За смугою часу
Васіль Супрун
Выдавец: Полымя
Памер: 144с.
Мінск 1994
У 1606 годзе мсціслаўскі кашталян Іван Мялешка адкупіў у Эсцеры Міхелевіч Жыровічы з усёй маёмасцю і людзьмі, а таксама манастыр з царквою, даходам ад яе і манастырскім фальваркам. Будучы ўжо актыўным прыхільнікам уніі, ён угаварыў мясцовага свяшчэнніка Рыгора Сулу 25 ліпеня 1609 года падпісаць абавязацельства падпарадкоўвацца уніяцкаму мітрапаліту Поцію. 3 гэтага часу Жыровіцкі праваслаўны манастыр далучыўся да царкоўнай уніі, заключанай у Бярэсці ў 1596 годзе. Першымі уніяцкімі настаяцелямі ў ім былі: з 1613 да 1614 года — Іясафат Кунцэвіч (затым пераведзены ў Вільню і Полацк; забіты ў 1623 годзе ў Віцебску), яго замяшчаў да 1623 года ігумен Феакціст, з 1623 года — ігумен Ян Дубовіч. Жыровічы тады ўжо з’яўляліся прыгожым і вядомым у наваколлі мястэчкам, дзе акрамя цэркваў і манастырскіх будынкаў высіліся шыкоўныя мураваныя дваровыя збудаванні, крамы, карчма. Два разы на год тут ладзіліся ажыўленыя кірмашы. Праз мястэчка праходзіў важны гандлёвы шлях са Слоніма ў Быцень, ГІінск — частка інтэнсіўнай транспартнай артэрыі, што злучала Прыбалтыку з гандлёвым Поўднем.
У 1613 годзе Іван Мялешка граматай, дадзенай уніяцкаму мітрапаліту Руцкаму і настаяцелю Жыровіцкага манастыра Іясафату Кунцэвічу, навечна ахвяраваў мана-стыр з цэрквамі і маёнткам уніяцкаму ордэну базыльянаў. Такім чынам, манастыр поўнасцю выйшаў з-пад улады памешчыкаў. Пры Мялешку (недзе прыблізна ў 1616 годзе) завяршылася ўзвядзенне галоўнага храма — Успенскага
111
сабора, распачатае яшчэ Іванам Солтанам. Праўда, памеры, планіроўка і афармленне збудавання некалькі змяніліся. Перад смерцю (у 1622 г.) Іван Мялешка падараваў манастыру і мястэчка Жыровічы з навакольнымі землямі, лясным масівам Вікня, вёскай Агароднікі (цяпер Стайкі) і некаторымі дваровымі будынкамі.
Недзе раней узнікла мураваная аднавежавая царква (з вінтавой лесвіцай на званіцу), што размяшчалася побач з сучаснай Яўленскай. Верагодна, гэта і быў ўжо згаданы Багародзіцкі храм, сцены і часткова вежа якога захаваліся да нашых дзён ва ўсходнім канцы колішняга жылога манастырскага корпуса.
Немалы ўдзел у будаўніцтве і пашырэнні славы святыні прымаў слонімскі староста, канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега. Толькі адным уласнаручным запісам у напрастольным саборным Евангеллі (Жыровіцкім, або Сапежанскім), зробленым 22 жніўня 1616 года пры асвячэнні сабора, ён ахвяраваў манастыру вялікую частку свайго Шылавіцкага маёнтка на левым беразе Шчары, карчму з прылягаючымі землямі, багатую царкоўную рызу, поручы, епітрахілі, архірэйскую мітру і посах, срэбную чашу і дзіскас. Падобныя прынашэнні былі не адзінкавымі. Апякунства Льва Сапегі спрыяла росквіту асветніцкіх і культурных традыцый свяшчэннай мясціны. Пры манасты-ры існавала вялікая па тым часе бібліятэка, а таксама архіў, вёўся летапіс храма, перапісваліся рэдкія кнігі, працавала школа.
У 1647 годзе папа рымскі Інакенцій X даў індульгенцыю, у якой гаварылася аб ачышчэнні душаў памёршых ад грахоў і пазбаўленні ад пакут памянутых у Жыровіцкім манастыры ў адведзеныя дні. Дзесьці з таго часу каля сцен манастыра і ў падзямеллі сабора пачалі хаваць самых вяльможных і багатых паноў Вялікага княства Літоўскага, прытым не без адпаведных прыжыццёвых ахвяраванняў.
Яшчэ ў 1644 годзе пасля візіту ў Жыровічы караля Уладзіслава IV мястэчка атрымала права называцца горадам. А вынікам наведвання сюды караля Яна Казіміра у 1652 годзе сталася наданне мясціне магдэбургскага права.
Аднак у час самага росквіту славы святыня зазнала страшэнныя спусташэнні. У 1655 годзе казацкія атрады Багдана Хмяльніцкага, якія дзейнічалі супольна з расійскай арміяй супраць Рэчы Паспалітай, захапіўшы Слонімшчыну, ушчэнт разбурылі манастыр і перабілі многіх яе служы-целяў. Моцна пацярпела і само мястэчка-горад, асабліва багацейшыя двары. Немалыя страты панесла наогул культурная спадчына краю. У «барацьбе за веру» знішчалася ўсё прапольскае і пракаталіцкае, а часам без
112
разбору і помнікі архітэктуры. мастацтва, культуры і гісторыі. У агні помсты гарэлі бясцэнньія каштоўнасці народа. Трэба адзначыць, што навакольнае сялянства, востра адчуваючы на сабе нікчэмнасць існавання і цяжар панскага прымусу, вітала і падтрымлівала казацкую вольнасць. У тых атрадах было нямала і выхадцаў з тутэйшых мясцін, якія, ратуючыся ад расправы ўладных паноў і судоў, беглі на поўдзень, папаўняючы казацтва.
Зруйнаваным і спустошаным пакідалі край расійскія палкі. Каб падняць з руін славуты калісьці манастыр і святыню, базыльянам спатрэбілася нямала сродкаў і часу. Аднак паступова мясціна адраджалася, дзякуючы ахвяра-ванням багатых вернікаў і дапамозе ордэна. Акрамя таго, сейм Рэчы Паспалітай у 1661 годзе сваім рашэннем зняў з Жыровічаў назаўсёды вайсковыя абавязкі і на чатыры гады пазбавіў падаткаў. Паралельна з аднаўленнем старых манастырскіх камяніц вялося і новае будаўніцтва. У 1672 годзе, напрыклад, была ўзведзена мураваная Яўленская царква, зноў стаў дзейнічаць манастыр.
Як сведчыць даследчык гісторыі царквы М. Чыстовіч, у другой палове XVII стагоддзя ў манстыры існавала друкарня. 3 1701 года тут пачала працаваць філасофская школа на 300 навучэнцаў. Паступова вярталася і былая слава святыні, яе яўленай іконы.
Новым страшным няшчасцем для Жыровічаў і наваколля стаў мор 1710 года, што вынішчыў значную частку яго насельніцтва. Паводле звестак, са служыцеляў культу tvt у жывых застаўся толькі іераманах Мікалай Акулевіч, які адзін пахаваў каля 600 памёршых.
Але жыццё не спынялася. Святая мясціна ж у цяжкія хвіліны станавілася прытулкам надзей. Уздыму папуляр-насці манастыра і мястэчка спрыяла цырымонія каранацыі цудатворнай Жыровіцкай іконы. У 1726 годзе пастановай папскага капітула было вырашана «ўзлажыць на галовы Богадзіцяці Ісуса і Багародзіцы Дзевы ў г. Жыровіцах у храме айцоў ордэна св. Васілія Кіеўскага дзіацэза залатыя кароны». Каранацыя праходзіла 19 верасня 1730 года. Да святкавання рыхтаваліся загадзя, урачыстасці шырока рэкламаваліся. У гэтым прымалі ўдзел не толькі рэлігійныя службы, але і ўлады. 3 тае нагоды ў межах мястэчка пры падыходах да сабора з боку Слоніма збудавалі сем велічных трыумфальных брамаў амаль праз сто метраў адна ад адной. Першая ўзводзілася на сродкі базыльянскага ордэна і Слонімскага павета, другая — на сродкі каранатара (ад імя папы рымскага Бенедыкта XIII каранавалі ікону ўніяцкі г*Т^пал’т ^Фанас'^ Шэптыцкі з епіскапам уладзімірскім Гадэбскім і епіскапам пінскім Булгаком), трэцяя — на
8. Зак. 5082.
113
сродкі свяцейшага роду Поціеў, чацвёртая — дома Радзівілаў, пятая — дома Вішнявецкіх, шостая — Сапегаў і сёмая — на сродкі вялікага канцлера літоўскага Міхала Карыбут-Вішнявецкага. Самай шыкоўнай выглядала радзівілаўская брама. Яна мела два ярусы з хорамі для аркестра і васьмю аркамі.
Асаблівая ўвага ўдзялялася ўпрыгажэнню сабора. Нанова былі распісаны сцены і столі, абноўлены абсталяванне і царкоўная мэбля, аздоблены абразы, уваходы і фасады.
Незвычайная падзея прыцягнула ў Жыровічы многія тысячы людзей нават рознага веравызнання. Нібыта толькі прычашчалася каля 140 тысяч вернікаў. Загадзя ў мястэчка прыбыла пяхота, грэнадзёры і конніца вялікага канцлера і гетмана літоўскага Міхала Карыбут-Вішнявецкага. Сам працэс каранацыі прайшоў надзвычай урачыста, цырымонія працягвалася некалькі дзён і суправаджалася службамі ва ўсіх цэрквах.
Усе тыя святкаванні з яшчэ большай, чым раней, гучнасцю неслі па Беларусі і за яе межы вядомасць і славу аб Жыровічах і іх святой іконе, штогод прыцягваючы новыя тысячы вернікаў. Манастыр багацеў і разрастаўся, сканцэнтроўваў вакол сябе найбольш вядомыя рэлігійныя і свецкія таленты. Тут працавала агульнаадукацыйная школа накшталт гімназіі, мелася багацейшая бібліятэка, свае майстэрні.
Значны прыток сродкаў даваў магчымасць весці і шырокія будаўнічыя работы. Ужо ў першай палове XVIII стагоддзя быў збудаваны двухпавярховы мураваны жылы корпус, які ўключыў у сябе сцены разбуранай казакамі і рускімі войскамі Багародзіцкай царквы, а ў другім канцы — рэшткі так і не дабудаванага каталіцкага касцёла, што таксама стаяў разбураны. У гэтым стагоддзі ўзводзіліся велізарныя трох-павярховыя мураваныя будынкі па другі бок сабора, дзе знаходзіліся службовыя, школьныя, жылыя і іншыя па-мяшканні. Пазней тут размяшчалася ўпраўленне епіскапа і духоўнай семінарыі. У 1769 годзе на ўзгорку, дзе калісьці месцілася ўмацаванае сярэдневяковае гарадзішча, вырасла высокая Крыжаўзвіжанская царква-кальварыя па тыпу распаўсюджаных у той час касцёлаў. Працягваліся і рамонтна-рэстаўрацыйныя работы, добраўпарадкаванне ма-настыра і мястэчка.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жы-ровіцкі базыльянскі манастыр страціў былое значэнне, хоць яшчэ пэўны час заставаўся важным асяродкам рэлігійнай культуры і уніяцтва. У 1810 годзе сюды пераехала ўпраўленне брэсцкага епіскапа і Успенскі сабор стаў кафедральным. А з 1821 года распачалася яго рэканструк-
114
Жыровічы. Гравюра XVIII ст.
Хію ZkbhT? £рыбУдовай Цёплай, заглыбленай у годзе пры манастыры адкрылася уніяпкчя ліквідацыі уніі Улалы і "^рьг„хтаваць святароў для “‘ “ ^
Актыувыя p₃eU ў ™™aSy вХТзО-^S ПаХ?Хатаі' "^ ™ “™ "Р-ор2 S Ў L^™^^³,^"¹’^^^ ³ ж“Ро»і«аў перааялі
СяшшкТ і ™™ “’ '⁸²? ^ па ™шятьше Іосіфа
rszr ^™⁵^^^
скульптуры разам з іншай маёмасцю храмаў і манастыпа вЙ,нТ ¹ ДуХОуная ^інарыя пераехалі з Жыровічаў у
115
Арэол надзвычайнасці, славутасці святыні паступова згасаў. Храмы пераходзілі на становішча звычаяных прыходскіх цэркваў з мізэрнымі даходамі і ахвяраваннямі, што пазбаўляла магчымасці працягваць распачатую рэкан-струкцыю будынкаў. Да таго ж унутранае аосталяванне ш не поўнасцю загінула. Толькі ў 1867 годзе пРы актыуных стараннях архімандрыта Мікалая Рэдуты завяршылася аднаўленне Успенскага сабора, належны выгляд наоылі тэрыторыя манастыра, сад і асобныя гаспадарчыя оудынкі, была падрамантавана званіца. Але ўсё тое ўжо не вярнула святыні колішнюю веліч і славу. Для Расійскан імперыі край гэты з’яўляўся бунтарскай калоніян, і удушэнне памяці аб бьілым стала галоўнай задачам улад як палітычных, так і духоўных.