За смугою часу
Васіль Супрун
Выдавец: Полымя
Памер: 144с.
Мінск 1994
17 мая схапілі моцна захварэўшага Лявона Панасюка і пры здзеках той назваў магчымае месца знаходжання паўстанцаў.
22 мая паблізу паштовай станцыі Дзедаў Слонімскага павета 28 арыштаваных раззброілі салдат-канваіраў і з іх зброяй 21 чалавек уцёк у лес. Каб не дапусніць злучэння готай групы з атрадам Валовіча, Мураўёў сцягнуў для аблавы вялікія сілы. Удалося злавіць яшчэ пяць паўстанцаў. Валовіч быў няўлоўны. Тады губернатар накіраваў сюды больш за тысячу чалавек, і нарэшце 25 мая Міхала Валовіча схапілі. На наступны дзень яго даставілі ў Гродна. Першае дазнанне рабілі пракурор Санкоўскі і падпалкоўнік корпуса жандараў Папоў у прысутнасці Мураўёва. Валовіч маўчаў.
11 чэрвеня 1833 года адбыўся суд. Акрамя М. Валовіча судзілі яшчэ 10 сялян, абвінавачаных у барацьбе супраць царскага рэжыму. 21 чэрвеня вынеслі вырак. М. Валовіча, «здрадніка, валацугу, бунтаўшчыка і кіраўніка ўзброенай шайкі», прысудзілі да пакарання смерцю праз чацверта-ванне. 24 чэрвеня віленскі губернатар Далгарукаў чацвер-таванне замяніў смертнай караю праз павешанне. Лявон Панасюк, Тодар Сайчук, Тамаш Васіліцкі, Ян Марцінкевіч, ^н Панасюк, Мікола Фярадка былі прыгавораны да лупцоўкі бізунамі і высылкі на катаргу. Васіля Панасюка, Аляксандра Лапко і Сцяпана Сідаравіча пасля бізуноў адправілі рэкрутамі ў сібірскія штрафныя роты, Міхала Песакоўскага — на пасяленне ў Сібір.
Паводле архіўных дакументаў, М. Валовіча павесілі 2 верасня ў Гродне за Скідэльскай заставай, недалёка ад тагачаснай парахоўні. Далгарукаў у еваім рапарце началь-ству паведамляў, што адбылося тое «со всей возможной тоРжественностыО'> і каштавала Расійскай імперыі 17 рублёў. За ліквідацыю атрада Валовіча была зацверджана сума ў 4381 рубель і 42 капейкі.
Баючыся Валовіча і мёртвага, улады загадалі цела яго таемна перавезці і ноччу закапаць у вапнавым кар’еры.
Паўстанцкі рух трывожных 1831 і 1833 гадоў на Слонімшчыне фактычна стаўся рэпетыцыяй паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
95
У час пераломны
Слонім усё прыкметней пашыраў свае межы, расла колькасць насельніцтва. У 1837 годзе тут налічвалася 7474 жыхары (3879 мужчын і 3595 жанчын), з іх 552 — малодшыя вайсковыя чыны.
У горадзе мелася 15 вуліц і завулкаў, з якіх 10 былі забрукаваныя, 3 гарадскія плошчы (забрукаваная толькі адна), 4 драўляныя масты, 4 прыватныя сады, 100 агародаў, 4 могільнікі, 14 касцёлаў, манастыроў і цэркваў.
Асноўнай рэлігіяй на тэрыторыі павета з’яўлялася уніяцтва. Царскія ўлады бачылі ў ім адну з прычын крамольнай непаслухмянасці насельніцтва, яго аглядцы на Захад. 3 мэтай пераарыентацыі царквы ў 1839 годзе уніяцтва было афіцыйна забаронена, прыходы і святыні перайшлі ў падпарадкаванне маскоўскай патрыярхіі.
На змену нядаўняй паланізацыі, таксама з прымяненнем палітычных і рэлігійных уздзеянняў, у краі ішла гвал-тоўная русіфікацыя. Указам ад 18 чэрвеня 1840 года імператар Мікалай I забараніў ужыванне назвы «Беларусь», а замест яе ўводзіўся афіцыйны тэрмін «Северо-Западный край», дзейнасць Статута Вялікага княства Літоўскага на тэрыторыі Беларусі адмянялася і замест «павета» належала ўжываць рускі тэрмін «уезд». Мясцовыя традыцыі і здабыткі культуры скрозь замяняліся расійскімі. Афіцыйнай мовай ва ўсіх установах абвяшчалася толькі руская. Адначасова вёўся наступ на яшчэ моцны ўплыў ка-таліцызму і паланізацыю. У пачатку 40-ых гадоў пад праваслаўны сабор (адзіны ў Слоніме) быў перададзены паўразбураны і апусцелы колішні касцёл канонікаў лютэ-ранскіх, які на працягу некалькіх гадоў перабудоўваўся з дапамогай мясцовых уладаў. У 1845 годзе разбурылі мураваны касцёл св. Міхала^у цэнтры горада (на сучаснай плошчы Леніна), у 1848 годзе нечакана згарэла адзіная ў Слоніме драўляная уніяцкая царква, у 1850 годзе знішчылі касцёл і кляштар мар’явітак, а ў 1864 годзе касцёл бернардзінцаў зрабілі праваслаўнай царквой св. Тройцы. У горадзе ліквідаваліся польскія школы, а замест іх адчыняліся рускія. Больш жорсткімі сталі і нраследаванні за іншадумства.
Агульнадзяржаўны эканамічны крызіс, які паступова нарастаў, адбіўся і на прамысловасці Слонімшчыны. Калі ў 30-ых і пачатку 40-ых гадоў назіралася яе паскоранае развіццё, то ў сярэдзіне стагоддзя пачаўся прыкметны спад. Аднак яшчэ ў 1847 годзе ў горадзе і ўездзе дзейнічалі 7 суконных фабрык, 1 фабрыка дываноў, 1 палатняная, 4 па вырабу паперы, 2 медныя заводы, бровары, млыны,
96
гарбарні і шэраг іншых малых прадпраемстваў і майстэр-няў, на якіх працавала па некалькі чалавек. Пры гэтым на „ пеР^важнай большасці прадпрыемстваў выкары-стоўваліся вадзяныя рухавікі.
Дэмаграфічны склад насельніцтва Слоніма, паводле даных Г. Гольдберга на 1846 год, выглядаў так: іудзеяў (яўрэяў) налічвалася 4983 чалавекі, католікаў (беларусаў і палякаў) 787, праваслаўных — 374, магаметан (тата-раў) — 170, лютэран і іншых — 89.
На фабрыках, заводах і ў майстэрнях горада працавала прыблізна 900 рабочых, займаліся сельскай гаспадаркай каля 320 чалавек і каля 500 жыхароў саматужна рамеснічалі. Многія (у асноўным яўрэі) вялі гандаль. Умовы жыцця былі далёка не аднолькавыя, аднак мяшчане адчувалі сябе некалькі вальней, чым казённыя сяляне, a тым больш прыгонная сялянская большасць. Гэтаму ў пэўнай ступені садзейнічаў Указ Сената ад 30 снежня 1841 года аб ільготах купцам і мяшчанам заходніх губерняў, чым урад заахвочваў хрысціян канкурыраваць у развіцці ra^:™ \ прамысловасці з яўрэйскімі прадпрымальнікамі. I ўсё ж і гандаль, і прамысловасць Слоніма заставаліся ў руках яўрэйскага насельніцтва, якое кантралявала ўсю эканоміку горада.
У ^’ыя гады крызіс, звязаны з адсталай феадальна-прыгоннай сістэмай, што панавала ва ўсёй Расійскай імперыі, ужо патраоаваў неадкладных рэформаў, прытым грунтоўных. За гэта ў сярэдзіне XIX стагоддзя выказалася большасць дваран Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў, яны патрабавалі адмены прыгоннага права. Уладанні іх у значнай ступені былі ўцягнуты ў сферу таварна-грашовых адносін, і паншчына станавілася эка-намічна нявыгаднай. Аднак яны жадалі вызваліць сялян без зямельных надзелаў. Пачынаючы з 1857 года вялася шырокая падрыхтоўка да зямельнай рэформы, у якой заходнія губерні прымалі найбольш актыўны ўдзел. Ся-лянскі ж рух прыспешваў той працэс.
Але прыняты ў лютым 1861 года закон аб адмене прыгону не даў крайне збяднелым сялянам чаканай волі, і гэта выклікала шырокую хвалю незадаволенасці і бунтаў. Ускладнялася ўсё яшчэ і свавольствамі мясцовых улад. Адчуваючы сябе абманутымі, сяляне цэлымі вёскамі адмаўляліся выконваць павіннасці. На Слонімшчыне з самай вясны 1861 года такія хваляванні мелі месца ў маёнтках памешчыкаў Слізеня, Калупайлавай, Корсака-вых, Стравінскага, Канопкі, Галаўні, Грыневіча. У даку-ментах згадваюцца вёскі Дзявяткавічы, Сяркі, Сучкі, 7. Зак. 5082.
97
Акунінава, Прыопль, Трыбушкі, Падлессе, Шыганы, Мах-начы, Забулле і інці.
Для «навадзення парадку» ў маёнткі пасылаліся вайско-выя роты, якімі камандаваў палкоўнік корпуса жандараў Прасолаў. Непакорных прылюдна збівалі розгамі і ўсё ж змушалі да падпарадкавання царом «дараванай волі».
Адмена прыгоннага права абумовіла неабходнасць і іншых рэформаў, у тым ліку дзяржаўнага ладу. Капіталістычнае развіццё краіны — на гэты шлях Расія стала ў другой палове XIX стагоддзя.— патрабавала значных пераўтварэнняў як у галіне кіравання, так і ў эканоміцы. Асабліва востра ставіліся тыя пытанні на заходнім парубежжы імперыі, дзе да сацыяльных праблем прымыкалі і нацыянальныя. Сялянскі рух паступова набываў палітычную афарбоўку, у яго ўключалася праг-рэсіўная, патрыятычна настроеная інтэлігенцыя, дваранства і нават частка мяшчан. Пад уздзеяннем нацыянальна-вы-зваленчага руху ў Польшчы шырыўся бунтарны настрой і ў «Северо-Западном крае». У жніўні 1861 года ўпраўляючы справамі Міністэрства ўнутраных спраў Валуеў накіраваў гродзенскаму гебернатару «Указанні аб мерах барацьбы з хваляваннямі ў краі». А ў верасні таго ж года віленскі генерал-губернатар увёў ваеннае становішча ў Вільні, Гродне, Беластоку, Бельску, Брэсце і ўездах.
У 1862 годзе ў Слоніме ў павятовай публічнай бібліятэцы пачала гуртавацца найбольш актыўная і прагрэсіўная частка інтэлігенцыі, дваранства і мяшчан. Тут наладж-валіся таемныя сустрэчы, сходы, арганізоўвалася мясцовае патрыятычнае падполле, скіраванае на барацьбу з сама-дзяржаўем., Сярод найбольш актыўных членаў падполля дакументы згадваюць Я. Валовіча, Э. Корсака, I. Геру-бовіча, К. Гнаінскага, К. Пілецкага, В. Валовіча, Ю. і Е. Пратасевічаў, В. Міўгера, I. Лукашэвіча,' У., В. і Г. Палубінскіх, Я. Гарбоўскага, Ф. Мікульскага, П. Орду, Э. Рагозу, Ф. Волбэка, Л. і А. Чэчатаў, А. і Э. Керс-ноўскіх, А. Незабытоўскага, С. Ліпскага, В. і I. Юндзілаў, I. Пякарскага, К. Мацкевіча, У. Сімановіча і інш. У жніўні 1862 года на Слонімшчыне пабываў Кастусь Каліноўскі, арганізатар і кіраўнік будучага паўстання. Слонімскі прыстаў даносіў гродзенскаму губернатару: «7 кастрычніка ў 5 гадзін вечара адзін з пасажыраў, якія праязджалі па тракце праз в. Шнейка, выкідваў скруткі папер на дарогу... Сяляне, падымаючы, звярталіся да пісьменных сваіх сабратоў, каб прачытаць. Вышэйназваны пасажыр... быў росту сярэдняга, брунет, вусоў чорных, год каля 36 ...нехта дваранін Вікенцій Каліноўскі». Тыя скруткі паперы былі газетай «Мужыцкая праўда».
98
Па краі несліся чуткі аб хуткім паўстанні, гучалі заклікі да бунту. I ў Слонімскім павеце таемна ствараліся падпольныя групы, збіралася зброя, порах, свінец, шыры-лася агітацыя за непадпарадкаванне ўладам. Разрозненыя суполкі кансалідаваліся, арганізацыйна афармляліся, раз-мяркоўвалі абавязкі. Цывільным начальнікам Слонімска-га павета абралі доктара Уладзіслава Сімановіча, вайско-вым Францішка Юндзіла, камандзірам паўстанцкага атрада маладога памешчыка Ізідара Лукашэвіча. Верба-ваў людзей у паўстанцкі атрад і забяспечваў іх зброяй і вайсковым рыштункам адстаўны ротмістр, засядацель Слонімскага павятовага суда Леў Чарняўскі. Збіралі харчаванне, боепрыпасы і вопратку Эдуард Керсноўскі і дваранін Гудовіч. Цывільным начальнікам горада стаў доктар Валяр ян Вільчэўскі. Пасля арышту У. Сімановіча ў маі 1863 года К. Каліноўскі назначыў начальнікам ^^он'^скага павета памешчыка Іосіфа Стравінскага.