• Газеты, часопісы і г.д.
  • За смугою часу  Васіль Супрун

    За смугою часу

    Васіль Супрун

    Выдавец: Полымя
    Памер: 144с.
    Мінск 1994
    221.72 МБ
       Слонімшчына станавілася адным з актыўнейшых асярод-каЎ паўстання. Сялянскі рух у краі набываў шырок! размах. 3 ваколіц адной толькі вёскі Плаўскія да паўстанцаў прыбылі 62 добра ўзброеныя «ахвотнікі». , Каліноўскі канцэнтраваў у лясах каля вёскі Мілавіді (цяпер Баранавіцкі раён) значныя сілы. Тут было згрупа-вана каля тысячы паўстанцаў пад агульным камандаваннем падпалкоўніка Ляндэра (Аляксандра Лянкевіча). У лагеры каля Мілавідаў акрамя аб’яднанага слонімскага атрада на чале з Францішкам Юндзілам (да 300 чалавек) размяш-чаўся наваградскі атрад В. Міладоўскага, ваўкавыскі • Млотака і пружанскі — Владэка (псеўданімы). 20 мая сюдт' наведаўся К. Каліноўскі ў суправаджэнні В. Урублеўскага A 21 мая (2 чэрвеня) здарылася бітва пад Мілавідамі — адна з важнейшых у паўстанні, у якой супраць паўстані.; выступілі тры роты Стараінгерманландскага палка, раскз -тараванага ў Слоніме, артылерыя і казакі. Камандаьа^ карнай аперацыяй палкоўнік А. Чартоў. Бітву паўстанцы выйгралі. На полі бою засталіся дзесяткі забітых і параненых салдат царскай арміі. Але галоўнае заключалася ў тым, што паўстанцы атрымалі маральную перамогу.
      Аднак процістаяць рэгулярным войскам слаба ўзброены атрад не змог. Карныя аперацыі і аблавы адна за другой пракатваліся па краі, прыносячы ўсё горшыя весткі для мясцовага насельніцтва. Сюды для пакарання і застраш-®^ння гналі тых, хто прагнуў волі сабе і народу, тых, хто кінуў свой лёс на алтар змагання з чужацкай няволяй. Горад, як падстрэленая птушка, заміраў у трывозе пры кожнай такой расправе. Катавалі ж і і пчыл’. лепшых
    
    99
    
    , ;x:y."/s;:...
    
    / MORSE CZFME f
    
    
    
    MAPA BITEW-POTOEK1863186^ LITWIEiRUSi Z DATA AM STARS simUwziam&Ki
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
                           Карта бітваў i сутычак паўстанцаў 1863—1*864 гг. з царскімі войскамі
    
    
    сыноў. Бясконцыя канвоі ў казематы Расіі, у Сібір сталі жалобным вынікам светлых мараў народа і яго герояў.
      Паўстанне ішло на спад, і ў 1864 годзе было задушана канчаткова. Вялікія людскія і матэрыяльныя страты панесла Слонімшчына. Імёны многіх герояў засталіся невядомымі.
      Паводле царскага ўказу 1863 года, маёнткі, рухомая маёмасць і капіталы асоб, якія мелі дачыненне да «бунту», падлягалі секвестру. Пасля задушэння паўстання царскі ўрад пачаў яшчэ больш жорстка выкарчоўваць усе праявы нацыянальнай свядомасці, нацыянальнай годнасці. Уз-мацнілася русіфікацыя. Паўсюдна праводзілася замена службовых асоб, насаджваліся расійскія чыноўнікі, уста-наўліваўся палітычны нагляд і заахвочваліся даносы.
      I ўсё ж дзе-нідзе ды ўспыхвалі асобныя агеньчыкі народнага гневу; выказваючы незадаволенасць сельскай рэформай і жорсткай эксплуатацыяй, бунтавалі сяляне, уздымалі свой голас рабочыя. У красавіку — маі 1876 года на суконнай фабрыцы Пуслоўскага ў Альберціне ў хваляваннях удзельнічала 400 рабочых, што патрабавалі паляпшэння свайго матэрыяльнага становішча. Асабліва шмат нязгоды выклікалі зямельныя перадзелы. Памешчыкі імкнуліся захаваць за сабой як мага большыя правы і па традыцыі ўладна чынілі самавольствы, сяляне ж баранілі свае інтарэсы. Так, жыхары вёскі Чамяры летам 1887 года выступілі супраць дзеянняў графа Патоцкага, які хацеў адмежаваць «спрэчныя» землі, і арганізавана адстаялі сваё права.
      Тым не менш другая палова XIX стагоддзя адзначана ў Слоніме ростам пра^ысловай вытворчасці, гандлю і павелічэннем колькасці насельніцтва. Калі, напрыклад, у 1867 годзе ў горадзе налічвалася 10 166 жыхароў, то ў 1878 годзе іх агульная колькасць ужо дасягнула 15 351 чалавека, у тым ліку мужчын — 7835 і жанчын — 7516. Тады ў Слоніме мелася 1046 дамоў, у тым ліку 98 мураваных.
      У 1878 годзе рашэннем царскага ўрада ў гарадах заходніх губерняў было рэарганізавана гарадское са-макіраванне, якое традыцыйна захоўвалася тут з часоў надання магдэбургскага права. Цяпер найвышэйшым орга-нам улады ў Слоніме стала гарадская дума, у якую ўваходзілі 24 гласныя (радныя). Яны са свайго складу выбіралі гарадскую ўправу (магістрат) на чале з гарадскім галавой. Дзейнасць управы была малаэфектыўнай на фоне эканамічнага і палітычнага жыцця горада. Толькі ў канцы стагоддзя ў сувязі з развіццём капіталістычных адносін ва ўсіх галіяах вытворчасці яна пачала набываць больш
    
    101
    
    ітТ^ТП
    ГроДНГНОіОй і MWH« I.SUIHWImUO 'S.-M» І & г m * 5»I’ c s ♦> м w м. v ■<• Хф ^ > > <
    ju-^.^
    
    
    Карта Слонімскага павета. 1870 г.
    
    уладны характар. Управа стала распараджацца значнымі фінансавымі сродкамі, уплываць на планавае і агульнае развіццё горада.
       У густазабудаваным і ў асноўным драўляным Слоніме нярэдкай з’явай былі пажары. Але той, які ўспыхнуў 25 мая 1881 года, прычыніў гораду і яго жыхарам страшэнныя страты — вынішчыў цэлыя кварталы. За адзін дзень згарэлі вуліцы Ружанская, Жыровіцкая, Школьны Двор, Гандлё-вая, Уланская, Маставая, Бернардынская, Студэнцкая, Замкавая, Рыбацкая, Татарская. У агні загінула 576 дамоў, шмат складоў і розных іншых збудаванняў, архіў гарадской управы, кнігі запісаў, ухвал і дакументаў яўрэйскай гміны за 400 гадоў і інш.
       Пасля таго пажару цэнтр Слоніма часткова пераплана-валі, расшырылі вуліцы. Забудова вялася больш упарадка-вана, што сфарміравала новы выгляд старога горада. Узніклі новыя прадпрыемствы, якія забяспечвалі матэры-яламі шырокае будаўніцтва, рыхтаваліся кадры — яны актыўна выкарыстоўваліся і ў пазнейшы час.
       «Слоўнік геаграфічны», выдадзены ў 1889 годзе, паве-дамляе, што ў 1878 годзе ў Слонімскім павеце жылі без гарадскога насельніцтва 145 764 жыхары (70 999 мужчын і 74 765 жанчын), прытым праваслаўных было 109 432, католікаў (часткова з уніятамі) — 19 358, пратэстантаў — 59, іудзеяў — 16 8 70 і магаметанаў — 45 чалавек. Шляхецкі тытул мелі 1269 чалавек, праваслаўных духоўных асоб (з сем’ямі) налічвалася 342, каталіцкіх — 5, іудзейскіх — 22, ваенных — 5831 чалавек. У павеце дзейнічалі 36 правас-лаўных мураваных і 37 драўляных цэркваў, 1 мураваны манастыр, 6 мураваных і 11 драўляных капліц. Каталіцкіх касцёлаў было 4 мураваныя і 1 драўляны, 7 капліц мураваных і 3 драўляныя.
       У 1890 годзе гарадская ўправа разбіла пры былой вуліцы Раманаўскай гарадскі парк, а побач вырас яе новы цагляны двухпавярховы будынак.
       У 1896 годзе багаты слонімскі прадпрымальнік Г. Куніца праклаў адзін з першых у губерні натуральных гарадскіх водаправодаў. А перад тым на рацэ Ісе ў Альберціне В. Пуслоўскі пусціў першую ў краі гідраэлектрастанцыю. У 1897 годзе ў горадзе створана добраахвотная пажарная каманда. '
       Канец XIX і пачатак XX стагоддзя ў гісторыі Слоніма адзндчаны размахам будаўнічых работ, прычым пасля пажару 1881 года значная частка пабудоў стала ўзводзіцца з цэглы. Для прыкладу, у 1901 годзе ў горадзе ўжо меліся 872 мураваныя дамы, у тым ліку 413 жылых (з агульнай колькасці 1607). Акрамя шматлікіх прыватных камяніц на
    
    103
    
    Тунель XIX ст. (неўстаноўленага прызначэння), раскапаны ў Слоніме ў 1970 г.
    
    тэрыторыі колішняга прадмесця Скробава ў 1901 —1903 гадах з’явіўся вялікі комп-лекс шматпавярховых вайсковых казармаў. Закладвалася нямала прамысловых прадпры-емстваў і майстэрняў. Большасць з 35 га-радскіх вуліц была за-брукавана, цэнтраль-ныя нават асвятляліся газавымі лямпамі. Колькасць насель-ніцтва Слоніма рэзка ўзрасла і дасягнула 20 906 жыхароў.
      Неабходна адзна-чыць, што ў той жа час у горадзе працавалі толькі адно-двухклас-нае павятовае вучы-лішча, прыходскае ву-чылішча з жаночым ад-
    
    дзяленнем, пачатковае
    
    яўрэнскае вучылішча і прыватны трохкласны жаночы пансіён. У 1891 годзе горад абслу-гоўвалі 1 гарадскі, 1 павятовы, 2 вайсковыя
    
    і 4 вольнапрактыкуючыя дактары і некалькі фельчароў.
      Значная канцэнтрацыя рабочых на прадпрыемствах Слоніма, цяжкія ўмовы жыцця і працы змушалі іх аб’ядноўвацца ў барацьбе за паляпшэнне свайго ста-
    
    новішча. Памочнік начальніка Гродзенскага жандарскага ўпраўлення 7 чэрвеня 1896 года пісаў у данясенні губернатару, што рабочыя вялікімі масамі робяць сходкі ў лесе, дзе абмяркоўваюць свае набалелыя пытанні, і ў іх ёсць прысланыя з-за мяжы кніжкі аб стачках. Гэта была рэакцыя ўлад на забастоўку, аб’яўленую 31 мая 1896 года рабочымі сталярных майстэрняў горада.
      У 1897 годзе ў Слоніме ўжо дзейнічалі таемныя рабочыя гурткі. Яны імкнуліся забастоўкамі і стачкамі прымусіць гаспадароў фабрык і жайстэрняў ісці на ўступкі: паляпшаць умовы працы, павялічваць заработкі.
    
    104
    
       У 1903—1904 гадах у горадзе ўзнікла групка арганізацыі РСДРП, якая ўваходзіла ў Паўночна-Заходні камітэт РСДРП. Намаганнямі яе членаў у 1904 годзе была створана падпольная друкарня, што месцілася ў сутарэннях дома па вуліцы Маскоўскай (цяпер Чырвонаармейская). Тут выпу-скаліся лістоўкі, якія распаўсюджваліся сярод рабочых і сялян Слонімшчыны, а таксама сярод салдат слонімскага гарнізона.
       Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гадоў адгукнуліся ў краі забастоўкамі, мітынгамі, стачкамі рабочых. У пад-польнай друкарні ў лютым 1905 года выйшла пракламацыя «Да ўсіх запасных у г. Слоніме», якая заклікала салдат выступіць супраць імперыялістычнай вайны, далучыцца да рэвалюцыйна настроенага народа. У гады рэакцыі слонімская арганізацыя РСДРП была разгромлена.
       Газета «Вперед» (выдавалася ў Жэневе) у нумары ад 23 лютага 1905 года паведамляла, што 800 рабочых Слонімшчыны ў знак салідарнасці з рабочымі Пецярбурга арганізавалі забастоўку. Пяцвдзесят найбольш актыўных з іх былі арыштаваны. 18 мая 1905 года страйкавалі 200 рабсчых запалкавай фабрыкі Дубінбаўма. Да іх далучыліся і 120 рабочых тартака. Яны патрабавалі скарачэння пра-цоўнага дня да 10 гадзін і павелічэння заработку на 20 30 працэнтаў.
       У Слоніме ў той час дзейнічалі 29 прадпрыемстваў, у тым ліку 4 тартакі, 2 паравыя млыны, 2 фабрыкі хустак, 2 вялікія і 5 меншых гарбарняў, 3 фабрыкі фіранак, 2 фабрыкі цвікоў, 2 фабрыкі дражджэй, 2 вялікія цагельні, фабрыка машын і сельскагаспадарчага інвентару, 2 фабрыкі запалак, фабрыкі пергаміну і мыла. На гэтых прадпрыем-ствах працавала каля 4 тысяч рабочых.
       У асяроддзі мясцовай інтэлігенцыі прыкметна абуджалася нацыянальная самасвядомасць, на пярэдні план палітыч-нага жыцця выходзілі вызваленчыя ідэі. У край пранікала друкаванае беларускае слова, і яно рабіла добрую справу абуджэння нацыі. Пасля 1910 года рэвалюцыйны рух на Слонімшчыне некалькі актывізаваўся, але набыць належны размах не дала ваенная кампанія.