• Газеты, часопісы і г.д.
  • За смугою часу  Васіль Супрун

    За смугою часу

    Васіль Супрун

    Выдавец: Полымя
    Памер: 144с.
    Мінск 1994
    221.72 МБ
    
    густа пакрыта ўмацаванымі гарадзішчамі.
       Ці мелі месца падобныя рабаўнічыя набегі з боку балтаў? Звестак пра тое няма.
       У XI—XII стагоддзях Слонімская зямля, пэўна, яшчэ не мела сваіх князёў, а кіравалася вечавай радай, і таму княствам не называлася. Пры небяспецы свае дружыны вояў рада перадавала абранаму гараджанамі ваяводзе або абранаму супольна з суседнімі землямі князю, надзяляючы яго пэўнымі паўнамоцтвамі. Гэта не быў яшчэ ўсяўладны феадал, падобны на паўднёварускіх князёў. У яго абавязкі ўваходзілі абарона краю і арганізацыя ваенных паходаў.
    
    58
    
    Археалагічныя раскопкі ў Слоніме. 1959 г.
    
    Калі ж князь не апраўдваў даверу рады, ён «выганяўся» і замяняўся іншым.
       Толькі ў пачатку XIII стагоддзя ў так званых Літоўскіх княствах пачалі з’яўляцца князі з больш шырокімі паўнамоцтвамі і сваімі пастаяннымі дружынамі, якія ўплывалі на рашэнні рад. Недзе тады ўжо і закладваліся асновы будучага Вялікага княства Літоўскага, так званай Чорнай Русі, г. зн. не чыста славянскай, а змешанай — літоўскай Русі.
       У самым пачатку XIII стагоддзя галіцка-валынскія княжацкія дружыны нанеслі паражэнне літвінам і моцна парабавалі іх землі. У адказ на гэта аб’яднаныя літоўскія дружыны супольна з ятвягамі ў 1205 годзе напалі на Валынь.
       Асаблівай пагрозай, якая змусіла старажытную Літву сабраць усе свае сілы ў адзіны кулак, было паяўленне ў Еўропе мангола-татараў. Паводле М. Стрыйкоўскага, літоўскі князь Эрдзівіл з «Руссю з Новаградзяны, Слонімшчаны, Піншчаны і з жмудскім і літоўскім войскам ударыў па Койдану, калі той запатрабаваў ад князя літоўскага даніну за тытул уладара земляў рускіх». Згадваецца, што ў 1241 годзе татары ўсё ж напалі на Слонім і знішчылі яго драўляны замак, які, аднак, адразу ж быў адноўлены з удзелам князя.
    
    59
    
       Відаць, прыблізна з 1245 года Слонімская зямля стала ахоўвацца аб’яднанымі дружынамі, падначаленымі смеламу і ваяўнічаму князю Міндоўгу, што ўладарыў і на Наваградчыне. А з 1248 года ў слонімскім замку пачаў княжыць яго старэйшы сын Войшалк, супроць чаго актыўна выступілі галіцкія князі. Яны ўпарта дабіваліся падпарад-кавання тых земляў сваёй волі і не хацелі пагадзіцца з узмацненнем пазіцый Літвы.
       Ужо ў 1249 годзе галіцкі князь Даніла з вялікай дружынай рушыў на Слонім і Ваўкавыск, а праз тры гады «брата сн посла на Волковыск, а сына на Услоннм, а сам вде ко Зднтову: н понмаша грады многы». Як паведамляюць хронікі Быхаўца і Стрыйкоўскага, Даніла і Васілька на Літву пайшлі супольна з татарамі. Аднак, напэўна, паходы супраць Міндоўга не прынеслі Данілу здабыч тэрытары-яльных, бо толькі на падставе Холмскага дагавору 1254—1255 гадоў Слонім, Наваградак і Ваўкавыск часова адышлі пад уладу сына Данілы — Рамана.
       Нягледзячы на часовую згоду Міндоўга аб перадачы згаданых гарадоў у княжанне Раману Данілавічу, велікакняжацкая ўлада над імі заставалася ўсё ж у руках Міндоўга. I ўжо ў 1258—1259 гадах, у час набегу татараў на Літву, чорнарускія землі зноў апынуліся пад апекай князёў Войшалка і Таўцівіла. Галіцка-ўладзімірскія князі не пераставалі нападаць на гэтыя княствы ў змове то з татарамі, то з крыжакамі. I калі на поўначы Слонімскай зямлі са згоды мясцовай рады князь Трайдэн пасяліў частку збеглых ад крыжакоў прусаў, князь Уладзімір з братам Львом у 1276 годзе «послаша рать свою ко Вослоннмовн взяста е, абыше земле не подседалн».
       У 1281 годзе летапісы ўспамінаюць «князя вослоннм-ского» Васілька, які браў удзел у паходзе на Баляслава мазавецкага разам з князем Уладзімірам валынскім і яго раццю, а гэта сведчыць аб палітычным кантакце між тымі князямі і тэрыторыямі. Якімі былі сапраўды адносіны — партнёрскімі ці не, сказаць цяжка, бо з 1283 года Слонім, а таксама Бярэсце і Пінск зноў ахоўваліся літоўскім князем — смелым і энергічным Віценем, што паспяхова змагаўся як з татарамі, так і з валынскімі князямі.
       Раздзяляючы землі свайго княства паміж сямю сынамі, вялікі князь літоўскі Гедымін прызначыў Слонім і Кернаў найстарэйшаму з іх — Монівіду (Монтвіду), які і пачаў княжанне з 1291 года. Астатнія землі Чорнай Русі дасталіся Карыяту, трэцяму сыну.
       Пры Альгердзе (быў вялікім князем з 1345 да 1377 года) Слонімшчына заставалася ўдзельным княствам у
    
    60
    
    Рэканструкцыя схемы Слоніма XIII—XV стст.
    
    
    складзе Вялікага княства Літоўскага і ахоўвалася яго братам Кейстутам, які валодаў Трокамі. Князь Кейстут з сынам Вітаўтам часта бываў у слонімскім замку і добра ведаў тутэйшыя мясціны. Магчыма, таму Вітаўт, уцёкшы з крэўскага астрога, куды яго кінуў стрыечны брат Ягайла ў 1382 годзе, ратаваўся ад карнай пагоні менавіта на Сдонімшчыне. Тут ён знайшоў надзейны прытулак. Адсюль пасля прамінуўшай пагрозы ён накіраваўся ў крыжацкі стан, шукаючы дапамогі ў сваёй барацьбе з Ягайлам.
      У 1385 годзе ў Вільні, Крэве, Слоніме і Ваўкавыску прайшлі з’езды ўдзельных князёў і паслоў рад Вялікага княства Літоўскага, на якіх абмяркоўваліся ўмовы аб’яд-нання з Каралеўствам Польскім. Са Слоніма ў 1386 годзе ўся літоўская дэлегацыя накіравалася на аб’яднаўчы сейм у Люблін.
      Пасля трагічнай смерці вялікага князя Кейстута (у 1382 годзе ён па загаду Ягайлы задушаны ў крэўскім замку) Слонім перайшоў пад непасрэдную апеку князя Вітаўта, хоць працягваў кіравацца мясцовай радай. Каб ажывіць рамёствы і гандаль, у гарадах княства было дазволена сяліцца яўрэям. Тады ў Слоніме на тэрыторыі цяперашняга Замосця (у раёне перакрыжавання сучасных вуліц Савец-кай і Касманаўтаў) узнікла яўрэйская калонія, а побач з ёй — першы яўрэйскі могільнік (праіснаваў да 1946 года).
      Стаўшы вялікім князем, Вітаўт неаднаразова наведваў Слонім, замак і іншыя мясціны краю. Прыязджаў ён сюды з сям’ёй у 1407 і 1409 гадах.
      У 1410 годзе пад Грунвальдам у складзе агульнай літоўска-рускай раці, якой камандаваў сам вялікі князь Вітаўт, з крыжакамі змагалася пад трохкутнай чырвонай харугвай і слонімскае рыцарства. Пасля тае пераможнае бітвы ў многіх гарадах княства Вітаўт рассяліў яе ўдзельнікаў — татараў. Так у Слоніме з’явілася татарская калонія, што затым вылучылася ў асобную Татарскую вулгцу (цяпер вуліца імя Кірава).
      Пасля Гарадзельскай уніі 1413 года Слонімская зямля (княства) была ператворана ў Слонімскі павет і ўвайшла ў склад Трокскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Адміністрацыйную, гаспадарчую і судовую ўладу тут з XIV стагоддзя ажыццяўлялі так званыя намеснікі супольна з мясцовай радай. Намеснікі, а затым старосты паветаў назначаліся вялікім князем. Практычна з таго часу Слонімская зямля як удзельнае княства перастала існаваць, хоць і захавала ранейшую тэрыторыю і мясцовую раду.
      Пасля смерці Вітаўта (1430) неспакойным стала палітычнае жыццё краю. Літоўскія феадалы-католікі, вядома ж, не без удзелу польскага каралеўскага двара
    
    62
    
    каралём абвясцілі Жыгімонта Кейстутавіча. Беларускія ж і украінскія феадалы падтрымлівалі кандыдатуру Свідрыгайлы (быў вялікім князем з 1430 да 1432 года), які ў 1432—1436 гадах і ўзначаліў узброенае выступленне супраць Жыгімонта Кейстутавіча за велікакняжацкі тытул. У 1433 годзе Слонімшчына зазнала значныя спусташэнні падчас боек паўстанцаў Свідрыгайлы з войскамі Жыгімонта. Камандаваў войскам апошняга яго сын Міхал. Атрымаўшы шэраг перамог, князь Міхал, якому пры Жыгімонце належала амаль уся Чорная Русь, запісаў Слонім, Ваўкавыск і Камянецк у падарунак сваёй другой жонцы Офцы. Але з прыходам у 1440 годзе да велікакняжацкай улады Казіміра Ягелончыка Міхал страціў чорнарускія землі.
       Слонім зноў стаў гаспадарскім горадам, адкуль усе падаткі ішлі ў казну Вялікага княства Літоўскага і Кароны, а кіраваўся павет велікакняжацкім намеснікам. Такую пасаду ў Слоніме займаў Бутрым, а з 1483 года Солтан Аляксандравіч, які ад сына Казіміра вялікага князя Аляксандра атрымаў у 1493 годзе ў спадчыннае карыстанне Жыровіцкі маёнтак.
       Недзе ў 1490 годзе вялікім князем літоўскім і каралём польскім Казімірам Ягелончыкам у Слоніме пры Замкавай плошчы быў збудаваны першы ў горадзе каталіцкі касцёл (на месцы яго цяпер узвышаецца касцёл св. Андрэя).
       У 1492 годзе вялікі князь Аляксандр прызначыў намеснікам у Слонім Яна Літавора Храптовіча, а ў 1505-ым — Васіля Глінскага. У 1495 годзе па невядомых прычынах з Слоніма, як і з іншых гарадоў княства, выталі ўсіх яўрэяў (па загаду вялікага князя), а іх маёмасць перайшла ва ўласнасць дзяржавы. Але ўжо ў 1503 годзе загад адмянілі, і ўсе выгнанцы вярнуліся.
       3 1500 года Слонім стаў павятовым цэнтрам Наваград скага ваяводства. Па прыкладу Польшчы у паветах Вялікага княства Літоўскага замест намеснікаў былі ўведзены пасады старостаў, якія надзяляліся амаль неаб-межаванай уладай. Насельніцтва і гарадоў, і вёсак несла аднолькавыя натуральныя і грашовыя павіннасці. Мясцовае самакіраванне канчаткова страціла сілу.
       У 1506 годзе крымскія татары пад кіраўніцтвам Менглі-Гірэя ўшчэнт разбурылі замак і горад, парабавалі святыні. Асабліва моцна зруйнавалі драўляны абарончы замак, размешчаны на невысокім узвышшы правага берага Шчары. Ад яго збудаванняў амаль нічога не засталося, і аднаўляць цытадэль на тым месцы не было сэнсу, тым больш што падобныя ўмацаванні тады ўжо трацілі
    
    63
    
    абарончае значэнне. Ды і цэнтр горада, заціенуты між балот, патрабаваў пераносу на левабярэжжа.
       У 1508 годзе ў ваколіцах Слоніма дзейнічалі атрады бунтарнага князя Міхала Глінскага, пакрыўджанага вялікім князем Жыгімонтам I Старым. Выступленне брата падт-рымліваў і староста слонімскі Васіль Глінскі, празваны Сляпым, які пасля задушэння паўстання збег у Маскву. Новым старостам стаў Ян Радзівіл. Пры ім да 1520 года і быў узведзены на ўзвышшы левага берага Шчары Верхні замак.
       3 пераносам замка на левабярэжжа перамясціўся і цэнтр горада. Так званае Замосце паступова губляла колішняе значэнне цэнтра. Слонім пачаў расці выключна за кошт левабярэжнай забудовы, што па-ранейшаму нагадвала ВЯЛ*КУЮ вёску, дзе вылучаўся толькі замак і цэрквы. Галоўным заняткам жыхароў з’яўлялася сельская гаспа-дарка. Рамёствы развіваліся слаба. Аб гэтым сведчыць «Устава павіннасці мяшчан слонімскіх», выдадзеная Янам Радзівілам 26 мая 1522 года.
       Вельмі важнай падзеяй у жыцці Слоніма сталася наданне яму каралём Жыгімонтам у 1532 годзе магдэбургскага права, якое «на вечныя часы» ўводзіла ў горадзе самакіраванне і давала значную незалежнасць ад княжац-кай адміністрацыі. Цяпер ужо ўсімі справамі займалася выбарная гарадская рада — магістрат на чале з войтам, што ведаў судом і правам, а таксама з бурмістрам, у чыёй кампетэнцыі было гаспадарчае, фінансавае, гандлёвае і культурнае кіраўніцтва. Падзея тая прыкметна са-дзейнічала развіццю промыслаў, культуры, з’явілася штур-шком да абнаўлення вонкавага выгляду горада. Падаткі на карысць казны Вялікага княства Літоўскага вызначаліся больш акрэслена. Так, згодна «распісанню» на 1551 год, серабшчына «з места Слонімскага» складала 30 коп грошай, з Ліды — 20, з Наваградка — 60. Праўда, існавала і даніна непасрэдна ў казну караля. У 1665 годзе, напрыклад, яна складала 100 коп грошай. Былі яшчэ і так званыя каралеўскія прымусовыя пазыкі ў канкрэтных сумах. У 1563 годзе Слоніму належала пазычыць каралю Сігізмунду Аўгусту 200 коп грошай.