• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Свой разбой над беларусамі польскія бандыты праводзяць колькімі спосабамі. Адзін спосаб такі, што там, дзе стаяць польскія банды, яны дзясяткамі і сотнямі забіваюць нацыянальна сьведамых беларусаў, хвальшыва заяўляючы, што яны камуністыя або прыхільнікі камуністых, хоць запраўды — гэта беларускія патрыёты.
    Але ня ўсюдых прыведзены спосаб магчымы. Ёсьць шмат беларускіх радзімаў (сем’яў), каторыя пацярпелі ад сталінскіх бандаў, каторых сябры забіты сталінскімі бандытамі. У такіх прыпадках, дзе цяжка забіваць пад прыклёпам (,,предлогом“) прыязьні да бальшавікоў, забіваюць спосабам другім, гэткім: у сяле, дзе стаяць польскія партызаны, убіўстваў няма, але ў сяло суседняе прыходзяць гаворачыя папольску бандыты і забіваюць людзёў; пярэйдзе польскі партызанскі аддзел у гэйае сяло — у ім няма ўбіўстваў, a затое ў суседнім зь ім робяцца ўбіўствы. Камандзеры польскіх партызанаў заяўляюць, што гэта ня іхняя работа, што гэта запраўды былі нейкія бандыты, з каторымі яны ходаюцца, а яны наадварот насельніцтва бароняць, але чамусьці ўбіўствы бываюць толькі ў тых мясцовасьцях, дзе ёсьць гэткая „абарона“, ніколі не забіваюць палякаў, але ўсё беларусаў.
    Як прыклад прывяду, што сёлета ў лютым у Вялікіх Канюшынах Лідзкага павету польскія бандыты спалілі поў сяла і забілі 21 асобу, у сяле Доўгая Жалудоцкага павету —
    забілі 19 чалавек, у Радзівілішках Лідзкага павету — 15 чалавек, у Мацавічах — 15 чалавек і г.д., і г.д.
    Характэрнай асаблівасьцяй гэтых забіўстваў ёсьць тое, што, каб не рабіць страшнага дайма, палякі звычайна не адразу забіваюць усіх, відавочна, прызначаных у даным месцы на забіўства, але адзін дзень у водным, другім і г.д. сяле па колькі чалавекаў, на другі ці на трэці дзень ізноў па колькі чалавекаў, і гэтак разам выходзе па колькі дзясяткаў. 3 гэтага відаць, што ўбіўствы беларусаў польскімі бандытамі ў Лідчыне не зьяўляюцца ўбіўствамі цёмна-разьюшанай масай, але робяцца абдумана, плянова і, відавочна, кіруюцца нейкім польскім цэнтрам.
    Трэйцім спосабам убіўстваў ёсьць забіваньне беларусаў, сілком завербаваных у польскія партызаны, пры гэтым або проста забіваюць, або страляюць у іх ззаду ў часе сутычкаў з партызанамі чырвонымі.
    Напасьледак, апошнім спосабам убіўстваў ёсьць убіўствы працуючых у немцаў беларусаў. Яны праводзяцца адумысловымі дробнымі тэрорыстычнымі групамі, бяссумлеву, выдзеленымі з паміж легалізаваных партызанаў. Гэткім спосабам быў, прыкладам, забіты 13 сакавіка 1944 г. бурмістр м. Ліды — Язэп Пінкевіч.
    Усяго за апошнія два з паловай месяцы было забіта польскімі бандытамі ў Лідчыне колькі тысячаў беларусаў, у тым ліку ў ваднэй Беліцкай воласьці Лідзкага павету — 480 чалавек.
    Беларусам у Лідзкай акрузе стварылася бязвыходнае палажэньне. Людзі чуюцца, якбы былі засуджаныя на сьмерць. Хто можа — уцякае. Няма дзіва, што пры стане такім, некаторыя ўцякаюць і да чырвоных бандытаў, дарма што зьяўляюцца іхнімі непрыяцелямі, бо тыя, пры сваёй хітрай элястычнай тактыцы, такіх уцекачоў не забіваюць, a наадварот, стараюцца паказаць, што сталінскія „партызаны“ лепшыя за бандытаў польскіх.
    Уся Беларусь стрывожана палажэньнем у Лідчыне. <...> Можна сьмела сказаць, што калі так патрывае далей, дык, здабываючы сумлеўнай вартасьці помач варожых да Нямеччыны польскіх партызанаў, немцы страцяць <... > народ беларускі. Нельга забывацца, што пры такім палажэньні прапаганда бальшавіцкая і польская таксама дзеяць. Бальшавікі ў сваёй прапагандзе даводзяць, што немцы польскімі рукамі стараюцца выбіць беларускі народ, каб стварыць сабе раум. А польская прапаганда шырыць хлусьню, што немцы, пераканаўшыся ў сваёй прагранцы вайны і ў нямінучай адбудове Полыпчы ад мора да мора, стараюцца загадзіць палякаў, аддалі цяпер ім акругу Лідзкую, а неўзабаве аддадуць і інпіыя акругі беларускія; што Полыпчу, аднак, не адбудуе Нямеччына, але Англія, дык беларусы ў сваім інтарэсе павінны адрабіць сваю віну перад Польшчаю, зраду яе, чыста парваўшы зь немцамі і актыўна выступіўшы проці іх; за гэта Полыпча даруе беларусам жыцьцё, дасьць нацыянальную свабоду і нат аўтаномію. Лішнім мо будзе зазначаць, што гэтую прапаганду найсьмялей і найболей гтраводзяць польскія партызаны.
    Бяручы на ўвагу вышменаванае, трэба сконстатаваць, што даўно пара скончыць з выбіваньням палякамі беларусаў у Лідчыне. <... >
    Перадаова да „Новага песеньніка крывіцкага (беларускага) для школаў“
    Песеньнік гэты новы ў тым значаньню, што ў ім упяршыню ў болыпай меры ўзяты на ўвагу крывіцкія песьні адраджэнска-нацыянальныя. Выйшаўшы, просьле свайгоўпадку, на цярневую, але й славутную дароіу нацыянальнага адраджэньня, Крывічы стварылі найноўшую пару гісторыі свайго народу, пару мучаніцка-гэроічную. Імкненьні гэтае пары, высокія ідэялы, ею створаныя, уся ейная атмосфэра нацыянальнае абароны і вызвальнага ходаньня зьяўляюцца вялікім нацыянальным нажыткам; скарб гэты мусіць быць пашыраны, пазнаны ўсімі Крывічамі і пераданы новым пакаленьням.
    Апрача таго, некаторай навіною ў песеньніку ёсьць асобны аддзел песьняў гісторычных.
    Дзеля нястачы ў нас песеньнікаў наагул укладаньнік уважаў патрэбным памясьціць у гэтым зборніку таксама песьні любоўныя, жартлівыя й абрадавыя.
    Песьні, ля каторых не пададзены аўтар — народныя.
    Спадзяемся, што гэты зборнік прычыніцца да адтварэньня й пашырэньня вышменаваных родаў крывіцкіх песьняў.
    Ноты да песьняў гэтага зборніку будуць выдадзены асобна.
    Проект аднаўленьня Сьветнае арганізацы беларускае (вялікалітоўскае) эміірацы (САБЭ)
    Патрэба аднаўленьня. Няма ніякае арганізацы беларускае, што рупілася б праз нацанальную асьвету ўсіх эмігрантаў вялікалітоўскіх (беларускіх). 3 гэтае прычыны ё шмат месцаў, дзе маглі б быць дапаўняючыя беларускія школы, а іх няма. Апрача тога, дзе й ё такія школкі, яны далёка не заўсёды здаваляюць патрэбы. А здараецца й так, што вучэньне ў школцы адбываецца толькі ў нядзелю, ды ў памяшчэньню, дзе часта бываюць зборкі, а тады нельга займацца зь дзецьмі, дык і аднаго дня ў тыдню няма дзеля школы. Ужо аднаго менаванага даволі дзеля патрэбы агульна-асьветнае эмігранцкае арганізацы беларускае. Калі ж зьвернем уваіу, што, апрача звычайна недастатных школак, нашы агульныя арганізацы не вядуць культурна-асьветнае працы, абмежуючы сваю дзейнасьць да адпраў (званых .,сьвяткаваньнямі“, словам, літаральна перакладзеным з расійскага „празднованне") ўгодкаў. Ё праўда, вонках агульных арганізацаў, выдавецтвы, дзе натугамі адзінак тое-сёе выдаецца, але яго мала, дый тое, што ё, усё меней разыходзіцца, бо новае пакаленьне звычайна ня ўмее чытаць павялікалітоўску (пабеларуску).
    Пакінуць нацанальнае ўзгадаваньне дзяцей адным бацьком ня можна, бо часьці бацькоў не стаець сілы або прыгатовы да гэтага, другія ізноў ня дужы гэтага споўніць зь нястачы часу, будучы супоўна занятыя іншаю нацанальнаю працаю. Здацца на адных бацькоў, значыла б згадзіцца зь існуючым станам, пры каторым можна толькі дажыць, але ня выжыць. А выжыць мы, эміграца беларуская, канечне мусім, бо, хто ведае, ці, за надзвьгчайнага нішчэньня Масквою Народу нашага, можа жыцьцё ягонае будзе залежыць ад тога, ці выжыве эміграца нашая.
    Заданьні арганізацы вынікаюць із вышменаванага. Найменшымі канечне патрэбнымі заданьнямі САБЭ былі б два: першае, арганізаваць дапаўняючыя школы беларускія, дзе іх няма, а дзе ё — памагаць іх удзержаваць і паляпшаць, адначасна падбаць праз школьныя падручнікі; другое, вучыцьчытаць павялікалітоўску ўсіх вырослых, каб кажны Беларус умеў бойка чытаць выдрукаванае пабеларуску капіеўкаю (кірыліцаю) й лацініцаю. Дальшыя заданьні САБЭ — а яны неабмежаныя — залежылі б ад тога, на што была б дужа арганізаца.
    Але ўсё дзеялася б вылучна ў межах культурна-асьветнае працы. Такім парадкам нішто нікому не перакажала б належыць да САБЭ.
    Арганізаца была б найпростшая, найзвычайнейшая, але тым самым і найпатрабнейшая, як хлеб штадзенны, як молімся, просячы ў Вайца нашага нябёснага хлеба нашага (дыкжэ нашага, а ня чужога) штадзеннага, так патрабуем асьветы нашае, беларускае. Затым кажны, у каго ё хоць іскра беларускага нацанальнага пачуцьця, меў бы належыць да такое арганізацы.
    Арганізачны склад САБЭ. САБЭ складалася б з краёвых арганізацаў САБЭ (Задзіночаныя Гаспадарствы Амэрыкі, Канада, Англя, Аўстраля, Нямеччына, БэльГія, Скандынава), а краёвыя арганізацы — зь мясцовых аддзелаў. Усюдых, дзе толькі ё груд або грудок эміГрантаў вялікалітоўскіх, меў бы быць і аддзел САБЭ.
    Матар’яльныя сяродкі САБЭ складаліся б із штамесячных складак сяброў ейных, з каторых 2/3 заставаліся б на месцах у ваддзелах, a 1/3 ішла б да Краёвае Рады САБЭ. 3 прыбылага такім парадкам да Краёвае Рады дзевяцьдзясят прац. заставалася б у яе, a
    Проект аднаўленьня Сьветнае арганізацы беларускае (вялікалітоўскае) эміграцы (САБЭ) 637
    дзесяць прац. ішло б да Сьветнае Рады САБЭ. Ізь сяброўскіх складак і іншых магчымых прыбыткаў склаўся б Школьны фонд САБЭ. Хто плаціў бы ўстаноўленую складку, той меў бы адзін голас, хто плаціў бы ўдвая, утрая і гэтак далей болей, той меў бы 2, 3 і г.д. галасы. Хто плаціў бы складку менпіую за ўстаноўленую, той мог бы быць сябрам САБЭ, але бяз права пастанаўляючага голасу. Можна было б зрабіць і так, каб кажны сябра сам азначыў вялічыню кажначаснае свае складкі, але толькі звычайная ўвелькі складка давала б права пастанаўляючага голасу. Вышыню звычайнае сяброўскае складкі азначылі б сябры кажнага краю асобна, кіруючыся ўмовамі краю свайго асяленьня. Кажны раз кажная складка, а таксама кажны аброк (ахвяра) мелі б быць квітаваны ў газэце, каб і подле іх (а ня толькі подле працы) можна было судзіць у будучыні аб адданасьці чалавека свайму народу. Таксама мелі б быць друкаваны лічбызданьні з выдаткаў.
    Як правесьці арганізаваньне САБЭ. У кажным месцу трэба знайсьці пачынаньнікаў (ініцыятараў) САБЭ. Яны маюць знаходзіць дальпіых сяброў і арганізаваць на месцу аддзел САБЭ. 3 прадстаўнікоў аддзелаў паўстане Краёвая Рада САБЭ. 3 прадстаўнікоў Краёвых Радаў — Сьветная Рада САБЭ. Пакуль, адылі, арганізаца ня была б болейменей скончана, відаць, часныя (дачасу) Краёвыя рады мусілі б быць абраны пачынаньнікамі.
    (Заклік і колькі пасуленьняў да статуту)
    Палітычная эміграцыя мае наўвеце палепшаньне долі свайго народу, вывальненьне яго ад чужога йга, здабыцьцё яму волі, незалежнасьці. Народ паняволены прымушаны аддаваць сваю працу, свае здольнасьці, маемасьць, свае прыродныя багацьці, сваё жыцьцё таму народу, каторы яго паняволіў, як гэта ёсьць цяпер у нашай Бацькаўшчыне. Паняволіўшы нас, варагі нашы на’т фізычна забіваюць сяброў народу нашага, забіваюць нявінных. Яны пастанавілі сваёю мэтаю зьнішчыць народ наш і ўсялякімі спосабамі да гэтага імкнуцца.