• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Большая за палітычную, ёсьць у нас эміграцыя гаспадарская, здаўна трываючая. Памеж палітычнае й гаспадарскае эміграцыі няма муру або непраходнай прорвы. Калі той, хто эміграваў з прычынаў гаспадарскіх, будзе на чужыне рупіцца пра долю народу свайго, будзе працаваць у галіне нацыянальнае асьветы, культуры, стане дзейным вернікам у цэрквах народу свайго, або будзе дзеяць палітычна, або будзе матар’яльна памагаць такім дзеяльнасьцям, то ён тым самым станавіцца эмігрантам палітычным. I наадварот, калі той, хто ўцёк із свае бацькаўіпчыны з прычынаў палітычных, уцёк ад непрыяцеля народу свайго, каб ня мучыцца ў турмах, у табарах зьдзеку й сьмерці або й адразу быць забітымзастрэленым, або эміГраваў дзеля вольнае нацыянальнае дзейнасьці, але на чужыне застаецца нацыянальна бязьдзейным, то ён не палітычны эмігрант, ён дбае толькі пра самога сябе, ён скурнік. Заданьням нашым мае быць, каб усі эмігранты вялікалітоўскія (беларускія), не адхінаючыся ад сваіх патрэбаў гаспадарскіх, сталі эмігрантамі палітычнымі,
    Прынамся, што да народаў белае расы, то, хіба, ні водзін зь іх ня вызваліўся бяз выдатнай помачы свае эміграцыі. 3 гэтага відаць, якое вялікае значаньне мае наша эміграцыя і як надзвычайна важна ўсьцерагчы, абараніць яе ад асыміляцыі. Ня дзеля таго, каб эмігранты мелі займаць становішчы ў вывальненай Вялікалітве-Беларусі, але дзеля таго, каб памагчы здабыць незалежнасьць. Калі ня будзе чуваць у сьвеце голасу нашае эміграцыі, то сьвет не адгукнецца на справядлівыя імкненьні народу нашага, бо вораг замкнуў вусны яму і прынукае яго навет выхваляць сваю няволю.
    Ізноў тыкі, калі мы будзем усьведамляць толькі чужан пра народ наш і справядлівыя дамаганьні ягоныя, а самы будзем гінуць, асымілявацца, то гэта тое самае, што нічога, бо ўчынкамі сваімі мы запярэчым словам сваім. I, наадварот, калі будзем моцныя нацыянальна, то й нястачу ў інформаваньню чужыны зможам заўсёды запоўніць.
    Нельга за ўсё наракаць на эміграцыю нашу. Яна выказалася сваімі здольнасьцьмі, ахвотаю да асьветы, навукі і ў гэтым мае ладныя асягненьні, як і прыдбаньні гаспадарскія.
    Але што нягодна, дык гэта тое, што актыў наш не парупіўся пра рост нацыянальнасьведамае часьці нашае эміграцыі дарогаю ўсьведамленьня нашых нясьведамых братоў, бо, як ведама, чаго ня более, таго менее. А другое таго ж роду, але яшчэ горшае: надта мала ў нас зроблена й робіцца дзеля нацыянальнага ўзгадаваньня нашага маладога пакаленьня. Апошні час, каб гэта паправіць, бо яшчэ дзесяток год, і ад нашае эміграцыі застанецца толькі благі ўспамін.
    Усі магчымасьці дзеля ўратаваньня ад асыміляцыі эміграцыі нашае ў нас ёсьць; трэба толькі жаданьня й дзейнасьці, працы. Калі мы не скарыстаем із сваіх магчымасьцяў і ўпусьцім апошні час, скончым самагубствам, то зробім вялізарную шкоду народу свайму й вечную ганьбу сабе.
    Есьць розныя спосабы дзеля нацыянальнага ўзгадаваньня, такіх жа асьветы й усьведамленьня. He адхінаючы іх, мы найпершую ўвагу маем зьвярнуць на тую патрэбу, без каторай здаваленьня не магчымы ўсі іншыя. Такою патрэбаю ёсьць навучэньне ўсіх нашых людзёў чытаць павялікалітоўску (пабеларуску).
    Дзеля гэтага мае паўстаць арганізацыя, таварыства за пісьменнасьць павялікалітоўску (пабеларуску), што абыйме ўсіх нашых людзёў добрае волі.
    У кажным краю асяленьня нашае эміграцыі мае быць гэтае таварыства і мае мець свае аддзелы на месцах. Будзе інспэктарат наўвесь край і інспэктараты мясцовыя. Патворацца грудкі тых, што будуць вучыць, і сьпісаньні патрабуючых навучэньня. Вучэньне будзе адбывацца ў дапаўняючых школах, курсах, а дзе й прыватна. Таварыства будзе закладаць дапаўняючыя школы і памагаць удзержаваць тыя, што ёсьць. Будзе коміся да апрацаваньня й выданьня падручнікаў беларускае мовы, гісторыі Вялікалітвы й географіі Вялікалітвы-Беларусі (агульныя ведамкі).
    Да гэтае акцыі маюць быць прыцягнены ўсі цэрквы і ўвесь пэрыядычны друк.
    Кошты на менаваную дзеяльнасьць будуць із самахотных месячных складак сяброў арганізацый. <...>
    Лукаш Дзекуць-Малей
    Гэту кніжачку, а таксама кніжачкі „Спасеньне, пэўнасьць і радасьць“ і „Павёданьне праз раськідонлівага сына“ пераклаў у мову вялікалітоўскую (беларускую) Лукаш Дзекуць-Малей.
    А.Ш. (Антон Шукялойць) у нэкролёГу „Лукаш Дзекуць-Малей“, выдрукаваным у газэце „Беларус“ (выходзе ў Ню Ёрку) з 20 верасьня 1955 г., падаў наступныя ведамкі праз Л. Дзекуць-Малея:
    Л. Дзекуць-Малей нарадзіўся 1 кайстрычніка 1888 г. недалёка ад Слоніма. Скончыўшы вучыцельскі сэмінар, працаваў вучыцелям у пачатных школах. 1910 г. ён пазнаёміўся зь евангельскабаптысцкім рухам і, прыняўшы хрэст подле баптысцкага абраду, выехаў на біблійныя студы да Пецярбургу.
    Па Першай сьветнай вайне ён асяляецца на кажначаснае жыцьцё ў Берасьцю, дзе й працуе да Другое сьветнае вайны. У часе ягоным Берасьце стала евангельска-баптысцкім цэнтрам заходняе Беларусі. Тут адбываліся курсы казаньнікаў, рэі"ентаў хораў, вучыцеляў нядзельных школ. Меж чытаньнікаў курсаў бывалі сьветнае славы евангельска-баптысцкія дзеячы, як праф. В. Марцінкоўскі — орыенталісты й зналец Біблі (Ізраель), Гардэр (Нямеччына), I. Непраш (3. Гасп. Ам.).
    Побач ізь сьвятарскаю, Л. Дзекуць-Малей вёў шырокую культурна-асьветную й паможную дзеяльнасьць. У Берасьцю адбываліся курсы дзеля ліквідаваньня няпісьменнасьці, агульна-асьветныя. прафэсныя, гародніцкія, пшчалярскія й іншыя. Дзеля апекі над занядбанымі дзецьмі места й сіротамі ён арганізаваў у Берасьцю дзяцінае прытульле.
    Працаваў Дзекуць-Малей і ў часе Другое сьветнае вайны, а таксама па гэтай вайне. Улетку 1944 г. ён быў на Вялікалітоўскім конГрэсе ў Менску, ідзе таксама й выступаў з прамоваю.
    Я добра знаў Дзекуць-Малея як крыштальнае душы чалавека-Вялікаліцьвіна.
    Ант. Шукялойць у менаваным артыкуле піша:
    Л. Дзекуць-Малею належа ініцыятыва й першыя сігні дзеля перакладу Новага Закону ў сучасную мову беларускую. Перакладзеныя ім 4 Эвангелі, зрэдагаваныя Ант. Луцкевічам, вышлі асобнымі кніжыцамі 1927 г. Дакончаны А. Луцкевічам пераклад Новага Закону й псальмаў выданы 1931 г. Брытанскім і Загранічным Біблійным Т-ваму Гэльсынгфорсе.
    3 мовы перакладзеных Дзекуць-Малеям вышменаваных кніжачак відаць зразуменьне ў яго, што недаволі да іх перакладу аднае мовы індывідуальнае, ані мясцовае гавары, але дзеля гэтага мае быць скарыстана ўсевялікалітоўскае багацьце яе. Пераклад іх недастатны, бо Дзекуць-Малей ня меў магчымасьці даволі вызукаць мову вялікалітоўскую. Але дзейная ініцыятыва Дзекуць-Малеява ўзглядам рэлігійнае літаратуры вялікалітоўскае, асабліва ж перакладу Сьвятога Пісьма, сьветча, што ён адгукаўся на ўсі патрэбы народу нашага і заслугуе найбольшага прызнаньня.
    Галоўная праца Дзекуць-Малеява прыпадае на пару памеж дзьвюх сьветных войнаў. Просьле Першае сьветнае вайны бальшыня Вялікаліцьвіноў заходняе ВялікалітвыБеларусі зварачалася, высіленая далёкім расійскім выгнаньням, і засьпявала на сваіх пажарышчах прыходзячага туды новага, польскага акупанта. Прыносіў ён на штыхох
    тую ж няволю, бяспраўе, уціск, зьдзек, крыўды й арышты. Дзекуць-Малей ня ўгнуўся перад новым панявольнікам і ласкі ў яго ня шукаў. Працаваў увесь час на ніве рэлігійнай і асьветнай вялікалітоўскай. Hi жудасныя дачыненьні да Вялікаліцьвіноў (польскае) адміністрацы а паліцы ў нанава-паняволеным краю, пры каторых адно дужыя духам працаўні маглі вытрываць, ні беднасьць, часта мяжуючая з галітою, не запынілі дзеяльнасьці ягонае. Быў заўсёды з Богам і із сваім народам. He ўзаляжняў ён свае дзеяльнасьці ад тога, ці добрымі былі іншыя; заганы іншых не безахоцілі яго.
    Л. Дзекуць-Малей памер 20 студня 1955 г. Як біблійны Нягэма, ён мог бы сказаць: „Успомні, Божа мой, на дабро імне ўсё, што я зрабіў народу гэтаму свайму".
    Сваёю кажначаснаю дзеяльнасьцю й характарам яе Л. Дзекуць-Малей належа да такіх выдатных, адданых Народу свайму, сыноў і дачок вялікалітоўскіх, як Іван а Антон Луцкевічы, Алёіза Пашкевічанка-Цётка, Вячаслаў Ластоўскі, Трахімаў, ведамны сваёю працаю ў 20-ых гадох у Менску, Казімер Хвалькевіч, сялак ізь сяла Шастакі, ТурГельскае вол. Віленскага пав. і іншыя падобныя.
    Кажначасным супрацаўнём Л. Дзекуць-Малея, сяброўкаю ягонаю ў працах, клопатах а бедах была жонка ягоная Сарахіма Кішчанка (Кішка), таксама вучыцелка. Яна ж памагала яму і ў перакладах. Памерла годам раней за мужа свайго.
    Нашыя заданьні
    Нашымі заданьнямі ё заданьні Народу нашага. Яны вынікаюць із стану, у якім ё Народ наш. Бацькаўшчына наша паняволена й падзелена. Палавіна яе пад назовам „Радзкае Соцалістычнае Рэспублікі Беларускае" („Беларускае Савецкае Соцалістычнае Рэспублікі" — БССР) ё найжудасьнейшаю калёню расійскаю, якой сьвет дагэтуль ня бачыў. Другое палавіны вялізарная бальшыня прылучана беспасярэдня да Маскоўшчыны, а меншымі часьцямі яе падаравала Масква нашых суседзяў. Расійцы русыфікуюць Народ наш і мову ягоную, заразом вывозяць з нашае Бацькаўшчыны Вялікаліцьвіноў (Беларусаў) і прывозяць да яе Расійцаў. Праз гэта мы ніколі ня маем забывацца.
    Затым нам канечне патрэбна праграма супрацьдзеяньня душэўнаму паняволеньню й русыфікацы нашых людзёў на землях вялікалітоўскіх СССР, так і жмудзізацы, полёнізацы й украінізацы прылучаных да Жмудзі, Полыпчы, Украіны, а таксама супрацьдзеяньне асыміляцы маладога пакаленьня нашае эміграцы.
    Другое, сумленныя й празорлівыя людзі вольнага й нявольнага сьвету падняліся, першае, запыніць пашырэньне камунізмы, а другое, вывальніць паняволеныя ёю народы. Мы маем быць дзейнымі сябрамі іхнымі.
    Трэйцяе, нельга нам абыйсьціся без рупатлівае ўвагі да дачыненьняў нашых суседзяў да нас, ня толькі затым, што ў бальшыні іх ё часьць Народу нашага, але й затым, што супольна дзеіць спарней, чымся паасобку.
    Да менаваных справаў уходзе й заданьне аднавіць [...] пашырэньне Нацанальнага назову нашага „Літва“ ў хорме „Вялікалітва“, „Вялікаліцьвіны“, што прычыніцца да супоўнага нацанальнага ўсьведамленьня нашых мае, як спабыцьцё яго (маскоўскаю забаронаю) было прычыніўшыся да згубы нацанальнага сьведам’я ў нашым народзе.
    Жніво і дажынкі
    Беларускія народныя песьні
    Жніўныя песыгі
    Магілеўская губэрня
    1.
    Ішла дзеўка борам, борам, Гаварыла з Богам, з Богам: — А дай, Божа, долю-шчасьце Зайсьці ў хату багатую, А у сям’ю харошую, Гдзе сьвёкар ды сьвякроўка, Гдзе дзевяр ды залоўка!