За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Найляпей пачуць тую ці іншую зьяву і тады запісаць, а ня пытацца, ці яе скажуць. Каб пачуць зьявы, каторыя рэдка ў гутарцы паўтараюцца, бывае трэба ськіраваць іутарку на адпаведныя тэмы. Калі й гэтак нельга даведацца адказ на некаторыя пытаньні „Апытальніка“, можна ў вапошнім прыпадку проста папытацца: „Як скажуць? Ці скажуць гэта?“ Праўдзівасьць такога адказу трэба праверыць, пытаючыся ў іншых людзёў Вашага сяла.
Запісуйце пачутыя зьявы не паводле граматыкі й правапісу, але зусім так, як вымаўляюць. У часе зьбіраньня асаблівасьцеў пастарайцеся як-бы забыцца аб існуючым правапісе і практычнай граматыццы.
He абмяжуйцеся „Апытальнікам", але прывядзеце і ўсё тое, чым беларуская мова Вашае мясцовасьці розьніцца ад суседніх моваў славянскіх і што адначасна не сустракаецца або сустракаецца вельмі рэдка ў беларускім языццэ літаратурным.
Падаючы адказ на „Апытальнік“, напішэце, калі ласка, скуль Вы паходзіце, дзе вучыліся, жылі й працавалі дагэтуль. Зазначце такжа, якой мовай звычайна гамоніце і якія іншыя мовы часта ўжываеце. Падайце Ваш адрэс.
Фонэтыка
Самагукі
I. Аканьне
§ 1. Аднэй з найцікаўшых і найхарактарнейшых асаблівасьцеў беларускага (крывіцкага) языка ёсьць аканьне, г. значыць пераход ненацісьненых самагукаў у а (я). Есьць, аднак, мясцовасьці на прасторы беларускага языка, ня знаючыя аканьня. Ці ў мове Вашае мясцовасьці ёсьць аканьне? Мо’ нямашака ў мове моладзежы, але старыя вымаўляюць з некаторым аканьням? Калі такая розьніца ёсьць, дык якая, павашаму, прычына гэтага? Калі адно старыя акаюць, дык прывядзеце прыклады іх аканьня. Калі ў Вас зусім нямашака аканьня або яно сустракаецца толькі ў вымове старшага пакаленьня, дык ці ня скажуць о такжа замест ненацісьненага а этымолёгічнага (постўх, постьір, козаў, дороваці, бодзяціся). Прывядзеце як найбалей падобных прыкладаў.
§ 2. Як у Вас скажуць: вада, нага, каза, лаза, казаў, нажаў, галава і інш. ці выда, ныга, кыза, лыза, кызаў, ныжаў, гылыва і інш.? Іншымі словамі: перад націсьненым складам з а (я) у Вас на месцу ненацісьненых о, а этымолёгічных ёсьць а ці ы ? Мо’ чуецца гук няясны, сярэдні паміж а й ы ?
§ 3. Як у Вас скажуць:
а) рака, радкаваты, дзяраза, радка (род. скл. ад „радок"), трацяк, разак, пераняць,
сярада, чарада, вярацяно, дзёрава, чэрава ці рьгка, рыдкаваты, дзірыза, рыдка, трыцяк, рызак, пірыняць, сірыда, чырыда, вірыцяно, дзёрыва, чэрыва;
Ь) цана, сцанавацца, цалавацца, цалаваць, цагляны ці цына, сцынавацца, цылаваць, цыгляны;
с) жадаць, жамяра, жальба, жаўтка (р. скл. ад ,,жаўток“), жабрак, жарнавы камёнь, жарабё, жарало ці жыдаць, жыміра, жыльба, жыўтка, жыбрак, жырнавы камёнь, жырабё, жырало;
d) шарала, шамацёць, шапавал, шастка (р. скл. ад „шасток"), шанаваць, шаляваць, шараваць, шаптаць, шапацець, шарак ці шырала, шымацёць, шыпавал, піыстка, шынаваць, шыліваць, шыраваць, шыптаць, шыпацёць, шырак;
е) чапяла, чапаць, чалавёк, чамяра, частаваць, чакаць, начаваць, чараваць, чараўнік, чарцянё, чартапалох, часаць, шчака, чарвяк, шчакатаць, шчабятаць, качана (р. скл. ад ,,качан“), пачасься ці чыпіла, чыпаць, чылавек, чыміра, чыставаць, чыкаць, начываць, чыраваць, чыраўнік, чырцянё, чыртапалох, чысаць, шчыка, чырвяк, шчыкатаць, шчыбітаць, качына, пачысься?
Як зьменшыць наступныя словы (напішэце іх зьменшыўшы): садок, кусток, дамок, дымок, бяражок, мяшок, гаршчок, сваток, браток, лясок, сынок, каласок, сакалок і інш.? Зьвярнеце ўвагу на тое, які гук будзе па ч.
Можа замест, а або ы па р, ц, ж, ш, ч вымаўляюць гук сярэдні паміж а й ы ?
§ 4. а) Ці скажуць у Вас: зямля, вясна, мяжа, сястра, вянчаць, цяжар, ляжак, пякар, пяршак, вятрак, сялак, мярзьляк, вядзьмар, вядзьмак, яздак, дзяўчаты, гусяняты, цяляты, дзявяты, дзясяты ці зімля, вісна, міжа, сістра, вінчаць, ціжар, ліжак, пікар, піршак, вітрак, сілак, мірзьляк, відзьмар, відзьмак, іздак, дзіўчаты, гусіняты, ціляты, дзівяты, дзісяты?
Начай кажучы: ці па мяккіх сугуках у першым складзе (лічачы ад націску да пачатку слова) перад націсьненым складам з а (я) вымаўляецца я ('а), ці і, ці мо’ іук сярэдні паміж я (‘а) і і?
Ь) Скажуцьу Вас: зялянёць, сярдаваць, бядаваць, цяцярук, лясавік, цяляпень, цяляпацца, вярабей, вякаваць, мяркаваць, вярашчэць, вярашчака, лянавацца, сябраваць, вярасы, вятракі, вядзьмары, вядзьмакі, дзявяры, вяснавы, зямляны, цяжкаваты, зьвяраваты, сялянін, мяшчанін, дзявятнанцаць ці зглянёць, сірдаваць, бідаваць, ціцярук, лісавік, ціляпень, ціляпацца, вірабей, вікаваць, міркаваць, вірашчэць, вірашчака, лінавацца, сібраваць, вірасы, вітракі, відзьмары, відзьмакі, дзівяры, віснавы, зімляны, ціжкаваты, зьвіраваты, сілянін, мішчанін, дзівятнанцаць?
Начай кажучы: ці па мяккіх сугуках у другім і дальшых складох перад націскам на месцу ненацісьненых е, я ('а) ёсьць я (‘а), ці і перад складам з а (я). А мо’ ёсьць гук сярэдні паміжя ('а) іі?
§ 5. Як у Вашай мясцовасьці вымаўляюцца:
а) Пярэчаньне не:
у першым складзе, лічачы ад націску да пачатку слова (няма, ня маю, ня рады, ня ведаю, ня знаю, нямашака, нядзеля, панядзелак, ня добра, ня блага, ня цяжка ці німа, ні маю, ні рады, ні ведаю, ні знаю, німашака, нідзеля, панідзелак, ні добра, ні блага, ні цяжка);
у другім складзе ад націску (ня пушчу, ня хачу, ня дзяржу, ня жану, ня люблю, ня магу, ня хаджу, ня кажу, ня пішу, ня трушу і інш. ці нг пушчу, ні хачу і г.д.)?
Мо’ ня вымаўляецца ані я ані і, але які іншы гук, дык адзначце яго.
Ь) Прыймя й прыстаўка без:
у першым складзе ад націску (бяз нас, бяз хлеба, бяз хаты, блз бацькі, бяз маці, бяз бабы, бяз шапкі, бясхатні, бясхлебіца, бязьдзетны, біяздомны ці біз нас, бгз хлеба, біз хаты і г.д.);
у другім складзе ад націску (бяз радні, бязь сям’і, бяз радзімы, бязь дзяжы, бяз судзьдзі, бяз суседа, бяз дажджу ці біз радні, бгзь сям’і, біз радзімы і г.д.)?
с) Прыймёны й прыстаўкі пера-, перад, пераз (пяраход, пяралаз, пяраймо, пярэймы, пярайду, пярэйдзе, пярад намі, пяраз плот ці пграход, піралаз, піраймо, пірэймы, пірайду, пірэйдзе, пірад намі, піраз плот)?
§ 6. Як у Вас вымаўляецца ненацісьненае е па ацьвярдзелых і мяккіх сугуках:
а) У 2 ас. адз. л. (кажаш, рэжаш, вяжаш, пішаш, мажаш, маяш, чытаяш, гуляяш, пытаяшся, стогняш, ці кажыш, рэжыш, магш, гуляіш, ці мо’ яшчэ як начай)?
Ь) Якую будуць меці хорму тыя самыя й да іх падобныя словы ў 3 ас. адз. л.?
с) У першай асобе множнага ліку?
d) У 2 ас. мн. л.?
Адказуючы на пытаньні пад a, b, с, d, зьвярнеце ўвагу, якія будуць гукі — а, я (‘а), ы, і ці гук сярэдні паміж а й ы, я ('а) й і.
§ 7. Як у Вашай мясцовасьці скажуць вінавальны склон адз. л.: а) ад гэткіх і падобных словаў: бёлая, новая, добрая, харошая, пёршая, лёпшая, сіняя, трэйцяя, каровяя, кабыляя (віджу новаю хату, купіў сіняю паперу ці як начай)?
Ь) А д словаў: маладая, старая, скупая, дурная, блізкая? Ці ня скажуць: віджу маладўя дзяўчыну, старўя бабу?
§ 8. Як скажуць у Вас: кінуць, рынуць, зьгінуць, зрынуцца, глянуць, брызгнуць, пырснуць, сьціснуць, піснуць, скокнуць, трэснуць, рэзнуць ці кінаць, рынаць, зьгінаць, зрынацца, глянаць, бразгнаць, пырснаць, рэзнаць?
Як будзе мінулы час ад гэтых дзеясловаў? Ці будзе хорма на -уў, -аў, ці мо’ яшчэ начай?
§ 9. Ці і пад націскам бываюць хормы дзеясловаў у неазначаным ладзе на -аць, а ў мінулым часе на -аў? Ці ня скажуць, прыкладам, гукнаць, гукнаў зам. гукнўць, гукнўў?
Ці ў іншых прыпадках нямашака ў Вашай мове пераходу ненацісьненагау ў а або ў гук нявыразны, блізкі да а?
§ 10. Ці ня кажуць у Вас у ўмоўным ладзе ба: хадзіў-ба, насіў-ба, рабіў-ба, казаў-ба і г.д. замест хадзіў-бы і інш.?
§ 11. Ці ня будзе ў творным скл. мн. ліку прыкметаў хормы на -амі, -ямі замест -ымі, -імі (новамі, беламі, лепшамі, горіпамі, сінямі, трэйцямі замест новымі, сінгмі і г.д.)? Ці хормы тв. скл. мн. л. на -амі, -ямі магчымы толькі не пад націскам, ці ёсьць і пад націскам? Ці ня скажуць, прыкл.: з маламі дзяцьмі, маладамі яблынамі, старамі бабамі і г.д.?
§ 12. Ці ў наз. і він. склонах мн. л. ў прыкметаў ня будзе хормы на -ая, -аі (стаялі новая або новаі дамы зам. новая, новыі дамы)?
Ці ў прыкметах з мяккімі канчаткамі магчымы ў наз.-він. склоне мн. л. хормы на -яя, -яі (сіняя, сіняі вокны, дзьверы зам. сішя, сінгі вокны, дзьверы)?
Ці й пад націскам хормы наз.-він. скл. мн. л. прыкметаў магчымы на-бл, -аі, -яя, -яі!
§ 13. Ці ў назоўных імёнах мускіх зьмяншальных замест -ык (хлопчык, пальчык і інш.) ня скажуць -ак (хлопчак, гародчак, шэўчак, каўнёрак, жаўнёрак, кошак, зайчак, ножак, вожак і інш.)? Пры гэтым зацёмце, штб будзе з гэтым а ў косых склонах, ці будзе, прыкл., кошака, кошаку і г.д., ці мо’ а выпадзе?
Ці й па мяккіх сугуках зам. -ік бывае -як (воляк, столяк, коняк зам. волік, столгк, конік)?
§ 14. Ці ў імёнаў жаноцкіх на-гха (-ыха) зам. ненацісьненых і, ы нямая, а, знач., ці ня скажуць, прыкл.: Сымоняха, Юрчаха, пісараха, скарбнічаха, Зыдораха, Пашкёвічаха?
§ 15. Ці ў суфіксе -іна (па ацьвярдзелых -ына) і (ы) не перайіпло ў а (я)? Ці ня скажуць, прыкладам: ёмяна, скаромяна, саломяна, папёрана, адзёжана, рукавічана, брушнічана, ёжана зам. ёміна, папёрына і інш.?
Ці ў назовах мясцовасьцеў на -ына зам. ы няма а (Дзісёншчана, Полаччана, Рыба-
коўшчана, Лазоўшчана і інш. зам. Дзісёншчына і г.д.)?
§ 16. Ці дзеяслоўныя прыслоўі ня маюць хормы на -шася або -шасі зам. на -шыся (аблакціўшасі, -ася, учапіўшасі, -ася, зазлаваўшасі, -шася зам. аблакціўшыся, учапіўшыся і г.д.)?
§ 17. Прывядзёце як мага балей прыкладаў іншых, дзе-бы ненацісьненае ы, і перайшлоўа (я). Прыкл.: вычатае (вычытае), выратая яма, бачаў, гавораш, тавараш, досаць, вяшнёвы, бллны.
Асабліва пастарайцеся найбалей пачуць і запісаць прыкладаў такіх, у якіх-бы а (я) замест ненацісьненага ы, і было перад складам ня з а (я).
§ 18. Як у Вас будзе родны склон адз. ліку: а) ад словаў: бёлы, новы, добры, высокі, харошы, пёршы, лёпшы, сіні, трэйці, кабылі, нехта, нешта (бёлага, новага, нёкага, нечага, лепшага, сіпяга, ці белаго, некаго, сіняго, ці белую, некую, сінюю, ці мо’ яшчэ йнакш)?
Ь) Ад словаў: стары, малады, дурны, сьляпы, скупы, глухі, сухі, нізкі, блізкі, ніхто, нішто (старога, маладога, нікога, ці старогб, нікого, ці мо’ яшчэ йнакш.)?
§ 19. Што ў Вас скажуць на канцы наз.-він. скл. адз. л. імёнаў ніякага роду з націскам на аснове: новая сіта, густая рэшата, сіняя нёба, сьпелая жыта, карыта, цёста, мёста, мёсца, мора, гора, роўная поля, жаданьня, гуляньня, сталася няшчасьця, рассыпалася дабро ці новоё сіто, сінёё нёбо, сьпёлоё жыто, карыто, цесто, место, месцо, моро, горо, роўноё полё, спаўнілосё жаданьнё, сталосё няшчасьцё, рассыпалосё дабро і г.д.?