За смугою часу
Васіль Супрун
Выдавец: Полымя
Памер: 144с.
Мінск 1994
Раскапаўшы у Беларусі нямала археалагічных помнікаў культуры штрыхаванай керамікі, А. Мітрафанаў зрабіў вывад: гэтая культура належала плямёнам усходніх балтаў, якія жылі тут да славянскай каланізацыі, але чамусьці ў V стагоддзі нечакана памянялі тысячагадовыя традыцыі ў ганчарстве. Вучоны быў упэўнены, што славяне засялілі згаданыя тэрыторыі не раней VII—VIII стагоддзяў. Атры-маныя матэрыялы сведчылі аб культурнай і традыцыйнай блізкасці раскапаных ім помнікаў з археалагічнымі помнікамі тагачасных мілаградскай і зарубінецкай культур, лакалізаваных на Палессі і ў Сярэднім Падняпроўі. Апошнія ж пераважнай большасцю даследчыкаў лічацца славянскімі старажытнасцямі.
Па-свойму кампрамісным тлумачэннем усёй сітуацыі гучыць выснова маскоўскага археолага В. Сядова, які, у прыватнасці, пісаў: «У залежнасці ад гістарычных абставін
31
зарубінецкае насельніцтва магло стаць і балтамі, і славянамі». Перыяд існавання зарубінецкай культуры датуецца прыблізна II стагоддзем да нашай эры — II стагоддзем нашай эры. Адсюль вынікае, што нават для пачатку нашай эры В. Сядоў дапускае наяўнасць нейкіх аморфных этнасаў, якія мянялі этнічнасць залежна ад абставін... Калі б нешта такое ў гісторыі сапраўды было магчыма, то чаму такіх фактаў не фіксуе гісторыяграфія?
Ужо згаданы эстонскі вучоны X. Моора, спасылаючыся на лінгвістычныя і археалагічныя матэрыялы, спрабуе перакінуць у гэтай праблематыцы мост паміж лінгвістамі і археолагамі. На яго думку, недзе з II тысячагоддзя да нашай эры і да другой паловы I тысячагоддзя нашай эры балты сапраўды жылі на агромністых прасторах Усходняй Еўропы — ад Балтыкі да басейна Верхняй Волгі. Штрыха-ваную ж кераміку, як і гідраніміку на тых тэрыторыях, ён лічыць бясспрэчным доказам грунтоўнасці сваіх выва-даў, замацоўваючы такім чынам балцкую гіпотэзу. Аднак даследчык чамусьці абыходзіць маўчаннем старажытныя пісьмовыя крыніцы.
Публікацыя X. Моора схіліла многіх археолагаў у бок высноў лінгвістаў, але далёка не ўсіх. Шмат крытычных заўваг і сумненняў, асабліва у вызначэнні носьбітаў культуры штрыхаванай керамікі, выказалі археолагі Ф. Гу-рэвіч, П. Траццякоў, а пазней — вучоныя В. Булкін, Д. Мачынскі і Л. Побаль.
Вядома, археалагічныя сведчанні — адна з важных і дастаткова пераканаўчых гістарычных крыніц. Аднак пры вызначэнні моўных характарыстык этнасу яны, узятыя асобна, не з’яўляюцца непагрэшнымі і набываюць доказ-насць толькі ў спалучэнні з іншымі (пісьмовымі ці тапанімічнымі) дадзенымі. Найбольш акрэсленымі і дак-ладнымі ўсё ж трэба лічыць пісьмовыя дакументы, аб чым гаворка пойдзе далей.
У публікацыях А. Мітрафанава сцвярджалася, што традыцыя штрыхавання керамікі на тэрыторыі Беларусі абрываецца недзе ў V стагоддзі. Прытым прычына канкрэтна не называлася, падкрэсліваліся толькі некаторыя змены ў іншых праявах культуры. Гэта дало вучоным падставы аднесці пазнейшы перыяд да новай культуры тыпу верхніх напластаванняў Банцараўшчыны і Тушамлі, якія нібыта ўсё яшчэ належалі ўсходнім балтам. Славяне ж прыйшлі сюды толькі ў VII—VIII стагоддзях і не выціскалі мясцовае балцкае насельніцтва, а паступова асімілявалі яго. Працэс той асіміляцыі закончыўся ў асноўным у IX—X стагоддзях.
Такім чынам, працэс фарміравання славянскіх племян-
32
ных аб’яднанняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, вядомых па старажытнарускіх летапісах, адносіўся даследчыкам да пазнейшых часоў, што не зусім упісваецца ў гістарычны кантэкст.
Археолагі Прыбалтыкі таксама засведчылі пэўныя змены, якія мелі месца недзе ў сярэдзіне I тысячагоддзя нашай эры. Так, на думку літоўскага вучонага А. Таўтавічуса, штрыхаваная кераміка на тэрыторыі Літвы знікла ўжо ў IV стагоддзі нашай эры, гэта значыць раней, чым у Беларусі. Паводле меркаванняў I. Цымермане, Я. Граўдоніса, Р. Волкайце-Кулікаўскене і іншых спецы-ялістаў, прыблізна з V стагоддзя на тэрыторыі Літвы і Латвіі перастае існаваць так званая тэкстыльная кераміка (археолагі лічаць яе адным з характэрнейшых атрыбутаў фінскага этнасу).
Супадзенне фактаў, засведчаных археалагічнымі дасле-даваннямі на керамічным матэрыяле, дапаўняецца і зменай у той час іншых традыцый, напрыклад у будаўніцтве, пахавальнай абраднасці, быце, ювелірнай і іншых вытвор-часцях, прытым на значных тэрыторыях Прыбалтыкі і суседняй Беларусі.
Мною ж у басейнах левых прытокаў Нёмана — Шчары і Зэльвянкі выяўлены фрагменты глінянага посуду са слядамі штрыхоўкі і на селішчах другой паловы I тысячагоддзя нашай эры, якія, бясспрэчна, можна лічыць славянскімі. Гэтая акалічнасць да“е падставы зірнуць на факты з іншага боку: а ці не была штрыхаваная кераміка адным са старажытнейшых атрыбутаў славянскага этнасу або часткі яго? Безумоўна, на тым нязначным матэрыяле, атрыманым пры шурфоўцы некалькіх помнікаў, нельга рабіць катэгарычныя вывады ці тым больш абвяргаць актыўна падтрыманую вучонымі балцкую гіпотэзу. Аднак паставіць пытанне і адстойваць свой гіогляд цяпер ужо можна.
Складанасць у вызначэнні этнічнага складу насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў пачатку нашай эры і раней звязана з адсутнасцю канкрэтных даных. Вывады і гіпотэзы грунтуюцца ў асноўным на меркаваннях, па-раўнаннях, разважаннях, заснаваных ва ўскосных доказах, якія кожны даследчык выкарыстоўвае ў адпаведнасці са сваёй навуковай пазіцыяй. Каб дакапацца да ісціны, неабходнй па магчымасці ўлічваць большую колькасць першакрыніц. Таму і звернемся да пісьмовых дакумснтаў старажытнасці, якія некаторымі даследчыкамі абвчшчалі ся недакладнымі, бо не адпавядалі іх тэарэтычным палажэнням.
На вялікі жаль, і пісьмовыя сведчанні такеама далёка
3. Зак. 5082
33
не заўсёды канкрэтныя. Тэрыторыя сучаснай Беларусі на рубяжы нашай эры была аддалена ад важнейшых цэнтраў тагачаснай цывілізацыі, мізэрныя звесткі пра гэтыя мясціны даходзілі да рымлян і грэкаў у расплывістай форме.
Фрагментарна і скупа пра тэрыторыі, блізкія да нашай Бацькаўшчыны, у самым пачатку новай эры згадвалі Пліній Старэйшы, Тацыт і Пталамей. Так, Пліній у напісанай ім у 77 годзе нашай эры «Натуральнай гісторыі» размяшчаў ужо вядомых яму венедаў (верагодна, так тадьі некаторыя народы называлі славян) недзе ў паўднёвай ці паўднёва-ўсходняй частцы сучаснай Прыбалтыкі, у знач-ным аддаленні на ўсход ад Віслы. Больш дакладных звестак ён, на жаль, не падае, венедаў успамінае між іншым.
Другі аўтар I стагоддзя нашай эры Тацыт у вядомым творы «Германія», нібы дапаўняючы скупую інфармацыю Плінія, вялікую этнічную групу венедаў лакалізаваў на значных землях Усходняй Еўропы, на поўдзень ад якіх жылі сарматы і бастарны (пеўкіны), на поўнач — фіны, a на захад — германцы. На ўсходзе вобласць рассялення венедаў гублялася ў невядомай яму далечыні. Прытым зазначалася, што венеды многае ўспрынялі ад дзікіх сармацкіх нораваў, аднак больш набліжаліся да германцаў, бо будавалі сабе жыллё і змагаліся пешшу, а не конна, як сарматы. Такім чынам, велізарная тэрыторыя, акрэсле-ная Тацытам, уключала ў сябе ўсю сучасную Беларусь, якая, згодна з гэтымі данымі, знаходзілася нібы амаль у цэнтры венедскай зямлі. Звесткі рымскага гісторыка ўжо значна больш канкрэтныя, бо акрэсліваюць венедскае (славянскае) наваколле.
Грэчаскі вучоны II стагоддзя нашай эры Пталамей «вялікі народ венедаў» размяшчаў уздоўж узбярэжжа Венедскага заліва — так тады называлася Балтыйскае мора. Ён пісаў, што народ той займае агромністую тэрыторыю еўрапейскай Сарматыі і вельмі шматлікі. Паводле Птала-мея, асноўныя славянскія (венедскія) землі ляжалі не толькі ўздоўж узбярэжжа Венедскага заліва, але і рас-пасціраліся далёка на паўднёвы ўсход і ўсход, недзе аж да сармацкага поўдня. На тых тэрыторыях грэчаскаму вучонаму было вядома і насельніцтва пад загадкавай назвай «ставаны», якое жыло паміж Венедскім залівам і аланамі Прычарнаморскіх стэпаў. Многія даследчыкі ў тым най-менні схільны бачыць саманазву славян, пераказаную ў не зусім дакладным вымаўленні, а такое ў старажытных пісьмовых крыніцах сустракаецца часта.
3 паведамлення Пталамея відаць, што пры 'апісанні адзначаных мясцін ён карыстаўся двума патскамі інфармацыі: рымскім, які ішоў недзе з прывбнедскіх
34
(паўночных) тэрыторый, і грэчаскім — паўночначарна-морскім. У прыбалтыйскіх народаў (фінаў, германцаў) тады існаваў тэрмін «венеды», які яны ўжывалі для абазначэння славян, а на тэрыторыю Паўночнага Прычарнамор’я пранікала, хоць, можа, у недакладным гучанні, сапраўдная саманазва славян. Фактычна ж гаворка ішла аб адным і тым жа народзе, менавіта аб славянах.
Паколькі вызначаныя ўказанымі аўтарамі землі венедаў (ставанаў) блізкія да адведзеных сучаснымі лінгвістамі і археолагамі шматлікім балтам, узнікла неабходнасць ці абвясціць старажытныя дакументы памылковымі (бо яны не супадаюць з балцкай гіпотэзай), ці пад венедамі разумець балтаў, у крайнім выпадку — балтаў, славян і германцаў. I хоць падобныя тлумачэнні не вытрымлівалі навуковай крытыкі, гіпотэза працягвае існаваць, абходзячы старажытныя пісьмовыя крыніцы.
Гоцкі ж гісторык VI стагоддзя Іардан, нібы адказваючы на меркаванні сучасных вучоных, пісаў, што старажытныя венеды — у залежнасці ад плямёнаў і тэрыторый — сталі называцца склавенамі і антамі, пры гэтым размяшчаў склавенаў абапал Віслы і на ўсход ад яе, а антаў — на паўночны захад ад Понта (Чорнага мора).
Візантыйскі гісторык таго часу Пракопій Кесарыйскі, паведамляючы аб славянскай экспансіі на Балканскі паўвостраў у VI стагоддзі, пра венедаў не ўпамінаў зусім. Ды і іншыя грэчаскія аўтары VI — VII стагоддзяў не ўжывалі згаданай назвы, неславянскай па паходжанні.
3 тае нагоды хацелася б выказаць сваё меркаванне пра ўзнікненне і значэнне тэрміна «венеды», якім карысталіся народы, што мелі ў старажытнасці трывалыя сувязі з узбярэжжам Балтыйскага мора (Венедскага заліва).
У лексіцы уграфінскіх народаў, у прыватнасці эстонцаў, існуюць словы: «Venema» — у значэнні «Руская зямля», «Русь», «vene» — «русін», «рускі», «vend» — «брат», «vennad» — «браты». З’яўляючыся паўночнымі суседзямі славян (згодна звесткам Тацыта), фіны не маглі не ведаць сэнсавага значэння саманазвы — «славяне», што тлумачы-лася як «браты па слову», «родныя па мове». Нашы продкі называлі сябе так у адрозненне ад іншых народаў, што не карысталіся мовай, зразумелай для іх,— немцаў.' У перакладзе на фінскую мову слова «браты» гучала як «vennad»i