За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
133 b (1) Tam-ze mnoha 'enheleu, jix imona kerebilove, (2) nehlanuri zaden rii napravo, rii nalevo. Pasod 'adtul, trafiu da 'adnuj hari. (3) Taja hara, vidzed, scirej fizmi, taja spetna tak, jak hetij svetou (!) 'asmidzesatij. (i) Naloj hare 'adno dzerava velmi xerosaje, Munteha ime taho dzerava, ixadzej1. (5) Kaznaje hoi, jak hetij svet, natom dzerave, pastuxaj semdzesat jesce jak. (6) Sto na z’emli i na riebe stvoronije, kali-b 'adno kalivo zjeli-b, najelise-b use, (7) ds’ix nakormic toje kalivu, 'a na tom dzerave jesce tak vele pribudze. (8) Znovfi pad dzeravam 'adna vada cede, 'u dzeri Dzebra’il pa razu kupajecce (!); (9) 'a visausi, krilje strase, s kaznahu straserie sto kropel.
134 a (1) (Kaz)naje k(r)opla, sto na z’emlu 'upadze, Panboh 'adnahu 'enhela stvoric. (2) Tix 'enheleu tes’bixi1, seievat2 noc i dzen 'uso zikir3 рейс. (3) Kaznij jak seievat2 spejec, iz
131b1 Назоўны скл. множнага ліку ад ад араб. Kafir — нявернік. 2 Часіна, гэтта назоў каня. 3 Першая літара гэтага слова неразборлівая: s або т. 4 Апіска, мае быць „тгіе“.
132 a 1 Майсей. 2 Вернікам, прыхільнікам царквы. ’Даслоўна— чыстае. 4 Творны адзіночн. ад ma ‘radz — узьнясеньне. 5 Род малітвы.
132 b 1 Даслоўна — найвышэйшы.
133 a 1 Абрагам, патрыярх. 2 Апіска, мае быць smaragdu. 3 Узвышша, трыбуна, пасад; араб.
133 b 1 Xadz, xadzej — паломнік; араб.
134 a 1 Гл. с. 116 а. 2 Гл. с. 107 Ь.3 Род малітвы.
selevatu Panboh hledzi sto 'ucinic. (4) Iz seievata stvoric ptaxa. Na tom dzereve 'us’ehdi mejsce dobreje. (5) Na kaznej halirie ptax sedzic. Noc i dzen xorase setevat2 pejuc, (6) ...spasenje palecajuc mu-s’ulmanem — kali ummetu majeho, pej za us’ix selevat2. (7) ...see pad tim dzeravam. Ime tamu dzeravu Tubi. (8) ...dzeravam sedzic 'abo stajic, ima Refref*. Da meiie 'adno kreslo prislo, (9) ...kresta idze5.
134 b (1) bil. stove jeho. udu. Iduci, trafiti da ’adnoj vadi1. (3) Na seredzini 'adzin 'епБеІ stajati, a ruki 'ab vadu bjfici. (4) Paprave vaKi stajac. Taho 'enKela ime jest Meka’iP. (5) Tuju vadu stojuce(!) vazic, 'adnaje sali nahetij svet (davoli)3. (6) Apadzelic tuju vadu 'enHeh nesuc na (z’emlu)3 ... (7) Kaznaje kropla4 z’ neba idze, ludzi nasilc4 kaznuju kropl(u)4 (8) Jesce bez lidzbi5... (9) semdzesat...
Літаратура да гісторыі беларускіх мусульман:
Muchlinski A. Zdanie sprawy o Tatarech Litewskich Ц „Teka Wileiiska“. Wilno, 1858, sv. 4—6.
Янчук H. O лнтовскнх татарах // „Труды антропологнческого отдела“. Москва, 1897. Talko-Hryncewicz J., Muslimowie czyli t.zw. Tatarzy litewscy. Krakow, 1924.
134 a 4 Д аслоўна — часіна. 5 Другой палавіны радка ў беларускім тэксьце няма, у татарскім — „адказаў мне“, а пасьля зацёрта.
134 b 1 Другі радок у беларускім тэксьце адсутнічае, у татарскім тэксьце: „Паслухаце аб незвычайным кані: яму мора было па калена" („апі kapkou nebylo more pro neho“). 2 Міхаіл. 3 Дададзена паводле татарскага тэксту. 4 Словы зацёртыя, таму транскрыпцыя гэтых словаў не бясспрэчная. 5 У беларускім тэксьце няма другой палавіны радка.
Апыталыгік
да зьбіраньня дыялектычных і некаторых агульных асаблівасьцеў беларускага (крывіцкага) языка
Прадмова
Заданьні „Апытальніка" гэткія: а) даведацца прастор пашырэньня часьці ведамых ужо асаблівасьцеў беларускага (крывіцкага) языка, Ь) устанавіць быцьцё некаторых зьяваў беларускага языка і азначыць прастор іх пашырэньня і с) адкрыць пры помачы дастаных адказаў некаторыя законы беларускага языка і тэндэнцыі ў ім. Апрача таго, „Апытальнік" мае й заданьні практычныя — сабраць матар’ял, патрэбны дзеля нормальнага развою беларускага (крывіцкага) языка літаратурнага.
У „Апытальніку" ёсьць нямала пытаньнеў на зьявы як навуковага, так і, асабліва, практычнага характару, ведамыя, але — з розных прычынаў — ня ўсімі прызнаваныя. Аўтар лічыў патрэбным памясьціць таковыя пытаньні дзеля сабраньня матар’ялу вялікшае доваднае сілы, дзякуючы якому агульнае прызнаньне быцьця тае ці іншае зьявы або яе характару ці, наадварот, нябыцьця было-б забясьпечана. Адныя пытаньні маюць пацьвярдзіць быцьцё тае ці іншае асаблівасьці, заданьням другіх ёсьць, наадварот, сконстатаваць нябыцьцё ў беларускім языццэ некаторых зьяваў.
„Апытальнікам" будуць пераважна карыстацца неспэцыялістыя. Дзеля таго прыходзілася яго пісаць прыступна, хоць-бы гэта адбівалася на навуковай тачніні выражэньня.
Галоўная ўвага ў выдаваным „Апытальніку“ зьвернена на асаблівасьці дыялектычныя беларускага (крывіцкага) языка; зьявы агульна-беларускія прыняты ў ім пад увагу толькі часткава, бо вялізарная большасьць іх добра ведама.
У сваёй часьці дыялектолёгічнай „Апытальнік" мае наўвеце гутаркі Заходняе Беларусі, тачней: гутаркі тых беларускіх земляў, што ўходзяць цяперака ў склад Польскага Гаспадарства. Як ведама, менаваны прастор заняты часьцяй паўдзённа-заходняга (недысыміляцыйнага) нарэчча беларускага языка, абыймаючай часткава гутаркі цэнтральныя, усе гутаркі віленска-ашмянскія, вялікую часьць гутаркаў паўдзённа-заходніх гэтага нарэчча і таксама вялікую часьць гутаркаў палескіх. 3 выняткам віленска-ашмянскіх іншыя часьці гэтых гутаркаў займаюць разам большуючасьць прастору Беларускае Радавае Рэспублікі, а прастор северскага дыялекту (паўночная палавіца Чарнігаўшчыны) належыць навет да РСФСР. Дык „Апытальнік“ зусім чыста годзіцца такжа да запісаваньня асаблівасьцеў мовы большасьці БСРР і паўночнае палавіны б. Чарнігаўскае губ. У ладнай меры ён павінен згадзіцца да зьбіраньня асаблівасьцеў беларускага языка на ўсім прасторы ягоным.
Аўтар лічыць сваёй прыемнай павіннасьцяй выказаць гэтта шчырую падзяку Т-ву Прыяцелеў Беларусаведы пры УСБ ў Вільні і яго куратару Проф. Др. Э. Кошмідэру за выданьне гэтае працы.
Слова да Зьбіральніка
Ня лішнім, можа, будзе дадаць колькі словаў паясьненьня да гэтага „Апытальніка". Запісаваньне языковых асаблівасьцеў — праца ня лёгкая, неспэцыялістым навет зусім
цяжкая. Але гэтым не безахвоцьцеся, праца таковая патрэбна навуццы і жыцьцёвым патрэбам Беларускага (Крывіцкага) Народу. Трэба прыступаць да яе сур’ёзна й уважна.
Вам трэба паводле „Апытальніка" апісаць мову аднаго сяла (вёскі) ці іншае невялічкае мясцовасьці. Звычайна гэта будзе мясцовасьць, мову каторай Вы даволі добра знаеце'. Але й у такім прыпадку Вам трэба бліжэй пазнаёміцца з сваёй мясцовасьцю з гледзішча языковага, адказуючы сабе прыблізна на наступныя пытаньні.
Вашае сяло даўно заселена ці яшчэ помняць яго пачатак, або й зусім нядаўна закладзена? Калі нядаўна, дык скуль (з якога сяла, воласьці, павету) прыйшлі першыя закладчыкі і скуль прыходзілі пазьнейшыя? Колькі з Вашага сяла вучыцца ў іпколах у месьце і наагул жыве якісь час у месыіе, дзе пераважна гамоняць не пабеларуску? У якой мове яны пішуць лісты дамоў? Як (у якой мове) гамоняць, прыяжджаючы ў сваё сяло? У якой мове часапісы, газэты й кніжкі чытаюць у Вашым сяле? У Вашым сяле ўсе гамоняць заўсёды пабеларуску ці ёсьць можа й такія, што гамоняць часамі йнакш? Як многа ў Вашым сяле такіх людзёў, што знаюць толькі беларускую мову? Якой веры людзі Вашага сяла? Як многа ў Вас пісьменных і няпісьменных?
Куды мае цягу Вашае сяло? Скуль ідуць уплывы на мову Вашага сяла? Найчасьцей уплывы прыходзяць з бліжшага места або местачка, нярэдка ад плябані й ад сьвяшчэньніка, часта ад двара. Ці Вашае сяло паддаецца гэтым уплывам, ці ёсьць даволі адпорным?
У прыраўнаньні да мовы суседніх мясцовасьцеў мова Вашага сяла лічыцца „прасьцейшай" ці „далікатнейшай"?
Калі ў Вашае сяло выходзяць замуж ці йдуць на службу з іншых мясцовасьцеў, дык ці яны пакідаюць асаблівасьці свае мовы, ці наадварот, Вашыя пераймаюць іхнія асаблівасьці?
Вышменаванае ня толькі даведайцеся, але такжа, калі ласка, напішэце й дадайце да свайго адказу на „Апытальнік“.
Хіба ведаеце, што вельмі цэнены й урадовы калісь беларускі язык з часам — па палітычным і культурным упадку Беларускага Народу — астаўся моваю неасьвячоных клясаў — „простага" народу, — і сталі яго лічыць моваю „простай", „мужыцкай". Гэткі немагчымы пагляд да некаторае меры ёсьць і цяперака. Дзеля таго мова тых людзёў альбо тыя словы і наагул асаблівасьці мовы, каторыя лічаць „надта простымі", будуць найчасьцей чыста беларускімі й найлепшымі. На іх Вы й зьвярнеце асаблівую ўвагу. He зварочуйце ўвагі на мову й вымову людзёў, што гамоняць ня толькі пабеларуску, але й пачужому (папольску, парасейску), каторыя маюць частыя зносіны з людзьмі, гамонячымі не пабеларуску (ураднікамі, панамі і інш.), бываюць часта ў мястох, служылі ў войску. Запісавайце асаблівасьці мовы няпісьменных старых, асабліва бабаў, калі яны ня прыйшлі замуж з іншага сяла, ды часткава дзяцей да 8—11 год.
Калі Вы чуеце, як кажуць: „Гэтак гамоняць усюды“, „Гэтак кажуць у вусім павеце“, дык ня верце, бо ў такіх заявах бывае толькі часьць праўды. 99% інтэлігентаў ня ведаюць навет усіх асаблівасьцеў мовы сваіх бацькоў. Дзеля таго Вы ня верце й таму, што Вам „здаецца", што Вы „думаеце“, але запісавайце толькі тое, што чулі. He ганецеся за вялікім прасторам! Даволі будзе, калі апішаце мову аднаго Вашага сяла. Калі жывіцё ў якой сям’і, дык спачатку прыслухайцеся й запісуйце асаблівасьці мовы гэтае сям’і, а потым дапоўніце свае запісы назіраньням мовы іншых людзёў таго-ж сяла. He запісавайце асаблівасьцеў мовы людзёў, што часова толькі жывуць у Вашым сяле. А калі што захочаце запісаць ад такіх людзёў або ў суседніх мясцовасьцех, дык заўсёды адзначце, што чулі там і там, ад таго й таго. Але пажадана было-б, каб Вы, вычарпаўшы асаблівасьці мовы свайго сяла, прыраўнавалі яе крыху да мовы бліжшага местачка і паказалі розьніцы паміж імі.
1 Калі-б каму лучыла апісаваць мову мясцовасьці мала яму знанае, дык няхай сьпярша агульна пазнаёміцца з яе моваю пры помачы літаратуры і беспасярэдне.
He запісуйце асаблівасьцеў мовы ад людзёў з моваю ненормальнай (шапятлявых і інш.).
Колькі словаў аб тэхнічным баку запісаў. Добра было-б Вам зрабіць гэтак. Ушыць у „Апытальнік" гэтулькі чыстае паперы, каб проці кожнае бачыны (старонкі) „Апытальніка“ была карта чыстае паперы. Карты паперы панумаруйце і проці кожнага параграфу „Апытальніка" пастаўце такі самы параграф на паперы. Спачатку добра пазнаёмцеся з „Апытальнікам", прачытаўшы яго колькі разоў. Пасьля гэтагаўжо можаце ўпісаць проці адпаведных параграфаў ушытай у „Апытальнік" паперы тыя асаблівасьці мовы Вашага сяла, каторыя добра ведаеце, прыкл., цллё ці цяля, дрыжэць ці дрыжаць. Далей вазьмеце асобны шшыток і ўпісавайце ў яго пачутыя асаблівасьці. А з шшытка іх часта перапісуйце ў „Апытальнік". Пажадана пісаць у „Апытальніку" толькі на адным баку ўшытай у яго паперы. Калі гэтак „Апытальнік“ будзе ў вялікай меры запоўнены, выпішаце з яго тыя пытаньні, на каторыя Вы яшчэ не напісалі адказаў або далі адказы няпоўныя, і пастарайцеся даведацца, ці ёсьць адпаведныя асаблівасьці.