• Газеты, часопісы і г.д.
  • За смугою часу  Васіль Супрун

    За смугою часу

    Васіль Супрун

    Выдавец: Полымя
    Памер: 144с.
    Мінск 1994
    221.72 МБ
       Такая сітуацыя стварала як у горадзе, так і на вёсцы амаль немагчымыя для жыцця ўмовы. Бясконцы рух войскаў шырыў рабаванні, гвалт і страх. Нездарма з тых трывожных часоў амаль да нашых дзён дайшоў праклён: «Каб цябе пранцы забралі!», што азначала нешта вельмі страшнае. А між тым пад акупацыяй напалеонаўскіх войскаў Слонімшчыны знаходзілася ўсяго толькі каля чатырох месяцаў.
       Тэрыторыя былога княства Літоўскага па загаду Напа-леона была падзелена на чатыры дэпартаменты: Віленскі, Гродзенскі, Мінскі і Беластоцкі. Слонімскі павет уваходзіў у склад Гродзенскага дэпартамента. Горад Слонім дзяку-ючы свайму геаграфічнаму палажэнню адыгрываў важную ролю як паштовы вузел і ваенна-стратэгічны пункт. Таму ТУТ канцэнтраваліся значныя сілы саксонскай і аўстрыйскай армій. Напалеон ставіў перад імі задачу: трымаць пад прыцэлам 3-юю рускую армію генерала А. Тармасава, што ^а^'чвала каля 43 тысяч салдат і размяшчалася на Валыні. 3 Французскага боку ёй супрацьстаялі: аўстрыйцы — каля 26 тысяч, саксонцы — 12 тысяч і палякі (дывізія Касінскага) — 7 тысяч салдат.
       Крытычна ўзважыўшы сітуацыю, А. Тармасаў падзяліў свае войскі на тры групы: адной пачаў наступленне на Пінск, а двума астатнімі — на Брэст. Камандуючы сак-сонскімі войскамі генерал Рэгнер, палічыўшы, што ас-ноўныя сілы рускіх скіраваны на Пінск, паспешна пакінуў
           * РУШЫЎ У напрамку Янава. Тым часам Тармасаў, разбіўшы брэсцкі гарнізон саксонцаў, 27 ліпеня ўшчэнт разграміў іх фарміраванні пад Кобрынам. У палон трапіў генерал Кленгэ, 66 афіцэраў і 2234 салдаты. Гэта была
    
    6. Зак. 5082.
    
    81
    
    Ахоўны знак каля вёскі Вострава Слонімскага раёна (устаноўлены пасля вайны 1812 г., знішчаны ў 70-ыя гады нашага ста'годдзя)
    
    
    першая перамога расійскіх войскаў у вайне 1812 года. Аднак пасля бітвы пад Гарадзечнам 11 жніўня Тармасаў мусіу адступіць. Толькі аб яднаўшыся з падаспеўшай з поудня арміяй адмірала Чычагава і маючы значную перавагу ў сіле над арміяй праціўніка, расійскія войскі ужо пад агульным камандаваннем адмірала Чычагава пачалі наступленне, адціскаючы ворага на Высокае і Драпчын.
        Выдзеленая Чычагавым група генерала Чапліца, якая складалася з пяці конных палкоў і артылерыі, была кінута на Слошмскі напрамак. Адначасова з Гродна на Слонім накіравауся полк літоўскай гвардыі генерала Я. Канопкі. Вярнуушыся на радзіму, генерал не мог не расслабіцца, не пагасцяваць. Пасля раптоўных трывожных вестак аб набліжэнні да горада г^пы Чапліца Канопка падняў полк.
         апліц уварваўся ў Слонім 20 кастрычніка зусім нечакана, адолеўшы за апошні дзень адлегласць у 70 вёрст Нравадніком у авангардзе ішоў капітан Арнольдзі, што некалькі гадоў назад служыў у Слоніме і добра ведаў мясцовасць. Ен меў заданне падысці да горада непрыкмет-на, палявымі дарогамі, а затым праз агароды акружыць дом, дзе затрымаўся Канопка, і схапіць яго. Аднак калі Арнольдзі са сваёй групай казакоў пракраўся ў горад, там Канопкі ужо не было. За гадзіну да таго яго полк паспешна пакінуў Слонім і адышоў у напрамку Дзятлава, а казна палка і жонкі трох^ генералаў (Зайончка, Дамброўскага і анопкі) пад аховай эскорту з 250 вершнікаў накіраваліся у напрамку Дзярэчына.
       Чапліц атрымаў тэрміновае данясенне аб сітуацыі ў горадзе у напрамках руху палка Канопкі. Арнольдзі з сотнян гусарау і паўсотняй казакоў пачаў насцігаць палкавую казну. Конная пагоня паблізу вёскі Галынка дагнала эскорт аховы і брычкі з экіпажамі, якія не чакалі нападу. Невялікая групка ўланаў завязала бой, а Арнольдзі праследавау казну. Захапіўшы яе ўжо ў вёсцы, ён бачыў, як на беразе рэчкі Луконіцы з парома з’язджала апошняя Ьрычка з жонкай Канопкі. Але мэтай пагоні былі 200 тысяч франкаў. Пакуль Арнольдзі са сваёй групай гнаўся і адбівау казну палка, Чапліц з налёту разграміў полк ; ^°ПК¹ ¹ захашў ў палон самога генерала, 13 афіцэраў і уланау. Астатнія рассеяліся ва ўцёках.
        асля ўдалай аперацыі Чапліц да падыходу асноўных „ адмірала Чычагава, г. зн. да 6 лістапада, затрымаўся ^лошме Ў ДОме Пуслоўскага. 7 лістапада амаль оО-тысячная армія Чычагава праз Слонім рушыла на нясвіж і далей у напрамку Менска, разразаючы тылы напалеонаускіх войскаў.
    
    83
    
      Горад на некаторы час зноў занялі аўстрыйцы. Але патрапаная армія Напалеона ўжо не магла супрацьстаяць націску Кутузава і пачала паспсшна адкатвацца на захад, пакідаючы пасля сябе спустошаны край і ганебную памяць. Пакінуў Слонімшчыну і Шварцэнберг з рэшткамі сваіх фарміраванняў.
    
            Пярэдадзень паўстанцкіх падзей
    
      Страты, панесеныя горадам ад той вайны, давалі аб сабе знаць на працягу многіх гадоў. Асабліва адчувалася гэта ў прамысловасці і гандлі. Зменшылася і колькасць жыхароў, пераважна яўрэяў, да якіх адносіны ў акупа-цыйны перыяд былі дастаткова суровыя з прычыны іх сімпатый да расійскіх улад. Нават у 1817 годзе на-сельніцтва Слоніма не дасягала яшчэ даваеннага ўзроўню і складала ўсяго 2408 чалавек.
      Калі горад усё ж такі паступова аднаўляў прамысло-васць, то вёскі нібы замерлі ў галечы. Сяляне, што падзяляліся на памешчыцкіх, манастырскіх (царкоўных), казённых, гарадскіх і вольных, адрозніваліся вельмі нямногім: усе яны плацілі кабальныя падаткі, адбывалі павіннасці. Аднак асабліва цяжка жылося прыгонным сялянам. Яны складалі пераважную большасць насельніцтва павета, на тэрыторыі якога размяшчаліся маёнткі зем-леўладальнікаў Пуслоўскіх, Мікульскіх, Стравінскіх, Ржа-пеніцкіх, Мілачэўскіх, Замойскіх, Валовічаў, Багушэвічаў, Герубовічаў, Пратасевічаў, Сапегаў, Храптовічаў, Тызен-гаўзаў. Праўда, пасля 1831 года ўладанні Сапегаў сталі ўласнасцю казны, а яшчэ раней землі Храптовічаў набылі Пуслоўскія. Быценьскія ўладанні Тазенгаўзаў перайшлі да Патоцкіх. Валодалі цэлымі вёскамі і Межаеўскія, Па-лубінскія, Юндзілы, Слізні, Сегені і інш.
      Тэрыторыя ж павета заставалася нязменнай амаль з часоў Жыгімонта Аўгуста. Паводле прывілею, выдадзенага ў Пётркаве 10 красавіка 1565 года, граніца яго пачыналася на поўнач ад упадзення ракі Зэльвы ў Нёман і ішла парэччам яе ўгару, а затым ракой Ражанкай; далей дарогай, што вядзе да Бярозы, адкуль праз раку Ясельду даходзіла да возера Скробаўскага, адтуль да вытокаў ракі Палонкі і затым рэчышчам ракі Моўчадзі аж да вусця яе ў Нёман, ложам якога дасягала пункту выйсця, г. зн. упадзення ракі Зэльвы ў Нёман.
      Суседні Слоніму Альбярцін з памешчыцкага двара і невялічкай вёскі Юрздыкі ў пачатку XIX стагоддзЯ стаў ператварацца ў прамысловы куст. Тут з 1806 года пачала працаваць медная, а з 1811 года суконная фабрыкі. У 1823
    
    
    84
    
    годзе драўляна-земляной плацінай-дамбай з двума шлюзамі было перагароджана рэчышча ракі Ісы, што дазволіла мясцоваму памешчыку Ф. Пуслоўскаму стварыць штучнае возера і прымяніць вадзяны рухавік, ад якога працавалі суконная фабрыка і млын. У сваю чаргу гэта дало магчымасць рэгуляваць водны рэжым на Ice, а затым перанесці яе рэчышчы на другі бок Слоніма, пусціўшы воды ракі па спецыяльна выкапаным канале, названым Капаніцай.
       У самім Слоніме і павеце ў 1815 годзе ўжо дзейнічалі 2 суконныя фабрыкі, 3 паперні, вялікая медная фабрыка і шэраг дробных прамысловых і рамонтных майстэрняў, паступова ажыўляўся і гандаль. Толькі за мяжу ў той год са Слонімшчыны адправілі 2000 чвэртак пшаніцы (чвэртка — мера аб’ёму сыпучых рэчываў, роўная 209,91 літра), 30 000 чвэртак жыта, 10 000 чвэртак ячменю, 150 коп лесу, 300 пудоў воску, 500 пудоў мёду, 2990 вырабленых шкур, 100 тысяч вёдзер віна.
       У 1824 годзе ў Слоніме пачала працаваць буйнейшая суконная фабрыка сенатара М. Навасельцава з 162 рабо-чымі і 28 ткацкімі станкамі, якая штогод давала каля 30 000 аршынаў тонкага высакаякаснага сукна рознай афарбоўкі. У 1826 годзе адкрылася суконная фабрыка Абрама Каменамосцкага. Акрамя сукна прадпрыемства вырабляла коўдры. Мелася некалькі буйных гарбарняў, цагельняў, млыноў, дзесяткі піваварняў і бровараў, ган-чарныя промыслы і інш.
       На 1825 год у горадзе налічвалася ўжо 5364 жыхары, каля 700 дамоў (з іх 14 мураваных), 133 крамы. За 1800—1858 гады тут узведзена 16 новых прамысловых прадпрыемстваў, якія вывелі горад у лік важнейшых прамысловых цэнтраў губерні.
       Рэзкі наплыў насельніцтва, яго скучанасць, асабліва ў яўрэйскіх кварталах, выклікалі частыя выбухі эпідэмій. Так, толькі з красавіка да ліпеня 1831 года было зарэгістравана 149 выпадкаў халеры, 86 з іх сталі смяртэльнымі. Адсутнасць лячэбніц і лекараў ускладняла барацьбу з гэтым страшным няшчасцем. Гродзенскі губер-натар звяртаўся ў Віленскі універсітэт з просьбай прыслаць у Слонім 5 лекараў, але атрымаў адмову.
       Царскія ўлады не ўдзялялі ўвагі ні дабрабыту мяшчан, ні іх культуры. Сачылі толькі, каб была пакорлівасць і рэгулярна выплочваліся падаткі, да таго ж яшчэ з кожных 10 двароў бралі па адной фурманцы для часовых вайсковых патрэб.
       Мала дакументаў захавалася з тых часоў, але і яны сведчаць аб крайняй галечы і безабароннасці сялянства
    
    85
    
    Слонімшчыны. На ўдушэнне любой «непаслухмянасці» кідаліся вансковыя нарады. Вінаватых збівалі розгамі перад сагнаным натоўпам, ссылалі ў салдаты, гналі ў Сібір і нават вешалі. Насельніцтва краю трымалася ў страху. Але хваляванні нарасталі.
    
            Трывожныя 1831-ы і 1833-і
    
              а$ антыцарскім лістападаўскім паўстанні 1830 года ў Варшаве да горада даляцелі не адразу. Але ўжо ў першыя тыдні пасля пачатку падзей па трактах ^л°німшчь>ньі на захад пацягнуліся шэрыя калоны расшскіх войскаў з гарматамі і абозамі, што не магло не насцярожыць насельніцтва. Паўзлі чуткі, спачатку малаз-разумелыя, а затым усё больш трывожныя: паўстанне!
       Спакойны і ціхі край зноў, як і ў 1812-ым, нібы калыхнула ветрам. Аб’яўленне ваеннага становішча ў 1 родзенскай, Мінскай, Віленскай губернях і Беластоцкай акрузе і падпарадкаванне ўсёй улады ў заходніх губернях камандуючаму арміяй генерал-фельдмаршалу Дубіч-Забал-канскаму сведчыла аб сур’ёзнасці справы і рашучых дзеяннях царызму. Рэзкі наплыў розных армейскіх фарміраванняў, якія то затрымліваліся і расцякаліся па наваколлю, то раптоўна зрываліся і накіроўваліся недзе дален, стваралі абстаноўку нервознасці і напружанасці. Слонімшчына, нібы прыфрантавая зона, поўнілася салда-тамі, асабліва ўздоўж трактаў. У горадзе тэрмінова складваліся спісы будынкаў, якія можна было выкарыстаць пад размяшчэнне арміі і пад вайсковыя шпіталі. У першую чаргу ўлічваліся мураваныя збудаванні: кляштары, касцё-лы> сінагогі, фабрыкі і нават прыватнае жыллё.