За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Кажуць: прыпасаваць, адпасаваць ці накш?
§ 191. а) Ці кажуць: ляту, паляту, яны лятуць?
b) Ці ёсьць у Вас гэткі дзеяслоў: я ляту, ты лятуціш, ён лятуціць, мы лятуцім, вы лятуціце, яны лятуцяць?
с) Дзеяслоўгнаг^ь маеўцяперашнімчасежану, жанеш, жануць ці йнакш? Зваць мае заву ці зву?
d) Кажацца: жваць, жве жвачку ці жаваць, жаве жвачку?
XIX. Некаторыя асаблівасьці сынтаксу
§ 192. Калі кажуць: у двух, у дзьвюх, у трох, у пяцёх і г.д., а калі ў дваіх, у траіх, у пяцярых і г.д.?
Калі лічаць прадметы рознага роду, дык кажуць: адно, дваццаць адно, сорак адно і г.д. ці адзін, адна?
Ці так сама кажуць адно, калі лічаць абстрактна, ня маючы наўвеце якіх-колечы прадметаў?
Кажацца: браты адзін однаму памагаюць, сёстры одна адну любяць. Калі роды розныя, дык ці ўжываецца ніякі род: брат і сястра адно аднаму прыяюць?
§ 193. Як кажуць: узімку вучанікі былі ў месьце ці знаходзіліся ў месьце? Купец быў на сяле ці купец знаходзіўся на сяле?
§ 194. Як кажуць: мне трэба хлеб, кніга; я трэба табе буду; яна табе ня трэба будзе ці мне трэба хлеба, кнігі; або: мне патрэбны хлеб, кніга; я патрэбны табе буду; яе табе ня трэба будзе; або: яна табе ня будзе патрэбная?
§ 195. Кажуць: мой конь лепшы за твайго; у месьце дамы вышшыя-, увясну трава зелянейшая; гэтая дарога роўная, гэная раўнейшая, а гасьцінец найраўнейшы ці мой конь ляпей, вышэй і г.д.?
§ 196. Ці кажацца ў Вас гэтак: я адзеўшыся; я быў апрануўшыся (але: дзеці адзеты, апранены, калі яны ня самі адзяваліся або апраналіся, але іхадзелі, апранулі); гаспадыня была агледзіўшыся (але: дзеці агледжаны); дзяцё лазіла запэцкаўшыся (але: акно запэцканае); ногі былі зьмерзшы?
§ 197. Прывядзеце прыдаткі да словаў із шыршым паймом. Таковыя прыдаткі бываюць часьцяй шыршага пайма, прыкл.: сьвіньні паляглі адно ля аднаго; урадзіла такое харошае жыта; колас у колас; Стануль і Вінцуль абодва яны любілі хадзіць у грыбы; малцы праганялі качкі адзін ад аднаго.
§ 198. Прывядзеце прыклады, каб стаячае ў вінавальным склоне дапаўненьне мела ў тым-жа склоне прыкмету, дзеяпрыкмету або назоўнае імя. Прыкладам: закапалі яго жывога ў зямлю; пашкадаваў мяне бедную-, выгнаў дзяцё на мароз босае; узяў сабе сваячку за наймітку.
§ 199. Ці кажацца гэтак: едучы нам з места, сустрэліся з цыганамі; гонячы нам з поля, бачылі ваўка?
Прывядзеце прыпадкі ўжываньня дзеяпрыслоўя пры простым дапаўненьню. Прыкл.: пачулазязюлю кукуючы', абачыў дзядулю йдучы (= абачыў, як дзядуля йшоў).
§ 200. Ці ўжываецца ў Вас дзеяпрыслоўе на-шы (хадзіўшы, гуляўшы) ад дзеясловаў няскончанага трываньня (насіць, рабіць)?
Ці скажуць, прыкладам, гэтак: пасьціўшы (пасьвіўшы) у лесе, асачылі гняздо вароны; любіўшы, нічога ёй не шкадаваў; чуўшы голас, пачалі бегчы ў той бок; крычэўшы, слухалі рэха?
§ 201. Ці кажуць у Вас, прыкладам, гэтак: сядзіць канец стала; жыве канцы сяла; жыве край лесу?
§ 202. Кажуць у Вас: сьцерагу саду, яблыкаў, гароду ці сьцерагу сад, яблыкі, гарод? Кажуць: глядзець мосту, хлеба ці глядзець мост, хлеб?
Кажуць: вучыць, навучыць парадку, шыцьця, усялякіх навукаў, языкоў ці накш?
Вучыцца, навучыцца песьню, байку, верш ці песьні, байкі, верша?
Наказалі нам, што будзе ігрышча; мы ім наказалі аб зборцы ці накш?
§ 203. Ці кажуць гэтак: радзіўся тысяча дзевяцьсот пятага году; часу вайны гэта здарылася; тае-ж восені бульба пагніла; аднаго разу; галоднае вясны людзі ўміралі і інш.?
§ 204. Калі кажацца: прыйшоў, прыбег, прыехаў чаго (прыйшоў і пад. лапаты), калі па што (прыйшоў па лапату), а калі аб што?
Работа ад нікога не ўцячэ ці работа нікому не ўцячэ?
§ 205. а) Калі кажацца ў Вас: ісьці, ехаць да места, ісьці да царквы, ісьці да агню, дык ці гэтак кажуць так сама тады, калі хто ўходзіць у сярэдзіну чагось, ці ў вапошнім прыпадку замест да будзеў, у (уехаўу места; увыйшоў у царкву; кінуў паленаў вагонь).
Ь) Чул і Вы, як кажуць: прапівай да яе [sic! — Рэд.]; злосьць да мяне мае; у іх ё прыязьнь да нас; помач бліжняму ё найлепшы ўчынак да Бога; ключ да дзьвярэй?
с) Каж уць: нядзеля найлепшы дзень да малітвы; зіма добрая пара да вучэньня; кніжка да чытаньня?
d) Каж аццаў Вас: гукаць, гаманіць, гаварыць да каго; казаць, сказацьда каго; крычэць да каго (да іх гаворыць; сказаў да мяне)?
е) Ужы ваецца ў Вас дзеяслоў „даведацца" ў гэткіх трох сынтаксычных хвормах у залежнасьці ад значэньня: 1) на пытаньне што: я даведаўся, што яны зрабілі; 2) на пытаньне да каго, да чаго: дачка даведалася да маткі; мы даведаліся да места; 3) на пытаньне каго: ці давядаліся вы хворага?
0 Кажуць: дакранацца, прыглядацца, прыслухацца, сватацца да каго, чаго ці начай?
Быць блізка, далёка да яго, ці ад яго, ці яго? Раўнаваць, прыраўнаваць, раўнавацца да каго, чаго ці накш? Але кажацца такжа „раўняцца з кім“?
Падобны да каго, чаго ці накш?
§ 206. Ці ўжываецца прыймя за ў наступных прыпадках: а) з вінав. скл. пры дзеясловахмець, уважаць за што: мелі за добрага чалавека; ні за што мае; уважалі за наўчонага; лічылі за пана; за жыда;
Ь) з вінав. скл. дзеля азначэньня часу, просьле якога што станецца: тата вернецца за тры дні; за гадзіну прыйду;
с) з він. склонам дзеля азначэньня часу, у працягу якога штось сталася ці станецца: выткала кросны за два тыдні; жыта жжалі за тыдзень; заскароджу за адзін дзень?
d) з родным скл. дзеля абазначэньня часу, калі штось сталася: за відна прыехалі дамоў; за пагоды скасілі; гэта было за прыгону; за жыцьця татавага жылі ў згодзе; гэтую царкву паставілі яшчэ за цара; за вайны мы згалелі;
е) з творным дзеля абазначэньня прычыны: секлі бярэзьнік за маім загадам; за просьбаю матчынай яму даравалі; пасварыліся за ножык;
f) вуч ыцца за сталяра, за каваля, за вучыцеля, за дохтара ці накш?
§ 207. а) Ці абазначаецца пры помачы прыймя з, із з родным скл. прычына: няшчасьце сталася з недагляду; дабра з таго мала; сталася гэта з ласкі Божай; усё ё з волі Боскай; яму бяда з тае прычыны; ён ахвяраваў із добрай волі свае; самі рабілі ці з прыказаньня (загаду); з Божага загаду патопа была на зямлі; з болю плакаў ці накш?
Ь) Каж уць у Вас: радавацца, цешыцца з каго або чаго (радаваўся, цешыўся з гасьцінца і інш.), дзівіўся з іх; сьміяўся з яго; насьміхаліся з п’янога; ці сьміяліся каля яго, ці яшчэ як? Зьдзекаваўся з яго ці зьдзекаваўся над ім?
с) Рад зіўся, нарадзіўся, урадзіўся з каго ці накш?
§ 208. Ці кажацца: лазьня стаіць ля ракі; бяроза расьце ля дарогі і пад.?
§ 209. 3 якім — родным ці творным — склонам ужываецца прыймя між, меж, міжы, межы, паміж, памеж? Як скажуць: між неба й зямлі; між жытоў; між лесу; паміж люд-
зёў і інш. ці з творным — між небам і зямлёй, між магілкамі і г.д?
§ 210. Ці кажацца гэтак: ішоў міма дуба; міма нас праехаў?
Кажуць: міма (паміма) хваробы ён працуе, ці нягледзячы на хваробу ён працуе, ці чэраз (цераз, пераз, праз) хваробу ён працуе, ці дарма што хвароба, ён працуе, ці яшчэ як начай?
§ 211. Кажуць: зьбіраюцца па нядзелях ціў нядзелі? Ігрышчы бываюць па сыботах, ці ў сыботы, ці мо’ сыботамі? Ужо па судзе, па сьвяце, па Калядах ці накш?
§ 212. Кажацца: пытайсяў каго ці пытайся каго?
Пацалаваў каму ў руку, від (твар) ці пацалаваў каму руку, від?
Ля рук у яго штось блыталася, на нагах у яго была высыпка, на галаве ў яго была рана, ці ля рук яго штось блыталася і г.д. — бяз у, ў?
У яго, у іх нарадзіўся сын. дзяцё і пад. ці яму, ім нарадзіўся сын і пад.? У яго, у іх бацька памёр ці яму, ім бацька памёр?
Адбіраць што іншым ці адбіраць штоў іншых? Адбіраць малако каровам ціў кароў?
§ 213. Прыслухайцеся, ці не пачуеце, каб дзеяпрыкмета на -лы пачынала пабочнае казаньне (сказ). Ці скажуць, прыкладам, гэтак: сьсек дзеравы, аброслыя мохам. У вадным чалавеку, пасінелым ад сьцюжы, ён пазнаў сваяка?
XX. Слоўнік
Выпішаце тыя з наступных словаў, каторыя ў Вас скажуць, пастаўце над імі націск і падайце значэньне:
абачыць, адзіноцтва (што значыць, ці не адпавядае польскаму jednosc), адзіночыцца, задзіночыцца, адменча, апрача, апрычоны, апрычонік, бажон, бажона (= дэвотка?), бачыць, бібла, борзды (ці борзы?), братаніч (братні сын), братанка (братняя дачка), волат, валатоўка, вуглы, вялічны, гамана, гамонка, гаманіць, ганодаць (адносіцца без пашаны, не шанаваць), голец, груд, грудок, гукаць, пагукаць, згукаць, гукнуць, пагуканіка, гутара, гутарка, гутарыць, гутарлівы, да душы, душацца, далоўе, даўжбіт, даччанка (братняя або сястрына дачка), дзяньгуб, дзяцюцкі, дзяцюцтва, дужасіл, дужэль, еўня, загана, замужка, зямец, засьпець, казань, караліца, каята, каятны, каятнік, клець, клуня, крануць, кратацца, ладне, ладны (якое значэньне апошніх двух словаў?), лятук, лятунак, лятуцець, мана, маніць, маныш, манюка, мужаваць, мясёны, найдыш, наскі, нашынец, недалуга, недалужны, пабачыць, падачкі (= падаткі), пазор, пазорны, папяраны (зроблены з паперы), плоць (зборнае імя ад ,,плотка“), празор, пропадзь, прыгожы, прыгатова, прынука, прынучыць (= прымусіць), раськідон, сабечыць, прысабечыць, садзьба (тое насеньне, што садзіцца, прыкладам, насённая бульба і пад.), саіць, сасіць, сьсіць, семенча, семенчуй, семенчаваць, серадольшы (або селядоршы), сілкавацца, сіляць (= 1) чэрпаць, 2) лавіць сілом), слабасіл, собскі, спадар, спадарыня, спадарычна, спакмень (= прадмет), стварэнец, стварэнка, статак, сум, сумны, суміцца (ці сумаваць?), сястранка, сястрэнец, сястрэніч, сяг, сіг, сягаць, сігаць, сядравы (прыкладам: сядравы вецер), сякіра (ці сякера?), сяўба (= насеньне), сьвіран, суздром, такаўня, ток, успаіць, харошы, хатуль, хатулёк (ці хатыль?), цяміць, цямкі, бяспрыцямны, зацеміць, цямцецца, чытар, кукобіць, кукобіла.
Ці нямашака ў Вас такіх словаў беларускіх, што ў кніжнай мове беларускай рэдка або й зусім не сустракаюцца3?
Вы маглі-б запісаваць словы паводле гэт’кіх пунктаў:
3 Разьдзел аб слоўніку ў „Праграме" Я. Карскага дагэтуль ня ўтраціў свайго значэньня, а дзеля таго што „Праграма" Карскага вычарпана, дык, пачынаючы адгэтуль, пытаньні аб словах бяру з „Праграмы" Карскага, адно крыху ад сябе напару дадаючы.
1) Зьявы прыроды, поры году, дзяльня й меры часу. Дзяльня пары (дзень і ноч — пара): поўнач, пятухі, додня, додніца, золак, сьвет, полудніца, калі сонца было ў ляху, сутанак, прыцемкі.