• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    I Давід зрабіў зь імі ўмову і прырок, што будзе гаспадарыць справядліве і ўва ўсім кіравацца законам Божым, каб ня толькі людзём, але й Богу падабацца. Усі прасілі ў Бога благаслаўленьня, а пасьлей, калі ўлажылі Давіду карону і сеў ён на пасадзе, разьлягліся крыкі: „Няхай жыве кароль!"
    Спачатку жыў Давід у Гэброне, але хутка забраў ён найадважнейшых жаўнераў і
    крануўся проці места Ебуз, крэпкага гораду, здабыўшы каторы, выгнаў адтуль Ебузееў. Адгэнуль места называлася Ерузалім і было адным з найслаўнейшых местаў каралеўскіх на сьвеце. Ебузеі думалі, што нікому ня ўдасца здабыць іхняга места, але адважныя жаўнеры Давідовы здабылі яго, а Ёаб першы ўвайшоў у места, за што быў назначаны генэралам. На замку зладзіў сабе кароль Давід гасподу, і адгэнуль места пачало называцца Давідовым.
    Прыпомнеце сабе, што я вам расказавала аб Давіду, калі быў яшчэ пастушком, як пайшоў да сваіх братоў, каб занесьці ім яды, як перамог Гольята і стаўся слаўным у цэлым Ізраілю, як потым вярнуўся да статку, як Бог яго гадаваў і як, напасьледак, няшчасьці, што адно за адным валіліся на яго галаву, выйшлі яму на карысьць. Аб гэтым ён памятаваў і ў сваіх малітвах і песьнях, каторыя запісаны ў кнізе Псальмаў, заўсёды кажа аб гэтым. Пакуль Давід быў скромным, любым, пакорным і набожным, датуль яму Бог благаславіў. I просты гэты пастушок, што стаў пасьлей слаўным каралём, сказаў людзём у Псальме 37, што маюць рабіць, калі хочуць мець помач Божую. Адчынеце Біблю і зьвярнеце ўвагу на назоў: „Псальм Давідоў“. Прачытайце цяпер в. 34: „Жджы Госпада і сьцеражы дарогі яго, а Ён цябе ўзвысіць, каб стаў спадкаемцам зямлі“. В. 23: „Госпад кіруе дарогамі добрага чалавека”. У часе перасьледаваньня, якога дазнаў ад Саўлы, ён думаў сабе хіба ні раз, ці не ляпей было-б пакінуць край, і можа злаваў на Саўлу. Але прачытайце, што пісаў ён аб гэтым пасьлей, в. 1 й 3: „Не нападай на злосьнікаў! Вер Госпаду, рабі дабро і аставайся ў краю!“ Дык мог ён пазьней напісаць у в. 25: „Я быў малады і пастарэў, а ня бачыў справядлівага, каторага-бы Бог пакінуў“, і ў в. 4: „Любі Бога і дасьць тэ’ просьбы сэрца твайго!“
    Навучэцеся напамяць залаты верш: „Спусьці на Госпада дарогу тваю і здайся на Яго, а Ён усё добра ўчыніць" (в. 5) — і кіруйцеся ім у жыцьцю вашым.
    Лекцыя 24
    Перанос скрыні Божае ў Ерузалім
    2 Сам. 6, 4—16, 20—23.
    Залаты верш: „Ускрыкуй Госпаду, уся зямля! Служэце Госпаду зь вясельлям, прыходзьце перад від Яго з радасьцяй". Псальм 100, 1—2.
    Выясьненьні
    Давід пастанавіў зрабіць зь Ерузаліму ня толькі асяродак палітычнага жыцьця, але й рэлігійнага. Ад часу, калі за архісьвяшчэньніка Гэлі Філістыны забралі скрыню Божую (арку, ківот) і павароту яе ў край, Ізраіліты ня мелі цэнтру рэлігійнага жыцьця. Як будан зборкі, так і скрыня Божая бывалі на розных мясцох, а пайменна ў Карыятыярым і ў Нобе. Давід пастанавіў сабе паставіць сьвятыню ў Ерузаліме і ўзнавіць даўнейшы рэлігійны культ. Па перарыве, што настаў як рэзультат страшнага суду Божага, заняўся ён перавозам скрыні Божае ў места Давідова.
    В.	12. Обебедом, у доме каторага памясьцілі да часу скрыню Божую, ня быў чужнік, як можна было-б падумаць паводле ягонага прозьвішча, але лявіт зь Гет з пакаленьня Данавага (прыр.: 1 Крон. 26,4). Благаслаўленьне, каторым абдарыў Бог дом гэтагачалавека, заахвоціла Давіда да перавозу, напасьледак, скрыні Божае ў сталіцу. Паход гэтым разам крануўся ў дарогу бяз жадных здарэньнеў, за што Давід узьвялічаў Бога. Давід адумысьля ўклаў на гэты дзень Псальм 24.
    В.	13 паказуе нам, як уважна стараліся ў дарозе заховаваць прадпісы закону (прыр.:
    1 Крон. 15,12—16). „Жэртва, каторую прынесьлі, была падзякай за шчасьлівы пачатак і адначасна просьбаю дальшае ўдачы ў прадпрыемстве".
    В.	14,15. У часе тагачасных сьвяткаваньнеў падыходзілі ў урачыстай працэсі да аўтара альбо абходзілі яго наўкола; ішлі з павагай, мерна, прыр.: Псальм 26, 6; 24, 4—5; 2 Майс. 32,19 (Р. Рыттэль). Давід ідзе далей, чымся гэтага вымагала традыца: ён спаўняе рэлігійны скок, ведамы й скаканы на Усходзе. Меў ён тады на сабе адно лянны эзфод, г.зн. кароткую накідку, якую, паводле 1 Сам. 2, 18, насілі такжа хлопцы, пяючыя ў хорах. Давід выступае тут як духоўнік. „Хочучы аддаць чэсьць Богу, ён убіраецца ў уборы архісьвяшчэньніка, прыносе жэртвы і благаслаўляе. Гаспадару сьвяшчэньніцкага гаспадарства настрой сьвяшчэньніцкі ё найхарошшым прыборам".
    В.	16. Міхоль дзівілася, праўда, з адважнага ваякі, што не збаяўся жаднае небясьпечнасьці, але зусім не разумела праяваў радасьці, якую мае сэрца, любячае Бога. Бачачы пераз вакно Давіда, не магла яна ўзьдзержыцца ад выказаньня свайго грэбаваньня й нездаваленьня. Ужэ сам факт, што ў такое вялікае сьвята магла яна супакойна аставацца дома, замест прыняць учасьце ў вагульнай радасьці, паказуе, што ўдалася яна ў свайго бацьку Саўлу, гэта й выразьліва падчыркнена ў тэксьце.
    В.	17—19. Да пастаўленьня „Дому Божага“ памясьцілі скрыню Божую ў вадумысловым будане. Але, нягледзячы на гэта, прыносілі сягодня жэртвы і народ меў магчымасьць весяліцца. Якая вялікая розьніца паміж жэртвай Давідовай а жэртвай Саўлавай. У Саўлы ўчынак самадыйны ды падобны да прыгоннае працы, балей дзеля вока, затое ў Давіда ё гэта выказаньням удзячнасьці, напаўняючае ягонае сэрца.
    В.	20—23. 3 прычыны вялікае радасьці дзень гэты надоўга астаўся ў памяці ў усіх учасьнікаў, адна Міхоль не дазнала нічога з усяго гэтага (Ісай. 24, 16). Пачала яна войстра ўпікаць свайму мужу, у вабходжаньню яе праявілася ўся пыхатасьць ейная. Закідае яму, што панізіў свае каралеўскае дастаенства, парушыў прынцыпы этыкі і наагул дзяржаўся, як просты чалавек. У вадказе Давіда праяўляецца ягоная пакора, што выказуецца ў вахвоце служыць Богу. Пакора гэтая прыносе яму благаслаўленьне, праяўлянаеў тым, што ён быўумацаваны на пасадзе (2 Сам. 7), калі тымчасам Міхоль была абмінута (в. 23).
    Г.М.
    Выклад малодшым даяцём
    У тую нядзелю мы чулі, што Давід стаў каралём. Усі Ізраіліты вельмі з гэтага радаваліся, бо быў ём добры й набожны кароль. Пабіў ён усіх непрыяцелеў, дык Ізраіліты мелі цяпер супакой. Ставіў ён харошыя месты і рупіўся, каб людзём добра жылося.
    Будучы цяпер каралём, ён мусіў мець вялікую й харошую гасподу. Ён гукнуў да сябе добрага архітэктара, каторы паставіў яму вялізарны палац. Быў ён цяпер найбагатшым і наймагутнейшым чалавекам ува ўсім краю і не патрабаваў ужэ хавацца па пячурах альбо спаці ў будане.
    „Жыву цяпер я ў пазорным замку, — падумаў Давід, — дык жадаў-бы паставіць і Богу дом — вялікую й пазорную царкву“.
    Але прыйшоў да Давіда адзін набожны чалавек й сказаў: „Ня стаў Богу дому. Гэта-ж Бог жыве ў небе і не патрабуе дому, што паставілі-б людзі. Ня хоча ён такжа жыці ў царкве, але ў сэрцу нашым“.
    Дык не паставіў Давід царквы, як раней маніўся. „Але мусім прывезьці скрыню Божую, — сказаў ён, — бо яна ё нам знакам быцьця ля нас Божага“.
    Ці ведаеце, што такое скрыня Божая? Гэта была харошая вялізарная скрыня дзеравяная. У гэнай скрыні ляжалі дзьве табліцы, на каторых былі напісаныя загады Божыя. Пісалася там, прыкладам: „Не крадзі“ альбо „Не забівай“, „Любі айца твайго і маці
    тваю“ і г.д. Усі гэтыя загады напісаныя былі на каменных табліцах. А тыя табліцы былі схаваныя ў гэнай скрыні. На веку скрыні былі два ангелы, ня жывыя, але із золата вылітыя. Вось гэтая скрыня із залатымі ангеламі звалася скрыняй Божай, бо прыпамінала ўмову, што зрабіў народ з Богам. Скрыня Божая была найлепшым, найдарожшым і найсьвятшым з дароў, каторыя мелі Ізраіліты. Калісь прыйшлі Філістыны і ўкралі яе, але пасьлей Ізраіліты дасталі яе назад.
    Калі Давід стаў каралём, прыпомнелася яму гэная скрыня, і ён сказаў сабе: „Мусім прывезьці скрыню Божую ў Ерузалім". Ерузалім быў галоўным местам у гаспадарстве, бо ў ім жыў кароль. Даўнейшы замак Сыён зваўся цяпер местам Давідовым (в. 12).
    Дык казаў кароль зрабіць новы харошы воз, на каторым мелі прывезьці скрыню Божую. Пасьлей выбраў колькі набожных мужоў, што мелі яе прывезьці. Казаў таксама абееьціць па ўсім месьце, што будзе вялікае й радаснае сьвяткаваньне, а калі скрыню прывязуць у Ерузалім, дык кожны, хто прыйме ў гэтым учасьце, дастане ад караля гасьцінца (в. 19).
    Надыйшоў напасьледак гэны жданы дзень. Скрыня Божая стаяла на возе, у каторы былі ўпрэжаны 2 валы. Перад возам ішлі духоўнікі ў белых сьвяточных уборах і трубілі. Давід зьняў свой каралеўскі плашч і залатую карону, бо сядня чэсьць аддавалі Богу, а не якому чалавеку. За возам ішлі вялікія тоўпы людзёў. Быў гэта запраўды харошы паход.
    Борзда апынуліся яны ля муроў места. „Адчынеце шырака брамы, каб уйшоў кароль хвалы“, — крычэлі духоўнікі.
    „Хто ё кароль хвалы?“ — пыталіся вартаўнікі. „Бог наш, Госпад магутны й моцны“, — грымеў адказ (Псальм 24, 1).
    Брамы адчынілі і скрыню ўвезьлі ў места. Кароль ішоў наперадзе паходу перад самай скрыняй, ён скакаў і падскокаваў з радасьці. Скрыню памясьцілі ў доме, што адумысьля дзеля яе паставілі. Зладзілі там удзячную набожнасьць, бо казалі людзі, што „дзе ё скрыня Божая, там і Бог бывае“.
    I добра казалі, бо ўсюды, дзе шануюць і выпаўняюць загады Божыя, там бывае Бог. Сядня таксама. I хоць мы ня маем скрыні Божае із загадамі Божымі, але маем загады Ягоныя, запісаныя ў Біблі; а калі будзем іх меці ў сэрцу, тады будзе Бог жыці і ў сэрцу нашым.
    Л.Ф.
    Лекцыя 25
    Упадак і каята Давіда
    2 Сам. 12,1—10, 13—14.
    Залаты верш: „Сэрца чыстае стварыўвамне, Божа, а духа правагаўзнавіў нутрумаім“. Псальм 51,12.
    Показі да навукі
    Зацемка. Лекцыя нашая прадстаўляе другую палавіцу гісторыі ўпадку Давіда; дзеці яе не разумелі-б, калі-б мы абмінулі 1-ую палавіцу, апісаную ў 11 разьдзеле. Дзеля таго што тэма даволі далікатная, мы павінны быць вельмі асьцярожныя і абмежыцца аіульным расказам.
    Уступ: Жыцьцё нашае йдзе борздымі крокамі: мінае дзень, настае ноч, па ночы йзноў дзень і г.д. Узімку асабліва дзень мінае борзда, падыходзе вечар і цёмная ноч! Гэт’кі самы процэс бывае й у душы чалавека. Калі мы пачалі разглядаць гісторыю Саўлы, цешыліся, што можам пазнаёміцца з такім сонечным характарам. Аднак палажэньне борзда зьмянілася, і неўзабаве мы бачылі Саўлу хмарнага. Але вось пазнаёміліся зь іншым