• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Перапішы й абазнач кажны склад лічбаю, лічачы ад націску да пачатку слова. Вось гэтак: ме (2) —ха (1) — ноша.
    Цячэ рэчка, не ўскалыхнецца. Зь беражкамі не ўраўнуецца. Жоўтым пяском не замуціцца. Ты, Матронка маладая,
    За сталом сядзіш, ня ўсьміхнешся.
    Адцьвітаньне
    He шасьцяць каласы,
    Звон ня валіцца з касы, He кладуцца ў стог пласты, Толькі сьшлюцца лісты
    На яловыя кусты, Насухія верасы. Ня іскрыцца небазор, Ня цьвіце трава-чабор, Ня цыгліць птушыны стан, Толькі поўзае туман. Вецер б’е ў нямы курган, Шапаціць імглісты бор.
    (Янка Купала)
    Зацемка. Словы перад, пераз і цераз ня маюць на сабе націску.
    Ненацісьненае е па мяккіх сугуках.
    А) Перапішы й зьвярні ўвагу на зьмены ненацісьненага е па мяккіх сугуках.
    Ужо вечар. Вячэра зварылася. Хадзеце, людцы, вячэраць! Чужыя землі добрыя, а свая зямля найлепшая. Нейкі зьвер разарваў тыгрыцу. Узімку зьвяры злыя. Лес шуміць. Па лясох вядуцца зьвяры. Палясоўшчык забіў ліса. Ракі ў раццэ сталі весьціся. Павеіў вецер. Паўночныя вятры сьцюдзёныя. Ліпа дае цень. У цяні халадок. У мяхі ссыпалі ra­pox. Падай сюды мех! Дзякуй Богу за хлеб. Калі грыбно, то і хлябно. Бяз хлеба якая яда?
    Выпішы словы з епа мяккіх сугуках і проці іх пастаў, выпісаўшы, свае ім із я. У якім складзе перад націскам (лічачы ад націску да пачатку слова) стаіць я?
    У першым складзе перад націскам, лічачы ад націску да пачатку слова, заўсёды пішацца я, а ня е.
    Б) Перапішы й падчыркні я ў першым складзе перад націскам.
    Ці гэта праўда? He, ня праўда. У няўмекі — рукі калекі. Вясна — харошая пара году. Вялікдзень — вялікае сьвята. Пусьцілася зялёная траўка. Дзяўчына зьвіла вянок. Жаўнер вярнуўся з вайны. Былі ў брата дзьве сястрыцы. Вучыся, нябожа, вучэньне паможа ходацца зь нядоляй, зь няволяй. А сягодня сыботачка, заўтра нядзеля, чаму ў цябе, малойчыку, кашуля ня бела? Ня стала малойчыку нітачкі ў голку. Кукуй, зязюля, да Пятра.
    Ненацісьненае е па мяккіх сугуках у другім складзе перад націскам.
    А) Перапішы, зьвярні ўвагу на зьмены е па мяккіх сугуках ды падчыркні е й я ў другім складзе перад націскам.
    Старчысе далі мядзяк. Медзякі б’юць ізь медзі. Верасы цьвітуць увосень. Век векаваць тут ня будзем. Каму гараваць, таму ня ўміраць. He пагаснуць зоркі ў небе. Дзяцюкі пайшлі ў войска. Цецярук такаваў на дзераве. У Пятрука — добрая рука. Дай перавоз пераз раку. Гаспадыня купіла селядцоў. Даўней верылі, што ў лесе жывуць лясуны. Вераб’і зьвілі гняздо. Дзяўчынка секачом секла буракі. Секачы секлі лес. Лятуны лётаюць на лёталах. Бяз хлеба не наясіся. Такая прынука, як праца й навука, ці-ж можа нам сіл не дадаці? Іх тамка ня чуваць было.
    Выпішы словы з я ў другім складзе перад націскам і асобна выпішы словы з е ў другім складзе перад націскам.
    Калі ў першым складзе перад націскам няма а (я), дык у другім складзе перад націскам заўсёды пішацца я, аняе (лясуна, Пятрука, ня ўміраць).
    Калі ў першым складзе перад націскам ёсьць а (я), дык у другім складзе перад націскам пішацца е, а ня я (але й тады кажацца я). Прыкладам: верабей, векаваць, не пагаснуць.
    Ненацісьненае е ў трэйцім і дальшых складох перад націскам.
    Перапішы й выпішы словы з е ў трэйцім і дальшых складох перад націскам (лічачы ад націску да пачатку слова).
    Чужым розумам век не перажывеш. Папрадуха зь верацяном прытулілася да печы. Цяперака прадуць безь верацяна. Я па табе, травачка, не нахаджуся. Няхай-жа судзяць, няхай і гавораць, мае натуры не перастановяць. Паляўнічы застрэліў цецярука. Велічыня нашае Бацькаўшчыны не малая.
    У трэйцім і дальшым складох перад націскам е на пісьме ніколі не пераходзіць у я. Але іў гэтых складох у вымове ненацісьненага е ня чуваць.
    е ў складох па націску.
    Перапішы й падчыркні е ў складзе па націску.
    Наехала сватоў повен двор. Сьнегам вецер сыпе ў дзьверы, ходзіць шум па лесе. I пад гэты шум трывожны думае старая, а ў сьлед думкам неспакойна вецер падпявае (Якуб Колас). Жылі-былі два брацейкі.
    Гэй, там пад ляском бярозка зь лістком
    Усю восень шумела:
    — Ветрык павеець — лісток зваліцца, Адна ты шумець будзеш.
    Па націску звычайна е на пісьме ўя не пераходзіць, але й тут ненацісьненае е не вымаўляецца. Звычайна ненацісьненае е вымаўляецца як я.
    Ніколі ня чуваць ненацісьненага о й е (э). Замест іх чуваць а (я), ня рэдка можна чуць замест е гук нявыразны, няясны, а на пару ненацісьненае е можна вымавіць як і. Гэтак, пішацца: верабей, верацяно, гукае, гукаець, а вымаўляецца: вярабей, вярацяно, гукая, гукаяць, або вірабей, вірацяно, гукаіць, або і гук нявыразны.
    я старое ў складох па націску.
    Перапішы й выпішы словы з я па націску.
    Хода выткала харошы пояс. Была месячная ноч. Узыйдзі, узыйдзі, ясен месячык. Із жыта выскачыў заяц. Заячае шчаўе расьце ў лесе. У Варкі добрая памяць. Прыяцелі адзін аднаму памагаюць. За грахі трэба каяцца. Шчырую каяту Бог прыйме.
    Звычайна, бо ёсьць ня мала прыпадкаў, калі ў складох па націску пішаццая, а ня е. Аб гэтых прыпадках будзе сказана ніжэй пры скланеньню й спражэньню.
    У чужых ды пры тым неславянскіх словах, хоць ненацісьненыя о, е заўсёды пераходзяць у а і гэтак вымаўляюцца, але а (з о ненацісьненага і з е па цьвярдых сугуках) і я (з е па мяккіх сугуках) пішуцца адно тады, калі слова агульна (значыцца й простым народам) ужываецца. Гэтак пішацца: поэта, поэзія, географія, геомэтрыя, хоць кажыцца:
    паэта, паэзія, гяаграфія, гяомэтрыя.
    Словы пояс, месяц, заяц, памяць, прыяцель, каята і паходзячыя ад іх заўсёды пішуцца пераз я, бо ў іх я старое (а не паходзячае зь ненацісьненага е).
    Аканьне ёсьцека найважнейшай асаблівасьцяй крывіцкага (беларускага) языка.
    Першай стадыяй аканьня быў накшы развой ненацісьненых самагукаў ад развою самагукаў націсьненых. На гэтай, першай, стадыі аканьне задзержылася ў некаторых мясцовасьцех Палесься, дзе кажацца, прыкладам: дзіеці, эле-. дзецей. Дальшай стадыяй аканьня быў пераход ненацісьненага о, е, а напару і іншых, у а або ў гук нявыразны, шырокі, блізкі да а.
    Апрача мовы беларускае аканьне мае яшчэ толькі мова славенская (мова Славенцаў, што гранічаць ізь Італяй). Быцьцё аканьня ў такіх далёкіх ад сябе цяпер географічна мовах, як крывіцкая й славенская, паказуе, што аканьне зарадзілася яшчэ ў пару праславянскую.
    У народнай мове маскоўскай (на поўначы Расеі) аканьня нямашака. Есьць аканьне ў губ. Калускай, Арлоўскай, Курскай і ў мове данскіх казакаў, але ў менаваных мясцовасьцех маем абмаскаленую мову крывіцкіх Вяцічаў і часткова Северан. Да XVII в. улучна мова гэных мясцовасьцеў была крывіцкая.
    У літаратурнай мове маскоўскай аканьне да некаторай меры ёсьць, і зьявілася яно пад уплывам аканьня крывіцкіх Вяцічаў.
    Найхарошшая — санскрыцкая — мова старавечная адзначаецца вельмі вялікім аканьням. Дык-жэ галоўна ад аканьня залежыць хараство ейнае. Гук а ёсьць наймузыкальнейшым самагукам. Дзякуючы ў ладнай меры аканьню і мова крывіцкая (беларуская) вельмі мілагучная, вельмі музыкальная.
    3 гледзішча нацыянальнага Лідзкая акруга ня розьніцца ад іншых акругаў Беларусі. Да 1922 г. насельніцтва на прасторы цяперашняе Лідзкае акругі было, можна сказаць, вылучна беларускае. Праўда, паны і ў ладнай меры дробная шляхта, складаючыя разам ад аднаго да паўтара працэнту, хоць паходжаньня чыста беларускага, але ў рэзультаце розных гістарьгчных прычынаў спалячэлі і з малымі выняткамі ўважаюць сябе за палякаў. Да гэткіх выняткаў, напрыклад, належыць род Пашкевічаў, з каторага выйшла беларуская паэтка, ведамая пад псэўдонімам Цётка, праф. В. Іваноўскі, былы старшыня места Менску, нядаўна трагічна памерлы, і нямала іншых. Сярод гэтае часьці насельніцтва беларуская нацыянальная сьведамасьць не пашыралася да гэтае вайны, бо варункі быцьця пад Полыпчай гэтаму ня прыялі.
    Апрача таго, ад 1922 да 1939 г. з мэтаю полёнізацыйнаю польская ўлада тут, як і ў іншых мясцовасьцях беларускіх, што ў 1921 г. былі прылучаныя да Полыпчы, пасяліла асаднікаў з Польшчы, што складалі да 2 працэнтаў усяго мясцовага насельніцтва. Дадаць дагэтуль каталіцкае духавенства ў Лідчыне з надта малымі выняткамі польскае, бо за Полыпчы беларускае каталіцкае духавенства было перасьледавана і высылана зь Беларусі польскай адміністрацыйнай і касьцельнай уладаю. Да цяперашняе вайны, апрача таго, у Лідчыне, як і ў іншых мясцовасьцях беларускіх, жылі яшчэ жыды, каторых цяпер нямашака.
    3 гледзішча рэлігійнага насельніцтва Лідчыны дзеліцца на праваслаўных, каторых каля аднае чвэрці, і каталікоў, што складаюць каля 3/4 усяго насельніцтва.
    Што да беларускага нацыянальнага ўсьведамленьня, дык яно ў Лідчыне, як і ўсюды ў так званай Заходняй Беларусі, што апошнія 20 год належыла да Полыпчы, не аднолькава пашырана паміж беларусаў праваслаўных і беларусаў-каталікоў. Справа ў тым, што беларускае нацыянальнае ўсьведамленьне пераважна праводзілася ў апошнія 20 год, калі Лідчына, разам з усёй Заходняй Беларусьсю, была пад Полыпчаю. Дзеля таго беларусы-каталікі, каторых лучыць з палякамі каталіцкая вера, будучы цераз спалячаны каталіцкі касьцёл і ў некаторай меры цераз спалячанае панства ў ладнай меры ідэёлёгічна спалянізаваны, пры польскай гаспадарствавасьці цяжэй паддаваліся беларускаму нацыянальнаму ўсьведамленьню. Пры расейскай гаспадарствавасьці перад Першай сусьветнай вайной баржджэй нацыянальнаўсьведамляліся беларусы-каталікі, а праваслаўныя з тых-жа прычынаў — памалей [павальней?—Рэд.]. Восьчамуў 1939 г. праваслаўныя беларусы Лідчыны з выняткам невялічкай часьці з паміж абруселай інтэлігенцыі і праваслаўнага духавенства былі нацыянальна сьведамыя і болей-меней актыўныя ў беларускім нацыянальным руху, тымчасам сярод беларускага насельніцтва каталіцкага толькі траціна была нацыянальна сьведамая, а дзьве засталыя траціны не ўважалі сябе за беларусаў, хоць і не ўважалі сябе за палякаў, а заяўлялі, што яны „тутэйшыя". Трэба зацеміць, што польская статыстыка падавала япічэ меней беларусаў, чымся іх было нацыянальна сьведамых, бо палякі, дзеля заграніцы, хвалыпавалі сваю нацыянальную статыстыку.
    Дадамо, што паміж беларусаў-каталікоў і праваслаўных у Лідчыне, як і ўсюды, няма ніякай розьніцы ў фізычным тыпе, псыхіцы, мове, звьгчаях і гісторыі.
    Гэткі этнаграфічна-нацыянальны стан быў у Лідчыне, калі ўвосень 1939 г. Нямеччына пайшла паходам на Польшчу. У часе гэтага паходу масы палякаў ваенных і цывільных (галоўна ўраднікаў) пусьціліся ад нямецкай арміі ўцякаць у Заходнюю Беларусь,