• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    34.
    У барку, ў барку, у прыборку, Рабіў малойчык каморку.
    Прышла да яго дзевачка: — Памажы, Божа, малойцу Гэту каморку рубіці!
    Рубі каморку нізенькую, Высякай ваконца вышынькае, Каб да нас салаўі ляталі, Каб нас рана пабуджалі!
    Сьвякроўка ня матка — будзіць ня будзе, Сваю нявестку абсудзе:
    — Ляніва, нявестка, ляніва:
    Сонца ня зойдзе — спаць пойдзе, Сонца ў ваконца ня ўстане, У хаце работкі ня знайдзе, Выйдзе на вулку — іуляе.
    35.
    Цёмна-цёмна за дваром,
    Ідуць баяры ўсе радком, Вядуць Міхалю на кані, Яго галоўка на мячы. За ім мамачка, плачучы: — Сынку, сынку, Міхале, За каго галоўку палажыў: Ці за мамачку нядужу, Ці за сястрыцу дасужу, Ці за татачку старога, Ці за браціка малога? — Hi за мамачку нядужу, Hi за сястрыцу дасужу, Hi за татачку старога, Hi за браціка малога, — Палажыў галоўку за дзеўку, За яе ціхія ўходы, За яе нізкія паклоны!
    36.
    Зялёная дубровачка, Чаму ў цябе дуб’я многа, Зялёнага ніводнага, Лісточкамі ні згоднага? Маладая дзяўчынка, Чаму ў цябе бацькоў многа, А роднага ніводнага, У парадачку нізгоднага?
    37.
    Да зялёнае арэхаўе (2), Да на тын палягаіць, Да с-пад таго арэхаўя (2), Сівы конь выбягаіць.
    А за ім сугон-пагон (2), Наш Іванька з уздэчкай: — Ой, стой, косіньку, стой (2), Капытом зямлі ня брой, Ня крой-жа майго сярдэчка (2), Што я молад не жаніўся!
    Што я молад не жаніўся (2), Кудзёркамі апусьціўся.
    Я-ж пайду ў гарадочак (2), Куплю сабе грабянёчак, Учашу кудзёрачкі (2), Паеду жаніціся.
    38. Сьцюдзёная раса пала (2), Пускай нас дамоў, паня! Нашы дамы далёкія (2),
    Нашы мамкі няродныя, У вароцічках пераймаюць (2), Па вадзіцу пасылаюць, 3 цісовымі вядзёркамі (2), 3 шаўковымі пачопкамі.
    39.
    Жыта маё, жыта, жыта залатое, На таку малочана, на століку пакочана! Хто-ж яго пераліча, Той на вайну ня пойдзе, Пашле служку вярненькую. Тая служка ваяваць будзе, А ён сам панаваць будзе.
    Служка будзе на коніку, А сам будзе ў пакоіку. Служка будзе паяжджаць, А ён будзе пахаджаць.
    40.
    Тонка, тонка, сасонка, Чаго ты на моры палягла, Дзевачкам дарожку заняла? Усе дзевачкі ішлі, прайшлі, Адна дзевачка не перайшла: У прыпалі золата нясла, Шчырае срэбра ў рукаве, Рассыпала золата на моры, Клікала мамачку з каморы: Ідзі, мамачка, з каморы, Памажы золата падабраць, На ядвабную нітку узьнізаць!
    41.
    Баравая цяцера, Чаго-ж ты з бору ляцела, Ці табе у бары надаела: У бары ягадкі салодкі, У бары крыніца-вадзіца, У бары ягадкі сытныя, У бары вадзіца пітная! Маладая дзевачка, Чаго ты замуж хацела, Ці табе ў маткі надаела: У маткі падвор’е вузенька, У маткі гуляньне блізенька! У сьвякроўкі падвор’е шырынька, У сьвякроўкі гуляньне далёкае!
    42.
    У полі дымы дымяць, Там малойчык ваюе, Па ём мамачка бядуе. — He бядуй, мамачка, родная мая: He адзін я ваюю: Сам Бог нада мною, Шабелька пад палой, Востры меч пад другой!
    43.
    Кругло мало балоцічка, Там хадзіла маладзічка Ды сеіла красу сваю, Красу сваю, зялёную рутачку: — Расьці, расьці, краса мая, Тонкая, высокая, каранямі глыбокая, Каранямі глыбокая, Лісточкамі шырокая.
    Як буду я у мамачкі, Я цябе палоць буду, Як дастануся да сьвякроўкі. Дык я цябе з каронь вырву, Цераз тын перакіну: Хай цябе валы зьядуць, Няхай цябе коні стопчуць! Валы зьядуць, бушуючы, Коні стопчуць, гарцуючы, Зьядуць валы палавыя, Стопчуць коні вараныя.
    44.
    Пара дамоў, пара!
    Халодная раса пала, Адна раса лядовая, А другая мядовая, Мядовую шчыпаць буду, Лядовую таптаць буду. Мядовую для мамачкі, Лядовую для сьвякроўкі.
    45.
    Да ўжо вечар вечарэе, Мой татачка вячэрае, Заве мяне на вячэру. — Да вячэрай, мой татачка, А я ўжо вячэрала: З’ела хлеба сухога, Сьлёзкамі праганяла, Сваю долю праклінала:
    Каб ты, долячка, агнём згарэла, Я-б каля цябе ручкі пагрэла! Багдай ты, доля, у вадзе ўтапілася, Я-бы б табой памылася!
    Смаленская губэрня
    46.
    Выйдзі, ведзьма!
    Выйдзі, ведзьма, з майго жыта! Выйдзі, ведзьма, з майго жыта!
    Маё жыта,
    Маё жыта каласіста, Маё жыта каласіста. Каласіста, Каласіста ядраніста, Каласіста ядраніста.
    Выб’ю зубы!
    Выб’ю зубы галаўнёю, Выб’ю зубы галаўнёю.
    Высмалю вочы!
    Высмалю вочы ўсё сьвячою, Высмалю вочы ўсё сьвячою.
    Чыя жана, Чыя жана казой была? Чыя жана казой была?
    Казой была,
    Казой была, на дуб лезла, Казой была, на дуб лезла.
    На дуб лезла,
    На дуб лезла, кару грызла, На дуб лезла, кару грызла.
    3 дубу лезла,
    3 дубу лезла — звалілася, 3 дубу лезла — звалілася.
    Звалілася,
    Звалілася, разьбілася, Звалілася, разьбілася.
    47.
    Казалі: „Ляжалі“, А мы жыта зжалі,
    Жнеі маладыя, Сярпы залатыя. Топкаўскія жнеі, Што чорныя зьмеі, Жнеі ўсе благія, Сярпы лубяныя, Яны ўсё ня жалі, Пад мяжой ляжалі; Топкаўскае поле Задрамала стоя.
    Ковенская губэрня
    Майго каня варанога, Мяне, пана маладога, Майго каня стрыкатага, Мяне, пана багатага. Да ўжо вечар вечарэе, Наша паня весялее, Па постаці пахаджае, На пагоду паглядае: — Малю Бога за пагоду, Што мае жнейкі ў полі, Касцы мае на балоце, Усе людзі на рабоце!
    48.
    Да хадзіла каралёва жана па чыстаму полю,
    Да насіла каралёва жана маладога дзіцяцю,
    Д а ітрасіла каралёва жана да Госпада Бога: — Дай, дай, Божа, каб майго караля на вайне забілі, Тагды-б я малада за другога пайшла, ды за маладога,
    Каб умеў і чытаць, і пісаць, і ў скрыпачку граці,
    А я-б малада і скакаць, і гуляць, I ў далонькі пляскаць.
    49.
    Загудзела пчолка па бару лятаючы, Салодкі мёд зьбіраючы.
    Там ня пчолка гудзела, Там удоўка хадзіла, Трэсачкі сабірала, Абед гатавала.
    Згатаваўшы, паставіла, Сама, сеўшы, заплакала.
    Дажынкавыя песыгі
    Магілеўская губэрня
    50.
    Д а ўжо вечар вечарэе, Наш пан весялее, Па постаці паяжджае, Свае жнеі прыганяе: — Жнеце, жнейкі, жнеце, Сябе не пазьнеце,
    51.
    Да ў нашага пана да нядобрая слава: Па месяцу жыта жалі, Па зорам копы клалі.
    Цёмна ў полі, цёмна, Бадай таму цямней было, Хто да хаты ня пускае, Хто на полі нас трымае! А мы позна з поля йдом Да прыганятага кляном!
    52.
    Сядзіць мядзьведзь на капе, Дзівуецца барадзе:
    Ачыя то барада
    Чорным шоўкам павіта, Сытой-мёдам паліта?
    А Пятрова барада Чорным шоўкам павіта, Сытой-мёдам паліта!
    Скупому-ж гаспадару пяюць:
    Сядзіць мядзьведзь на капе, Дзівуецца барадзе:
    Ой, дзіўна і мне да тэй барадзе: А чыя то барада Смалою паліта, Пянькою павіта і г.д.
    Вітэбская губэрня
    53.
    Край поля шырокага, Пасярод мора глыбокага, А йшоў спарыш ды па вуліцы. Ніхто спарыша ў хату не завець.
    Вышла, выплыла вумная жана Андрэева: — А хадзі, спарыш, ка мне ў хату, А садзісь, спарыш, ды на покуці, На покуці ды на золаці, А еж, спарыш, сыхарны кус, А пі, спарыш, зеляно віно!
    54.
    У нас сяньні абжыначкі, А нам, дзевачкам, гарэлачкі! А мы горкай ня хочам, Нам дадуць салодзенькай. А горкая ў горле пяршыць, А салодкая сама бяжыць! А мы людзі ня гордыя, Вып’ем і горкае, А мы людзі ня пышныя, Вып’ем і з вішнямі! Гаспадару вянок, А нам, дзевачкам, мядок.
    55.
    А ў нас сяньні дажон, дажон, Прыганятаму ражон, ражон! Мы да краю дагонімся, Мы гарэлачкі нап’ёмся. Гаварыла бачоначка, У піўніцы стоя: — Калі мяне ня вып’еце, Па піўніцы пакачуся, разьліюся. Г аварыла Настулька у таткі раднога: — Калі мяне замуж сёльта не ’ддасьцё, To я сама пайду!
    56. Ляжыць казёл на мяжэ, Дзівуецца барадзе: А чыя-ж то барада, А ўся мёдам уліта, А ўся мёдам уліта, А ўся шоўкам увіта? Васілёва барада, А ўся мёдам уліта, А ўся мёдам уліта, А ўся шоўкам увіта. Ты, Агаф’я (жонка), не ляжы, Усё бароданьку ліжы!
    Скупому гаспадару пяюць:
    Ляжыць казёл на мяжэ, Дзівуецца барадзе: А чыя-ж бы барада, А ўся дзёгцю уліта, У ўся дзёгцю уліта, Мачуламі увіта?
    Ты, Сахвейка, не ляжы, Усё бароданьку ліжы!
    57.
    Гаспадарык селязень, За гарэлкай паляцеў, Гаспадынька цяцера, Ці гатова вячэра?
    Наварыла буракоў, Накідала чарвякоў, Наварыла кашы, Насыпала сажы.
    58.
    А ў нас сягодзьня дажон, дажон, А хто не дажаў, таму ражон, ражон!
    59.
    Хадзіў раёк па вуліцы, Ніхто раю ў хатку ня просіць. Просіць-папросіць наш Сімонька: — Хадзі, раю, ў хатку ка мне: У мяне хата цясовая, У мяне абрусы бялёвыя, У мяне кубкі залатыя, Мёдам-півам налітыя:
    У адным кубку пшанічна піва, У другім кубку зеляна віно, А ў трэцім кубку саладок мядок! Зеляна віно яго чэлядзь п’ець, Пшанічна піва сам молад п’ець, Саладок мядок яго дзеткі п’юць.
    60.
    Ішоў раёк дарожухнай, Ня знае раёк, гдзе абмітаціся! Вышла паня, ўсё баярыня: — Зьвярнісь, раёк, ўсё на мой дварок: Mae двары ўсё мяцёныя, Прысадухны ўсё зялёныя, Вінаграды ўсё саджоныя, У нас стравухна сахарныя!
    У нас хлебы ўсё паперныя!
    61.
    Зьмяцём поле мяцёлачкай, Прыдзём дамоў з вясёлачкай.
    Выйдзі, выйдзі, гаспадару, Пераймі сваё дабро У шырокае гумно, У мядзяныя вароты, У залатыя пераплоты.
    62.
    Хадзіў спарыш па вуліцы, Ніхто спарыша ў хату не бярэць. Адазваўся малады Зьмітрок, Узяў спарыша к сабе ў хату, Пасадзіў спарыша на куце. — А ў мяне для спарыша Сталы засланы белымі абрусамі, Кубкі наліты зялёным віном!
    63.
    Каб нам чатыром ядронае жыта — Мы-б яго пажыналі!
    Каб нам чатыром ды п’янае піва — Мы-б яго папівалі!
    Каб нам чатыром ды звонкія гусьлі — Мы-б на іх паігралі!
    Каб нам чатыром малады дзяціна — Мы-ж бы з ім жартавалі!
    64.
    Чыя-ж гэта барада. Мёдам-віном уліта, Чорным шоўкам ушыта?
    Рана, рана!
    Сьцяпанава барада Мёдам-віном уліта, Чорным шоўкам ушыта, Рана, рана!
    Ты, Анютка, ня гуляй, Шоўк з барады выбірай, Рана, рана!
    Скупому гаспадару пяюць:
    Чыя-ж гэта барада Смалой, дзёгцям уліта, — Дратваю ушыта?
    Рана, рана!
    Міхалкава барада Смалой, дзёгцям уліта,
    А дратваю ушыта, Рана, рана!
    Ты, Катрынка, ня гуляй, Смалу з барады выбірай, Рана, рана!
    65. А ў цёмным лесе (2), Рана, рана! Мядзьведзь рыкае. Рыкай, ня рыкай (2), Рана, рана!
    Я не баюся,
    Толькі баюся (2), Рана, рана!
    Цёмнае ночкі!
    Цёмная ночка (2), Рана, рана!
    Разлука наша!
    66. Найсьвятша Матка (2), Раю, раю, па небе хадзіла, Калосьсе зьбірала (2), Раю, раю, вянок завівала. Вянок завівала (2), Раю, раю, пані падавала.
    Пяюць, як віюць вянок.
    Нясе вянок на галаве адна з дзяўчат, абступленая ўсімі жнеямі. Падыходзячы пад ганак гаспадыні, пяюць:
    А палі, паня, сьвечку, Выхадзі к нам на сустрэчку, Прынімай сваё дабро Да ў вялікае гумно!
    Як гаспадыня йдзе браць вянок, дык дзяўчына, што яго, нясе кажа:
    Судзіў, Божа, на гэта, Судзі-ж, Божа, і на лета. Судзіў, Божа, спажынаці, Судзі-ж, Божа, спажываці!