За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
асабліва ў Лідчыну і Вільню і яе ваколіцы, дзеля выгаднейшых сюды дарогаў з Полыпчы (этнаграфічнай) і дальшай воддалі гэтых земляў ад граніцы з балыпавікамі.
Палякі, як маючыя — да вайны з Нямеччынай 1939 г. — сваё гаспадарства, мелі ўсе арганізацыйныя магчымасьці, і дзеля таго перад гэтай сьветнай вайною яны былі даволі добра зарганізаваўшыся. Уцёкшы ў Заходнюю Беларусь і апынуўшыся там пад бальшавікамі (у верасьні 1939 г. Заходнюю Беларусь занялі бальшавікі), яны, як знаючыя адны адных з ваеннай і цывільнай службы ў Польшчы, мелі магчымасьць кансьпіратыўнай арганізацыі, магчымасьць прынамся колькі разоў лепшую за беларусаў, каторыя перад гэтай вайною былі ўцісканыя і прасьледаваныя палякамі, арганізацыі беларускія, як палітычныя, так культурныя і гаспадарскія, былі ўсе чыста палякамі зьліквідаваныя, a сябры іх адныя арыштаваныя, другія высланы ў небеларускія мясцовасьці Полыпчы, трэйція ўцякалі заграніцу.
Апрача таго, палякі мелі вялікія фінансавыя сяродкі, паходзячыя зь перадваеннага скарбу польскага гаспадарства. Дзякуючы ўсяму гэтаму, да прыходу нямецкай арміі ў Заходнюю Беларусь у 1941 г., палякі там мелі моцную кансьпіратыўную арганізацыю ды выпрацаваны плян дзейнасьці на прыпадак прыходу немцаў. Тымчасам беларусы, дзеля вышменаваных прычынаў, падобнай арганізацыі ня мелі, а што да пляну дзейнасьці, дык ён быў адно ў беларускіх вярхох, з каторых ці не бальшыня, зь менаваных прычынаў, апынулася вонках бацькаўшчыны, заграніцаю (у Нямеччыне, Генэрал-Губэрнатарсьцьве і іншых).
Апрача таго, як цяпер ведама, у польскім пляне дзейнасьці не малую ролю граў мамэнт ашуканьня спадзяваных у Заходняй Беларусі немцаў. У беларусаў, каторыя здаўна прыялі немцам, каторыя жадалі вайны Нямеччыны з Польшчаю і Расеяй, спадзяючыся, што немцы вызваляць ад іх Беларусь і памогуць беларусам арганізаваць сваё гаспадарства, ведама, падобнай думкі быць не магло. <...> Дзеля менаванага, хоць беларусы ўсюдых масава з радасьцяй сустракалі нямецкае войска як сваіх вызвальнікаў, то, аднак, далёка ня ўсюдых ішлі вітаць камандзераў большых нямецкіх адзінкаў вайсковых і рэдка дзе ўсьпелі гэта зрабіць раней за палякаў (падчыркваю: да гэтага, апрача іншага вышменаванага, патрэбна была гатовая або борздая арганізацыя, а не адны масавыя настроі). Тымчасам палякі, хоць былі і заставаліся далей сьмяротнымі ворагамі немцаў і Нямеччыны, шмат дзе першыя паслалі дэлегацыі да нямецкіх камандзераў ваенных, вітаючы іх у сваіх прамовах і падаючы букеты краскаў. Да сказанага — палякам дапамагло, а беларусам пашкодзіла не ў апошняй меры і тое, што палякі, як часта паходзячыя зь Сілезіі, Пазнаншчыны, Памор’я, Галіччыны, найчасьцей умелі панямецку, тымчасам як зь беларусаў рэдка хто ўмеў панямецку.
Бачучы такую прыхільнасьць палякаў а, з другога боку, ведаючы, што былыя польскія адміністратары і нааіул ураднікі ня могуць прыяць балыпавікам, нямецкія ваенныя дзейнікі прызначалі іх мескімі і павятовымі бурмістрамі, камэндантамі паліцыі і інш. Такім парадкам, неўзабаве ў Заходняй Беларусі ўся адміністрацыя ўлучна з паліцыяй, культурным, школьным і гаспадарскім кіраўніцтвам апынулася ў руках польскіх. He даючы апомніцца беларусам, гэтая польская адміністрацыя борзда рабіла сьпіскі мясцовых актыўных беларусаў і падавала іх нямецкім дзейнікам, звычайна заяўляючы, што гэтакамуністыя (хоцьзапраўдыгэтабылі беларускія патрыёты, ворагі камуністаў <...>), а напару (часам) у чым іншым хвальшыва вінавацячы і сьветчачы. Нямецкія дзейнікі, не арыентуючыся ў мясцовым жыцьці, ня знаючыся на польскай крывадушнасьці, часта беларусаў, што лучылі ў такія сьпіскі, казалі расстрэльваць. Некаторых расстрэльвала ’сама польская паліцыя, заяўляючы, што „арыштаваныяўцяклі“. Гэтак із польскай прычыны, адным і другім спосабам, у Заходняй Беларусі ў 1941 г. было забіта каля 2000 (дзьвюх тысячаў) актыўных беларусаў-патрыётаў <...>. Гэткім парадкам палякі адразу білі двух зайцаў: шкодзілі беларусам і немцам ды псавалі прыязьнь беларусаў да немцаў.
Гэта было такжа аднэй з прычынаў, чаму некаторыя беларусы пайшлі ў партызаны.
Гэтыя ўбіўствы беларусаў палякі праводзілі ня толькі з прычыны нацыянальнай ненавісьці да беларускага народу, але галоўна дзеля таго, каб, беларусы не перашкаджалі палякам у іх <...> процінямецкай рабоце і каб, аслабіўшы беларусаў, лягчэй можна было прылучыць ізноў часьць Веларусі да Польшчы на прыпадак прайграньня немцамі вайны, чаму палякі верылі і вераць. Адначасна з гэтым палякі пры помачы польскай адміністрацыі праводзілі сыстэматычную антынямецкую прапаганду.
Менаваны захоп палякамі адміністрацыі і зьвязаныя зь імі выступы („преступлення“), каторыя былі ў усёй Беларусі Заходняй, яшчэ ў большай меры сталіся ў Лідчыне, бо сюды, як было сказана вышэй, болей, чымся куды, наехала ў верасьні 1939 г. палякаў з Польшчы.
Па якімсь часе прадстаўнікі нямецкай цывільнай улады Генэральнага Камісарыяту Беларусі зарыентаваліся ў вялікай шкоднасьці і хвальшывасьці польскіх удаваньняў і іхняга адміністраваньня і сталі замяняць ураднікаў палякаў ураднікамі беларусамі, пры гэтым часьць польскіх ураднікаў была справядліва пакарана. Калі гэтая замена ў 6-ёх акругах Заходняе Беларусі ўжо была болей-меней праведзена, дык у акрузе Лідзкай яна яшчэ ня была пачата. I вось у гэты час хлынулі новыя масы палякаў у Лідчыну, наймя зь Вільні і яе ваколіцаў, скуль палякаў за іх падзямельную работу да адбудовы Полыпчы „ад мора да мора“ паціснулі ліцьвіны. Ня маючы куды дзецца, яны хлынулі ў Лідчыну, дзе іх польская адміністрацыя ахвотна прыймала, замяшчаючы імі ўсялякія службовыя месцы ад вышэйшых павятовых ураднікаў да дворных парабкаў улучна. Але ўсім месцаў нельга было набрацца, дык бальшыня засталася бязь ніякай працы, адно дзеля замаскаваньня ня рэдка вывешываючы вывескі шавецкія, кравецкія і іншыя рамесьніцкія, хоць іхнія собсьнікі панове польскія ахвіцэры, падахвіцэры і ўраднікі, ня ўмелі рамёслаў і ня думалі імі займацца. Хваля палякаў зь Вільні і яе ваколіцаў ня была мясцовага віленскага ці наагул беларускага паходжаньня, гэта былі палякі запраўдныя, з тых, што ў верасьні 1939 г. уцяклі ў Вільню перад нямецкай арміяй. 3 прыбыцьцём іх цяпер у Лідчыну, местачкі, а часта і двары Лідчыны сталі на 50 і болей працэнтаў польскімі, пры чым гэта быў элемэнт пераважна ваенны, у меншай меры ўрадніцкі, інтэлігенцкі і паўінтэлігенцкі, ды элемэнт, катораму ня было чаго траціць. Калі да гэтага яшчэ дадаць, што гэта ўсё былі людзі з „мацерствовымі" польскімі імкненьнямі, каторыя ўсіх беларусаў уважалі за здраднікаў Польшчы, дык можна сабе прадставіць, зь кім мясцоваму, звычайна сялянскаму, беларускаму насельніцтву, давялося мець дзела. Дык настаў надзвычайны польскі тэрор проці гэтага насельніцтва, тэрор, проці каторага даваенны польскі ўціск і прасьледаваньні беларусаў былі дзіцячай забаўкай. Калі было сьпісаньне насельніцтва, паводле нацыянальнасьці, дык польская адміністрацыя Лідчыны, ня пытаючыся ў гэтага насельніцтва, запісала ўсіх беларусаў-каталікоў і часьць праваслаўных — палякамі. Беларусы папрабавалі былі старацца, каб ім нацыянальнасьць, як няправільна запісаную, перапісалі з польскай на беларускую, але аказалася, што іхнія просьбы аб гэтым праходзяць праз рукі польскай адміністрацыі і справа канчаецца тэрорам проці прашэньнікаў. Дзеля таго такія просьбы спыніліся.
У палавіне 1942 г. пачалася новая пара ў дачыненьнях у Лідчыне. Немцы ўжо болейменей зарыентаваліся ў беларускім жыцьці, і дзеля таго хвальшывымі ўдаваньнямі беларусаў мала можна было зрабіць. 3 другога боку, у польскай падзямельнай „рабоце“ пранёсься кліч арганізаваньня індывідуальнага тэрору — убіўстваў адзінак. Спачатку гэты польскі тэрор у Лідчыне праводзілі палякі ў супалцы з камуністычнымі бандытамі. Звычайна бывала так, што польскія „абароньнікі парадку", значыцца, палічнікі (паліцыянты), ночы надзявалі маскі і, будучы ўзброенымі і зусім бясьпечнымі, ішлі забіваць ім няпрыемных беларусаў, асабліва тых, што патрохі пачалі замяняць у адміністрацыі палякаў. Гэткім бандытызмам, між іншага, асабліва адзначаліся: Рэзмар — павятовы ка-
мэндант паліцыі ў Жалудку і Ежоўскі (Jezowski) — павятовы камэндант паліцыі ў Васілішках. Абодва яны, як і шмат іншых, служылі ў польскай паліцыі за Полыпчы, і абодва яны з часам і часьцяй іншых польскіх палічнікаў яўна пайшлі ў лес да бандытаў (Рэзмар у 1942 г., а Ежоўскі 16.06.1943 г.), адначасна палячы ўрадавыя будынкі ў Жалудку і Васілішках.
Калі дачыненьні паміж Масквою і ўрадам польскай эміграцыі ў Лёндане пачалі псавацца, дык банды польскія адлучыліся ад бандаў савецкіх, але і далей як адны, так і другія грабілі і забівалі беларускае насельніцтва Лідчыны. Апошняе былобезабаронным. <... > беларусы не арганізавалі ані т.зв. партызанскіх, ані дробных тэрорыстычных бандаў і, ня маючы аружжа (здалі яго немцам з прыходам нямецкае арміі), ня мелі чым бараніцца.
3 часам банды савецкія блізу зусім былі выцісьненыя зь Лідчыны бандамі польскімі. Апошнія цяпер адны рабілі ня меншыя, а што раз болыпыя крывавыя спусташэньні сярод беларускага насельніцтва, пачынаючы ад ураднікаў беларусаў і канчаючы сялянамі, ня вылучаючы жанок, старых і дзяцей.
Адгэтуль галоўнаю праблемай Лідчыны робіцца праблема польскага бандытызму. Трэба яшчэ тут дадаць, што апрача наездных і мясцовых палякаў, у польскія банды ўвесь час прыбывалі палякі, што ў 1942 і 1943 гадох уцяклі з Генэрала-Губэрнатарства і з прастораў былой Польшчы, прылучаных да Нямеччыны. Дзеля паўніні можна яшчэ зацеміць, што мясцовае насельніцтва сярод польскіх бандаў бачыла адзіночных палякаў, вывезеных у 1939 г. бальшавікамі, аб каторых пазьней былі чуткі, што яны ў Іране. Вярнуцца яны маглі толькі дарогаю на Лёндан. Калі верыць чуткам, паходзячым ад палякаў, дык Англія ім з парашутаў ськідае палякаў-інструктараў партызанскай вайны, грошы і некаторае аружжа.
Да 15 лютага 1944 г. было забіта палякамі звыш 1200 беларусаў.
Прозьвішчы каля 15 працэнтаў гэтага ліку былі надрукаваныя ў выходзячай у Вільні беларускай газэце „Беларускі голас“ (№№ ад 9—14 за 3 сакавіка да 14 красавіка 1944 г.).
У лютым 1944 г. пачалася новая пара ў развою польскага бандытызму ў Лідчыне. Зь незразумелых нам матываў нямецкія дзейнікі залегалізавалі польскіх партызанаў у Лідчыне і дазволілі ім прымусова вербаваць (рэкрутаваць) у свае рады насельніцтва Лідчыны. 3 гэтага мамэнту польскія банды фактычна распараджаюцца жыцьцём і маёмасьцю насельніцтва Лідчыны. Сваёй фактычнай уладаю яны карыстаюцца дзеля фізычнага зьністожаньня сьведамай нацыянальна часьці беларускага насельніцтва Л ідчыны. Воўк стаў гаспадаром і судзьдзёй над авечкамі.