такім прыпадку кажа нам сягодняшняя лекцыя.
В. 2. Маон — места, што ляжыць высака на ўзгор’ю, ды адначасна назоў мясцовасьці, у каторай ляжаў Кармэль, дзе Саўла загадаў паставіць помнік на памятку перамогі над Амалекітамі; тут жыў такжа багаты гадавальнік статку, аб каторым гутарка. (Зацемка: гара Кармэль ня мае нічога супольнага зь менаваным тут Кармэлям, гэта дзьве асобныя рэчы.) Усё багацьце таго чалавека, падобна як у патрыярхаў і князя намадзкага Ева, складалася пераважна зь вялізарных стадаў, што пасьвіліся ў горах на пасьбішчах. Гэтта таксама недалёка Гэброну быў будан Абрагамаў і пасьціўся ягоны статак. „Стрыжэньне авец“ бывала звычайна ўрачыстым і канчалася чэсьцяй, як гэта й цяпер яшчэ бывае па вялікшых дварох.
В. 3. Набаль значыць „дурань“. Гэт’кія імёны былі альбо мянюшкамі, альбо працістаўленьням працілежных сабе поймаў: дурны — разумны. Аднак у нашым прыпадку гэтае імя чыста адпавядала праўдзе. Ен быў патомкам Калебавым, да каторага належыла ўся ваколіца (Ёз. 14,13—14; Судз. 1, 10). Тамашнія людзі былі ведамыя сваёй нязычлівасьцяй і заўзятасьцяй. Абігаіль, жонка Набалева, здаецца, была тут зацным выняткам. Адумысьля падчыркнена, што яна была харошая й разумная.
В. 4—8. Давід выступае тут як валадар пустыні, маючы права прыпомнець аб належных яму дарох за тое, што ён і людзі ягоныя апекаваліся стадамі. Робіць гэта ў хворме, каторай нельга нічагусенькі закінуць. Паказуючы на добры стан стадаў Набалевых, на
прыязныя адносіны зь ягонымі пастырамі ды на блізкую свайню радовую, спадзяецца, што праявіцца ў Набаля спагад і сьхіне да памогі ў яго выняткава цяжкім палажэньню, тым балей, што заслужыў гэтага.
В. 9—12. Паслове Давідовы, споўніўшы загад павадыроў, ждалі моўчкі прыхільнага адказу, але надта зьдзівіліся, калі сустрэліся зь дзіўнымі выкрутамі. Набаль ані слухаць ня хоча аб Давіду, называючы яго няверным падданым і разбойнікам. Наракае на благія слугі і ліхія часы, не прызнаючы навет права гасьціннасьці маладзёнам. Відавочна, ён закідамі сваімі хоча апраўдаць сваю скупасьць і грубаскурнасьць. Лішне дадаваць, як гэта даняло пасланцоў, але можна зусім зразумець, чаму так абурыўся Давід, выслухаўшы сваіх пасланцоў.