За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Дзе будзе націск у ласкавых прыкметах на -енькі, утвароных ад прыкметаў з націскам на канцы (малады — маладзенькі)?
Пастаўце націск у гэткіх прыкметах: худзенькі, дурненькі, залаценькі, жывенькі, рабенькі, сьвяценькі.
Якія прыкметы маюць у Вас націск на канцы і ад іх ёсьць ласкавыя на -енькі, дык прывядзеце ўсе таковыя прыкметы ласкавыя і пастаўце на іх націск.
§ 73. Дзе ў Вас паставяць націск у ніжэйпададзеных дзеясловах:
а) у неазначаным ладзе і 1 ас. цяп. часу: гікаць, -аю, адлежаць, прылежыць, балаваць, варочацца, варачацца, гатавацца, гукаць (мо націск розны, залежна ад значэнь-
ня?), гутаць, заслугаваць, паслутаваць, дагледзіць, згледзіць, нагледзіць, угледзіць, зубіць (сярпы), катаваць, лётаць, насьледаваць, перасьледаваць, патрабаваць, плесьневець, посьнікаць, посьціцца, радавацца, узрадавацца, ратаваць, страшыць, застрашыць, настрашыць, пастрашыць, стрэліць, застрэліць, падстрэліць, сьмешыць, насьмешыць, торгаць, даходзіць, заходзіць, находзіць, прыходзіць, прыводзіць (ці дахадзіць і г.д.?), везьці, весьці, месьці, несьці, трэсьці (ці вязьці, нясьці і г.д.?);
Ь) падняць, наняць, заняць, памерці, умерці, падняўшы, прыняўшы, памер, умер, аддаўшы, аддаў, раздаў, абняў, заняў, пачаў?
Кажуць у Вас: а) прабаваць, прабую, папрабуй ці пробаваць, пробую, папробуй;
Ь) ак аваны, акапаны, гадаваны, друкаваны, схаваны ці акбваны, акбпаны, гадбваны, схбваны?
Як скажуць: варбны, запячатаваны, казаны, наўчбны, абадраны, абарваны, адпушчбны, падарбны, палічбны, пахвалёны, пісаны, пячбны, смажбны, спасёны, стварбны, сушбны, чытаны ці вараны, запячатаваны, казаны, навўчаны, аббдраны, аббрваны, адпўшчаны, падбраны, палічаны, пахвалены, пісаны, пёчаны, смажаны, спасены, ствбраны, сўшаны, чытаны?
§ 74. Дзе будзе націск у ніжменаваных словах: завідна, засьветла, зацемна, загадзя, завязка, загадка, загваздка, заказ, заклад, закон, законьнік, закрутка, закуска, заработак, засаўка, запусты, запускі, засланка, засеўка, засек, засьцежка, зацірка, зацішак, зацішша, зацішны, заткала, заход, захоця, зашчапка, набожны, найміт, нанова, нёнавісьць, нёпагадзь, нёпрыязьнь, нёпрыяцель (ці нянавісьць і г.д.?), подвязка, прыказь, прыказка, памачнік, памачніца, почапка, прыгавор, прьісяга, прыяцель (ці прысяга і г.д.), позычка, полудзень, вялікадны?
На каторым складзе вымавяць у Вашай мясцовасьці націск у наступных колькасных лічбах: 11, 12, 13, 14,15, 16, 17,18, 19, 50, 60, 70, 80, 90 (напішэце гэтыя лічбы словамі і адцёмце націскі)?
§ 75. Як у Вас кажуць: багі, бакі, гады, стагі, дзяды, Каляды ці ббгі, гбды, ббкі, стбгі, дзёды, Кбляды?
Як будзе родны скл. адз. л. і ўсе склоны мн. л. ад гэт’кіх словаў: абраз, галуб, каршун, сакол, воўк?
Як будзе мн. л. ад волас, голас, колас, полаз, горад, вораг, мароз (валасы, варагі ці йнакш)?
Як будзе родны скл. адз. й мн. л. ад халоп, баран, балван, шайтан, цыган, бярлог, вапер, рак, хлеў, грыб, язык?
Скажуць: гвазьдзікі, -оў ці начай?
Як будуць усе склоны адз. й мн. л. адрот?
Як будзе мн. л. ад мякіш, пасох, рай, сьвет, век, пісар?
Як будзе адз. й мн. л. ад камень, карэнь, крэмень, рэмень, ячмень?
Дзе будзе націск у словах берагі, вусы?
Як будзе мн. л. ад арэх, заяц?
Дзе будзе ў Вас націск у род. скл. адз. л. і ў наз. скл. мн. л. гэткіх словаў: Адам, Аніс, Антон, Антось, Барыс, гатман, Гарасім, Гапон, Давід, Дзямід, Дзяніс, Засім, Іван, Лявон, Максім, Марцін, Мірон, Міхал, Настас, Панас, пан, Раман, саган, Сьпірыдон, Сьцяпан, Сымон, Трахім, Хвядос, Цімох, Ціхон, Якім, Ян, Яўтух, Яўхім (Адама, Адамы, Антася, Антасі і г.д. ці Адама, Адамы, Антося, Антосі і г.д.)?
§ 76. Як у Вас кажуць: вадў, гарў, душў, зямлю, зімў, касў, нагў, расў, рукў, сахў, сьцянў, цанў ці вбду, гбру, дўшу, зёмлю, зіму, кбсу, нбгу, рбсу, рўку, сбху, сьцёну, цэну?
Дзе ў Вас будзе націск у гэт’кіх словах: на вілах, на градах, на рэках, дошка, дашчок, на дошках, із жонамі (ці жанамі?)?
Як ад словаў — галава, барада, старана, барана, баразна, кішка, цыцка, дачка —
будзе вінавальны склон адз. л. і ўсе склоны мн. л.?
Як ад словаў — карбва, дзёўка, трэска, жбнка — будуць усе склоны мн. ліку?
Скажуць: мбгілкі ці магілкі?
Калі ў мове Вашае мясцовасьці захаваўся клічны склон ад імёнаў жаноцкіх на -а, -я (вада, зямля), дык ці ня скажуць у Вас гэтак: О зарб, О родная зямлё, Хамб, хадзі сюды! О зімб, Вадб і г.д.? Іншымі словамі, ці ня будзе клічны скл. імёнаў на -а, -я меці націску на канцы?
Як скажуць: крывёй, у крыві', людзём, у людзёх, у грудзёх, у гасьцёх, блізка ночы, ночаў, каля пёчы, косьці, зь мёдзі, на пёчы, у ночы, на косьці, печаў, рэчаў, рэчам, сянём, у сянёх ці як начай?
Скажуць: балоты, вароты, войскі ці начай?
§ 77. Дзе будзе націск у жаноцкім і ніякім р. адз. л. ды ў мн. ліку ўсіх радоў у словаў: быў, даў, жыў, ліў, няў, піў, спаў (была, былб, былі і г.д. ці была, была, былі і г.д.)?
Калі ўжывуць у Вас напару ймённыя („кароткія") хвормы прыкметаў, дык зьвярнеце ўвагу, дзе яны будуць меці націск у наз. скл. адз. л. жан. й ніяк. роду і ў наз.-він. скл. мн. л.
Ці ня скажуць у Вас, прыкладам, гэтак: У хаце было пбўна людзёў; Дарога была рбўна; Лясы пдўны птушак; Людзі за паншчыны былі нявбльны; Ім долярбўна; Дарога была дбўга; Поле былорбўна; Віды іх сталі жбўты; Сонца было ясна; Балоты сталі сўхі; Слабы сталі цяперашнія людзі?
Ці скажуць у Вас: відзён, галадзён, караток, жадзён (прыкладам: Куска хлеба жадзён)?
Скажуць у Вас: вятох (пара месяца)?
§ 78. Скажуць у Вас: рабіць, раблю, рабі, прашу, хачу ці рббіць, рбблю, роб, прбшу, хбчу?
Скажуць: бяруць ці бёруць?
Дзе ў Вас будзе націск у 2 і 3-й ас. адз. л. і 1—3 ас. мн. ліку цяп. часу гэт’кіх дзеясловаў: грашу, гражу, вярну, памяіпчу, пашчу, раджу, ствару, увесялю, весялюся?
Дзе будзе націск у 2—3 ас. адз. л. і 1—3 множ. ліку дзеяслова аспгануся?
Дзе будзе націск у 2 ас. мн. л. дзеясловаў: нясу, вязу, сяджу, гляджу?
Дзе будуць меці націск у 2—3 ас. адз. л. і 1—3 ас. мн. л. гэт’кія дзеясловы: вазьму, найму, займу, перайму, прыйму, зайду, дайду, знайду, пайду, прыйду, адыйду, падыйду, узыйду, разыйдуся, зыйду, увыйду і іншыя, складзеныя з прыстаўкі і іду або іму?
Дзебудзе націску слове „значыць" (= рабіць знак, прыкл., значыць дзеравы, кніжкі, шшыткі і г.д.)? Дзе будзе націск у слове „значыць“ у выражэньню Карова значыць (= з вымя каровы відаць, што яна незадоўга ацеліцца)?
§ 79. Дзе ў Вас будзе націск у гэт’кіх словах: але, вельмі, весела, здалеку, высака, глыбока, шырака, ведама, няма ведама, паганко, пахадно, станаўко, зрадка?
Кажуць у Вас: балёй, гарэй, далёй, ляпёй ці йнакш?
X. Міжыслоўная фонэтыка
§ 80. а) Калі Вы прыслухаецеся да мовы Вашае мясцовасьці, то хіба зацеміце, што ў Вас скажуць раз прыймя з (перад ціхімі сугукамі — с), а другі раз із (перад ціхімі — гс). Ці скажуць у Вас, прыкладам, гэтак: Прыехаў лясьнік (дзед, брат, гаспадар) ізь лесу. Ішоў ізь ім. Прыйшоў брат ісь сястрой. Яны былі на кірмашы іс сваім таварам. Быў муж із жонкаю. Выйшаў вучыцель ізь дзяцьмі. Прыехаў гандляр іс таварам?
Прывядзеце як найбалей прыкладаў, дзе будзе прыймя із, іс.
Зьвярнеце ўвагу, ці ня скажуць у Вас найчасьцей із, іс (значыцца з і) пасьля слова, што канчаецца сугукам, або перад словам, што пачынаецца гукамі с, з, ж, ш (Ішоў Тодар іс Тадорай, знайшлі лапаць із аборай. Прыехаў скарадзьбіт іс поля. Ішоў бацька іс
сынам. Зьдзер кару іс сука. Злупіў скуру ізь зьвяра).
Ь) Ці ня скажуць у Вас гэт’кія словы: гзграшыў, ізваюе, гзьвясьці, гзводзіць, гзьвяжы, гзваліўся, гзмыўшы, ізьеў, гзнадвор’я, іскаціцца, іскрыпка, гсьпеўшы, гсьсеўшы з каня, гстрава, істужка, гступіў на зямлю, з гары ісходзіў, ці мо гэтыя словы кажуць бяз і на пачатку?
Калі пачуеце, дык прывядзеце й іншыя словы, у каторых-бы перад пачатным з, с было і.
Скажуць у Вас: узноў, ізноў ці яшчэ як?
с) Ка лі ў Вашай мясцовасьці ўжываецца прыймя к, дык ці ня скажуць ік?
Прывядзеце прыклады і зьвярнеце ўвагу, калі найчасьцей да к дадаецца і.
§ 81. Падобна да таго, як ёсьць а й ja (=я), прыкл., у слове яма, таксама ёсьць і й ji (=йі). Паводле дагэтулешняга правапісу пішацца, прыкл., паіць, баіцца, сём’і, пакоі, a вымаўляецца псціць, бауіцца, сёмўі, naKoji. і, а ня ji (йі) маем у слове хадзіць і пад., калі пастарацца вылучыць яго з пасярод сугукаў (зычных).
Як у Вас скажуць: jix, ма/іх, тва/іх, сва/іх,ўім,уімя,ўігра,уіскра,уікра,уіск.уіскаць ці бяз j перад і — іх, маіх і г.д.?
Скажуць такжа: уірваць, уізноў, ўімша, уімшара, ji3 (прыймя),уі (злуч), уігруша, уістужка, 7іван, <7ігнат ці бяз j перад і (ірваць і г.д.)?
§ 82. Ці.кажуцьу Вас: Гаўдоця, галадкі, гадна, гарол, гавечка, гавёс, гануча, гуліца, гун (=вун), ні годзін (=ні водзін), гось (=вось)?
Кажуць: гараць, гарэх, гарбуз ці араць, арэх, арбуз?
Скажуць: гікаўка, гіншы, гімаць ціуікаўка,уіншы,уімаць (лавіць)?
Скажуць: Гурбан, / урбановіч ці Урбан, Урбановіч?
Кажуць: гэй, гэты, гэны, гэтак, гэнак, гэтта, гэнам ці йнакш?
§ 83. Кажуць у Вас: вучыць, навучыць, вучоны ці ўчыць, наўчыць, наўчоны?
§ 84. Скажуць у Вас: восвы, еойча, ні водны, вобад, вогнішча, воглядка, вопратка, вобуй, возера, еошчупкам, волава, вольха, вокладка, водгук, восень, вокны, воспа, войстры, Ворша ці мо’ бяз в на пачатку слова (освы і г.д.)?
Скажуць: асва, ацец, адзін, абады, агонь, аглядацца, апратацца, апранацца, апраніха, абуцца, азярцо, азёрны, ашчупаваць, алавяны, алавяньнік (майстра алавянага судзьдзя), альховы, альшэўнік, алешнік, акладаць, адгукнуцца, асянчук, акно, асьпяны, асьпянік (хто прышчэплюе воспу), астрабрамскі, астравокі, аршанскі, ці мо’ з в на пачатку (еасва і г.д.)? Кажуць: трэба айстрыць ці вайстрыць?
§ 85. Скажуць у Вас: агонь, авёс, аўтар, адзежа, азярод, адзін, абед, арол, Андрэй, Адам, ацец, Амэрыка, апека, аўторак, ці з в на пачатку (вагонь і г.д.)? А цяпер папрабуйце паставіць вышменаваныя ймёны па прыйменіу, ў.
Кажуць: палена ў вагні, лес у вагні, абраз у ваўтары, у вадзежы, снапы ў еазяродзе, у ваднаго чалавека, знайшлі ў варловым гнязьдзе, былі ў Вандрэя, знайшлі ў Вадама, паехаў у Вамэрыку, былі ў вапеццы, у ваўторак ішоў дождж, ці бяз е перад а (у агні і пад.)?
§ 86. Скажуць у Вас: зьуім, абўім, да яго, безь яго, ад яго, у яго, у іх ці зь «ім, аб нім і г.д.?