За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
2) Складовыя часьці хаты, а такжа назовы часьцеў іншых будынкаў. Часьці печы. Часьці млына.
3) Назовы хатняга судзьдзя.
4) Назовы хусьця (порця), адзежы й вопраткі летняй і зімовай, вобую; назовы матар’ялаў.
5) Назовы яды (істраваў) і напіткаў; дзеясловы, абазначаючыя яду.
6) Назовы хваробаў і іх праяваў. Лякарствы. Тэрміны з галіны забабонаў і варожбаў. Напэўна, шмат гэт’кіх назоваў можна даведацца ад вясковых варажбітоў і знахароў.
7) Назовы сваякоў блізкіх і далёкіх; назовы, даваныя суседзем.
8) Назовы ў рамёслах і вырабах сялянскіх. Назовы кроснаў, снуйняў і іншых і часьцеў іх.
9) Назовы вупражы і вязеняў (калёсаў, санеў і інш.) і іх складовых часьцеў.
10) Назовы земляробскіх снасьцеў і іх складовых часьцеў.
11) Назовы земляробскіх работаў.
12) Назовы палявых і гародніх расьлінаў. Часьці гэтых расьлінаў у іх прыродным і вырабленым выглядзе.
13) Назовы дзераваў, траваў, краскаў, ягадаў, грыбоў.
14) Назовы свойскае жывёлы й зьвяратаў.
15) Назовы часьцеў цела чалавека й жывёлы.
16) Назовы хваробаў свойскае жывёлы.
17) Назовы рыбаў у Вашай мясцовасьці.
18) Назовы свойскіх і дзікіх птушкаў. Авадні.
19) Словы, ужываныя на паляваньню й лавеньню рыбы.
20) Словы, ужываныя пры сватаньню й на вясельлю. Вясельнікі (малады, сват, пакосьнік і г.д.).
21) Гулі.
22) Ласкавыя й лаяльныя словы.
23) Якімі прыкметамі абазначаюцца заўсёдныя якасьці прадмету?
24) Дзеясловы, абазначаючыя бег, рух людзёў і жывёлы.
25) Дзеясловы, абазначаючыя казаць, гаманіць, крычэць, выдаваць гук.
26) Назовы царкоўных (касьцельных) і народных (Купальле, Дзяды, Лазьбіны) сьвятаў. Назовы сямейных здарэньнеў.
27) Адзінкі ліку (пары, пяткі, дзесяткі і да г.п.), меры (асьміны і інш.), вагі.
28) Назовы манэтаў.
29) Дзяціныя словы.
30) Назовы ўраднікаў, розныя ад назоваў польскіх і расейскіх.
31) Мянушкі, даваныя знаёмым. Назовы (імёны), даваныя каровам (Рагуля і інш.), конем, сабакам (Жук і інш.), курам.
32) Назовы вуліцаў у сяле (вёсцы), назовы суседніх мясцовасьцеў. Назовы часьці сяла, поля, рэчкі, возера, ставу. Назовы дарогаў.
Пры запісаваньню словаў на апошнія два пункты добрай памогаю Вам можа быць кніжачка Брачыслава Скарыніча „Нашто й як зьбіраці географічныя й асабовыя назовы беларускія?“
Пры запісаваньню словаў трэба заўсёды на іх ставіць націск. У назоўных імёнах апрача хвормы назоўнага падаецца яшчэ хворма роднага склону (дуронік, -а); у дзеясловаў запісуецца хворма неазначанага ладу і 1-ае ас. цяп. часу. Запісуючы назовы часьцеў будынкаў, машынаў і пад., вельмі пажадана, каб быў адначасна паданырысунак называнага прадмету. Запісаваць назовы траваў найляпей з адначасным іх засушаваньням.
Ці не запішаце якую гутарку, апавяданьне або казку зусім чыста так, як у Вас кажуць?
Ды што гэта за паўстала...
Д ы што гэта за паўстала, Што на сьвеце праўды мала? Топчуць праўду пад нагамі, А няпраўда між панамі. Старць праўда ды ў парозе, А няпраўда за столікам. Есьць праўда суху рыбу, А няпраўда ашатрыну. П’е праўда горка піва, А няпраўда мёд і віно.
Гэтаю песьню запісаў я ў 1910 г. ў в. Всцштавічы Валожынскага пав. (даўней Ашмянскага), Вішнеўскае вол. ад Целяжэвічанкі, ведамае пяюхі ў ranaj вёсцы. Запісаўшы, яддаў яе ў тым-жа годзе разам ізь рншымі запісанымі (звыш сотні) песьнямі ў рэдакцыю “Нашае нівы”, дзе ўсі яны загінулі. Цяпер я запісаў яе другі раз із памяці. Паводле зьместу відаць, што гэта песьня штучная, але лучыла ў народную гушчу, падабалася ej і сталася песьня] народнаў Народ-жа дадаў да яе мэлёдыю. На жаль, мэлёдыя дагэтуль не запісана. Друкую гэтаю песьню як дзеля яе цікаўнага зьместу, так і дзеля таго, каб зьвярнуць увагу нашых зьбіральнікаў, што ёсьць яшчэ на сяле ладне вершаў беларускіх няведамых паэтаў, каторыя сталіся народнымі творамі. Усі яны павінны быць запісаны.
Курс беларускае мовы
Лекцыя 2-ая
Ацьвярдзелыя сугукі
Сугукр.
Перапіпіы і падчыркні склады з р.
У Вільні крывыя вуліцы. Рэпа й рэдзька — гародніна. Купілі радкое рэшата. Рэкі цякуць у мора. Парадак мусіць быць усюды. Андрэй, ня дурэй, не дзяры капоты! Ліс — хітрае зьвяро. Станьцеўрад. Гэта было радыўгады. Гаспадар гаспадара. Я сягодня вару вячэру. He давайце сабаку гарачага. У хворага гаручка. У лесе вядзецца зьвяр’ё. Коўдра зь пер’я цёплая. Я гутару аб усім. Вячэру варылі на трыножку. На ўсходзе бачылі зару.
р у мове крывіцкай толькі цьвярдое. Па р ніколі ня пішуць я, е, ё, ю, і, ь, але а, э, о, у, ы, бо гэтыя літары паказуюць, што перад абазначаным імі самагукам стаіць цьвярды сугук.
3 усіх славянскіх моваў сьцьвярдзелае р ё толькі ў мове беларускай і славенскай.
Сугукі дж, ж, ч, ш.
Перапішы й падчыркні склады, у каторых ё адзін із вышменаваных шыпячых сутукаў.
А) Дзякуй вам за чэсьць! Ляцелі гусанькі шэрыя. Шыюць шытнымі нітамі. Сыбота — шосты дзень у тыдні. Печ яшчэ цёплая. Чырвень — летні месяц. Хлеб чэрствы ня шкодзіць. Ішоў буйны дождж. Па дажджы захаладала. Чытайце добрыя кніжкі! Жнеі жалі жыта. Улетку бывае гарачыня. Пчолы зьбіраюць мёд. У мору няшчысьлёная колькасьць рыбы.
Б) Каня чорнай масьці завуць вараным. Чуваць быў шэпт людзкі. Ноч і дзень — пара. Жаўток жоўты. Дрожджы купляюць на пірагі. Птушкі выйшлі на жыр. Куры жыруюць на ральлі. Таго завуць жырным, хто мае ахвоту да яды. Стаялі парыжэлыя стагі. Жэрдка згадзілася на зарубень. На шырокай дарозе добра разьмінацца. Той хлеб, што зь мяжы, астаецца на нажы. За грошы — усюды харошы.
Сугукі дж, ж, ч, ш заўсёды цьвярдыя, і дзеля таго па іх ніколі ня пішуць і, е, ё, ь, а пішуць ы, э, о, бо гэтыя літары паказуюць, што перад абазначаным імі самагукам стаіць цьвярды сугук.
Цьвярдое ц.
Перапішы і падчыркні цьвярдое ц.
Малатарняй баржджэй змалоціш, як цэпам. Цэд робяць із аўсянай мукі. Пацы трэба труціць. Устаў цэўку ў чаўнок. Сёлета на цынк цэны высокія. Малец урэзаў палец. Ля рэчкі было відаць сялцо. За гадзінку цэлыя гоні ўзаралі. Бусел цыбат.
Выпішы словы зь цьвярдым ц.
Ці можа ц цьвярдое паўстала так сама з т? Але, праўда, ц цьвярдое паўстала з т. Значыцца, ё два ц — мяккае, паўсталае з т, і ц старое, не паўсталае з т.
Просьле ц цьвярдога пішуцца ы, э, а ня і, е.
Аканьне
Націск.
Калі кажам якое-колечы слова, дык адзін склад у ім вымаўляем мацней, галасьней. Гэтак, у слове галава галасьней вымаўляем апошні склад -ва, у слове рэшта галасьней вымаўляем першы складрэ-. Галасьнейшае, мацнейшае вымаўленьне аднаго складу ў слове завецца націскам. Калі хочуць абазначыць націск, дык ставяць гэткі значок над самагукам — галава.
Націск бывае на розных складох. Прыклады: хараствд — націск на канцы, матўля — націск на перадапошнім складзе, прыяцель — націск на пачатку.
Перапішы й пастаў націск.
Перадлетам
Зраньня выпала мядовая раса дый разьлілася па красках, па траве й зямлі, быццам узяў хто ды сытою й апрыскаў усю зямлю. Сонейка паднялося ўгару ды так прыгрэла, што ізь зямлі аж пара клубам пайшла, паваліла, бы з гаршка. Раса высахла, а мёд так і астаўся на траве ды на красках. Чмялі, пчолы й матылі лётаюць, іудуць над краскамі ды ссуць мёд.
Пераход о ў а.
А) Перапішы, зьвярнуўшы ўвагу на зьмены самагуку о.
Стол стаіць ля кута. На стале хлеб. Гарадзьбіты гарадзілі плот. Гарод мусіць быць абгароджаны. На платох сядзелі вароны. У лазьні ё пол. Яўтух парыцца на палу. Вол карысная жывёла. Арэш на валу, сьпіш сьмела на палу (палку). Цесьлі ставяць дом. Харошы дамок Ціхонаў. У месьце вялікія дамы. Сена кладуць у копы. Чыя капа большая? Ногі трэба мыць. У лазе на аднэй назе. Хто скомчыў гэты ком? Каму па каму, а табе два камы. Касьбіт косе касой. Вашыя косы пашчарбаліся.
Выпішы словы, што маюць о, ды выпішы, ставячы проці іх, тую хорму іхнюю, у каторай ёсьцека а. Гэтак: стол — на стале. Што з гэтага бачыш?
Але, калі о стаіць бяз націску, дык яно заўсёды пераходзіць у а. Значыцца, ня бывае о бяз націску, а замест яго кажацца й пішацца а.
Б) Перапішы й падчыркні словы з а на канцы.
Новае сіта на калку вісіць, а старое пад лаўкай наваляецца. Цеста падыйшло. Стаіць карыта, поўна вады наліта. Укінь палена ў вагонь. Сталася няшчасьце. Было вады па калена. Нашае рэшата папсавалася. Гэтае мыла мылкое. Жыта насьпела. Тваё долата войстрае. Поле ўзарана й засеена. У яго рукаво адарвалася. Дзіцё есьці захацела.
Зьмена ненацісьненагаэ (па цьвярдых сугуках).
А) Перапішы й зьвярні ўвагу на зьмену самагуку э (па цьвярдых сугуках).
Якія на рынку цэны? Цана паднялася. Вы колькі сцанаваліся за каня? Чаго ён чэпіцца? Сетка парвалася аб чэпы. He чапайце малога! Чапялой дастаюць сквараду. Наладзь мне цэп! Цапы вісяць на таку. У цапа зламалася цапільно. Разьнік зарэзаў вала. Чуваць брэх сабачы. Чые гэта сабакі брэшуць? He брашы, цюцька, на свайго! Наш Жучок брахлівы. Малыя рэчкі цякуць у вялікую раку. Гэна брытва дзярэ. На вуліцы сучка брэша. Ёйны пранік добра пярэ. Адно бярэш, а другое даеш. Як кажаш, так і пішаш.
Выпішы словы з э па цьвярдых сугуках, а проці іх, выпісаўшы, свае ім із а. Гэтак: цэд — цадзіць, цадзілка.
Што з гэтага бачыш?
Значыцца, па цьвярдых сугуках э бывае толькі пад націскам. Замест ненацісканага э па цьвярдых сугуках кажацца й пішацца а.
Б) Перапішы й падчыркні словы з а на канцы.
Загляне сонца і ў наша ваконца. Аб іржышча ўкалоў нагу. Сэрца закалацілася. Ой, у полю азерца, там плавае вядзерца. Пусьцілі каровы на ляньнішча. У гэтай бутэлькі вузкое рыльца. У вас збожжа ўдалося. Вогнішча яшчэ было цёплае. Зламалася шылца. Гумнішча добра ўрасло. Нёман цячэ ў Балтыцкае мора. У іх прасторнае дварышча. Ці паедзеце вы на гліньнішча гліну вазіць? Маладыя пайшлі на ігрышча. Пагналі гусі на аўсянішча.
Лічэньне складоў.
Звычайна склады лічацца ад пачатку слова. Прыкладам, у слове верацяно першы склад будзе ве-, другі ра-, трэйці ця~, чацьверты но. У слове пяршына першы склад — пяр-, другі шы-, трэйці на. Але можна склады лічыць ад націску да пачатку слова. Тады ў тым-жа слове верацяно будзем лічыць ад націсканага складу -но, і -цябудзе першы склад, -ра другі, ве трэйці: ве (3) —ра (2) — ця (1) — но. У слове пяршына (першы раз аранае поле) будзе: -на — склад націсьнены, -шы першы склад ад націску да пачатку слова, пяр другі склад ад націску да пачатку слова. He, без, перад, пераз, цераз лічыцца складамі таго слова, перад каторым стаяць. Прыклады: не (2) —ма (1) — гу, безь (4) — ве (3) —ра (2) — ця (1) — на.