За смугою часу
Васіль Супрун
Выдавец: Полымя
Памер: 144с.
Мінск 1994
ВАСІЛЬ СУПРУН
За смугою часу
ВАСІЛЬ СУПРУН
За сллугою часу
(ДАСЛЕДАВАННІ I МЕРКАВАННІ)
мінск „полымя'* 1994
ББК 63.3(4 Бен)
С 89
УДК 947.6+902(476)
Прадмова Г. Каханоўскага
Супрун В.
С 89 За смугою часу: (Даследаванні і мерка-ванні) / Прадм. Г. Каханоўскага. — Мн.: Полымя, 1994. — 144 с.: іл.
ISBN 5-345-00716-0.
Кніга з’явілася вынікам шматгадовых археалагічных і гістарычных даследаванняў аўтара. У ёй робіцца спроба асвятліць многія яшчэ не да канца вывучаныя моманты беларускай даўніны; прычым выказваюцца неардынарныя меркаванні па тых ці іншых пытаннях мінулага. Адкуль пайшлі беларусы, ці існуе залежнасць паміж перамяшчэннем скандынаўскіх вікінгаў і ўсходнеславянскіх русаў, як узніклі старажытныя княжацкія імёны, дзе знаходзіцца гістарычны цэнтр Слоніма (аказваецца, не там, дзе яго шукалі археолагі), хто з’яўляўся фундатарам Сынковіцкага і Маламажэй-каўскага храмаў-крэпасцей і калі на самой справе яны былі заснаваны, гістарычны лёс Жыровіцкай святыні — сусветна вядо-мага манастыра — вось няпоўны пералік тэм артыкулаў і нарысаў, сабраных пад адной вокладкай.
9470600000 — 010
С------------------ 00 — 94
М306(03) — 94
ББК 63.3(4 Бей)+63.4(4 Бен)
ISBN 5-345-00716-0
© В. Р. Супрун, 1994
СЛОВА ПРА АЎТАРА
Ужо даўно я сустракаў у друку імя Васіля Супруна. Ён тады падпісваўся сціпла — рабочы, краязнавец. Мяне гэта інтрыгавала, бо, згадзіцеся, не зусім звычайнае захаплен-не помнікі археалогіі роднага краю. Сустракацца з ім неяк не выпадала, і я доўга нічога не ведаў пра яго. Жыве сабе ў Слоніме нейкі аматар і ўсё. Толькі ў апошнія гады Васіль Рыгоравіч падзяліўся сваімі ўспамінамі пра перажытае. Трохі стала ясней пра гэтага чалавека. Неўзабаве і асабіста ўдалося з ім сустрэцца ў Акадэміі навук.
А перажыць яму было што. Найстрашнейшыя сталінскія катоўні ў Інце і Варкуце. А потым цяжкая паласа непрызнання. Усялякага хлеба перакаштаваў. Каля 25 гадоў працаваў на будоўлях, быў шахцёрам, вар-пгаўніком, настаўнікам, навуковым супрацоўнікам музея і інш. Скончыў Слонімскую настаўніцкую семінарыю, Ган-цавіцкае педвучылійіча, Менскі педінстытут. У 1986 годзе пайшоў на пенсію. Кароткі пералік штрыхоў біяграфіі краязнаўца, але йітрыхі тыя сядзяць рубцамі ў яго памяці. Напорыстасць і любоў да родных ваколіц ніколі не пакідалі Супруна. Які рабочы пасля нялёгкага дня адважыцца, сеўшы на веласіпед, ехаць кудысьці далёка, рабіць разведку і зацемкам вяртацца дамоў, каб назаўтра зноў узяцца за кельму. А Васіль Рыгоравіч знаходзіў час і сілы, каб усё выяўленае і дасл.едаванае ў сістэматызаванай форме данесці ў Акадэміі навук на канферэнцыі археолагаў. Ды яшчэ і публікаваўся. Атрымаў нават адкрыты ліст на правядзенне раскопак.
I вось яна, першая кніга ўпартага краязнаўца.
3
Большасць артыкулаў ужо раней публікаваліся. Цяпер жа будзе больш выразней выглядаць асоба следапыта. He з усімі яго высновамі можна пагадзіцца, але ж калі нешта забараняць і не друкаваць, то тады ніколі не пачуем жывы голас і думкі даследчыка. Так што няхай ідзе да чытача так, як мяркуе сам Васіль Рыгоравіч Супрун. Гэта яго права. Мяне ў ім падкупляе захопленасць ідэяй, добрай справай. А яшчэ наш аўтар паэт. He выклю чана, ійто чытач атрымае адразу дзве яго кніжкі.
ІГенадзь Кахакоўскі^ доктар гістарычных навук
ПРЫЦЯГНЕННЕ
(ЗАМЕСТ ПРАДМОВЫ)
Была вясна 1963-га. Недзе далёка засталіся Інта, Варкута, Імжа і балючы смутак па Беларусі і волі. Зноў перад вачыма Слонімшчына — цудоўны край маіх бацькоў і дзядоў. Як ніколі раней, захацелася прыслухацца да голасу роднай зямлі, улавіць і зразумець тую магутную сілу, якой яна на працягу стагоддзяў прыцягвала да сябе маіх продкаў і якой так моцна прычаравала мяне. Ніколі не забываючы Бацькаўшчыну, я на чужыне сэрцам адчуваў яе пяшчотнае цяпло. I як жа дорага ў расстанні адно толькі разуменне, што ты часцінка, прадстаўнік Беларусі! Можа гэта і дапамагло выжыць, дапамагло застацца сабой і пранесці чыстую любоў да ўсяго свайго, беларускага.
I вось тады, вярнуўшыся ў родныя мясціны, але не маючы ніякуткай магчымасці для духоўнай творчасці на карысць свайго народа, яго культуры, я вырашыў здзейсніць даўнюю мару — заняцца даследаваннем стара-жытнасцей краю. Гэта было зусім апалітычна і не пагражала новымі рэпрэсіямі ні сям’і, ні акружэнню, a для душы давала такую неабходную аддушыну. Праўда, пільнае вока нагляду вельмі абмяжоўвала магчымасць задумы. Ды і ў першую чаргу належала клапаціцца аб сродках для існавання. Працаваць жа дазвалялася толькі на цяжкіх фізічных работах і на відавоку агентаў. Аднак прага духоўнага жыцця і хоць абмежаванай патрыя-тычнай дзейнасці перамагала ўсе перашкоды, акрыляла мяне. Хацелася паспрабаваць свае сілы ў зусім незна-ёмай галіне — археалогіі. Тым больш што на вачах старанна знішчаліся адзіныя сведкі сівой даўніны: стара-жытныя гарадзішчы ператвараліся ў жвіравыя кар’еры, могільнікі — у зрэзаныя бульдозерамі пустэльні, стаянкі і селішчы — у будаўнічыя пляцоўкі пад свінарнікі. Я прагнуў пранікнуць у таямніцы археалагічных культур, знайсці адказы на шматлікія загадкі мінулага, раскрыць хоць
5
некаторыя белыя плямы ў гісторыі нашага народа. Канешне, без спецыяльнай падрыхтоўкі і ведаў рабіць тое даволі складана, але пры жаданні набываецца ўсё.
Цяжка працуючы на будоўлі, я ўсё ж пасля работы садзіўся на веласіпед і да змяркання даследаваў наваколле, фіксуючы і апісваючы ўсе выяўленыя археалагічныя помнікі, у першую чаргу курганы, старыя грунтовыя могільнікі, умацаваныя гарадзішчы і яўна выражаныя селішчы. Адкрыццё кожнага новага, раней невядомага помніка падбадзёрвала — гэта быў крок да пазнання мінулага.
Я прагна вышукваў і перачытваў спецыяльную літаратуру. Асабліва цікавай і карыснай для мяне аказалася выдадзеная ў 1962 годзе кніга ленінградскага вучонага, спецыяліста па археалогіі Прыбалтыкі і Беларускага Панямоння Ф. Д. Гурэвіч «Древностн Белорусского Поне-манья». У ёй даваліся не толькі апісанні помнікаў, іх здымкі і замалёўкі знаходак, у тым ліку і са Слонімшчыны, але і рабілася спроба вызначыць і датаваць археалагічныя культуры. Карацей кажучы, кніга стала маім першым падручнікам і археалагімным даведнікам. Звяртаючыся да яе, можна было параўноўваць вынікі сваіх даследаванняў і атрыманыя матэрыялы, рабіць пэўныя меркаванні і нейкія высновы.
3 часам даведаўся, што Слонімшчына ўжо даследавалася шэрагам археолагаў, але імі знойдзена толькі нязначная частка існаваўшых помнікаў краю. Дэталёвай жа археа-лагічнай разведкай не займаўся ніхто, бо гэта патрабавала нямала часу. Я ж, пачынаючы такую вялікую працу, не імкнуўся да сенсацыйнага эфекту, бо нават не меркаваў, што на маю долю засталося так многа яшчэ невыяўленага і зусім невядомага.
Адкрыўшы для сябе гэткі цікавы і захапляючы напрамак духоўнай дзейнасці, я аддаўся ёй поўнасцю. Кожны дзень пасля работы спяшаўся ў поле, лес, ці на луг, захапіўшы з сабой невялічкую рыдлёўку, пачак пустых пакетаў, блакнот і аловак. Вяртаўся вечарам змучаны, але з настроем, хоць не заўсёды такая вандроўка была плённай. Потым да глыбокай ночы матэрыялы апрацоўваў, апісваў і зарысоўваў, складаў планы на заўтра. I так кожны дзень — у пагоду і ў дождж, у выхадныя і ў час водпуску. За вясну, лета і восень 1963 года даследаваў значную частку Слонімшчыны, нанёс на схему раёна і апісаў дзесяткі выяўленых помнікаў, сабраў некалькі скрынак археалагічных матэрыялаў, пераважна керамікі, крамянё-вых вырабаў шлакаў’ад выплаўкі жалеза з балотнай руды, крыц і каменных адбойнікаў.
6
Гарадзішча XI—ХІП стст. на ўскраіне Слоніма, побач з Косаўскім трактам
Роў і валы гарадзішча XI—XIII стст. каля вёскі Зоочна Слонімскага раена
Від на гарадзішча "Акоп” паблізу вёскі Асабнякі Слонімскага раёна
Хутар на тэрыторыі гарадзішча каля вёскі Пархуты Дзятлаўскага раёна
Зімой прадставіў справаздачу з апісаннем праведзенай археалагічнай разведкі, малюнкамі і цікавейшымі знаход-камі ў сектар археалогіі Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Навукоўцы з цікавасцю разглядвалі ўсё, распыт-валі, здзіўляліся майму энтузіязму. Матэрыялы даследа-ванняў адобрылі, мне адразу^ж выдалі адкрыты ліст на права афіцыйнай археалагічнай разведкі і шурфоўкі ў сезоне 1964 года. Завязалася добрае і цёплае супра-цоўніцтва з дружным невялічкім калектывам беларускіх археолагаў.
Я зразумеў, што, працуючы ў гэтым напрамку, змагу ўнесці свой пасільны ўклад у беларускую археалагічную навуку, але патрэбна мець вышэйшую гістарычную аду-кацыю.
Наступны год быў яшчэ больш паспяховым. He зваль-няючыся з будаўнічай арганізацыі, я змог паступіць на завочнае аддзяленне гістарычнага факультэта Мінскага педінстытута. Да таго ж удалося абследаваць значную плошчу свайго раёна. Асаблівую ўвагу прыцягнула парэчча ракі Шчары і бліжэйшае яе наваколле. Пясчаныя пагоркі хавалі тут нямала цікавых старонак старажытнай гісторыі краю. Раней я не мог нават меркаваць, што маляўнічае ўзбярэжжа гэтага буйнейшага левага прытока Нёмана было так шчыльна заселена людзьмі ўжо ў эпоху неаліту (новага каменнага веку) — 5—6 тысяч гадоў назад. Стаянкі першабытных людзей раскіданы тут на невялікай адлег-ласці адна ад другой.
Па ўсім відаць, што русла паўнаводнай Шчары з найдаўнейшых часоў служыла галоўнай воднай магістраллю, якая злучала басейн Прыпяцкага Палесся з Панямоннем. I адразу стала зразумелай важнасць згаданых мясцін як старажытнай кантактнай зоны між палес^ай і нёманскай культурамі. Археалагічныя помнікі басейна ракі, такім чынам, маглі стаць падказкай у гістарыЧных даследаваннях далёкага мінулага. Аднак тут неабходны грунтоўныя археалагічныя пошукі, а яны непасільны аднаму чалавеку. Я ж меў на мэце зрабіць чарнавую работу, даць у рукі вучоных схему наяўнасці і размяш-чэння археалагічных помнікаў розных эпох з тым, каб на аснове ўжо праведзенай мной разведкі лягчэй было арыентавацца ў сітуацыі. Разумеў, што падняць такі пласт пры маіх магчымасцях і транспарце будзе надзвычай складана. Гэта вымагала не толькі фізічнага і маральнага напружання, але і матэрыяльных выдаткаў, падтрымкі блізкіх людзей, бо стварала пэўныя сямейныя нязручнасці. Ды ў тым і заключаўся сэнс ахвярнасці, патрыятычнага парыву.