• Газеты, часопісы і г.д.
  • За смугою часу  Васіль Супрун

    За смугою часу

    Васіль Супрун

    Выдавец: Полымя
    Памер: 144с.
    Мінск 1994
    221.72 МБ
       У студзені паступіў загад тэрмінова падрыхтаваць і абсталяваць шпіталі на 600 ложкаў, а праз пару месяцаў і яшчэ на 2400 ложкаў з пасцелямі і камплектамі бялізны для раненых, дзеля чаго займаліся ўсе больш-менш прыгодныя будынкі горада і мястэчак, зачыняліся школы і фабрыкі, касцёлы і часткова сінагогі, выкарыстоўваліся прыватныя дамы. Толькі Жыровіцкі манастыр па загаду самога імператара Мікалая заставаўся не заняты.
    ттт^.’за антысанітарыі ў арміі ўспыхнула эпідэмія халеры. Шшталі хутка запаўняліся хворымі. Паколькі спецыяльных вансковых казармаў не было і салдаты раскватароўваліся па сем ях, то халера распаўсюджвалася і сярод цывільнага вясковага насельніцтва.
      Для забеспячэння войска у мясцовых жыхароў забіраліся не толькі харч і фураж, але і бялізна для раненых, іншая
    
    
    86
    
    маёмасць. Асабліва ўскладняла сітуацыю на сяле ў час веснавых пасяўных работ пастаўка арміі транспартных сродкаў. Толькі ў красавіку 1831 года павет мусіў выдзеліць для вайсковых мэт 2186 фурманак з возчыкамі. Пагаварвалі і аб рэкруцкім наборы. У выніку недахопу рабочых рук і цяглавай сілы на вёсцы яравы клін недасейваўся, мала было і насення. Чакаўся голад.
       Сітуацыя ў краі з першых месяцаў насцярожыла памешчыкаў, патрыятычна настроеную шляхту. Гвалтоўнае далучэнне краю да Расійскай імперыі не прынесла дабра нікому, насельніцтва лічыла гэтую з’яву часовай, што і будзіла ў памяці ўспаміны аб былым Вялікім княстве Літоўскім. У крытычных сітуацыях патрыятычныя пачуцці абвастраліся і ўспыхвалі з новай сілай. Разгаралася крыўда за растаптаную Расіяй волю, за зняважанае пачуццё нацыянальнага гонару, расла незадаволенасць. Патрыёты лічылі сваім абавязкам дабівацца палітычных змен і згодны былі падтрымаць любую ідэю дзеля ўваскрашэння колішняга. Паўстанне ў Варшаве давала надзею. Царызм стаўся агульным ворагам і для палякаў, і для літвінаў (г. зн. беларусаў). Таму паўстанне супраць імперыі і цара ў Беларусі сустрэлі прыхільна.
       Нават у такіх складаных умовах, калі край быў наваднёны вайскоўцамі і дзейнічала ваеннае становішча, рэвалюцыйна настроеныя колы Слонімшчыны вырашылі прыняць удзел у змаганні на баку паўстаўшай Варшавы. Для наладжвання сувязі з Варшавай і атрымання канк-рэтных указанняў абралі маладога, энергічнага памешчыка з маёнтка Парэчча Міхала Валовіча. Гэты смелы, дужы і Йалітычна надзейны чалавек найбольш падыходзіў для ажыццяўлення дзёрзкай задумы. Усе шляхі, што вялі ў напрамку Варшавы, кантраляваліся мноствам яўных і таемных заслонаў, прарвацца праз іх было нерэальна. Таму намецілі прабірацца паўночным шляхам — праз Гродна і Аўгустоў.
       Перадкалядным зімовым вечарам у суправаджэнні пяці вершнікаў са свайго маёнтка Міхал Валовіч конна пакінуў Слонімшчыну. Удала абыходзячы заслоны, ён дасягнуў Гродзеншчыны. Але тут нечакана сутыкнуўся з заставай. Групка суправаджэння ў цемры ночы рассеялася. Уцяка-ючы ад пагоні, Валовіч кінуўся з высокага абрыву з канём у пакрыты крыгамі Нёман.
       Слонімшчына чакала вестак, але не дачакалася. Праз тры тыдні з такім жа заданнем прышлося адпраўляць другога пасланца. На гэты раз з расійскім пашпартам на паштовых конях амаль афіцыйна паехаў праз Брэст шляхціц Лявон Пжэцлаўскі. Але і яго экспедыцыя
    
    87
    
    закончылася безвынікова. Пжэцлаўскі, дабраўшыся да паўстанцаў, уліўся ў іх рады, так і не паведаміўшы нічога на Слонімшчыну. Няпроста было дабрацца да цэнтра і тым больш — вярнуцца назад.
       Тым часам сітуацыя ў краі ўскладнялася, улада поўнасцю пераходзіла пад кантроль ваенных. Быў аб’яўлены рэкруцкі набор з 28 студзеня. Слонімскі павет, у якім налічвалася 26 278 мужчын, мусіў паставіць 156 рэкрутаў. A 9 лютага камандуючы Дубіч-Забалканскі аддаў загад адабраць ва ўсіх жыхароў павета, у тым ліку і леснікоў, усю зброю (стрэльбы, рагаціны, паляўнічыя нажы). Непадпарадкаванне загаду пагражала пакараннем згодна прыгавору ваенна-палявога суда.
      3 прыходам вясны сяляне пачалі прыхоўваць у лясах маёмасць і хавацца самі. Ажывіўся патрыятычны ўздым сярод інтэлігенцыі.
       Яшчэ 13 лютага з Нясвіжа для больш дзейснага кантролю за мясцовасцю ў Слонімскі, Наваградскі і Пружанскі паветы была перакінута 2-ая дывізія гусараў. У Слоніме і наваколлі размясціўся яе рэзерв, куды ўваходзілі дзве кавалерыйскія брыгады пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Станковіча. Паўсюдна стаялі палкі: у Ружанах — Елізаветградскі, у Пружанах — Іркуцкі з кон-най артылерыяй, у Наваградку — арцыкнязя Фердынанда, у Міры — Паўлаградскі з артылерыяй. Карацей кажучы, стварыўся надзейны заслон антыцарскім хваляванням. 5 сакавіка ў Гродзенскім, Ваўкавыскім і Лідскім паветах раскватараваліся палкі расійскай гвардыі. Воддаль ад цэнтра паўстання між расійскага войска размясціўся Літоўскі корпус, пазней — перайменаваны ў Чацвёрты. У* Слоніме акрамя згаданых ужо дзвюх брыгад расійскіх (драгунаў і егераў) стаяла Літоўская конная дывізія. Віленскі тракт у хуткім часе стаў даволі небяспечным, тым больш што ён праходзіў па прыбалтыйскіх тэрыторыях. Ваенным камандаваннем Слоніму адводзілася роля своеа-саблівага палітычнага рэгіянальнага цэнтра. Таму шырокімі паўнамоцтвамі, як вайсковымі, так і палітычнымі, надзя-ляўся генерал-лейтэнант Станковіч, што па-жандарску распраўляўся пры найменшым падазрэнні не толькі з цывільным насельніцтвам, але і з падпарадкаванымі яму вайскоўцамі. Слонімская турма была запоўнена «ненадзей-нымі» салдатамі, асабліва з Літоўскай дывізіі.
       У канцы сакавіка — пачатку красавіка па вёсках павета і асабліва ў Слоніме хадзілі чуткі, нібыта расійская армія адмаўляецца страляць у паўстанцаў, а Жмудзь і Літва арганізуе паўстанцкгя атрады і нападае на расійскія заставы. Чуткі бударажылі насельніцтва, але, заціснутае
    
    88
    
    ў магутны вайсковы кулак, яно не магло рэагаваць на сітуацыю, насцярожана сачыла за ходам падзей.
      11 красавіка паўстанцы з Віленскай губерні перайшлі на тэрыторыю Лідскага павета і забралі коней на станцыі Лапеніца і ў суседніх месцах. Гэта спыніла ўсякую сувязь з Вільняй. Паром жа на пераправе праз Нёман паблізу Лапеніцы ахоўвала рота Валагодскага палка, але яна не адважвалася пакідаць пазіцыі і прасіла падмацавання ў генерала Станковіча, які ў той час паспешна арганізоўваў абарону Слоніма і вайсковых складоў. У Наваградак ён, аднак, накіраваў казацкае падмацаванне і на ўсякі выпадак забараніў кірмаш, што меў адбыцца ў Слоніме 23 красавіка.
      16 красавіка паўстанцы забралі коней на станцыі Воранава. Сувязь паміж гарадамі Гродна і Вільняй была паралізавана. Сяляне Наваградчыны, сімпатызуючы піўстанцкаму руху ў суседнім Ашмянскім павеце, спраба-вмі наладзіць з імі сувязь. Расійская армія ў адной з апсрацый рассеяла паўстанцкае фарміраванне Ашмяншчы-ны. 51го ўдзельнікі рассыпаліся па навакольных лясах, працягваючы крамольна ўздзейнічаць на сялян.
       Слонімшчына, нягледзячы на складанасць сітуацыі, не толькі спачувальна назірала за падзеямі ў суседніх паветах, але і паступова рыхтавалася да больш актыўных дзеянняў. Стваралася так званае цывільнае падполле, ініцыятарам якога выступіў памешчык Казімір Валовіч — бацька Міхала Валовіча. Зручна размешчанае сярод Парэцкіх лясоў яго памесце стала своеасаблівым ядром патрыятычных групо-вак. Таемна збіралася зброя, праводзілася падрыхтоўчая работа па фарміраванні паўстанцкіх груп.
       Прыбыўшы ў чарговы водпуск у Альберцін малодшы сын памешчыка Войцеха Пуслоўскага — карнэт расійскага Александрыйскага палка гусараў Цітус Пуслоўскі, вырашыў не вяртацца на царскую службу. Ён сабраў баявую групу аднадумцаў з памеснай і гарадской моладзі і рабочых фабрык бацькі і, узброіўшы іх, таемна перайшоў на поўдзень павета, у непрыступныя пушчы Палесся. Пры падтрымцы Пуслоўскага-старэйшага, службоўцаў і рабочых прыналежных яму фабрык у Хомску Цітус займаўся вярбоўкай і ўзбройваннем паўстанцаў, іх ваеннай падрых-тоўкай. Атрад павялічваўся даволі хутка і ў маі ўжо налічваў каля 1000 чалавек. Размяшчаўся ён у асноўным у лясах маёнтка Пуслоўскіх Плянта на памежжы з Пінскім паветам. Сярод паўстанцаў аказалася нямала сялян і службоўцаў з Слонімскага і Кобрынскага паветаў.
       He зважаючы на тое, што наваколле поўнілася расійскімі войскамі, Цітус з групай найбольш адданых і добра
    
    89
    
    ўзброеных сяброў амаль адкрыта раз’язджаў па краі і вербаваў людзей нават у Слоніме, прысутнічаў на банкетах у таварышоў. Гэта сведчыла аб захаванні насельніцтвам канспірацыі і адкрытай варожасці да царскіх улад. Фактычна даносаў на сваіх не было.
       Другім значным паўстанцкім фарміраваннем на Слонімшчыне стаўся атрад Антона Бронскага, уладальніка спадчынных маёнткаў у Ісаевічах, Піроніме і на Падолі. Царская следчая камісія адносіла яго да злачынцаў першай катэгорыі, «найгалоўнейшых бунтаўшчыкоў». Рухомы атрад Бронскага, па колькасці невялікі, але размешчаны на небяспечным паўночным ускрайку павета, адыгрываў больш прыкметную ролю, чым нерухомая і амаль нікому не пагражаючая маса ўзброеных людзей Пуслоўскага. Каб пазбегнуць разгрому і блакады, ён мусіў перамяшчацца і гэтым рабіў уражанне не толькі на мясцовае насельніцтва, але і на армейскія гарнізоны. Значных сутычак з рэгулярнымі войскамі атрад асцерагаўся, захоўваючы людзей і ўдала манеўруючы ў непасрэднай блізкасці ад Наваградчыны.
       Пуслоўскі і Бронскі падтрымлівалі між сабой сувязь і падпарадкоўвалі свае дзеянні адной мэце — у зручны момант, зліўшыся ў адзіны фронт, выкінуць ворага з зямлі сваіх продкаў. Кожны з іх разумеў, шю сваімі дзеяннямі, нават самымі актыўнымі, не змогуць супрацьстаяць рэгулярнай шматлікай арміі праціўніка, і таму яны не распальвалі полымя паўстання, а падтрымлівалі гатоўнасць насельніцтва адгукнуцца ў патрэбны момант. Але момант той не прыбліжаўся, а наадварот, прыкметна пачаў аддаляцца. У маі царская армія актывізавала свае дзеянні. Цярпелі паражэнні рэгулярныя взйсковыя фарміраванні паўстанцаў, хоць вера ўсё яшчэ не пакідала народ.
       У канцы мая з Белавежскай пушчы ў напрамку Вільні рухалася рэгулярнае вайсковае злучэнне генерала Хла-поўскага, да якога па дарозе ўсё яшчэ далучаліся паўстанцкія атрады, групы і асобныя патрыёты. Са Слонімшчыны да яго прымкнулі Р. Пжэцлаўскі з Львоўшчыны, А. Булгак з Сяргеевіч, браты Іосіф і Ізідар Мікулыскія з Вензаўца і іншыя — усяго 6 чалавек. Фарміраванне Цітуса Пуслоўскага не далучылася да злучэння Хлапоўскага, хоць абодва кіраўнікі трымалі між сабой сувязь. Генерал спецыяльяым кур’ерам паслаў Пуслоўскаму патэнт аб прысваенні вайсковага звання палкоўніка і загад аб стварэнні паўстанцкага палка як літоўскага рэзерву.