За смугою часу
Васіль Супрун
Выдавец: Полымя
Памер: 144с.
Мінск 1994
Пэўны інтарэс выклікала абнесеная высокім земляным валам (да 3 метраў) тэрыторыя плошчай каля 8 гектараў паблізу вёскі Крыўляны Жабінкаўскага раёна. Верагодна, тут стаяла сядзіба аднаго з мясцовых землеўладальнікаў, хаця слядоў нейкіх забудоў не знойдзена. Вылучаюцца ў гэтым раёне ў археалагічным плане і ваколіцы вёскі Мышыцы. Ва ўрочышчах Заставочча і Грудзіца выяўлены 3 неалітычныя стаянкі, а побач з вясковымі могілкамі — 12 нізкіх (40—80 сантыметраў) расплывістых круглых курганоў дыяметрам 7—15 метраў. Падобнай формы помнікі мне не сустракаліся нідзе.
He менш цікавым і багатым на археалагічныя аб’екты аказаўся і Столінскі раён, асабліва наваколле вёсак Вялемічы, Дубой, Атвержычы, Хатомель. Селішчы, га-радзішчы і курганы тутэйшых мясцін прыцягвалі ўвагу не толькі беларускіх археолагаў, але і ленінградскіх, мас-коўскіх. Вынікі маёй разведкі, праведзенай у 1968 годзе, сталіся даволі сціплыя. Наступны год не абяцаў паляп-шэння сітуацыі. Планавая работа забірала ўвесь час. Вялася паспартызацыя помнікаў Леніну і ахвярам другой сусветнай вайны. Толькі ў асобныя дні ўдавалася вырвацца на археалагічныя пошукі, каб азнаёміцца хоць з тымі помнікамі, якія ўжо вывучаліся спецыялістамі — Ю. Ку-харэнкам, I. Біруляй, В. Нікіцінай, П. Лысенкам.
За сезон 1969 года паспеў абследаваць тэрыторыю басейна верхняга цячэння Шчары — Баранавіцкі і Ля-хавіцкі раёны, у археалагічным плане маларазведаныя. Паўднёвая частка іх уключала палескія балоты аж да Выганаўскага возера. У параўнанні з суседнім Слонімскім раёнам і басейнам сярэдняга цячэння ракі Шчары згаданыя мясціны бяднейшыя на археалагічныя помнікі, асабліва тыя, што належалі да каменнага веку. Значна больш тут курганных могільнікаў і гарадзішчаў.
Склалася ўражанне, што край гэты ляжаў нібы ўбаку ад важных старажытных шляхоў і быў малазаселены. Вялікая колькасць раннефеадальных гарадзішчаў сведчыла аб нейкай варожай пагрозе яму ў далёкія часы.
Удалося выявіць і абследаваць у тых двух раёнах 4
21
0 Зсн
Мезалітычныя і неалітычныя крамянёвыя знаходкі са стаянкі Заставоч-ча каля вёскі Мышыцы Жабінкаўскага раёна: 1—9, 13 — наканечнікі стрэл; 10—12 — праколкі; 14—17 — скоабкі
Крамянёвыя знаходкі са стаянкі Грудзіца-2 паблізу вёскі Мьппыцы Жабінцзўскага раёна: 1—5 — наканечнікі стрэл; 6, 8, 27 — разцы; 9 — наканечнік кап'я; 10, 11 — трапецападобныя пласцінкі; 12—15, 17, 18, 22, 28, 31 — скрабкі; 7, 16, 19, 23 — праколкі; 20, 21, 24—26, 29, 30, 32, 33 — ножападобныя пласцінкі
селішчы эпохі бронзы і пазнейшага перыяду, 1 селішча жалезнага веку, 9 гарадзішчаў, замчышча ў Ляхавічах і 12 курганных могільнікаў, некаторыя з якіх размешчаны на дзеючых могілках. Дарэчы, гарадзішчы лакалізуюцца нібы на двух напрамках — паўночным (гарадзішча — Мыш у Баранавіцкім раёне) і паўднёва-ўсходнім (Ляхавічы — гарадзішча ў Ляхавіцкім раёне). Амаль усе яны захоўваюць рэшткі матэрыяльнай культуры, характэрнай для феадаль-нага перыяду (XI—XIV стст.).
У 1969 годзе мною падрыхтавана і здадзена на Мінскую картаграфічную фабрыку краязнаўчая нагрузка для вучнёўскай фізічнай карты Брэсцкай вобласці, дзе акрамя важнейшых археалагічных аб’ектаў пазначаны і апісаны цікавейшыя гістарычныя, архітэктурныя, ланд-шафтныя, прыродазнаўчыя і іншыя помнікі краю. Так-сама апрацаваны і сістэматызаваны матэрыялы раскопак, праведзеных работнікамі абласнога музея ў 1959—1962 гадах. Гэта быў апошні год маіх шырокіх археалагічных даследаванняў.
Зноў вярнуўшыся ў Слонім, я ў вольны час заняўся больш паглыбленым аналізам сабраных матэрыялаў. На яго аснове, а таксама на аснове вывучаных пісьмовых крыніц у мяне сфарміраваліся свае погляды на многія загадкі нашага мінулага, яшчэ так мала даследаванага. У прапануемых нарысах я і спрабую выказаць уласныя меркаванні па некаторых пытаннях даўніны. Буду ўдзячны лёсу, калі кніга ўнясе хоць маленькі ўклад у наша краязнаўства ці абудзіць у некага пачуццё цікавасці да сваёй гістарычнай спадчыны. Адрасую зборнік усім, хто цікавіцца мінулым сваёй Бацькаўшчыны, і ў першую чаргу нашай дасціпнай моладзі, якая прадоўжыць даследаванні, але ў значна лепшых умовах.
ЦІ БАЛЦКІ Ў НАС СУБСТРАТ?
Гісторыя беларускай нацыі заблытаная і сфальсіфікаваная. Пісалася яна, асабліва ў апошнія ста-годдзі, чужымі рукамі і пад абавязковую дыктоўку суседзяў-апекуноў, якія ніколі не былі зацікаўлены ў аб’ектыўным яе асвятленні. Хутчэй наадварот. Паколькі ад гістарычнай памяці народа залежыць яго нацыянальная самасвядомасць, патрыятызм і імкненне да волі, а гэтыя пачуцці беларусаў былі не да спадобы тым, хто хацеў ўладарыць над імі, дык рабілася ўсё, каб укласці ў тую памяць нешта ініпае, чым было на самой справе.
Цяпер, калі час дае нам мажлівасць самім азірнуцца
24
на мінулае, разабрацца ва ўсім, неабходна перагледзець гісторыяграфію пачынаючы з найдаўнейшых часоў. Бо, магчыма, нават нашы вытокі не пазбеглі тэндэнцыйнага пераасэнсавання. Так, у гістарычнай навуцы склалася думка, што амаль на ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі, ды і на суседніх землях славяне пасяліліся даволі позна. Да VI—VIII стагоддзяў на поўнач ад Прыпяці жылі нібы плямёны балтаў — продкі сучасных летувісаў і латышоў —-яны нібыта засялялі Усходнюю Еўропу ад Балтыкі і нізоўяў Віслы да басейна верхняй Волгі. Лічыцца таксама, што славяне, пранікаючы на землі сваіх суседзяў, не выціскалі іх, а рассяляліся між карэнным насельніцтвам, утвараючы такім чынам этнічную балта-славянскую сумесь, якая затым даволі хутка цалкам славянізавалася. Балцкая аснова (субстрат) нібы і паслужыла галоўным фактарам фарміравання беларусаў як народнасці і вылучэння іх з агульнай старажытнарускай народнасці. He даўнія суседскія ўзаемакантакты і ўплывы сталі прычынай шматлікіх культурных, моўных і бытавых запазычанняў паміж суседзямі, а балцкі субстрат (падспуд).
Засноўваецца тая гіпотэза найперш на лінгвістычных аналізах гідронімаў з агромністых славянскіх (цяпер) тэрыторый.
Першым штуршком узнікнення гіпотэзы можна лічыць часопісную публікацыю А. Качубінскага «Тэрыторыя дагістарычнай Літвы» (Журнал Мнннстерства народного образовання. 1891. № 1), у якой аўтар даў шэраг назваў беларускіх рэк і вадаёмаў з выразным літоўскім гучаннем і на падставе іх выказаў думку, што выяўленыя ім гідронімы сведчаць аб колішнім засяленні краю літоўцамі. Такім чынам упершыню дастаткова абгрунтавана пашыра-лася тэрыторыя «дагістарычнай Літвы» за кошт суседніх славянскіх земляў.
Узнятая А. Качубінскім тэма прыцягнула ўвагу многіх даследчыкаў, у тым ліку і вядомага літоўскага лінгвіста канца XIX — пачатку XX стагоддзя К. Бугі. Яго шматга-довай даследчыцкай працай тэрыторыя распаўсюджання балцкай гідранімікі была значна пашырана, а спіс прыве-дзеных А. Качубінскім балтызмаў дапоўніўся мноствам новых назваў.
Добра ведаючы дыялектныя асаблівасці літоўскай j латышскай моваў, тапаніміку Літвы, Латвіі і Усходняй Прусіі, прытым карыстаючыся старымі пісьмовымі крыніцамі, К. Буга гідраніміку з агромністых славянскіх тэрыторый (і ў першую чаргу беларускіх) нібы прасейваў праз густое сіта іх балцкага падабенства. Усё, што хоць крыху нагадвала балцкае гучанне, было блізкае да
25
тапонімаў з Прыбалтыкі, даследчык адносіў да балтызмаў, дапасоўваў да іх. Яго метадалагічным прынцыпам стаў не ўлік мясцовых моўных, этнаграфічных ці геаграфічных асаблівасцей, а выключна параўнанне з балцкімі лексічнымі адзінкамі, якімі аўтар валодаў дасканала. Прытым ён не звяртаў увагі на факты адваротнай запазычанасці. К. Бугу мала цікавіла спецыфіка гэтага краю, што ў падобных выпадках павінна ўлічвацца ў лершую чаргу. Таму ў балтызмы вучонага трапіла нямала чыста славянскіх назваў, напрыклад Балачанка, Балоча, Валажоўка, Ваўчыца, Гаць, Дыма, Дыміца, Тур’я і інш.
I хоць даследаванні К. Бугі нельга лічыць бясспрэчнымі, іх без спробы крытычнага аналізу ўспрынялі многія вучоныя. Засноўваючыся на ўласных назіраннях і вывадах, літоўскі лінгвіст прыйшоў да высновы, што пачаткова балты жылі ў Верхнім Падняпроўі, адкуль пад націскам славян паступова перамясціліся ў Прыбалтыку. Згодна з яго меркаваннямі, у сярэдзіне першага тысячагоддзя нашай эры продкі сучасных літоўцаў яшчэ жылі ў басейнах Верхняга Дняпра, Бярэзіны, Сожа і на левабярэжжы вярхоўяў Заходняй Дзвіны. Старажытныя ж латышскія плямёны нібы засялялі тады сучасную Сярэднюю і Усходнюю Літву, і толькі прусы ўжо займалі ўласныя гістарычна вядомыя тэрыторыі.
Пункт погляду К. Бугі адносна наддняпроўскай пра-радзімы балтаў быў падтрыманы нямецкім вучоным М. Фасмерам, паводле меркавання якога ў арэал прарадзімы балтаў неабходна ўключыць і басейны рэк Вялікай, Ловаці, Верхняй Волгі, Акі і Дзясны. Племя голядзь, вядомае па старажытных рускіх летапісах і размешчанае ў басейне ракі Протвы, ён лічыў рэшткамі колішняга балцкага этнасу.
Наогул тэма прарадзімы балтаў і балцкай гідранімікі на сучасных славянскіх землях прыцягнула ўвагу многіх вучоных і цесна пераплялася з праблемай этнагенезу славян, вызначэннем іх прарадзімы. Сярод шматлікіх лінгвістычных прац па згаданай праблеме неабходна назваць манаграфічнае даследаванне У. Тапарова і А. Тру-бачова «Лінгвістычны аналіз гідронімаў Верхняга Падняп-роўя» (М., 1962), сустрэтае ў вучоным свеце з вялікай цікавасцю, хоць і ацэненае неадназначна. Аўтары зрабілі лінгвістычны аналіз паходжання амаль шасці тысяч гідронімаў з вялізнай тэрыторыі басейна Верхняга Дняпра, куды ўключаліся і такія прытокі, як Прыпяць, Бярэзіна, Сож, Дзясна. Вучоныя выявілі тут больш за семсот назваў балцкага паходжання, у тым ліку звыш чатырохсот найменняў з тэрыторыі Беларусі. Такая лічба не магла не
26
прыцягнуць увагу сенсацыйнасцю і не насцярожыць апанентаў.
Згаданая манаграфія разам з надрукаваным раней артыкулам вядомага эстонскага археолага X. Моора «Пра старажытную тэрыторыю рассялення балцкіх плямёнаў» (Советская археологня. 1958. № 2) па-свойму замацоўвала балцкую гіпотэзу як у лінгвістыцы, так і ў археалогіі. Мэта, пастаўленая аўтарамі, на першы погляд, была дасягнута. Аднак пры бліжэйшым знаёмстве з даследаван-нем У. Тапарова і А. Трубачова складваецца ўражанне, што аўтараў захапляў пераважна колькасны эфект выяўлення балтызмаў, а не аб’ектыўны навуковы аналіз. Значная колькасць найменняў выкарыстоўвалася імі для пераканання ў праўдзівасці загадзя зададзеных вывадаў. Пры гэтым у аснову сваіх адкрыццяў даследчыкі закладвалі тую ж суб’ектыўную методыку К. Бугі. Фактычна рабіўся не навуковы аналіз паходжання гідронімаў, а адвольная дапасоўка іх да балцкай лексікі і тапанімікі.