За смугою часу
Васіль Супрун
Выдавец: Полымя
Памер: 144с.
Мінск 1994
53
3 часам тыя дружыны станавіліся прафесійнымі і ўтваралі прывілеяваную праслойку ў грамадстве. У іх склад уваходзілі не толькі прафесійныя воіны, з’яднаныя лёсам, але і ўмелыя мараходцы, гандляры і найбольш дасведчаныя людзі, якія валодалі багатым вопытам і запазычанымі ў іншых народаў ведамі. Фактычна яны з’яўляліся пра-ваднікамі цывілізацыі, нівеліроўшчыкамі культуры і палітычнай свядомасці плямёнаў. Дружыны русаў пранікалі не толькі на поўдзень у краіны Прычарнамор’я і Блізкага Усходу, але і на захад — у Прыбалтыку і Паўночную Еўропу, асабліва ў Скандынавію. Асноўнымі шляхамі іх паходаў сталіся рэкі і марскія прасторы. Спачатку дружыны не парывалі сувязі са сваімі плямёнамі, вярталіся ў родныя мясціны, затым асобныя ўжо засноўвалі калоніі на чужых тэрыторыях. Ведалі ж іх іншыя народы як прышэльцаў на ладдзях, аб чым сведчаць старажытныя аўтары. Найбольш актыўна праяўлялася дзейнасць русаў на ўзбярэжжы Чорнага мора (Понта) і Балтыкі. Некаторыя аўтары шукалі радзіму русаў недзе на астравах Чорнага мора, таксама як і пазнейшыя гісторыкі звязвалі іх узнікненне з астравамі Балтыкі.
Магчыма, менавіта росы былі асноўным штуршком або адным з асноўных, якія прычыніліся да шырокай хвалі перасялення славян на Балканскі паўвостраў у VI—VII стагоддзях. Верагодна, іх мелі на ўвазе старажытныя аўтары, паведамляючы аб удзеле славян у рымскім войску і іх калоніях на поўнач ад Дуная.
Ёсць падставы меркаваць, што русы (росы) з’явіліся папярэднікамі значна больш позняга руху так званых скандынаўскіх вікінгаў у VIII—XI стагоддзях. I можна пагадзіцца з тым, нібыта ўзнік гэты рух пры ўдзеле русаў — славянскіх каланістаў на Скандынаўскім паўвостраве.
Недзе прыблізна ў VI—VIII стагоддзях на ўсходнесла-вянскіх тэрыторыях ужо існавалі адпаведныя палітычныя аб’яднанні, у структуры і фарміраванні якіх актыўна ўдзельнічалі русы. На тое ўскосна ўказваюць Фоцій, Канстанцін Багранародны, некаторыя арабскія крыніцы. Менавіта з тым перыядам можа быць звязана і паходжанне такіх гістарычных назваў, як «крывічы», «літва», «русы белыя і чорныя», «прусы» («па-русы»), «корсі» («ко-русі») і інш.
У IX—XIII стагоддзях пад найменнем «русь» разумеліся прафесійныя дружыны воінаў незалежна ад іх этнічнага складу, якія кіраваліся абраным князем. Было яно славянскага паходжання, хоць выкарыстоўвалася і іншымі народамі. Жылі русы не толькі за кошт здабытага, але і
54
за кошт горада, што наймаў іх, або феадала. Аб тым сведчыць «Руская праўда» і старажытныя летапісы. Акрамя русаў у паходах і бітвах удзельнічалі і проста воі узброеныя і прыцягнутыя да такой кампаніі мужчыны. Многія князі і гарады наймалі дружыны русаў для аховы краю, або з мэтай помсты за прычыненую шкоду, нечаканым набегам у адказ.
Наогул, пытанне гэта распрацавана яшчэ недастаткова.
ІМЁНЫ НАШЫХ ДАЛЁКІХ ПРОДКАЎ
Старажытныя пісьмовыя крыніцы (у тым ліку хронікі і летапісы) даюць вельмі скупую інфармацыю аб дах-рысціянскіх імёнах нашых прашчураў славян. I гэта зразумела, бо пісаліся дакументы прыхільнікамі і прапа-веднікамі хрысціянства, служыцелямі новага рэлігійнага культу, які ў даволі жорсткай барацьбе прыйшоў на змену язычніцтву.
Аднак пісьмовыя крыніцы, што складаліся ў ранні хрысціянскі перыяд, зрэдку згадваюць і пра асоб, якія яшчэ не ўспрынялі новыя імёны, звязаныя з хрышчэннем, ці захоўвалі абодва варыянты або перарабілі ранейшыя, набліжаючы іх да хрысціянскіх канонаў. I ўсё ж гаварыць аб паганскіх імёнах нашых продкаў толькі на аснове сціплых пісьмовых даных вельмі складана. Магчыма, таму гэта тэма застаецца амаль не кранутай даследчыкамі.
На шчасце, беларуская мова, адна з найбольш захаваных старажытных славянскіх моў, данесла да нас асобныя старадаўнія формы імёнаў і штрыхі іх эвалюцыйных змен у напрамку хрысціянізацыі. I сёння м'ногія імёны ў беларускім гучанні мала падобныя на царкоўна-хрысціянскія, напрыклад Ян, Хок, Рыгор і інш.
Улічваючы тыя небагатыя звесткі, льга зрабіць выснову, што ў дахрысціянскі перыяд імёны нашых продкаў былі кароткімі, гучнымі, нагадвалі воклік. Праўда, у залежнасці яд часу і ў розных плямёнаў яны маглі вар’іраваць, аднак агульная форма захоўвалася. Каб неяк адрозніваць асоб з аднолькавымі імёнамі, да апошніх дабаўляліся розныя канчаткі або і цэлыя словы, якія часта адлюстроўвалі нейкія характэрныя рысы чалавека, а менавіта: добр, мал, ціх, смел, доўгі і г. д. Атрымліваліся, такім чынам, складаныя імёны накшталт Оль-горд, Мін-доўг. Магчыма, такія словы-характарыстыкі дапасоўваліся да імёнау асоо, што чымсьці заслугоўвалі асобнай увагі або адметнасці. У звычайных членаў роду да аднолькавых імёнаў дабаўлялі
55
розныя канчаткі з адным або некалькімі гукамі, напрыклад: Ян, Ян-у, Ян-ік.
Можна меркаваць, што паганскія імёны нашых продкаў маглі гучаць, як Віт, Дан, Ліб, Оль(г), Ціх, Бор, Коль, Мін, Рыг (Рог), Тур, Хок, Юр, Ян, Яр і да т. п. 3 пранікненнем хрысціянства многія з іх заставаліся ў традыцыйным ужытку, адпаведна змяняючыся ў гучанні ў бок збліжэння з класічна хрысціянскімі варыянтамі. 3 явіліся Ціх-ан, Бор-ыс, Дан-ііл, Юр-ый, Яр-а-слаў. Наогул, словы мір, слаў сталі распаўсюджанымі дабаўкамі. Напрошваецца вывад: імёны такіх гістарычных асоб, як Рагвалод, Рагнедзь, Тур, Міндоўг, Альгерд, Гедымін, славянскага паходжання.
Гэтай кароткай нататкай хочацца засяродзіць увагу на тэме, даследаванне якой дапаможа зразумець і разгадаць многія таямніцы нашай мінуўшчыны.
ШТРЫХІ 3 МІНУЛАГА СЛОНІМШЧЫНЫ
Ад зямлі Услонімскай
Слонімшчына — надзвычай цікавы куток Беларускага Панямоння. Рака Шчара — самы буйны левы прыток Нёмана — на працягу многіх стагоддзяў служыла асноўным шляхам, які злучаў Панямонне з Палессем і надаваў басейну значэнне адпаведнай кантактнай зоны. Тут можна ўбачыць сляды як нёманскай, так і палеска-прыпяцкай культур. Доказам таго служаць знаходкі са шматлікіх стаянак, селішчаў і гарадзішчаў краю. Дарэчы, археа-лагічных помнікаў розных эпох тут значна больш, чым у іншых раёнах Панямоння, што сведчыць і аб шчыльнасці насельніцтва, і аб актыўнасці яго жыцця.
Слонімская зямля (княства) некалі ўключала ў сябе асноўную частку басейна ракі Шчары, часткова басейны рэк Моўчадзі і Зэльвянкі, такім чынам распасціраючыся ад самага левабярэжжа Нёмана на поўначы да палескіх азёраў Спораўскага, Гошчынскага і Бабровіцкага на поўдні. Гэта была параўнальна вялікая тэрыторыя, дзе пазней акрамя галоўнага горада княства — Услоніма з’явіўся шэраг населеных пунктаў: Азярніца, Дзярэчын, Дзятлаў, Венза-вец, Раготна, Ражаная, Быцень, Казлоўшчына, Моўчадзь, Палонка, Косаў, Івацэвічы, Здзітаў і інш.
Найменне Услонім (Васлонім) — так мясціна называлася да XIV стагоддзя — паходзіць ад славянскага слова «усло-на» (заслона), што азначала ўмацаваную перашкоду на
56
рацэ Шчары. Назва сведчыць аб пачатковым прызначэнні горада — фарпоста на важнай рачной магістралі, які затым стаў сталіцай княства.
У межах сучаснага Слоніма выяўлена каля дзесяці селішчаў і гарадзішчаў IX—XIII стагоддзяў, размешчаных абапал Шчары. Той кампактны куст паселішчаў і з’явіўся пачатковым ядром, асновай будучага горада, узнікненне якога можна аднесці да X стагоддзя. Паколькі ж селішчы і ўмацаваныя гарадзішчы размяшчаліся на абодвух берагах Шчары, горад і пачаў развівацца адначасова абапал ракі. Толькі правабярэжжа з невысокімі пясчанымі пагоркамі, абкружанае балоцістым поплавам Шчары, засялялася шчыльней. Гарадзішча там было больш умацаванае — яно і стала затым цэнтрам горада, яго замчышчам. На жаль, узвышша, дзе размяшчалася згаданае гарадзішча і стара-жытны замак, як і могільнік пры ім, зрэзаны ў час будаўніцтва чыгункі ў 80-ыя гады XIX стагоддзя.
Побач з другім гарадзішчам, што месцілася на процілеглым беразе Шчары, у 1959 і 1968 гадах пра-водзіліся невялікія археалагічныя раскопкі. Падчас іх выяўлены матэрыялы XI стагоддзя і частка вала гарадзішча таго перыяду.
Многія гісторыкі схіляліся да думкі, нібыта горад узнік і пачаткова існаваў толькі на левабярэжжы, а замак стаяў на ўзвышаным плато, названым Замчышчам, дзе і вяліся раскопкі. Аднак апошнія не пацвердзілі наяўнасці замкавых збудаванняў раннефеадальнага перыяду. Разнабой у мер-каваннях наконт гэтага пытання ўсё яшчэ прадаўжае існаваць, хоць ужо даследавана, што горад развіваўся на абодвух берагах адначасова і пра тое сведчыць яго назва.
Аналізуючы старыя хронікі, і ў прыватнасці «Летапісы» храністаў XV стагоддзя (Я. Длугаша), такія даследчыкі мінулага, як М. Балінскі, Т. Ліпінскі, Бр. Александровіч * ™“я> звярталі ўвагу на тое, што ўжо ў 1040 годзе кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч, «спаткаўшыся на палях слонімскіх з літвінамі, перамог іх так, што затым, праехаўшы ўласна Літву да самага Нёмана, прымусіў яе да падпарадкавання на час нейкі».
Можна меркаваць, што ў пачатку XI стагоддзя Слонім ужо не толькі існаваў, але і прыцягваў увагу вялікага кісўсхага князя Яраслава Мудрага. За Слонім змагаліся літоўскія дружыны, і «ўласна Літвой» названа паўночная частка тэрыторыі Слонімскай зямлі, якая распасціралася да самага Нёмана. Калі Я. Длугаш і яго папярэднікі лічылі тэрыторыю Слонімшчыны ўжо Літвой, а археалагічныя матэрыялы сведчаць аб прыналежнасці яе славянам, гэта яшчэ адзін аргумент на карысць той думкі, што пад
57
Галава паганскага ідала, зной-дзеная на ўскраіне Слоніма ў 1937 г.
жасць сярод насельніцтва.
літвінамі тых часоў трэба ра-зумець не балтаў, а хутчэй змешанае славянска-балцкае насельніцтва. Сляды існавання балцкіх астраўкоў-калоній удаецца прасачыць у паўноч-най частцы Слонімшчыны. Ду-маецца, тыя невялічкія аст-раўкі сярод суцэльнай славян-скай супольнасці маглі з’явіцца недзе прыблізна ў V стагоддзі нашай эры і ў выніку пазнейшага перасялен-ня прусаў.
Паводле гістарычных кры-ніц, у 1103 годзе каля Слоніма паўднёварускія дружыны су-тыкнуліся з моцнай літоўскай заслонай, пасля чаго надоўга былі спынены ўладныя пахо-ды кіеўскіх князёў. I толькі ў сярэдзіне XIII стагоддзя напа-ды аднавіліся, але ўжо з боку галіцка-валынскіх дружын.
Паходы кіеўскіх, а затым галіцка-валынскіх князёў на славяна-балцкае парубежжа выклікаліся не толькі жадан-нем збіраць багатую даніну, але і імкненнем падпарадка-ваць землі свайму ўплыву, абмежаваць пранікненне бал-таў у глыб славянскіх тэрыто-рый. Набегі тыя чынілі краю спусташэнні, выклікалі варо-Магчыма, таму мясцовасць так