• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    XVII. Скланеньне
    § 144.	Кажуць у Вас гэтак: бярлог, гвозд, напаў дур, з дуру, капыт, лі«, мой нутр, вялікі плеш, палы«, пялым, яблык, брыво, грыво, крысо, пало, тая войска, сьвятая еване-
    ля, зрабіў копію, была патопа, тую пеклу, тую праступку, прастору, прыгнаў стаду, мае вялікую пасагу, тую царству, яблына, мая іуся, злавіў мышу, мая пасьцеля, паня, раскоша, войстрая меч ці накш?
    Якога роду вапна, гавяда, жывёла, коўдра?
    Прывядзеце яшчэ іншыя словы, каторых род ня будзе такі, які сустракаеце ў беларускім друку, або не такі, як у мове польскай або расейскай.
    § 145.	Прывядзеце ўсе, якія пачуеце, зборныя імёны ніякага роду, падобныя да гэткіх: валосьсе, вязьзё, гальлё, дуб’ё, дзярэўе (маё), зелязьзё, жардзё, куп’ё, лісьце, нажжо, порце, снапоўе, суччо.
    § 146.	а) Як у Вас кажуць: дзьве назе, руццэ, сасе, хаце, гадзіне ці дзьве нагі, рукі, сахі, хаты, гадзіны? Дзьве акне, сяле, сіце ці два акны, сялы, сіты? Тры, чатыры сасе, гадзіне, акне, сяле?
    Ці кажуць у Вас: у ваччу, у вушшу, з аччу (у ваччу пацямнела, у вушшу зазьвінела, з аччу штось сталася карове і пад.), ачыма, вушыма, дзьвярыма?
    Ь)	Прывядзеце як мага балей імёнаў, што ўжываюцца толькі ў вадзіночным ліку, прыкл., гародніна, еміна, жывёла, садовіна.
    Прывядзеце імёны, ужываныя толькі ў множным ліку, прыкл., грудзі, гулі, дзьверы, дзівосы, дрыжыкі, калёсы, угодкі.
    §	147. Прывядзеце, колькі пачуеце, назоўных імёнаў, падобных да гэткіх: а) мускія на -а або -о: Алехна, бацька, Гаўрыла, Жвірко, Ляўко (ці Леўка), Місайла, Сьпірыда, хвалько, Ходзька, Янка і інш.;
    Ь)	мускія на -ка (-ко) з папярэднім р або л: Адольфа, Карпа, Палікарпа, Марка, маршалка, Міхалка, Юрка і інш.;
    с)	мускія на -ра (-ро) з папярэднім сугукам абоў: Аляксандра, зубра, майстра, Паўла, Пётра, сябра, Сыльвэстра, тыгра, швагра і інпі.;
    d)	мускія на -а (-я); сабака, старшыня, судзьдзя, вайвода і інш.
    §	148. Як у Вас скажуць: а) гусянё, дзяўчо, жарабё, зьвяро, зярнё, казянё, качанё, куранё, парасё, рабё, цялё, шчанё ці гусяня, дзяўча, жарабя, зьвяра, зярня, казяня, качаня, кураня, парася, рабя, цяля, шчаня;
    Ь)	дзяцё ці дзіця;
    с)	гусянётка, дзяўчотка, жарабётка, зьвяротка, зярнётка, казянётка, качанётка, куранётка, рабётка ці гусянятка, дзяўчатка, жарабятка, зьвяратка, зярнятка, казянятка, качанятка, куранятка, рабятка;
    d)	дзяцётка ці дзіцятка;
    е)	як будзе множны лік ад імёнаў пад с): гусянёткі, дзяўчоткі, жарабёткі, зьвяроткі, зярнёткі, казянёткі, качанёткі, куранёткі, рабёткі, ці гусяняткі, дзяўчаткі, жарабяткі, зьвяраткі і г.д.— на-аткі;
    f)	ці множны лік да дзяўчына, дзяўчынка будзе дзяўчаты, дзяўчаткі ?
    §	149. Як у Вас скланяюцца ў вадз. л. гэткія імёны мускія: вайвода, п’яніца, сабака, стараста, судзьдзя?
    Як будзе родны й вінавальны склон адз. л. ад дзядзька, бацьксг. дзядзькі — дзядзьку, бацькі — бацьку ці дзядзька, бацька і г.д.?
    §	150. Ці вінавальны склон мн. л. назоваў жывёлы аднолькавы з назоўным склонам? Ці скажуць у Вас: даіць каровы, пасьціць валы, паіць коні, запрэгчы коні, накарміць сабакі, прыжані гусі, прадай куры?
    Ці ня скажуць: люблю вашыя дзеці, хвалю жнеі, даганю дзяўкі, клікаць жанкі, накарміла мячкі [sic! —Рэд.]1
    §	151. Прывядзеце балей прыкладаў на клічны склон адз. л. імёнаў мускіх (мой браце; гаспадару, частуй гасьцей; чаму, коню, вады ня п’еш?).
    §	152. Як ведама, у родным скл. адз. л. адныя імёны мускія маюць канчатак -а (-я)
    (лясьніка, каня), другія	у (-ю) (пяску, жалю). Зацемілі, што канчатак -у (-ю) маюць імёны: а) абстрактныя (смутку, сораму), Ь) зборныя (народу, лесу), с) матар’яльныя (воску, перцу, бочказ дубу, але: селі ля дуба). Каліў Вас ёсьць водхіны ад гэтага правіла, дык прывядзеце таковыя словы. Ці некаторыя назовы жывых твораў і наагул прадметаў конкрэтных ня маюць у родн. скл. адз. л. канчатку -у (-ю)? Ці скажуць у Вас: выйшла з дому, каля дому, прыймі із столу і інш.;
    §	153. Які ў Вас маюць канчатак у месн. скл. адз. л. наступныя імёны: а) бот, гарод, лёд, лён, рот, сад, плот, воз, мост, сіта, рэшата, цеста, места, асёл, дрозд, казёл, кот, акно, дзярно, сяло, буч, вуж, верабей, конь, кош, край, лось, месяц, нож, палец і інш.;
    Ь)	імёны ніякага роду з мяккімі й ацьвярдзелымі сугукамі перад канчаткам: на вясельлю, у гальлю, на месцу, у жыцьцю, аб куп’ю, у полю, на сэрцу, аб шчасьцю, аб пісаньню, чытаньню, у сьмяцьцю, ці на вясельлі, у гальлі і г.д. — з -і;
    с)	імёны мускога й ніякага роду з р на канцы або перад канчаткам: бор, вадыр, вапер, вар, вечар, вугор, гушчар, дар, здор, зубра, жар, жыр, камар, качар, кнур, мір, мур, нутр, пажар, пузыр, сахор, сухар, сьнігір, сьцімбір, сыр, цяжар, чабор, шнюр, возера, вядро, дабро, мора, пяро, хутра;
    d)	арэх, верх, гарох, грэх, дух, кажух, лёх, мох, пасох, сьмех, хвартух, бераг, бярлог, луг, мурог, нарог, парог, рог, стог;
    е)	назовы асобаў: брат, вучыцель, госьць, Дрозд (прозьвішча), Іван, кум, купец, Ліцьвін, Немец, сват, Сымон, сын і іншыя?
    Прывядзеце імёны мускога роду на -к і ніякага на -ко (-ка), што маюць у месным склоне хворму на -цэ (на языццэ, у малаццэ).
    §	154. ІІрывядзеце хвормы клічнага склону ймёнаў жаноцкіх і мускіх на -а (-я).
    Ці ня скажуць у Вас гэтак: ой зарб, о родная зямлё, выбачай, старшынб, хадзі сюды, Хамо і інш. з націскам на канцу ў клічным склоне?
    Калі ў Вас сустракаюцца асобныя хвормы клічнага скл. ймёнаў жаноцкіх з сугукам на канцы (ноч, любасьць, міласьць — о чорная ночы, о шчырая любасьці, міласьці), дык прывядзеце іх.
    §	155. Якія ў Вас маюць хвормы ў давальным і месным скл. адз. л. наступныя імёны жаноцкага роду:
    а)	аблава, атава, жаба, капуста, лава, луста, моркава, салата, барада, баразна, бяда, вада, дуга, саха;
    Ь)	Амэрыка, апека, Апліка, Ганька, галоўка, гунька, кніжка, лаўка, матка, навука, рэдзьра, сука, траўка, шапка, хустка, дачка, кішка, рака, рука і іншыя на -ка;
    с)	вячэра, тара, дзіра, зара, жамяра, кара, кара, мяздра, нара, папера, пара (дзень і ноч, пара году), пара, пячура, скура, сякіра, сястра, чамяра?
    § 156.	Які канчатак у Вас ёсьць у творным. скл. адз. л.:
    а)	у імёнаў жаноцкіх на -а (~я): вішняю, вясною, дарогаю, зямлёю, лаваю, травою і інш., ці вішняй, вясной, зямлёй і г.д. на-ай (-яй), -ой (~ёй);
    Ь)	у імёнаў жаноцкіх з сугукам на канцы: весьцю, восьсю, з радасьцю, сольлю, сьмерцю, ці весьцяю, восяю, радасьцяю, соляю, сьмерцяю, ці весьцяй, восяй і г.д.?
    § 157.	а) Прывядзеце імёны мускога р., што ў назоўным і клічным скл. мн. л. канчаюцца на-ове (сватове, паслове, Татарове).
    Кажуць у Вас: гоні ці гоны?
    Ь) Якія ў Вас мецімуць хвормы ў назоўным і вінавальным скл. мн. л. гэткія імёны ніякага роду: акно, бадзяньне, дзерава (дзерва, дрэва), гуляньне, карыта, кіданьне, кола, места, нараканьне, палатно, рэшата, сэрца, сіто, сукно, чытаньне, бусьлянё (бусьляня), гусянё, зярнё, зьвяро, жарабё, кацянё, княжо, куранё, парасё, цялё, шчанё?
    Як у Вас скажуць: варотьг, імёны, плямёны, стрымёны, дзівосы, калёсы, нябёсьг ці варота, імёна, плямёна, дзівоса, калёса, нябёса?
    § 158.	а) Кажуць у Вас: пяць, шэсьць і г.д. год ці гадоў?
    Ь)	Як у Вас будзе родны скл. мн. л. ад імёнаў мускіх на -р: багатыр, вядзьмар, гарбар, гаспадар, грабар, гусьляр, дудар, знахар, камар, махляр, пастыр, павадыр, пісар, сталяр, сьлёсар, чытар і інш?
    с)	Скажуць у Вас: агнёў, мужоў, ласёў, коняў, людзёў, гасьцёў (мо’ гасьцёў ёсьць ад госьць, а госьцяў і гасьцей ад госьця ды калі рады мяшаныя?) ці йнакш?
    d)	Мо’ кажуць у Вас: няма грошы, шмат алені, людзі, няма коні і іншыя з канчаткам -і ў родным скл. мн. л.?
    е)	Як скажуць: атаваў, водаў, ведзьмаў, вербаў, вішняў, гульняў, земляў, іграў, лаваў, лозаў, лустаў, студняў, сёстраў, траваў, ці атаў, вод, ведзьм, верб і г.д. — бяз -аў?
    Як скажуць: авечкаў, дочкаў, дошкаў, дзеўкаў, галоўкаў, жонкаў, кішкаў, кніжкаў, кароўкаў, качалкаў, маткаў, нянькаў, парэчкаў, пушчалкаў, рэчкаў, цёткаў, цыцкаў ці авечак, дачок, дашчок, дзявок, галовак, жанок, кішок, кніжак, каровак, качалак, матак, нянек, парэчак, пушчалак, рэчак, цётак, цыцок? Пакажэце націск, магчыма, што ў Вашай мясцовасьці націск будзе на іншым складзе.
    0	Як скажуць: колаў, карытаў, местаў, палёў, палотнаў, мылцаў, сэрцаў, сітаў і г.д. ці кол, карыт, мест і г.д.?
    і) Я	к скажуць у родным скл. мн. л.: весьцяў, восяў, грудзёў, дрэняў, казаняў, копаняў, косьцяў, любасьцяў, масьцяў, ночаў, печаў, радасьцяў, рэчаў, соляў, справядлівасьцяў, столяў, сьмерцяў, ці весьцяй, восяй, дрэняй, казаняй і г.д. на -яй, -ей?
    § 159.	Як у Вас скажуць у давальным скл. мн. л.: гасьцёлі, грудзём, дзьвяром, касьцём, людзём ці йнакш?
    § 160.	Як скажуць у месным скл. мн. л.: быў у гасьцёх, баліць у грудзёх, аб гусёх, у касьцёх, стаіць у дзьвярох, у санёх, быць у людзёх ці йнакш?
    § 161.	Прывядзеце як мага балей імёнаў усіх трох радоў, што канчаюцца ў творным скл. мн. л. на -мі (а ня -амі, -ямі.\
    Ці кажуць у Вас: абрусьмі, гасьцьш', грошмі, дарш, ключмі, коньмг, людзьлй, суседзьмі, дваранмг, мяшчанлй, сялянмг, хрысьцянліі, варотш, дзяцьш, гусянятліі, парасят.мг, цялятлй, імёнмі, плямёнлй, сьвіньлй, сьлізьліі, шыймг, весьцьш', грудзьш, гусьмг, дзьвярлй, косьцьліі, печш, радасьцьмг, рэчлй, саньмі, сяньліг (сеньш)?
    Зьвярнеце ўвагу, ці не часьцей сустрэнецца хворма творнага скл. мн. л. на -мі ў імёнаў мускіх, маючых на канцы р, ль, н (дар — дармі, куль — кульмі, мепічанін — мяшчанмі), у ніякіх з суфіксам -ят (кураняты — куранятмі) і ў жаноцкіх з сугукам на канцы (косьць —косьцьмі).
    § 162.	Як у Вас скланяецца слова „маці“? Напішэце ад гэтага слова хвормы ўсіх склонаў адз. й мн. ліку. Ці мо’ гэтае слова ўжываецца ў вусіх склонах бяз зьмены?
    § 163.	Як у Вас скланяюцца прозьвішчы на-оў, -еў, -ін (Іваноў, Растаргуеў, Сініцын), як імёны назоўныя ці як прыкметныя?
    Ці будуць гэтак скланяцца: адз. л.: наз. Іваноў, род. Іванова, дав. Іванову, тв. Івановам, мес. аб Іванову; мн. л.: наз. Івановы, р. Івановаў, дав. Івановам, він. Івановаў, тв. Івановаш, м. Івановах? Калі ня гэтак, дык як?
    § 164.	Як у Вас скланяюцца словы на -іст-ы (арганісты, цымбалісты і інш.)?
    § 165.	Ад займёнаў я, ты, сябе ці ёсьць вінавальны склон мя, ця, ся побач з мяне, цябе, сябе?
    Ці ня скажуць напару (часам) у дав. скл. тэ, сэ замест табе, сабе (прыкл.: Я тэ пакажу! Я тэ не дарую!)?