• Газеты, часопісы і г.д.
  • За смугою часу  Васіль Супрун

    За смугою часу

    Васіль Супрун

    Выдавец: Полымя
    Памер: 144с.
    Мінск 1994
    221.72 МБ
       Пачынаючы з 1555 года у слонімскім замку засядаў земскі суд. Да гэтага мясцовая шляхта па важных судовых справах мусіла звяртацца да ваяводы трокскага.
       Па хадайніцтву слонімскага старосты Гарнастая кароль Жыгімонт II Аўгуст прывілеем ад 13 мая 1558 года ўстанавіў ў Слоніме два двухтыднёвыя кірмашы штогод. Падзея тая спрыяла не толькі развіццю гандлю і прамысловасці, але і росту палітычнага значэння горада,
    
    64
    
    Канцлер вялікі літоўскі і староста слонімскі Леў Сапега
    
     бо сюды з’язджаліся купцы з усяго краю і нават з-за мяжы. Трэба падкрэсліць, што праз Слонім праходзілі важней-шыя гандлёвыя і транспартныя шляхі: з Вільні ў Бярэсце, з Пінска ў Гародню, з Варшавы на Менск ' .Смаленск; важным лічыўся і шлях праз Ляхавічы, Клецк, Слуцк на Бабруйск і Рагачоў. Па гэтай прычыне Слонім у XVI стагоддзі ста-новіцца адным з важных эканамічных цэнтраў Вялікага княства Літоўскага. Пра тое сведчыць залічэнне яго да га-радоў гаспадарскіх, або каралеўскіх, дзе размяшчалася і ўправа гараднічага.
       Слонімскі павет па-ранейшаму ахопліваў агромні-стую тэрыторыю і ў значнай частцы быў пакрыты пушчамі, адна з якіх належала нават каралеўскаму двару. У межах павета знаходзіліся буйныя населеныя пункты, а менавіта Здзітаў, Ражаная, Езярніца, Дзярэчын, Вензавец, Дзятлаў, Каз-лоушчына, Раготна, Моўчадзь, Палонка, Быцень, Мілавіды, Дзерауная, Косаў, Дзявяткавічы, Вяда і інш. Многія з іх мя<^эчкамі і мелі свой статут і ўправу.
       У 1586 годзе пасля Грэгара Валовіча старостам слонімскім стаў Леў Сапега, які затым з’яўляўся і вялікім канцлерам. літоўскім, і старостам брэсцкім і магілёўскім. Вядомы палітычны і дзяржаўны дзеяч, адзін з аўтараў-складальнікау Статута Вялікага княства Літоўскага і адзін з адукаванейшых людзей таго часу, ён пакінуў у гісторыі Слошма значны след. Новы староста спрыяў уздыму культуры і прамысловасці Слоніма, г ? г ччнай знач-
    
    5. Зак. 5082.
    
    65
    
    насці. Побач з замкам, на беразе Шчары, Сапега ўзвёў вялікі мураваны палац, названы пазней яго імем. Там па хадайніцтву старосты са студзеня 1597 года праходзілі генеральныя сеймікі Вялікага княства Літоўскага, на якія з’язджаліся пасланцы з Віленскага, Наваградскага, Мен-скага, Трокскага, Полацкага, Смаленскага, Віцебскага, Брэсцкага, Мсціслаўскага, Інфлянцкага і Чарнігаўскага ваяводстваў. Праводзіліся тыя сеймікі ў Слоніме аж да 1685 года. Адбываліся і сеймікі павятовыя, дзе выбіраліся паслы на сеймікі генеральныя і дэпутаты ў трыбуналы.
       Пры замку існавалі неблагая біоліятэка і архіў. Па-рупіўся Сапега і аб добраўпарадкаванні прымыкаўшых да замка вуліц, прывядзенні ў належны стан мастоў і дарог. Пры яго гаспадаранні былі насыпаны грэблі і дамбы. У 1595 годзе ён аднавіў знішчаны татарамі адзіны каталіцкі касцёл на Замосці. Пісьмовыя крыніцы згадваюць аб вялікай колькасці існаваўшых тады ў Слоніме правас-лаўных цэркваў. Па волі старосты і часткова за яго асабісты кошт былі ўзведзены шыкоўныя заезныя дамы. Усё рабілася для таго, каб падкрэсліць дбайнасць і культуру Сапегі, каб дэлегаты і паслы з усяго княства мелі добрае ўражанне ад арганізацыі сеймікаў.
       He без захадаў старосты з 1605 года Слонім атрымаў права склада, што абавязвала купцоў, якія везлі праз горад тавары, спыняцца і гандляваць імі. У тым жа 1605 годзё Леў Сапега заснаваў тут першы ткацкі цэх. А яго сын Казімір, змяніўшы бацьку на пасадзе старосты, ў 1644 годзе заклаў яшчэ некалькі цэхаў. Гэта сфарміравала гістарычную ткацкую традыцыю горада.
       Пра Льва Сапегу і сёння нагадвае стары герб Слоніма, дадзены па яго хадайніцтву каралём Жыгімонтам III 4 студзеня 1591 года: на блакітным шчыце залаты леў стаіць на задніх лапах і трымае сярэбраную стралу з падвойным крыжам.
       Страшэнным няшчасцем для Слоніма сталіся эпідэміі і пажары. Па прычыне адной з эпідэмій з восені 1604 і да 24 сакавіка 1605 года ў замку была нават спынена ўсякая дзейнасць. А ў 1613 годзе з-за вялікіх пажараў сейм дзяржавы спецыяльным рашэннем вызваліў горад на чатыры гады ад так званых ланавога, шашовага і чаповага чыншаў.
       Дакументы сведчаць, што значная частка вёсак Слонімшчыны тае пары ўжо належала рознага рангу землеўладальнікам, якія мала клапаціліся аб’ дабрабыце сялян. Уся ўвага іх была скіравана на атрЫманне найбольшага прыбытку, няхай сабе і за кошт збяднення падуладных. Вясковае жыхарства, абцяжаранае рознымі
    
    66
    
    натуральнымі і грашовымі паборамі, прымусовымі работамі на памешчыцкіх землях жыло ў бяспраўі і надзвычай бедна. Галеча, гвалт і здзекі, што чынілі асабліва жорсткія памешчыкі, даводзілі многія сем’і да адчаю. Спаліўшы сваю нерухомую маёмасць, яны -ўцякалі да «лепшых» памешчыкаў або таемна падсяляліся ў так званыя казённыя вёскі. Прыгонныя сяляне лічыліся ўласнасцю памешчыкаў, імі нават разлічваліся за даўгі або аддавалі іх у заклад. У судовым парадку беглых вярталі ўладальніку, які меў права выносіць адвольнае пакаранне. I ўсё ж уцёкі станавіліся з’явай распаўсюджанай. У пачатку XVII стагоддзя асабліва часта ўцякалі мужчыны. Яны накіроўваліся на поўдзень у казацкія станы; ствараліся і мясцовыя казацка-паўстанцкія атрады, што наганялі страх і крыху прыпынялі лютасць расперазаных памешчыкаў.
       У 1615 годзе ў павеце даволі актыўна дзейнічалі казацкія атрады Чалядкі, Каробкі і Каліноўскага. Аднойчы яны нават напалі на горад і парабавалі Замосце. Паводле аднаго са сведак тых падзей, «жалннрыа н казакн н Слоннмскн павет воевалн н в Слоннме на посаде за рекой многне дворы пожглн; н на ннх де прыходнлн мешчане н нх многнх побнлн н жнвых поймалн человек з 70, а в воду посажнвалн, а нных вешалн; а которые де з бою отошлн жнвы н оне де пошлн ку Подолу».
       Наогул XVII стагоддзе ў жыцці горада і павета было д!?ол' складаным. Пасля Люблінскай уніі 1569 года, якая аб’яднала Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Поль-скае ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую, і асабліва пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года, што падпарадкавала уніяцкую частку праваслаўнай царквы Ватыкану, засілле каталіцызму і паланізацыя сталі асабліва гвалтоўнымі. Польскія магнаты супольна з каралеўскім дваром і касцёлам павялі спланаваны і арганізаваны наступ на духоўныя і прававыя ўстоі Вялікага княства Літоўскага. Нягледзячы на спецыяльна агавораныя уніяй абмежаванні, яны рознымі палітычнымі і адміністрацыйнымі метадамі перацягвалі на бок касцёла найбольш уплывовую частку беларускіх феадалаў і знаці, а затым і баярства, ператва-раючы яго ў шляхту. Парушаліся старыя нацыянальныя традыцыі і культура; у больш заможныя колы паступова пранікала новая спольшчаная духоўная плынь, што ўсё больш адрывала гэтую праслойку ад свайго народа, рабіла яе чужой, а часам і варожай.
       У гарады і мястэчкі засылаліся розныя місіянеры, прапаведнікі, ордэны і спецыяльна падрыхтаваныя брацтвы, за якімі стаялі магутныя сілы каралеўскага двара і Ватыкана. Пачалося бурнае будаўніцтва касцёлаў і кляш-
    
    67
    
    Будынкі былога кляштара бернардзінцаў у Слоніме (збудаванні XVII—XVIII стст.)
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
            Колішняя сінагога, узведзеная ў 1642 годзе
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    тараў, а пры іх — прапольскіх школ і пансіёнаў. Амаль усе збудаванні ўзводзіліся накшталт крэпасцей — з цэглы, з масіўнымі сценамі, высока паднятымі вокнамі і нават байніцамі. Нярэдка касцёлы мелі падземныя сховы і выхады. Усё прадугледжвала насілле і грунтоўнасць наступу. I ў той жа час таксама спланавана гарэлі драўляныя гарадскія праваслаўныя цэрквы. Калі ў XV— XVI стагоддзях іх у Слоніме і наваколлі налічвалася каля дзесяці, то ў канцы XVIII стагоддзя засталася толькі адна невялікая драўляная уніяцкая царква.
       Ужо ў 1630 годзе ў Слоніме заснаваўся каталіцкі ордэн бернардзінцаў. Ён адразу ўзвёў драўляны касцёл, а ў 1639
    
    68
    
    годзе распачаў і ў 1645-ым закончыў будаўніцтва мура-ванага касцёла св. Тройцы. У 1664—1670 гадах бер-нардзінцы пабудавалі мураваны касцёл св. Марыі. У 1650 годзе канонікі лютэранскія ўзвялі свой касцёл побач з колішняй Гандлёвай плошчай. У 1660 годзе з’явіліся мар’явіткі, чые кляштар і капліца месціліся ў Замосці. У 1669 годзе ў горадзе мелі драўляны касцёл бенедыкцінкі, у 1680-ым тут заснаваўся ордэн дамініканцаў, а ў 1705 годзе — езуітаў. Усе ордэны ўзводзілі пры касцёлах свае кляштары.
       Процістаяць гэтаму засіллю канфесій у горадзе змагла толькі аб’яднаная нацыянальнымі і рэлігійнымі повязямі яўрэйская абшчына, якая складала пераважную большасць жыхароў. У 1642 годзе яна збудавала вялікую мураваную сінагогу (захавалася да нашых дзён). Існавала яшчэ некалькі школ-малітоўняў — яны групавалі вакол сябе яўрэйскае насельніцтва, што трымала ў сваіх руках амаль усе гарадскія промыслы і гандаль, дыктуючы тым самым свае эканамічныя ўмовы жыццю ўсяго павета.
       3 другой паловы XVII стагоддзя рашэннем каралеўскай улады ва ўсім княстве афіцыйнае справаводства было пераведзена на польскую мову. Яна стала дзяржаўнай.
       3 пранікненнем у беларускую вёску запазычаных ад Польшчы метадаў уціску збядненне і абяздоленне сельскага насельніцтва яшчэ павялічылася. Таму з несхаванай надзеяй сустракалі тут казацкія і расійскія войскі, што ў 1655 годзе занялі Слонімшчыну. Аднак акрамя разбурэнняў і жаху падзеі тыя нічога ні мясціне, ні яе жыхарам не далі. Узброены разгул, рабаванні і гвалт за кароткі час давялі край да яшчэ большага заняпаду. Помсцячы за праваслаўную веру, яе ўніжэнне, казацкія атрады грамілі касцёлы і кляштары, знішчалі уніяцкія цэрквы, служыце-ляў культу і ўсё тое, што нагадвала аб каталіцызме. Заадно гарэлі і маёнткі, і дамы заможных мяшчан. Разбураны быў і слонімскі замак, які праіснаваў крыху больш за сто гадоў. Разам з ім загінулі архівы, бібліятэка, нямала гістарычных каштоўнасцей. Наогул руска-польская вайна 1654—1667 гадоў пакінула на абліччы краю нямала крывавых шрамаў, і яны не зажывалі доўга.
       Сейм 1678 года (засядаў у Гародні), улічваючы вялікія страты, панесеныя Слонімам у час вайны, вызваліў яго на чатыры гады ад усялякіх падаткаў. Паводле згадак у гістарычнай літаратуры, гарадское самакіраванне, якое ў мінулым спрыяла развіццю рамёстваў, гандлю і культуры, цяпер дэградавала, ператварылася ў выканаўцаў волі багатай час'гкі мяшчан, што за кошт інтарэсаў грамадства дбала толькі пра свой дабрабыт.