За смугою часу
Васіль Супрун
Выдавец: Полымя
Памер: 144с.
Мінск 1994
9
Курганы ва ўрочышчы Соміна на ўскраіне Слоніма
1964 год як найбольш насычаны цікавымі вынікамі ўжо ставіў мяне на цвёрды грунт краязнаўства. Адначасова з археалагічнымі пошукамі я вывучаў і вёў улік архітэктурных і гістарычных помнікаў краю, сёе-тое фатаграфаваў.
За 1963—1964 гады даследаваў тэрыторыю, што ахоплівала большую частку басейна сярэдняга цячэння ракі Шчары, выходзячы за межы Слонімскага раёна. Удалося выявіць і апісаць 43 стаянкі першабытных людзей, якія адносіліся да эпох мезаліту, неаліту і бронзы, каля 120 селішчаў пазнейшага часу, 17 гарадзішчаў, 23 курганныя могільнікі, 4 грунтовыя могільнікі з каменнай выкладкай, больш за 10 кустоў па выплаўцы жалеза з балотнай руды і кавальскай яго апрацоўцы. Праўда, невялікая частка з пералічанага была ўжо адшукана раней, але апошняй разведкай пацвярджалася іх наяўнасць, удакладнялася апісанне і месца знаходжання.
Мая калекцыя так званага пад’ёмнага матэрыялу — керамікі, вырабаў з крэменю, каменных прылад, жалезных крыц і шлаку — прыцягнула ўвагу археолагаў. Для пра-веркі дадзеных па шэрагу выяўленых і апісаных мной аб’ектаў прайшлі затым спецыялісты з сектара археалогіі Акадэміі навук.
ю
Курганы каля вёскі Піронім Слонімскага раёна
Курган у вёсцы Рахавічы Слонімскага раёна
Размяшчэчне археалагічных помнікаў пры ўпадзенні ракі Грыўды ў Шчару на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна (рабочая схема складзена пасля дзённай разведкі 20 жніўня 1965 года)
Схема размяшчэння археалагічных аб’ектаў у басейне ракі Шчары
Паколькі тэрыторыя маіх пошукаў усё пашыралася, a транспартныя магчымасці заставаліся тымі ж, вынікі 1965 года аказаліся больш сціплымі. На значную адлегласць можна было планаваць выезды толькі ў выхадныя дні і то не ў любую пару года, таму за сезон удалося знайсці толькі 16 стаянак эпох неаліту і бронзы, 4 селішчы пазнейшых часоў і 2 курганныя могільнікі. Маю ўвагу прыцягнуў мнагаслойны ар.хеалагічны помнік каля вёскі Русакова Слонімскага раёна. На невялікім пагорку між поплаву Шчары ў кратавінах адначасова з так званай кружальнай керамікай раннефеадальнага перыяду суст-ракалася і неалітычная. Шурфоўка пацвердзіла наяўнасць значнага культурнага слою і перспектыўнасць больш грунтоўнага даследавання, ды і не парослы хмызняком пагорак свабодна мог раскопвацца. З’явілася думка: а ці не паспрабаваць самому раскапаць хоць частку аб’екта, каб мець больш выразнае ўяўленне аб помніках такога тыпу і зарыентаваць вучоных ужо канкрэтнымі вынікамі.
Работы ў Русакове можна было планаваць толькі на 1966 год. Папярэдне належала ўсё ўзгадніць з Акадэміяй навук, пракансультавацца ў навукоўцаў, атрымаць адпа-ведны адкрыты ліст, які выдаецца акадэміяй і рэгіструецца ў Міністэрстве культуры рэспублікі.
Маю прапанову ўхвалілі і абяцалі патрэбную дапамогу. Зацікаўленасць часткова выклікалася і тым, што ўсе мае работы на працягу згаданых гадоў ні Інстытуту гісторыі, ні дзяржаве не каштавалі ні рубля.
У сакавіку 1966 года Акадэмія навук Беларусі меркавала правесці ў Мінску навуковую канферэнцыю па археалогіі Беларусі і сумежных тэрыторый. Меўся адбыцца навуковы абмен думкамі і навінамі апошніх даследаванняў не толькі між беларускімі археолагамі і гісторыкамі — туды запра-шаліся і навукоўцы з суседніх рэспублік і Польшчы. Для мяне значэнне такой канферэнцыі мела надзвычайную вартасць. Па-першае, знаёмства з вядучымі спецыялістамі ў археалагічнай навуцы, іх падыходам да ацэнкі гэтай важнай гістарычнай галіны. Па-другое, з жывых вуснаў у дыскусійнай форме можна было б уведаць аб навейшых археалагічных адкрыццях, пачуць ацэнку працы беларускіх археолагаў. А што значыць пабыць ў самой атмасферы навуковага свету?! Аб удзеле ў такім форуме я мог толькі марыць. Бо вельмі нязначным быў мой уклад у навуку. Я гэта разумеў, хоць і адчуваў добразычлівасць адносін усяго калектыва сектара археалогіі. Таму вельмі здзівіла нечаканае афіцыйнае запрашэнне на канферэнцыю, ды
14
Мезалітычныя і неалітычныя крамянёвыя знаходкі са стаянкі Дабрынева-2 Івацэвіцкага раёна: 1—4, 7,8 — наканечнікі стрэл;
5, 6, 9 — трапецападобныя пласцінкі; 10—18, 22 — скрабкі;
19 —разец; 20 — пласцінка; 21 — нуклеус
Дарога на ўроч ТцроЬд
О ~ курганы, раскапаныя ў 1965г. ф - кургдны нораскапаныя f') _ сляды знішчаных курганоў
План курганнага могільніка паблізу вёскі Орлавічы Слонімскага раёна яшчэ з дакладам-інфармацыяй аб сваёй рабоце і яе выніках.
На канферэнцыі прысутнічалі і рабілі даклады вучоныя з Беларусі (Мінск, Брэст, Ваўкавыск), Расіі (Масква, Ленінград, Смаленск), Украіны (Кіеў), Літвы (Вільнюс), Латвіі (Рыга). У спрэчках выступілі і навукоўцы з іншых месцаў, напрыклад Е. Антаневіч з Польшчы. Прысутнічала шмат гасцей, супрацоўнікаў музеяў суседніх краін.
Маё выступленне суправаджалася мноствам пытанняў. Вучоных цікавіла ўсё: і помнікі, і характар знаходак, і
16
Схема раскапанага ў 1965 годзе кургана (№ 1) каля вёскі Орлавічы: а) — размяшчэнне каменнай кладкі; б) — рэшткі розначасовых пахаванняў; в) — курган у разрэзе
2. Зак. 5082.
метад разведкі. Асабліва запомніліся шчырыя і зацікаўленыя гутаркі з такімі вядучымі спецыялістамі, як Н. Гурына, П. Траццякоў, В. Сядоў, якія абяцалі сваю падтрымку ў публікацыі матэрыялаў. Аднак падрыхтавацца да друку я такі не сабраўся — не хапіла часу. Тэзісы майго даклада «Памятннкн каменного века н эпохн бронзы в бассейне среднего течення р. ІЦары. По матерналам разведкн 1963—1965 гг.» змешчаны ў матэрыялах канфе-рэнцыі «Древностн Белорусснн» (1966).
Археалагічны сезон 1966 года складваўся для мяне нялёгка. Праследаванні з боку палітычных органаў і ўлад узмацняліся. Але ўсё ж удалося атрымаць адкрыты ліст па форме № 1, які даваў права самастойна весці археалагічныя работы. Выязджаючы на выхадны дзень, я адзін пачаў раскопкі стаянкі-селішча Русакова-2. Помнік аказаўся цікавым. Магутнасць культурных напластаванняў дасягала 70—80 сантыметраў. Вялікая колькасць рознача-совых матэрыялаў сведчыла аб тым, што помнік мнагас-лойны — людзі жылі тут недзе з неаліту (каля 6 тысяч гадоў назад), магчыма, з перарывамі, аж да раннефеадаль-нага перыяду.
Размяшчаецца помнік на невысокім пагорку (у наваколлі называецца Літоўскі Груд або Марозава горка) у абалоне ракі Шчары. Калісьці пагорак прымыкаў да правага берага цяпер высахлага невялічкага прытока Шчары — Русакоўкі. Ад левага берага Шчары помнік аддалены прыблізна на 250—300 метраў. Раскопкі я распачаў у канцы лета і ўскрыў усяго 40 квадратных метраў. Аднак здабыў вялікую колькасць керамікі — ад вострадоннага гладкасценнага глінянага посуду з дамешкамі травы ў рошчыне да вядомых кружальных вырабаў, распаўсюджаных сярод славянскага насельніцтва перыяду Кіеўскай Русі. Знайшоў нямала рэчаў і з заштрыхаванай паверхняй, якая захоўвала сляды ад загладжвання сфармаванага вырабу змочаным пэндзлем. Посуд меў розныя памеры і формы, быў як багата арнаментаваны, так і зусім без арнаменту, з рознай таўшчынёй сценак і рознымі дамешкамі да гліны (раслін, жарствы, пяску). Натрапіў на некалькі фрагментаў так званай шурпатай керамікі, не характэрнай для данай тэрыторыі, а таксама на крамянёвыя скрабкі, разцы, праколкі, ножападобныя пласціны, рубячыя прылады, наканечнікі стрэл. Сустракаліся і каменныя шліфаваныя адбойнікі, гліняныя прасніцы і грузілы, жалезныя рыба-лоўныя кручкі і інш.
Матэрыялы аб тых раскопках надрукаваны пад' зага-лоўкам «Поселенне Русаково-ІІ» у кнізе «Вопросы нсторнн» (Мн., 1969).
18
Керамічныя, каменныя і іншыя знаходкі са стаянак і селішчаў Слонімшчыны (Русакова, Шылавічы, Паўлава)
У 1967, 1970 і 1977 гадах работы на згаданым помніку прадоўжыў археолаг М. Чарняўскі.
На жаль, 1967 год прынёс мне яшчэ большыя прасле-даванні з боку ўладаў, што змусіла мяне пакінуць Беларусь. Прыйшлося часова выехаць у Крым, прапісацца ў Алушце. Там вывучаў чужую гістарычную спадчыну, каб затым яшчэ больш цаніць сваю. Аднак у адрыве ад Бацькаўшчыны я жыць не змог.
* На Гродзеншчыну вяртацца было безнадзейна, хоць там засталіся сям’я, набытыя вынікі археалагічных пошукаў і душа. Там снаваў чорны цень праследаванняў за любоў да Беларусі, за патрыятызм. Слонімшчыну ўзялі на мушку спецкадры асобага гарту. Я тое адчуў не толькі духоўна, але і фізічна.
Затрымаўся на суседняй Берасцейшчыне. Тут дыхалася вальней. Праца ж на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка па помніках у Брэсцкім абласным краяз-наўчым музеі давала магчымасць працягваць археалагічныя даследаванні ў паўднёвым напрамку, хаця і заганяла ў кут матэрыяльна.
Вельмі цяжка складваўся 1968 год. Але, выконваючы планавыя работы, усё ж удавалася павярхоўна знаёміцца з археалагічнымі помнікамі краю. Абследаваў Брэсцкі, Камянецкі, Пружанскі, Івацэвіцкі, Жабінкгўскі і Столінскі, а пазней Баранавіцкі і Ляхавіцкі раёны, а менавіта ўжо Палессе і паўночную яго перыферыю. Мяне тутэйшая даўніна цікавіла не менш, чым старажытнасці Панямоння. Шчара якраз злучала два гэтыя археалагічныя масівы. Уплывы палескіх культур на культуру басейна Шчары льга ацаніць, толькі ведаючы асаблівасці археалагічных помнікаў Палесся.
Праўда, для сур’ёзнага аналізу і вывадаў не хапала дэталёвага вывучэння археалагічных комплексаў розных часоў, але тое было немагчыма ў маіх умовах. Хацелася ж выхапіць хоць частку з таго, што цікавіла. У тым сезоне ўдалося выявіць і павярхоўна даследаваць 19 курганных могільнікаў, 10 ст.аянак эпохі каменя і бронзы, 1 селішча жалезнага веку, 1 гарадзішча і 2 умацаваныя феадальныя сядзібы. За выняткам некалькіх, аб згаданых аб’ектах раней археолагі не ведалі.
Асобную і малавядомую мне групу помнікаў складалі курганныя могільнікі з каменнай абкладкай насыпаў ля падножжа або суцэльным вымошчваннем буйнымі камянямі ўсёй паверхні кургана. Яны сустракаліся пёраважна ў Камянецкім раёне. Прытым форма насыпаў і памеры іх неаднолькавыя — ад невялікіх і расплывістых да значньіх па дыяметры і вышынёй больш за метр. Трапляліся'такія
20
могільнікі ўперамежку з курганамі без камянёў, што магло сведчыць аб колішнім змешаным насельніцтве краю.
Праведзеныя раней — у 1959—1962 гадах—супра-цоўнікамі Брэсцкага краязнаўчага музея раскопкі паказалі: і пахавальны абрад, і рэчавы матэрыял з так званых каменных курганоў блізкія да славянскіх. Найбольш характэрныя могільнікі такога тыпу меліся каля вёсак Трасцяніца, Свішчова, Лысоўчыцы, Ратайчыцы, Кустычы, Гуркі, Баранкі (некаторыя раскапаны).