• Газеты, часопісы і г.д.
  • За смугою часу  Васіль Супрун

    За смугою часу

    Васіль Супрун

    Выдавец: Полымя
    Памер: 144с.
    Мінск 1994
    221.72 МБ
       Перад вайной Слонім налічваў ужо 23 тысячы жыхароў і быў даволі буйным прамысловым цэнтрам краю. Ганд-лёвыя сувязі яго выходзілі далёка за межы губерні і нават Беларусі. У горадзе дзейнічалі некалькі прыватных банкаў, філіял руска-французскага гандлёвага банка, некалькі невялікіх бібліятэк, народны дом і інш.
       19 ліпеня (1 жніўня) 1914 года пачалася Руска-герман-ская вайна. 20 ліпеня Слонімскі павет быў аб’яўлены на ваенным становішчы, у горадзе і вёсках катэгарычна забзраняліся ўсякія сходы, выступленні, няўрадавыя ме-
    
    105
    
    рапрыемствы. Паліцыі даваліся правы падаўляць любыя хваляванні і беспарадкі.
      Падзеі на фронце складваліся не на карысць Расіі, і ў хуткім часе Слонім стаў прыфрантавым горадам. Тысячы бежанцаў бясконцым патокам пацягнуліся на ўсход. Прамысловыя прадпрыемствы горада зачыняліся, многія вывозіліся разам з рабочымі ў глыб краіны. Горад і многія вёскі хутка пусцелі.
      26 жніўня фронт дакаціўся да Слоніма. Над Шчарай разгарэлася жорсткая бітва, горад быў ахоплены полы-мем. Цэлых 4 дні грымелі ўзрывы, рушыліся будынкі. Рака дзяліла дзве варожыя арміі. Асабліва пацярпела Замосце (правабярэжная частка Слоніма) і цэнтр. Нешматлікае цывільнае насельніцтва ратавалася ў скле-пах і ямах, многія загінулі.
      3 верасня горад занялі немцы. Пачалася працяглая акупацыя, якая доўжылася амаль 40 месяцаў і супра-ваджалася гвалтоўнымі рэквізіцыямі, мабілізацыямі ў рабочыя батальёны, расправамі ваенных улад над без-абароннымі людзьмі. Гандаль прадуктамі харчавання не дазваляўся, усё выяўленае канфіскоўвала армія. Гарад-жане мусілі галадаць або апрацоўваць зямлю, трымаць жывёлу. Слонім, дзе засталося 9 тысяч жыхароў, нагадваў вялікую паўразбураную вёску, якая вярталася да прымітыўнай сельскай гаспадаркі і саматужных промыслаў. Цывільныя гарадскія ўлады, надзеленыя нейкімі правамі, фактычна адсутнічалі. Гаспадарыла ва ўсім ваенная камендатура.
      Жыццё нібы замерла на тэрыторыі ўсяго павета. У вёсках хаты стаялі з забітымі вокнамі, рэдкія сяляне апрацоўвалі толькі нязначную плошчу зямлі і ледзь пракормлівалі сябе. He кранут'ыя плугам вялікія абшары палёў зарасталі хмызняком. А насельніцтва, пакінуўшы родныя кугы, тулялася бежанцамі па розных губернях Цэнтральнай Расіі і Сібіры, просячы спагады і ласкі ў чужых людзей. Акупанты ж вырубалі лясы і вывозілі ў Нямеччыну ўсё, што ўяўляла каштоўнасць і што можна было вывезці. Рабілася гэта паспешліва і гвалтоўна, бо стала відавочным, што прыйдзецца адступаць.
      Незадоўга да адступлення немцаў пры пажары згарэлі ўцалелыя ад вайны слонімскія вуліцы Бэрка Ясялевіча (часткова), Андрэеўская, Падгорная, Жыровіцкая, Школь-ны Двор (часткова) і добры кавалак Ружанскай.
      Яшчэ цяжка ўгадваўся будучы лёс краю, але на добрае нздзей было мала. Руіны і запусценне чакалі працавітых людскіх рук. А на палітычным гарызонце ружавела зарыва новых, рэвалюцыйных пажараў.
    
    106
    
    
            ЖЫРОВІЦКАЯ святыня
    
    
      Беларусы з даўніх часоў мелі свае святыя мясціны, прытулкі веры і надзей, куды сцякаўся абдзелены доляй люд, шукаючы душэўнай літасці і ўцехі. Адным з найбольш славутых такіх куткоў былі Жыровічы (Жырава) з шырокавядомым манастыром і цудатворным абразом Маці Божай Жыровіцкай, высечаным на невялічкай каменнай плітцы.
      Паводле легенды, абразок той прыблізна ў 1470 годзе знайшлі пастушкі на лясной грушы. Здзіўленыя і напало-ханыя яго праменным ззяннем, дзеці паведамілі аб усім мясцоваму памешчыку, які на тым святым месцы збудаваў невялікую драўляную цэркаўку і змясціў у ёй яўлены абразок. Калі ж здарыўся пажар і цэркаўка згарэла, дзіўны абразок аб’явіўся на камені побач з крыніцай. На тым месцы ўзвялі новы храм. Там зараз узвышаецца Яўленская царква, вымураваная ў 1672 годзе.
      Усе згаданыя падзеі звязваюцца з імем Солтана Аляксандравіча. Ён і лічыцца заснавальнікам існуючай да нашых дзён праваслаўнай Жыровіцкай святыні, што і цяпер прыцягвае шматлікіх вернікаў. Слыннай была яна не толькі на Беларусі, але і ў Літве, Польшчы, на Украіне. На святочныя службы ў Жыровічы прыязджалі многія зна-камітыя вяльможы Рэчы Паспалітай і нават каралі. Так, у 1644 годзе тут на багамоллі прысутнічаў кароль Уладзіслаў IV з жонкай, у 1651-ым — кароль Ян Казімір, у 1684-ым — Ян III Сабескі з каралевічам Якубам, у 1744-ым — Аўгуст III, у 1784 годзе — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і інш. Амаль усе з магнатаў і манархаў, хто наведваў святыню, ахвяроўвалі ёй немалыя сродкі ці надзялялі прывілеямі. Гэта рабіла царкву багатай і яшчэ больш славутай.
      Найбольшай вядомасці дасягнулі Жыровічы ў XVII— XVIII стагоддзях. 3 тым перыядам звязана тут і найбольш інтэнсіўнае царкоўнае і манастырскае будаўніцтва.
      Цяперашняя вёска Жыровічы з комплексам старых камяніц-помнікаў размешчана за 10 кіламетраў на поўдзень ад Слоніма пры так званым Быценьскім тракце, на невысокіх пагорках, што прымыкаюць да шырокага поплаву левабярэжжа ракі Шчары. 3 поўдня, захаду і поўначы вёску акружаюць пясчаныя ўзвышшы, парослыя лесам. Тут нямала цудоўных чысцюткіх крыніц, з якіх бярэ пачатак невялічкі прыток Шчары Іярданка.
      Археалагічныя абследаванні ваколіц (праведзены аўтарам) сведчаць аб тым, што ў раннефеадальны перыяд у межах сучасных Жыровічаў існавала некалькі невялічкіх
    
    107
    
    
    
    ^М^Кі.^'І №< ^
         <-*«*>»/>4«       * А *<^ t &ib^.ito»^ сЛ / Ж^^Ь^,^
    
    
    >*у ^ /4
    
    Ж& г»>« .
    
    £»>vt , < < *4^?^ »/i,-4MMXt^ &><>#,; П' :<а&><*:*&.<^м^ іі*»** (/y^^.^tf^J «./'<*><>'.,<М«*Х ^-Ш-»Т<^Г.<^> ' Г^л^/fV^. »Л&/Х*«®А* |і^ОД<..<&& V- ^!^t< £> <5В>Л*Л<М. ^Лі^ .£м&> >М'І' ^Лі.^^С-П*^/^.. <Л<
    
    >■■ *^<ш ^^Ж''*'^ ^^Хма^м. аі^С^ & >п><^4іш Ж<»^^^ ,/U^ i^Mb+tt^OM,, дй»*в*^^«« № /ё^л>>л^м^ ?Ы&Я»Ш~Ы&. fi*t^> ЛкЧХЖ.--
                         W<<> іа iX>/U«^K< V?Z^            ! <><^^<ьку Л&^;<л*^                 <3&. :
                         ь«х4«ХІО, Л^'ЛЖ-'ХЛПя^І «хЙ^^^лОЙ^ХЗ» "^ ^т^ лзуу Л^^ШМ^ ІьМ>4* ^ ■ v^hfxy £^^«<4<<>я*&ЫЬ <елжхі €%»•«<«< v^am*^- і^,^ 'і<*«^^             ^
                         tUh w. т*я^<<&м&ь к'і^^^л^,, уі-t. \  Л^^^ ілю^і,^^ <»»«y»v «^м*к**л «*«»v ^«ж>»«Йййі»: ::
    
    
    
                         Ы-ІКІРЫІ П4ШЛ!*Ю& „ <Ж «'wW-i^y
    
    
    
    
                ^ ^^жь *£t&+**b Ьі^ ««ш*^ vm ^к^ ituy^^^^^i^
    
    
    
    
    
    
    Першы ліст апісання гісторыі заснавання Жыровіцкага манастыра, прадстаўленага па запыту гродзенскаму губернатару ў 1841 г.
    
    Ікона Маці Божай Жыровіцкай з выявай святых апосталаў Пятра і Паўла. Гравюра Л. Тарасевіча, 1682 г.
    
    паселішчаў, а на тэрыторыі самога манастыра, дзе цяпер узведзена Крыжаўзвіжанская царква,— умацаванае га-радзішча з ровам і валам. Паводле пісьмовых крыніц, дзесьці ў палове XV стагоддзя ваколіцы Жыровічаў належалі нейкім Гайцэвічам, а пасля смерці апошняга наследніка адышлі ва ўласнасць вялікага князя. Той сваёй граматай ад 20 сакавіка 1493 года падараваў памесце ў спадчыну ўжо вядомаму тады рэлігійнаму і дзяржаўнаму дзеячу Солтану, месцам жыхарства якога ў асноўным былі Жыровічы і Вільня. Валодаў жа Солтан Аляксандравіч і дварамі Вербскім, Шэшкінскім, Волчынам, Нясвіжскім, фальваркамі Руднікі і Юрцаў. Згодна з воляй караля і вялікага князя літоўскага Казіміра, у 1468 годзе ён наведаў Італію і Рым, у 1469-ым — Англію, затым аб’ехаў усю Еўропу, паломнічаў у Іерусалім. Меў тытулы рыцара труны Божай, носьбіта Залатога стрыха, падскарбія каралеўскага, маршалка Вялікага княства Літоўскага. Займаў пасады намесніка слонімскага (верагодна, з 1483), наваградскага (з 1486), бельскага (з 1494). Памёр Солтан Аляксандравіч недзе ў другой палове 1494 года. Намеснікам слонімскім т?®? Ўжо быў яго блізкі родзіч Літавор Храбтовіч, які з’яўляўся і апекуном малалетняга сына Солтана — Аляк-сандра.
       3 1495 года Жыровічы і маёнтак, куды ўваходзілі вёскі Вержбалаты, Літва, Заверша, Станева, Русакова, Залессе, Акунін і Сколдычы, належалі Аляксандру Солтанавічу, з 1516 года «гаспадарскаму маршалку». Пасля смерці Аляксандра Солтанавіча ў 1555 годзе Жыровічы адышлі да яго сына Івана, які побач з існаваўшай ужо царквой распачаў будаўніцтва вялікага мураванага храма. Аднак будынак той не быў закончаны нібы з-за прыняцця гаспадаром пратэстанцтва. 3 таго часу імя Солтан стала прозвішчам роду Солтанаў.
       ^.к іпаведамляецца ў «Актах Віленскай археаграфічнай камісіі», «у року сем 1565-м, месеца сентебра осмого дня, в суботу... на день нароженья Панны Марнн» ў Жыровічах праходзіў кірмаш. Гэта дае падставы меркаваць, што ў паселішчы існавала менавіта Багародзіцкая царква, інакш кірмашы не прысвячаліся б згаданаму святу. I, зразумела, царква ўвесь час звязвалася з абразом Маці Бо^кай Жыровіцкай. Аднак і цэрквы, і даходы ад іх з’яўляліся ўласнасцю памешчыка і поўнасцю залежалі ад гаспадара.
       Пасля смерці Івана Аляксандравіча Солтана ўся маё-масць была раздзелена паміж чатырма яго сынамі: Давыдам, Яраславам, Іванам і Аляксандрам. Жыровіцкі маёнтак дастаўся Давыду і Яраславу. У 1587 годзе Яраслаў прадаў сваю частку Жыровічаў (сюды ўвайшлі і вёскі
    
    110
    
    Літва, Залессе, Заверша, Русакова, Сценявічы) з «па-лавіцаю» манастыра брату Івану за 5 тысяч коп грошай. У 1603 годзе новы гаспадар здаў маёнтак на чатыры гады ў арэнду яўрэю Іцхаку Міхелевічу з горада Хомска. Гэта быў вельмі складаны і цяжкі перыяд у гісторыі святой мясціны. Многія манахі адказаліся падпарадкоўвацца ча-соваму ўладару і пакінулі манастыр. Арандаваныя вёскі з дазволу Міхелевіча навадняліся гандлярамі-яўрэямі, што прыбывалі з розных куткоў краю. Яны скуплялі ў насельніцтва курэй, мёд, жывёлу і розную сельскагаспа-дарчую прадукцыю, адкрывалі корчмы, крамы, бровары, спойваючы і ашукваючы мясцовых жыхароў. Верагодна, яўрэі і занеслі страшную моравую хваробу, якая вынішчыла амаль палову насельніцтва, прынёсшы гаспадарцы вялікія страты. Раззлаваны Іван Солтан 6 студзеня 1605 года забіў Міхелевіча і пакалечыў некалькі яго родзічаў. Слонімскі суд сваім рашэннем пазбавіў Солтана правоў на Жыровіцкі маёнтак, які, згодна з судовай пастановай, перадаваўся ў карыстанне жонцы забітага арандатара — Эсцеры.