За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
§ 55. Ці не вымаўляеццаў Васо над націскам, якўо (разам, як адзін склад): буор зам. бор, кўонь зам. конь, стуол зам. стол, пуол, нўожка, нуожачка, нўогі, дарўога, дарўожка, зўоры, зўорка, мнўога, штўо, вўожы, пўойдзе, пўожня, рўозга, рўозачка, кўозы, Буога і іншыя. Якая часьць зьлітнагаўо вымаўляецца мацней ды на якой часьці націск?
§ 56. Ці ня скажуць у ўсіх менаваных прыкладах замест ўо складу оў: дроўбны, боўр (дробны, бор)?
§ 57. а) Замест націсьненага ё ці ня скажуць у Вас юд (разам, як адзін склад): цюотка, цюотачка, Сюомуха, сюомы, мюод, люод, нюос, вюоз, люог, зямлюой, сям’юой, сюолы, сюолаў, калюосы, нябюосы і іншыя;
Ь) замест націсьненага е(э) ці ня скажуць у Вас іэ або ыэ (разам, як адзін склад): cwm, шьгзсьць, рызпа, рыздзька, рыэкі, рызчка, зрыэнка, рыэзаць, шзч, камыньне, дзгэд, зіэмлі (наз. мн. л.) згэльле, мгэсяц, ліэс, дзйрва, начліэг, ячммнь, нгзвад, бйраг, вясгэльле, біэдны, у лазгэ, на назгэ, вгэрас, сабгэ і іншыя;
§ 58. Замест націсьненага ы ці ня скажуць у Вас ыэ (разам, як адзін склад):
а) у назоўным і вінавальным склоне мн. л.: братыэ, дзядыэ, сярпыэ, дубыэ, барыэ, катыэ, часыэ, калыэ, насыэ, валыэ, нажыэ, камыэ, галавыэ, барадыэ, стараныэ, бараныЗ (ад барана й баран), баразныэ і інш.;
Ь) у родным скл. адз. л. імёнаў жаноцкіх: сястрыэ, з гарыэ, без парыэ, з нарыэ, каля дзірыэ, без карьгэ, ля баразныэ, стараныэ, без бараныэ, без вадыэ, зь дзяжь/э, зь мяжыэ і інш.;
с) у наз. скл. мн. л. займені „ён“ і лічбы „адзін“: яныэ, адныэ;
d) у прыслоўех: кудыз, тудыз, сюдыэ? Ці скажуць чатызры?
§ 59. Замест націсьненага г ці ня скажуць у Вас гэ (разам, як адзін склад):
а) у наз. і він скл. мн. л.: мужыюэ, маскалгэ, валаскгэ, кажухіз, пшэ, дтэ, жанкгэ, дзяўкгэ, дачкіэ і інш.;
b) у род. скл. адз. л. іменаў жан.: без наггэ, рукіэ, без дачкй, без зямлгэ, велічынгэ, шырынгэ, даўжынгэ і інш.;
с) у прыслоўех: калгэ (калі);
d) у множным ліку мінулага часу: вяліэ (вялі), былга (былі), пілгэ (пілі), далгз (далі), маглгэ (маглі) і інпі.;
Можа ў усіх або ў некаторых з менаваных прыпадкаў ёсьць э, ё (братэ, мужыкё, дачкё і інш.), а ня ыэ, іэ і ня ы, і, дык адзначце гэта.
Ці ў іншых прыпадках, апрача пералічаных у §§ 58 і 59, ня бывае ыэ або э замест націсьненага ы і іэ або е замест націсьненага і? Калі бываюць, дык прывядзеце прыклады.
Ці ў усіх або некаторых з пералічаных у §§ 58 і 59 прыпадках, бывае ыэ або э і іэ або э такжа замест ненацісьненых ы і і? Як будзе наз. скл. мн. л. ад конь, месяц, прыяцель, сястра, прадзед, сыр, вада, матка, цётка, зямля і інш.? Як будзе род. скл. адз. л. ад воля, доля, пагода, матка, Гануля, цыбуля, бярэза і інш.?
VII. Зьмены самагукаў перад вусьнянымі сутукамі
§ 60. У Вас кажуць: стаў, браў, казаў, жаў, нажаўшы, заўтра, праўда, траўка, кляў, азяў, прыняў, дзяўчына ці стоў, броў, казоў, жоў, нажоўшы, зоўтра, проўда, троўка, клёў, азёў або ўзёў, прынёў, дзёўчына і інш.?
Калі пачуеце, дык запішэце балей прыкладаў такіх, у якіх-бы было -оў або -ёў не пад націскам.
Кажуць у Вас: поўтара, поўтраця, поўасьма ці паўтара і г.д.
§ 61. Скажуць у Вас: грумада, кумпаня, смурод, смуродзіна, цумэнт ці грамада, кампаня, смарод, смародзіна, цымэнт?
Скажуць у Вас:
а) дзеці забуляюцца зам. забаўляюцца;
Ь) вун, вўнака, вундзе?
Ці не зацемілі Вы яшчэ якіх словаў, у каторых-бы было у замест о, а, е перад або па вусьняных сугуках.
§ 62. Ці нямашака ў Вашай мясцовасьці пераходу ы ўу па вусьняных сугуках? Ці ня скажуць, прыкладам: муш зам. мыш, му зам. мы, бук зам. бык, бустры зам. быстры, вумя, вусокі зам. вымя, высокі і інш.
VIII. Прыстаўленьне, устаўленьне, выпаданьне і інш. самагукаў
§ 63. Ці скажуць у Вас: войстры, войстра, зайстрыць, айстрыня, войстраў, гайсаць, зайздрасьць, кайстрыца, пляйстар, прайнік, пужайла, трэйці, халайстра ці бяз й (востры і Г.Д.)?
§ 64. Кажуць у Вас: ішоў ці шоў?
§ 65. Скажуць у Вас: дайшоў, зайшоў, перайшоў, прайшоў, найшоў, пайшоў, увыйшоў, прыйшоў, выйшаў, зыйшоў, абыйшоў, падыйшоў, надыйшоў, разыйшоўся ці бяз й(дашоў, зашоў і г.д.)?
§ 66. Як скажуць у Вас: прыйду, выйду, зыйду, падыйду, надыйду, разыйдуся, адыйду, увыйду, прыйму, выйму, здыйму, падыйму, адыйму, прыйдзеш, выйдзе, прыйдзе і г.д. ці бяз й (прыду, выду і г.д.)? Мо ў вадных словах будзе й, а ў другіх ня будзе?
Кажуць у Вас: прыйсьці, выйсьці, зыйсьці, падыйсьці, надыйсьці, разыйсьціся, адыйсьці, увыйсьці, ці прысьці і г.д.— бяз й?
§ 67. Ці не зацемілі Вы, што скажуць: вайвода, вайводзкі замест ваявода, ваяводзкі, майстат зам.маястат, Грасім зам. Гарасім!
§ 68. Ці ня скажуць: упёр (упер прыйшоў), мо’, до, ка’, гля, на’т, гэт’кі, гэн’кі, жаўранка, болкі, болачкі, балачынкі (замест гэт’кіх: уперад, можа, досыць, кажа, глянь, навет, гэтакі, гэнакі, жаваранка, абалокі)?
Аб адпаданьню й выпаданьню самагукаў у хвормах скланеньня знайдзеце пытаньні ў морфолёгіі.
IX. Націск
§ 69. Скажуць у Вас: абраз, бандар, каршун, сакол, жалуд ці вобраз, бондар, голуб, коршун, сокал, жолуд?
Дзе ў Вас будзе націск у ніжменаваных назоўных імёнах: арган (ці ворган?), балван, баран, кажан, цыган, шайтан (або шатан), атлас, вапер, вяпер (ці вэпер, вёпер?), Гарасім, Зыдор, Сідор, Ігор, леварвэр, магазын, сымболь, сымвол, твораг (ці тварог?), Ціхон; хрысьцянін, мешчанін, селянін, дваранін, мусульманін, Рымлянін, хрысьцяне, мяшчане, Рымляне; звычай, абычай, ялавец, пад’яловец (ці пад’ялавёц?), дубовік (ці дубавік?), блуднік, вучаньнік, вучальнік, крыўднік, працоўнік; друкар, махляр, пісар, чытар; карэнь, камень, крэмень, рэмень; збавіцель, спасіцель; пастыр, чэцьвер, вузёл?
Скажуць у Вас: Юрка, Янка, Пётра, Паўла, Зьмітра ці Юркб, Янкб, Пятрб, Паўлб, Зьмітро?
У Беларусаў (Крывічоў) ня мала ёсьць прозьвішчаў на -ёнак, -онак (Вайцюлёнак, Грыгаронак). Гэт’кія словы ёсьць і як назовы сыноў па бацьку. Гэтак сын Давідоў завецца Давідзёнак, Сьпірыдаў — Сьпірыдзёнак, сын Галяшоў — Галяшонак, сын Зямцоў — Зямчонак і г.д. Гэт’кія назовы па бацьку ці прозьвішчы ня ўсюды маюць аднолькавы націск: у вадных мясцовасьцех націск ёсьць на прадапошнім складзе (Туронак, Карусёнак), у другіх на канцы (Туранок, Касянок), у іншых націск у некаторых прыпадках бывае на карані (Арцёменак). Прывядзеце як найбалей сустраканых у Вашай мясцовасьці прозьвішчаў (ці назоваў па бацьку) на -онак, -ёнак (ці -анок,~янок) і пастаўце ў іх націск.
Як у Вашай мясцовасьці назавуць сына сталяровага, кавалёвага, сьлёсаравага, краўцовага, шаўцовага, лясьніковага, зямцовага, Якубовага, Арцёмавага, Сідаровага, Зыдаровага, Давідовага, Гурбановага, Адамовага, Зьмітровага, Лукашовага, Паўлавага, Паўлюковага (Сталяронак, ці Сталяранок, ці мо’ яшчэ йнакш)?
Дзе ў Вас будзе націск у такіх прозьвішчах, як Васіленя, Каваленя, Вайцюленя і пад.?
У іншых такжа характэрных беларускіх (крывіцкіх) прозьвішчах на -овіч, -евіч (Пятровіч, Станулевіч) націск не заўсёды бывае на суфіксе -ов-, -ев-, але часамі й на карані (Косьцевіч, Родкевіч, Родзевіч, Анг'ськавіч, Мацавіч, Шўтавіч, Ясевіч і інш.). Прывядзеце, калі пачуеце ў Вашай мясцовасьці, як найбалей такіх прозьвішчаў на -овіч, -евіч, у каторых-бы націск быў не на -ов-, -ев-, але на карані.
Ад прозьвішчаў на -овіч, -евіч паўстала ня мала географічных назоваў крывіцкіх на -овічы, -евічы (Міхневічы, Міцкавічы). Гэт’кія географічныя назовы не заўсёды маюць націск на суфіксе ~ов~, -ев-, але часта на карэнным самагуку (Баранавічы, Асіпавічы, Алёхнавічы, Радашкавічы, Ляхавічы і інш.), напару навет націск бывае на складзе-ві(гэтак ля м. Ляхавічаў кажуць „Ляхавгчы, Янавгчы"). Прывядзеце магчыма балей географічных назоваў на -овічы, -евічы, у каторых націск будзе на карані або на -ві-, калі пачуеце гэткае вымаўляньне.
§ 70. Дзе будзе націск у ніжменаваных назоўных імёнах: вага (на каторай важаць), вага (кол да падважаваньня чаго), вёрба (ці вярба?), вуда, іскра, краса, ліпа, муха, мяна (ці мёна?), скала, сосна (ці сасна?), страха (ці стрэха?), сьліна, туга, жуда, панчаха, крапіва, карова, бародаўка, высыпка, гікаўка, восьмерка, дзевятка, дзесятка, шэсьцерка, дачка, мешанка, наметка, насыпка; бажба, кляцьба, садзьба, сяўба; каята, басота (ці ба-
сата?), дрыгата, дурнота, цямнота, (ці дурната, цемната?); бліскавіца, курыца; аглабліна, асіна, асьміна, бацькоўшчына (ці бацькаўшчына, а мо’ адно й другое залежна ад значэньня?), бульбіна, бярэзіна, вярбіна, гадзіна (мера часу), галіна, ганціна (адна гонта), грудзіна (грудзі й мяса з грудзёў), даліна, драбіна, драніна (адна драніца), дубіна, дурніна, збажына, дзесяціна, дзеравіна, дзяўчына (ці дзеўчына?), жывіна, жывёліна, жанчына (ці жончына?), жардзіна, журавіна, каліна, калюгавіна, каніна (конскае мяса), каніна (адзін конь), карціна (адна карта), карына (адна кара), лагчына, лазіна, ламачына, лапіна, лаціна (у страсе), ліпіна, лупіна, лужына, людзіна, ляйчына, лясіна, ляшчына або лягчына, маліна, масьціна, мачына (макавае зярнё), навіна, палатніна, пуціна, пяршына (першы раз робленае поле), пярына, рабіна, раўніна, рыбіна, рызіна (адна рыза), саломіна, скарына (прыкл., хлеба, скажуць і скарынка), скаціна, іскрыпіна, стачына, судзіна, сябрына, сьцябліна, сяніна, сярэдзіна, тканіна, травіна, трысьніна, трысьціна, траціна, тычына, уручына, хамуціна, хаціна, хусьціна, чароціна, часіна, чацьвярціна, шалупіна, шарсьціна, шраціна, шчэліна, яліна; свайня, даўбня (ці дбўбня?); бабухна, матухна, дочухна (ці дачўхна?); жаўцізна, сівізна; маланьня, пустыня (1. вялікі прастор зямлі без расьлінаў, 2. пусты чалавек); моладасьць, глыбокасьць, старасьць, добрасьць, набожнасьць, радасьць (ці націск на апошнім складзе: маладосьць, глыбакосьць, дабросьць, весялосьць, радосьць?)?
Дзе будзе націск у гэт’кіх дзявоцкіх хормах прозьвішчаў або назоваў па бацьку: Пяткевічышка, Саковічышка, Іваноўсчышка, Якуцішка (бацькаЯкута), Карусішка (бацька Карусь), Барысішка (бацька Барыс); Пяткевічанка, Саковічанка, Іваноўсчанка, Якуцянка, Карусянка, Пяткевічынка, Іваноўсчынка і інш.?
§ 71. Дзе будзе націск у Вашай мясцовасьці ў гэткіх наз. імёнах ніякага роду: долата, лано, братаньне, сьнеданьне, спасеньне, рэшата, каромысла, возера (ці азяро?), сьветла (ці сьвятло?)?
§ 72. Каторы склад націснуць у ніжэйменаваных прыкметах: босы, бляды, грубы, даўгі (ці доўгі?), другі, дужы, косы, любы, малы, нагі, немы, просты, самы, сівы, слабы, стары, сыты, сытны, таўсты, ціхі, цьвярды; гарачы, дарагі, харошы (ці гбрачы, дбрагі, хорашы?); буйны, дзіўны, зямны (ці зёмны?), галосны, крупны (парсюк), ночны, пераступны (год), п’яны, сакаўны, смачны, сьмешны, страшны (ці ня скажуць страшны ў значэньні „наводзячы страх, тый, каторага баімся“, і страшны — „блага, страшна выглядаючы“?); іменны, каменны, краменігы, пляменны, раменны; агняны, аржаны, медзяны, скураны, смаляны; мезены (палец); альховы, бярозавы, веснавы, грабовы, дубовы, жарнавы, зімовы, касовы (ад ,,каса“), каштановы, кляновы, ласкавы, лесавы (=лясны), ліповы, млыновы, садовы (ад ,,сад“), стацьцявы (што проста йдзе зьверху далоў, пэрпэндыкулярны), таполевы (ці тапалёвы?), шаўковы; балоцісты, племеністы, убоісты; блізкі, бойкі, вогкі, вузкі, гаркі (ці горкі?), гаваркі, гаманкі, гонкі (гонкае дзерава), паганкі (з каторым можна пагнацца, пасьпяшыцца), даўкі, драгкі, дзікі, дрыготкі, едкі (такі, што есца ў вочы і інш.), ліпкі, лягкі (ці лёгкі?), людзкі (належачы людзём), людзкі (далікатны, умеючы абыйсьціся з людзьмі), мяккі, нізкі, павараткі, непавараткі, падаўкі, пылкі, радкі, слабкі, станаўкі, сыпкі, трывалкі, цяжкі, чуткі, шпаркі, ядкі (што добра есца), драбны?