За смугою часу
Васіль Супрун
Выдавец: Полымя
Памер: 144с.
Мінск 1994
39
Ці выпадковым быў такі пункт гледжання? Безумоўна, не. На тое меліся бясспрэчныя аргументы. I сярод важнейшых — пісьмовыя крыніцы, якія ў Сярэдняй Еўропе на пачатку нашай эры кампактнай групы балцкіх плямёнаў не фіксавалі, тым больш у такой агромністай масе. Тэрыторыя Усходняй Еўропы была падзелена паміж іншымі народамі. Невядомым заставаўся толькі ўсход указанага абшару.
Верагодней за ўсё, да IV стагоддзя нашай эры балцкія плямёны кампактна засялялі міжрэчча верхняга Дняпра і Волгі. 3 поўначы і паўночнага ўсходу іх суседзямі былі фіна-вугорскія плямёны, з захаду і паўднёвага захаду — славяне, з поўдня і паўднёвага ўсходу — іранамоўныя плямёны поўдня і іншыя народы. Аб фінскіх, славянскіх і іранскіх моўных запазычаннях сведчыць нават сучасная лексіка балцкіх народаў.
Недзе прыблізна ў IV стагоддзі пад уздзеяннем стра-шэннай пагрозы з усходу (магчыма, з боку качавых народаў) балты мусілі, сарваўшыся з абжытых мясцін, паспешліва адкатвацца ў процілеглым ад ворага напрамку — на захад, на заселеныя славянамі тэрыторыі. Агромністы людскі паток, набраўшы разгон, па інерцыі рухаўся да тае пары, пакуль не ўткнуўся ў марскую перашкоду — Венедскі заліў. Напрамак перамяшчэння балтаў ляжаў, відаць, па вода-раздзеле рэк Заходняй Дзвіны і Нёмана. Тут, у Прыбал-тыцы, гэтая людская маса спрасоўвалася, часткова выціскаючы абарыгенаў (славян і фінаў), затым расцяка-лася па ўжо заселеным наваколлі. Частка ж патоку, абагнаўшы мора з поўдня, працягвала рух, пранікаючы на заходнеславянскія і германскія землі. Адарваўшыся ад асноўнай сваёй этнічнай масы, тыя перыферыйныя астра-вы-калоніі з цягам часу растварыліся ў іншамоўным асяроддзі, хоць яшчз потым давалі пра сябе знаць. Тапаніміка фіксуе сляды балцкіх калоній як на тэрыторыі заходніх славян, так і на германскіх землях.
Спрасаваны інэрцыяй руху балцкі масіў у прымор’і амаль выціснуў зусім славян і фінаў, прымусіўшы іх таксама стыхійна адступіць на поўдзень і поўнач. I, магчыма, пэўная колькасць фінаў перасялілася ў глыб славянскіх тэрыторый, дзе існавала як асобная невялікая калонія, а славян — у ілыб фінскіх зямель. Нібы па плячах адыходзячых славян і фінаў расцякалася і значная частка балтаў. Пранікаючы на суседнія тэрыторыі, яны абжывалі іх, утвараючы змешанае насельніцтва. У залежнасці ад адлегласці канцэнтрацыя такіх каланістаў змяншалася. Але, напэўна, былі выпадкі, калі адрываліся ад асноўнага масіва і цэлыя групы (невялікія плямёны), што, нават
40
Схема размяшчэння этнічных груп на сумежжы Беларусі ў IV ст. і р напрамак перамяшчэння балтаў
асеўшы ў славянскім асяроддзі, захоўвалі сваю самабыт-насць даволі доўга (магчыма, так можна растлумачыць з’яўленне ятвягаў сярод славян).
Раптоўным уварваннем такі магутны іншамоуны этнічны паток не мог не парушыць нармальны рытм жыцця краю. I гэта ў першую чаргу мусіла адбіцца на суседніх з Прыбалтыкай землях. „
Само ўзбярэжжа Балтыкі, відаць, у асноуным засяляу фінскі этнас. Славянскі ж масіў выходзіў да мора толькі па вусцях буйнейшых рэк — Нёмана (Гуда) і Заходнян Дзвіны (Рубона), а ў асноўным быў нібы аддалены ад такой небяспечнай стыхіі. Гэта не выключае і змешанасці насельніцтва ў прымор’і да прыходу сюды балтаў. Напэўна, славяне ў Прыбалтыцы колькасна пераўзыходзілі фінау, і, магчыма, таму заліў (мора) атрымаў назву Венедскага, a не Фінскага.
41
Менавіта пра такую этнагеаграфічную сітуацыю ў Прыбалтыцы ў пачатку нашай эры згадваюць і старажыт-ныя пісьмовыя крыніцы, якія размяшчаюць венедаў то на ўсход ад Балтыкі, то на поўдзень ад фінаў, то між імі ў раёне Прыбалтыкі. Так меркаваў і мовазнавец Ф. Філін, гаворачы, што славяне не межавалі з морам. Да падобнай думкі можна прыйсці, аналізуючы археалагічныя даныя пачатку нашай эры, прыведзеныя А. Таўтавічусам.
На тэрыторыі пазнейшай Жэмайціі канцэнтрацыя бал-цкага этнасу была найбольшай, таму тут балцкія асіміляцыйныя працэсы выражаны найбольш яскрава, што ўдаецца прасачыць і на археалагічным матэрыяле. Вера-годна, усё ж сам працэс асіміляцыі, як і балцкай каланізацыі, не з’яўляўся агрэсіўна-гвалтоўным. А гэта дазваляла на працягу пэўнага перыяду існаваць паралельна абарыгеннай і прышлай культурам і традыцыям. Толькі з цягам часу браў верх той ці іншы бок, часткова ўспрымаючы штрыхі іншай культуры. Узнікненне га-радзішчаў-сховішчаў і новых селішчаў у басейне левабя-рэжжа Нёмана — сведчанне тых гістарычных падзей.
Бясспрэчна, асіміляцыйныя працэсы ішлі з двух бакоў, і адгалоскі іх яшчэ добра чуліся ў сярэдневякоўі. Гэта быў цэлы гістарычны перыяд, які, на жаль, не асветлены ні ў хроніках, ні ў гісторыяграфіі. А якраз там і трэба шукаць адказ на многія загадкі ранняй гісторыі Беларусі і Летувы.
^' аналізаваць гістарычную сітуацыю і славяна-балцкія ўзаемаадносіны менавіта з такіх пазіцый, што пацвярджаецца шэрагам прыведзеных сведчанняў, то відавочна адно: не балцкі субстрат стаўся асновай фарміравання беларускага этнасу. I ніякага балцкага падспуду на тэрыторыі сучаснай Беларусі не існавала. Балцкая гіпотэза павінна быць грунтоўна перагледжана.
Падыходзячы да падзей у русле выкладзенай перспек-тывы, без асаблівай складанасці можна вытлумачыць даўно хвалюючыя гісторыкаў загадкі: дзе фактычна размяшчаліся тэрыторыі славян на рубяжы дзвюх эр і ў пачатку нашай эры? чаму старажытныя пісьмовыя крыніцы тады не згадвалі пра балтаў як жыхароў Прыбалтыкі? чаму балцкая гідраніміка Задняпроўя больш архаічная (на гэта звярнулі ўвагу лінгвісты), чым на захадзе арэала? чаму ў Беларускім Панямонні такія старажытныя славянскія племянныя фарміраванні, як гуды і іншыя, не захавалі свае назвы да з яўлення хронік? адкуль і калі ўзніклі між славян ятвягі? якому этнасу належала так званая штрыхаваная кераміка? чаму даследчыкі не заўважалі рэзкай змены насельніцтва ў Прыбалтыцы, хоць такое (часткова) мела месца? Падобны пералік пытанняў льга падоўжыць.
42
Сапраўды, цяжка было паверыць, каб «згубленыя» гісторыкамі недзе ва Усходняй Еўропе славяне, раптоўна з’явіўшыся ў VI стагоддзі, не толькі «каланізавалі» агромністыя прасторы балтаў, але і літаральна наваднілі Балканскі паўвостраў. Гістарычная неверагоднасць да-паўнялася яшчэ і загадкай нейкага дзіўнага выжывгння балтаў толькі ў сучаснай Прыбалтыцы, якая ад тых жа «каланізатараў»-славян не была адгароджана ніякуткімі перашкодамі вось ужо больш за тысячу гадоў.
Балцкая гіпотэза, што ўсё яшчэ дамінуе ў нашай гістарычнай навуцы, не толькі стрымлівае так неабходны аб’ектыўны працэс перагляду гістарычнага мінулага Бела-русі, але і накіроўвае яго ў памылковым кірунку. Бясспрэчна, выказаная думка патрабуе крытычнага аналізу і далейшых распрацовак. Але ісціна знаходзіцца ў пошуках і дыскусіях.
НАЗЫВАЛІСЯ ЛІТВІНАМІ
На працягу многіх стагоддзяў да беларусаў (асабліва заходніх тэрыторый) дапасоўваліся загадкавыя старажыт-ныя тэрміны «літвіны», «літва» як уласныя назвы. I ў наш час у асобных мясцінах Палесся па векавой традыцыі паўночна-заходнюю частку Беларусі называюць Літвою, a яе насельніцтва — літвінамі. Ды і горад Брэст яшчэ нядаўна афіцыйна насіў найменне Брэст-Літоўскі. Выдатныя дзеячы краю Кастусь Каліноўскі, Вінцук Дунін-Марцінкевіч, Адам Міцкевіч і іншыя таксама называлі сябе літвінамі.
Праўда, у апошнія стагоддзі тэрмін «літва» стаў набываць іншы, не ўласцівы яму раней сэнс. 3 абазначэння суседніх з балтамі беларускіх тэрыторый і насельніцтва ён пачаў паступова распаўсюджвацца і на глыбінныя балцкія землі. Раней нашы суседзі летувісы не мелі адзінай агульнанароднай назвы. У склад насельніцтва сярэдневя-ковай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага яны ўваходзілі як аўкштайты і жэмайты (узвышшавыя і нізінныя).
Калі ж нашы продкі ўвялі ў больш шырокі ўжытак словы «беларусы», «Беларусь» — каб неяк вылучыць сябе, падкрэсліць той факт, што насельніцтва Вялікага княства Літоўскага не аднаэтнічнае, а рознае,— стары тэрмін «літва» паступова адышоў да балцкай часткі жыхарства дзяржавы і засвоіўся ім як уласная назва, аб’яднаўшы аўкштайтаў і жэмайтаў у адну народнасць. Але старая форма «літвіны» па-ранейшаму заставалася ў карыстанні беларусаў.
He выпадкова цяпер, калі ўвага патрыятычных колаў
43
грамадства скіравана на расчыстку фальсіфікацыйных завалаў у сваёй гісторыі, на паверхню ўсплылі старыя найменні «літвіны» і «літва». Паходжанне і пачатковае сэнсавае значэнне іх схавана недзе ў далетапісным перыядзе нашай мінуўшчыны. Старажытнарускія летапісы, напрыклад, ужо упамінаюць тыя найменні без тлумачэн-няў, нібы агульнавядомыя.
Паспрабуем заглянуць у глыбіню стагоддзяў і прасачыць вытокі гэтай загадкі, канцэптуальна звязанай, думаецца. з папярэдняй тэмай, а менавіта з балцкай экспансіяй на славянскія тэрыторыі.
Як ужо адзначалася, пры перасяленні балтаў на тэрыторыю сучаснай Прыбалтыкі недзе ў канцы IV сгагоддзя частка гэтага этнасу з-за вялікай спрасаванасці ў міжрэччы Нёмана і Заходняй Дзвіны мусіла расцякацца па заселеным славянамі і фінамі наваколлі, наслойваючыся на мясцовае жыхарсіва, запаўняючы пустоты між ім. I чым далей ад эпіцэнтра разыходзілася хваля балцкай каланізацыі, тым меншым быў яе ўплыў на жыццё краю. Бясспрэчна, што ў эпіцэнтры і паблізу яго балты ўтваралі этнічную большасць і ў працэсе асіміляцыі тыя рэгіёны даволі хутка ператварыліся ў суцэльна балцкія, хоць асобныя астраўкі абарыгенаў значна паўплывалі і на культуру прышлага насельніцтва, і на іх традыцыі. Пра тое сведчаць матэрыялы археалагічных даследаванняў прыбалтыйскіх археолагаў (публікацыі А. Таўтавічуса, Р. Волкайтэ-Кулікаўскене і інш.). Падобная сітуацыя, толькі з процілеглым знакам, складвалася і на ўскраінах балцкай каланізацыі. Але існавала і шырокая прамежкавая паласа са змешаным насельніцтвам, дзе балцкі этнас складаў значную частку, праўда, намнога меншую, чым славянскі. Тут асіміляцыйныя працэсы значна затармож-валіся, нібы затухалі. Мясцовасць тая нагадвала тэрыторыю кампраміснага сужыцця, дзе зрошчванне культур і трады-цый адбывалася пры адначасовым спаборніцтве за выжы-ванне, і гэта вылучала даны рэгіён у асобную зону, што фарміравалася і абумоўлівалася складанасцю новай гістарычяай сітуацыі. У ёй дэфармаваліся многія трады-цыйныя набыткі і з аднаго, і з другога боку, знікалі ранейшыя племянныя, а магчыма, і родавыя аб’яднанні, парушаліся сувязі, ушчыльнялася насельніцтва і галоўнае — ва ўсе сферы жыцця ўкліньваўся чужамоўны і чужародны алемент, з якім належала наладжваць пастаянны і неаг-рэсіўны кантакт. Хаця на першапачатковым этапе балцкая каланізацыя ўспрымалася тутэйшымі славянамі, відаць, вельмі варожа. Доказ таго — мноства гарадзішчаў-сховішчаў, густа рассеяных у басейне левабярэжжа Нёмана.