• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Я сьвёкарка паважаць буду, Я сьвякроўку шанаваць буду, А з дзеверкам я жыць буду, У залоўкі гасьціць буду!
    2. Кукавала зязюлячка, У шчырым бару лятаючы, Салодак1 мёд зьбіраючы. А плакала удованька, Новы дамы будуючы, Горкі абед гатуючы: — Як стану я абед есьці, Я дзеткамі абсаджуся, А сьлёзкамі абліюся, А без цябе, мой міленькі!
    3.
    Як пайду я дарогаю, Пушчу голас дуброваю, Няхай голас галасуіць, Няхай мая маці чуіць. — Гэта мае дзіця пяець, Дзіця пяець, поле красіць, А нявестачка людзей сьмешыць. Сваёй дачцэ саян куплю, А нявестачцы скуру злуплю!
    4.
    Сьцюдзёная раса пала, А мядовая наставала! Сьцюдзёную расу таптаць буду, А салодкую зьбіраць буду; Сьцюдзёную пад ножачку, А мядовую у ложачку.
    Сьцюдзёная раса — To сьвёкрава граза, А мядовая раса — To бацькава краса!
    5.
    Закаціся, яснае сонейка, за шчыры бор, А мы пойдзем вячэраці у багаты двор. У багатым у дварэ пірагі на стале, Міскі, талеркі, тры вядры гарэлкі.
    6.
    — Авясец, мамачка, авясец, —
    А калі-ж тых сватоў чорт прынясець? — Дажні, дачушка, авясец, Тады чорт сватоў прынясець!
    Дабяры, дачушка, канапелькі, Тады прыедзе к табе маладзенькі! Дакапай, дачушка, бурачкі, Тады прыедуць к табе дварачкі!
    7.
    Зелена, зелена а ў лузе трава, Молада, молада у Аятона жана. Зачым яна молада — ў полі ня была, У полі ня была, жыта не жала.
    Ты, Антонячка маладзенькі, запражы каня — Паеду я ў поле, прагуляюся, 3 сваімі жнеячкамі павідаюся!
    1 У некаторых словах акцэнты паказаны курсавымі літарамі.
    Вітэбская губэрня
    8.
    Кругла мала (2), раю, раю, балоцічка, Там хадзіла (2), раю, раю, маладзічка, А сеіла (2), раю, раю, расу-красу. — Расьці-ж мая (2), раю, раю, раса-краса. А тонкая (2), раю, раю, высокая, Караністая (2), раю, раю, глыбокая, А на лісьце (2), раю, раю, шырокая!
    Як я з татам (2), раю, раю, жыці буду, Паліваці (2), раю, раю, цябе буду.
    А як стану (2), раю, раю, ў сьвякратунькі, А як з корням (2), раю, раю, цябе вырву! А выкіну (2), раю, раю, на вуліцу. Няхай цябе (2), раю, раю, коні стопчуць, А хлопчыкі (2), раю, раю, расьцягаюць. А конікі (2), раю, раю, капытамі, А хлопчыкі (2), раю, раю, чабатамі.
    А конікі (2), раю, раю, гарцуючы, А хлопчыкі (2), раю, раю, танцуючы!
    9.
    Сама пайду дарогаю, Г олас пушчу дуброваю, Няхай голас галасуіць, Няхай татунька чуіць: Калі маё дзіця пяець, Няхай пяець, красуіцца, У чаравічкі абуіцца, На кірмаш гатуіцца! А калі нявестунька — Няхай яна ўгамуніцца, У лапцікі абуіцца, На прыгон гатуіцца!
    10.
    А каліна-маліна
    Усе лугі пакрасіла Да сваім белым цьветам, Чырвонымі ягадкамі. Маладая Дар’ячка Усіх дзевак пакрасіла, Да сваім белым ліцом, Чырвонымі каралькамі, Дасьціпнаю работкаю, А плаўнаю паходкаю.
    11.
    Закурыўся а дробненькі дожджык
    Па чыстаму полю — закурыўся! Затужыўся а мой родны татунька Па майму бяздольлю — затужыўся! — Ня тужыся, а мой родны татунька, По майму бяздольлю — ня тужыся! Калі буду я у Бога шчасна, Ня буду няшчасна — калі буду! Калі буду я у Бога годна, Ня буду галодна — калі буду!
    12.
    Як пайду я па полю, Пушчу я галасок да дому, А хто-ж мой галасок пераймець? Пераймець галасок мой татка родны: — Гэта маё дзіцятка сьпяваіць, Шырокія постаці займаіць, Частыя копачкі стаўляіць!
    Як пайду я па полю, Пушчу я галасок да дому, А хто-ж мой галасок пераймець? Пераймець галасок мой сьвёкарка: — Гэта маё зявайла зяваіць, Вузенькія постаці займаіць, Рэдзенька снапы стаўляіць!
    13.
    Перапёлка, ня ві гнязьдзечка Блізка ля дарожкі!
    Перапёлка, пастушкі пагонюць, Гнязьдзечка распоруць!
    Перапёлка, гнязьдзечка распоруць, Яечкі паберуць!
    Перапёлка, яечак ня будзіць, Табе жаль будзіць!
    Ты, Мар’ячка, ня ві вяночка, Восянь недалёчка!
    Сваты прыедуць, вяночак здымуць, А чэггчык надзенуць!
    Мар’ячка, вяночка ня будзіць, Табе жаль будзіць!
    14.
    Павей, павей, буйны вецяр (2) Да па чыстаму полю, Да па сіняму мору (2), Да па шырокім раздольлям!
    Павянь, павянь, траўка мята (2), У гародзе стоя.
    — Як я магу павянуці (2),
    Буйны вецяр павяваіць, Дробны дажджок паліваіць! — Гуляй, гуляй, Кацярыначка (2), У свайго роднага таткі!
    — Як я магу гуляць пайсьці (2), Калі мой мілы на двор едзіць, Ён на двор едзіць (2), Вароцікі расчыняіць, Вароцікі расчыняіць (2), 3 роднай мамкай разлучаіць. 3 роднай мамкай разлучаіць (2), Русу коску расплятаіць (2), Белы чапец надзяваіць.
    Белы чапец надзяваіць (2) I хустачкай абкрываіць.
    I хустачкай абкрываіць (2), У роднай мамкі адбіраіць.
    15.
    — Баравая зязюленька (2), Што ня іулка кукуіш?
    — Хоць я гулка кукую (2), Ды ня чуць за барамі, За цёмнымі лясамі (2), За шэрымі салаўямі!
    — Маладая Паланеячка (2), Што ня жаласна плачыш?
    — Хоць я жаласна плачу (2), Ды ня чуць за скрыпкамі, За скрыпкамі, за іграньнем (2), За жаноцкім пяяньнем!
    16.
    Перапёлка, сізая галоўка,
    He лятай па полю, ня зьбірай калосься, Ня ві гнязьдзечка, не кладзі яечкі: Пастухі пагонюць, гнязьдзечка разрыюць, Гнязьдзечка разрыюць, яечкі паберуць!
    17.
    Як на дворы зьмяркаіцца (2), За мной татка пытаіцца:
    — А дзе-ж мая прыгоньніца (2), Прыгоньніца, нявольніца?
    — У прыгоні, у няволі (2), Прыганяюць, ды ня знаюць, Рана дамоў ня пускаюць. Нашы дамы далёкія (2), Пераходы вялікія.
    Пераходы вялікія (2),
    Ручаёчкі глыбокія! Як пайду я па памёці (2), Голас пушчу па балоці, Няхай голас галасуіць (2), А мой татка няхай чуіць, У бяседзе седзючы (2), У шкляньніцу гледзючы: — Ідзець мая рабоцьніца (2), Ідзець мая прыгоньніца! А ў прыгоні прыганяюць (2), Рана дамоў ня пускаюць!
    18.
    — Ах ты, сонца краснае, — Знаць ты ў найме ня бывала, Што ты па мне не пагадала: Усходзіш ранюсенька, Заходзіш пазьнюсенька!
    — Ах ты, дзеўка красная, — Хоць я ў найме ня бывала, Я па табе пагадала: Хоць я раненька ўзайду, — Я цябе на ніўцы найду, А позьненька закачуся — Цябе на ніўцы пакіну!
    19. Лепей было жыта жаці, А чым гэта яравое: Жыта жалі ў стоячку, Яравое прыгнуўшыся. Лепей было ў дзеўках быць, Ачым цяпер маладзіцай. Як у дзеўках я была, Я салодкі мёд піла, А як стала маладзіцай, He напоюць і вадзіцай.
    20. А на дворы вечарэіць, Майму сэрцу весялеіць, А на дворы зьмяркаіцца, Дамоў сям’я зьбіраіцца. А я молада ня ведала, Што мой муж наравісты: У варотах пераймаіць, Чужой жаной называіць: — Чужа жана, дзе ноч была? — Начавала я ў татухны, Праспала я з мамухнай,
    Паскакала і з сястрыцай, Пагуляла я з браціткам!
    21.
    Дай на тыну, на тыночку, Там сядзела галубачка, Залатая галовачка.
    Туды ехаў Іванічка: — Татулька мой родны, Да пазволь мне жаніціся! — Стой, сынку, не жаніся, А розуму набярыся, Розуму жаўнерскага, А паезду паненскага!
    22.
    Кукавала зязюленька, каля саду лятаючы, Салодкі вішні клюваючы.
    Плакала дзеўка, к новым скрыням прылягаючы:
    — Скрыні мае навюсенькі, Трубкі мае бялюсенькі!
    Я вас тонка прала, беленька бяліла, За ’дзін вечар разьдзяліла: Каму на рукавочак, А сьвякрованьцы цэлы станочак.
    23.
    Вячэрняя зара цёмна, У дварангна жана чорна. Сьвітавая зара ясна, У селянгна жана красна. — Я дварангн, ты селянін: Я дам табе каня з сядлом, Памяняем жану з табой! — He хачу каня з сядлом, He мяняю жану з табой! — Ну хоць-жа я ў бяду ўпаду, У селяніна жану ўкраду, Хоць-жа я ўтаплюся, За жаною патанюся!
    24.
    А на дворы вячэрынка (2), Баліць мая сярэдзінка. А чаму-ж ёй не балеці (2). Калі некаму пажалеці: А сьвёкрухна ня татухна (2), Ня вытапіць ён лазенкі, He напарыць сярэдзінкі!
    Як вытапіў ён лазенку (2), Бяз духу, бяз веніка, Як пайшоў ён у лядзінку (2) Да высек сыру дубінку, Як зачаў ён мяне парыць (2), Сярэдзінку маю правіць!
    А дубінка сырэнькая (2), Сярэдзінка сіненькая!
    Ён і парыць, ён і кажыць: (2) Каб дубінка ня шумела, Сярэдзінка не балела!
    25. Каліна-маліна, ня стой над вадою, He раўнуйся са мною!
    Было тагды раўнавацца, Калі я ў татулькі была: Была бялей твайго цьвету, Чырваней тваіх ягадачак! А як стала я ў сьвёкаркі, Тагды стала бела, як лгпінка, А сухенька, як былінка: Ліпінка дароная, былінка кашоная.
    26.
    Цераз барок зялёненькі (2) Бяжыць конік вароненькі.
    За тым канём у пагон бяжыць (2) Малады хлопчык Ляксеячка, На сустрэчу Кулгначка.
    — Куліначка, душа мая (2), Пераймі каня майго, Каня майго варанога (2), Мяне, князя маладога: А мой конік вароненькі (2), А я — князёк малодзенькі!
    — Я-ж бы рада пераняці (2), Ды баюся айца й маці!
    — А ня бойся-ж ты нікога (2), Апрыч Госпада Бога, Апрыч Госпада Бога (2) I мяне, князя маладога!
    27.
    Вячэрняя зара ясна (2), Сьвітавая яшчэ ясьней!
    Хвёдарава жонка красна (2), Лявонава яшчэ красьней!
    — Хвёдарачка, суседзенька (2), Памяняй ты жонку са мной.
    — А хоць ты мне семсот прыдай (2), А я табе жонку ня ’ддам!
    — А хоць-жа я ў бяду ўпаду (2), А ўсё-ж тваю жонку ўкраду!
    — А хоць-жа я падарвуся, А за сваёй жонкай паганюся!
    28.
    А пара, жонкі, дамоў ісьці, Пагубляла зара ключы, Каля постаці ідучы, А з соненькам гукаючы, А з месяцам жартуючы. А хто тыя ключы знайдзіць, За караля замуж зайдзіць! Мар’ячка ключы знайшла, За караля замуж зайшла. Кароль будзіць кралеваці, А Мар’ячка панаваці!
    29.
    А на дварэ ня раненька, Пала раса сьцюдзёная, а другая медавая. А я сьцюдзёную нагой паб’ю, А медавую каўшом пап’ю!
    30.
    Дабранач, круглая ніўка А шырокая пастатка! Добры вечар, цёплая хатка Да ліхая сьвякроўка!
    Ліхая сьвякроўка ня пытаіцца, Ці не баліць твая сярэдзінка. Ці ня ломюць косьці, А пытаіцца, ці многа нажала Ды коп настаўляла?
    Пайшоў сьвёкар у лядзінку, Адсек ён дубінку Да на маю сярэдзінку.
    Менская губэрня
    31.
    Нараніцы, прыйшоўшы на поле.
    — Д абрыдзень Г оспаду Богу, Жыту ядраному, Хадзяіну Палявому! — Здароў, здароў, жнеі маладыя, [Сярпы залатыя.]
    32.
    Увечары, ідучы з поля.
    — Дабранач Госпаду Богу, Жыту ядраному, Хадзяіну Палявому!
    — На здароўе, жнейкі маладыя, Сярпы залатыя!
    Прыхадзеце заўтра параненька,
    Як сонейка ўзойдзе:
    Я-ж таго люблю, хто рана прыходзе, Позна ў двор адходзе;
    Я-ж таго ня люблю, хто позна прыходзе, Рана ў двор адходзе!
    Віленская губэрня
    33.
    — Баравая зязюля, Чаму ў бары ня кукуеш, Чаго ў мой сад прылятаеш?
    — Як-жа мне ў бары кукаваць, Калі за сасонкамі ня відаць, За салоўкамі ня чуваць!..
    — Маладая дзевачка,
    Чаго ў маткі плакала, Чаго да нас прыехала? — Як-жа мне ў мамачкі ня плакаць: Калі за брацейкамі ня відаць, За сястрыцамі ня чуваць!..