• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    § 20.	Скажуць у Вас: бацька, дзядзька, нямыцька, лянуцька, забудзька, Сымонка, Юрка, Янка ці бацько, дзядзько, нямыцько, лянуцько, Сымонко, Юрко, Янко і г.д.?
    § 21.	Ці не зацемілі Вы, што ў некаторых чужых словах Беларусы (Крывічы) вымаўляюць у замест ненацісьненага о, а замест ненацісьненага э па ацьвярдзелых сугуках вымаўляюць ы ды па мяккіх і?
    Ці скажуць у Вас: кундуктар, Гурончка, прыстол зам. прастол (аўтар у царкве), прыстольная сьвята, дзінкуя, у касьцёлах папольску пяюць „пш&гнайсьвеншы сакрамэнт“. Запішэце такія й падобныя словы, калі іх пачуеце.
    У некаторых мясцовасьцех і ў сваіх (беларускіх) словах замест ненацісьненага о, е напару бываеу, ы, і. Ці ня чулі Вы, як кажуць, прыкладам, шту зам. што (паштудзень, штудзенны; я ня ведаў, шту яны былі), ту зам. то (калі вы будзеце, ту й мы прыйдзем)?
    У Вас кажуць: меж, памеж ці між, памгж?
    Даўсіх вышменаваных пунктаў трэба яшчэ дадаць гэткае: трэба запісаць, ці ня будзе напару гуку нявыразнага, якогась паміж а й ы, я й і, о й у і інш.
    § 22.	У Вас кажуць: кага, чага, яга, чыйга, сягадня, сягалета, майга, твайга, аднага, тага ці каго, чаго і г.д.?
    § 23.	Ці нямашака ў мове Вашае мясцовасьці іншых прыкладаў з а (я) замест націсьненага ы, і? Ці ня скажуць у Вас, прыкладам: вялік, вяліка, мн. л. вялікі?
    Скажуць у Вас: трос, строс, патрос, запрог (мінулы час ад трасу, запрагу), стрэсены, запрэжаны, запрэгчы, упрэгчы, угледзіў, згледзіў, гледзячы?
    II.	Пераход націсьненага е ў о (ё)
    § 24.	Скажуць у Вас: зялёны, сёмы, шосты, шчодры, мёд, лёд ці зялены і г.д.?
    Як будзе множны лік ад гэткіх словаў: сястра, вясна, пяро, памяло, сьцябло, сяло?
    Як будзе мінулы час ад ісьці, везьці, несьці?
    § 25.	Як будзе ў Вас множны лік ад зьвязда, гняздо, вядро?
    § 26.	Як скажуць: легкі, легка, улегцы, далека, далекі ці лёгка, лёгкі, улёгцы, далёка, далёкі?
    § 27.	Як скажуць: умёр, умёрлы, мёртвы, апёрся, абапёрся, адпёр, запёр, запёршыся, сьцёр,-ся, распасьцёршы, мёрзнуць, мёрзлы, цёрхнуць, цёрхлы, падзёрты, дзёр, жэр,
    жэрла, чэрствы, чацьверты, жэрдка, берда, ці ўмёр, умёрлы, мёртвы, апёрся і г.дз о (е) замест з э, е (пералічэце ўсе прыклады, калі ў Вас толькі іх скажуць)?
    § 28.	Як скажуць: умёрці, цёрці, зацёрці, жэрці, дзёрці, запёрці, вірацёрніца, цёрніца ці ўмёрці, цёрці, жорці, дзёрці, запёрці, цёрніца, вірацёрніца?
    § 29.	Як будзе творны склон адз. л. ад душа, зямля, ральля, гульня?
    § 30.	Як скажуць: цемны, прыемны, прыемнасьць, карчэмны, стаенны, таемны ці цёмны і г.д. (з ё замест е)?
    § 31.	Скажуць у Вас: бярэза, бярэзавы ці бяроза, бярозавы?
    § 32.	Скажуць: мяшэчак, гаршчэчак, ражэнчык ці мяшочак, гаршчочак, ражончык?
    § 33.	Скажуць: ёлка, апёнка, клепка, рашчэсаваць ці ёлка, апёнка, клёпка, рапічосаваць?
    § 34.	Як скажуць: жыцьцё, лісьцё, сьмяцьцё, нажжэ, драбязьзё, суччэ, палазьзё, трысьцё, зьвяр’ё, дуб’ё, гальлё ці жыцьцё, лісьцё і г.д.
    § 35.	Як скажуць: маё жыцьцё, тваё памяло, сваё суччо, усё гальлё, чыё акно ці мае, тваё, сваё, усё, чыё?
    § 36.	Як будзе давальны, творны й месны адз.л. ад яна, мая, твая, свая, чыя, уся?
    § 37.	Як скажуць: дасьцё, ясьцё, сядзіцё, глядзіцё, ідзяцё, ідзіцё, вядзяцё, вядзіцё, вязяцё, вязіцё ці дасьцё, ясьцё, сядзіцё, глядзіцё, ідзіцё і г.д.?
    § 38.	Скажуць у Вас: яшчэ, ішчэ ці яшчо, ішчо?
    § 39.	Скажуць: ужэ ці ўжо?
    § 40.	Скажуць: прынёсла, занёсла, зьнёслася, прывёзла, ці прынёсла, занёсла, прывёзла, ці прынясла, прывязла?
    III.	Замена даўнейшых ь, ь
    § 41.	Як у Вас скланяюць гэт’кія словы: мох, лоб, рот, назоў, вош, любоў, лён, леў (р. скл.: назову, любові, лева, дав.: назову, любові, леву, тв.: назовам, любоўю, левам, м.: аб назове, любові, леве ці начай; напішэце ўсе менаваныя словы ў усіх склонах адз. й мн. ліку)?
    Ці скажуць: лявіца (леў саміца), моркава (або моргава), цэркава?
    Як скланяюць гэт’кія словы: камень, карэнь, крэмень, рэмень (р. скл. камяня, караня і г.д. ці йнакш)?
    § 42.	Як скланяюць у Вас цесьць і чэсьць (р. скл.: цьсьця, сьця, цьця, чсьці, сьці, цьці ці начай)?
    § 43.	Кажуць у Вас: а) зьбірацца, іашыць, пашшываць, стварыць, стварыцель;
    Ь) у	зьняцца, узьнёсьціся, узьляцёць, усход, усходзіць, уздух, уздухавіна, уздых, успамінаць, успамінак, усьсесьці, усьсядаць, узрушыць, ускрасіць, ускрысеньне, узьліваць, уздаць, узьмежак, узьмежжа, узьбярэжжа, узьлесьсе, узрэчча;
    с) у	б’ю (прыкл., гвозд у сьцяну, кол у зямлю), угнаць (у хлеў, у лес), уйдуць (у хату), угнуць, угнута (палка), упхнуць, уткнуць, уткнуўся, гэта былоў сьне, у ўсіх?
    § 44.	Скажуць у Вас: зыбраўся (ў дарогу), зыбраў (у кучу) свае рэчы, зымлець, зыскочыў із плоту, зыпсаваў, зыпсуе, зы мной відзеўся, ішоў разам зы мной (на пытаньне з кім?\ зы мной гутарыў, зысланы ў Сібір, Бог зыслаў зь неба, парваўся зы сну, ці замест зы скажуць у ўсіх гэтых прыпадках за (забраў, -ся, замлець, заскочыць і г.д.), або яшчэ начай?
    § 45.	Кажуць у Вас: зыйдў, зыйдзеш, зыйдзе, зыйдзем, зыйдзеце, зыйдуць, зыйшоў, зыйшла, здыйму, здыймеш, здыйме, здыймем, здыймеце, здыймуць; адыйду, адыйдзеш, адыйдзе, адыйдзем, адыйдзеце, адыйдуць, адыйшоў, адыйшла, адыйму, адыймеш, адыйме, адыймем, адыймеце, адыймуць; падыйду, падыйдзеш, падыйдзе, падыйдзем, падыйдзеце, падыйдуць, падыйшоў, падыйшла, падыйму, падыймеш, падыйме, падый-
    мем, падыймеце, падыймуць; надыйду, надыйдзе, надыйдзем, надыйдзеце, надыйдуць, надыйшоў, надыйшла; разыйдуся, разыйдзешся, разыйдзецца, разыйдземся, разыйдзецеся, разыйдуцца, разыйшоўся, разыйшлася; узыйду, узыйдзеш, узыйдзе, узыйдзем, узыйдзеце, узыйдуць, узыйшоў, узыйшла; увыйду, увыйдзеш, увыйдзе, увыйдзем, увыйдзеце, увыйдуць, увыйшоў, увыйшла, увыйшлі ці як начай?
    § 46.	Скажуць у Вас: мёньніка (зьменшанае ад імя), мянушка (або мянюшка), мянаваць, мяніны, мяніньнік, -ца, начай, накшы, граць, гра, грэц, скра, скрысты, кра, крысты ці з і на пачатку (імёньніка, імянушка і г.д.)?
    Мо’ скажуць ігрышча ў значэньню „скокі, музыкі, вечарынка" і грышча — месца, дзе адбываецца ігрышча?
    § 47.	Як у Вас скажуць: спэктар, струмэнт, Зыдор, Сідор, Забэля ці інспэктар, інструмэнт, Ізыдор, Ісідор, Ізабэля?
    § 48.	Кажуць у Вас: яец, яечка, яечня, траецкі, прыемны, узаемны ці начай?
    IV Замена даўнейшых складатворных r, I, I, v, т
    § 49. Ці скажуць у Вас гэт’кія словы: тырчэць, стырч, цьіркаць, чьіркаць, падчыркнуць, падчыркаваць, уіпчырк, кыркаць (варона кыркае), міргаць, адтыргнўць (прыкладам, руку), мьіркаць, гьіркаць (сабака гыркае), чьірвоны, чырвань, чырвень, чырва (масьць у картах, начай — чырвень), чырствы (=сьвежы), пырхаць (конь пырхае), хьіркаць?
    У менаваных і да іх падобных словах беларускіх складу -ыр~, -ірадпавядае ў польскім языццэ склад -ег(чырвень— czerwiec), -ar(кыркаць — karkac), -ru(міргаць — mrugac), у расейскім адпавядаюць ім словы з складамі -ор-, -ер(адтыргнўць — отторгнуть, чырва — черва).
    Калі пачуеце і іншыя падобныя словы з складамі -ыр~, -ір-, дык запішэце іх.
    Ці скажуць у Вас: удырыць, удыр (зам. удар)?
    § 50. Ці скажуць у Вас: а) дрывёць (хворы ў гаручцы дрывіць), дрыжэць, дрыжыкі, дрыгата, дрыготка, трымцець, крышыць, крыіпку, крышка (малая крыха), крыхатка, крыш (найцяжшая, пераломная часіна ў хваробе — крызыс), перакрыш (=крыш), прысак (або прысок), брьінкаць, стрымгалоў, чарнабрывы, крымсаць, стрыжэнь, трысьціць, сьвякрывя, ятрывя, блішчэць, бліснўць, бліск, кліну, сьліза, пліваць, плыт, плытнік, клычыць, клычка, глымзаць (скубсьці нізкую траву), глытаць, глытніца, яблына, мыгла, мыглёць, асьмі (замест восем), асьмінанцаць, асьмідзесят, асьмісот, зьвгнець, мярцьвгца (род. скл. ад мярцьвец), чырвіня (род. скл. ад чырвень), мудрыца, хітрыца, ігрыца, трыца, кругліца (род. скл. ад мудрэц, хітрэц, ігрэц, трэц, круглец), мудрыка, Пятрыка, Зьмітрыка, майстрыка, сябрыка, зубрыка, швагрыка (родны склон ад мудрок, Пятрок, Зьмітрок, майстрок, сяброк, зуброк, швагрок);
    Ь) хлыснуць, хлыстаць, расхлыстаць, клыгтаць, клыгатаць („Арол клыгоча, крыві хоча“)?
    Вышменаваным і да іх падобным словам беларускім з складамі -ры-, -лы-, -лі-, мы-, -мі-, —ві— адпавядаюць у пол. языццэ словы з адным г (трываць — trwac), I (яблык —jablko), w (чырвіня — czerwca); у рас. яз. адпавядаюць словы з складамі -ро-, -ре-, ло-, -ле~, -ве(крошнть, греметь, глотать, блестеть, звенеть). Гэтак прыраўнаўшы, можна пазнаць беларускія словы з гэтай асаблівасьцяй.
    Калі пачуеце і іншыя падобныя словы беларускія з складамі -ры-, -лы-, -лі-, -мы-, мі-, -ві-, дык усе іх запішэце.
    Ці скажуць у Вас: ублытацца, заблытацца, арышт, дрымота, цырата, цырамоня, канцылярыя, цымэнт?
    § 51. Ці скажуцьу Вас: ірзаць, ірваць, іржа, іржавы, ірдзець, ірдзіцца, ірдзёль, іржаны, іржышча, імсьлівы, імсьціцца, імста, імкнуцца, імкненьне, імклівы, імша, імшьіць, імша-
    ра (ці амшара?), імгла, імгліць, імглісты, імжьіць, імжака, ільсьцівы (ці лісьлівы?), ільсьцівасьць, ільняны, ілгаць, ілгун ці бяз і на пачатку гэтых словаў (рваць, ржа і г.д.)?
    § 52.	Ці скажуць у Вас: іткаць, іткў, ітчэ, іткальля, ігрўша ці бяз і на пачатку гэтых словаў (ткаць і г.д.)?
    Ці ня скажуць ідзе зам. дзе (гдзе)?
    Прывядзеце і іншыя прыклады, дзе-бы было і на пачатку слова, калі тым часам у польскай і расейскай мовах гэтага і ў вадпаведных словах нямашака.
    V Асаблівасьці ў паўнагалосьсю
    § 53.	Ці скажуць у Вас: влрабей (або вграбей), варачаць (прыкладам, сена), варачацца (дамоў і інш.), дзёрва (=дзерава, застрамка, падайце й значэньне слова „дзёрва"), золза, залза, залаза, золзы (што значыць „золзы“, ці хвароба залозаў у каня?), вярцёніца, вярцяно, асьцярожны, залвіца, барнаваць, срэбра, срэбны, срыбра, срыбны?
    Звычайна, дзе ў пол. яз. ёсьць у слове a) -ro-, b) -rze-, -rzo-, с) -Іо-, -Іепаміж сугукамі, а ў расейскім а) -оро-, Ь) -ере-, с) -оло~, -елепаміж сугукамі, у беларускім ёсьць а) -ора-, -аро-, -ара-, Ь) -ера~, -арэ-, -яра-, с) -ола-, -ало-, -алапаміж сугукамі (п.: krowa, brzeg, glowa, р.: корова, берег, голова, блр.: карова, бераг, галава), але, як бачыце, ад гэтага ёсьць і водхіны. Прывядзеце балей гэт’кіх водхінаў.
    VI. Дыфтонгі (двугукі)
    § 54.	Замест а, я пад націскам ці не вымаўляюць у Вас іншы раз як-бы ыа, іа: рыад, жыаба, дрыжыаць, чыас, быаба, рыаз, сыад, рыак.шыапка, шчыасьце, дзшдзька, зямлга, цялш, сгаду, дзесшты, куцьцш і іншыя? Калі вымаўляюць, дык прывядзеце балей прыкладаў.