За смугою часу
Васіль Супрун
Выдавец: Полымя
Памер: 144с.
Мінск 1994
JI. Траццякоў, вялікі знаўца ўсходнеславянскай даўніны, пісаў, што паходжанне і старажытнейшая гісторыя назвы «рось-русь» і яе пачатковых носьбітаў з’яўляецца адным з найбольш цёмных і заблытаных пытанняў гісторыі ранняга ўсходнеславянскага сярэднявечча.
Існаванне так званай нарманскай тэорыі паходжання гэтых слоў і наогул дзяржаўнасці на тэрыторыі ўсходняга славянства, думаецца, стрымала працэс грунтоўнага дас-ледавання тэмы. Прыхільнікі той тэорыі пакуль яшчэ не далі пэўнага адказу на пастаўленыя вышэй пытанні. He даюць яго і шматлікія гіпотэзы антынарманістаў, хоць некаторыя з іх распрацоўваліся цэлымі калектывамі вучоных і лічыліся даволі пераканаўчымі. Адной з нанбольш папулярных, між іншым, была думка, выказаная ў свой час Б. Рыбаковым. Паводле меркаванняў акадэміка, тэрмін «рось» («русь») паходзіць ад аднайменнай назвы аднаго з паўднёвых усходнеславянскіх плямёнаў, якое размяшчалася на правабярэжжы Дняпра, між летапіснымі палянамі і ўлічамі, у басейнах рэк Росі і Цясьміна. Племя тое з цягам часу нібы перадало сваю назву саюзу плямёнаў, а затым амаль усяму ўсходняму славянству. Аднак ні ў старажытных рускіх летапісах, ні ў іншых пісьмовых крыніцах 'яно не згадваецца. Вельмі мала верагоднасці ў тым, што невялічкае буфернае племя славянскіх ускраін (на тон тэрыторыі не выяўлена ні славутых палітыка-эка-намічных цэнтраў, ні прыкмет нейкай выключнай куль-туры), адкрытае для шматлікіх качуючых ордаў, змагло не толькі ўстаяць супраць гунаў, авараў, хазараў, 4. Зак. 5082.
49
полаўцаў, але і аб’яднаць вакол сябе значныя ўсходнеславянскія землі, застаючыся пры гэтым нікому зусім невядомым. Названая версія не змагла задаволіць даследчыкаў, нягледзячы на археалагічныя доказы яе аўтара.
У мінулым стагоддзі вядомы расійскі гісторык С. Са-лаўёў, спасылаючыся на гістарычныя крыніцы, зрабіў наступную выснову. Варагі і русь (рось) — гэта дружыны людзей, воляй ці няволяй пакінуўшых сваю бацькаўшчыну і вымушаных шукаць шчасця на морах ці ў чужых краінах. Толькі назва «вараг» заходняга, германскага паходжання, а «русь» — агульнае найменне такіх дружын у славянскіх, фінскіх плямёнаў, у грэкаў і арабаў.
Пазней блізка да таго выказваўся і савецкі вучоны С. Юшкоў. На яго думку, старажытнай «руссю» першапа-чаткова была «асобная сацыяльная група» людзей, якая пазней перадала сваю назву народу. Яе аўтар схільны атаясамліваць з купцамі, і ім аддае прыярытэт у арганізацыі дзяржаўнасці на тэрыторыі ўсходніх славян.
Той жа П. Траццякоў, даследуючы археалагічныя і пісьмовыя сведчанні розных аўтараў, зазначыў, што ён далучаецца «да тых гісторыкаў, якія імкнуцца звязаць узнікненне росаў — русаў з сармацкім светам».
Тут прыведзена, безумоўна, толькі нязначная частка мяркаванняў па закранутай праблеме, хоць большасць гісторыкаў у той ці іншай ступені ўзнімалі гэта пытанне. Паходжанне росаў (русаў), вызначэнне носьбітаў даных найменняў, іх пачатковая гісторыя сталіся тэмамі дасле-даванняў такіх вядомых вучоных, як Д. Ілавайскі, К. Яку-баў, Л. Падалка, Б. Грэкаў, А. Насонаў, М. Ціхаміраў, В. Маўродзін і інш. Цікавіла праблема і гісторыкаў за межамі ўсходнеславянскага свету, дзе было апублікавана нямала навуковых прац, але актуальнай і незакрытай яна застаецца і сёння.
Цяжкасці даследавання звязаны не толькі з невыразнас-цю і скупасцю фактаў, але і з іх супярэчлівасцю. Пакуль адзінымі даступнымі крыніцамі з’яўляюцца пісьмовыя звесткі. Паводле іх, ужо ў VI стагоддзі сірыйцы ведалі аб росах (русах) як аб людзях магутнай будовы цела, каторых нават коні не маглі насіць, і таму ў змаганне яны ішлі пешшу. Жылі ж тыя людзі недзе за «Меаційскім балотам» (паведамленне Псеўда-Захарыя).
Аб нейкіх «росамонах» (магчыма, росах-людзях) згадваў у VI стагоддзі гоцкі гісторык Іардан, спасылаючыся на больш старажытныя даныя. Ён пісаў, што ўжо ў канцы IV стагоддзя «росамоны» не падпарадкоўваліся • нават
50
самому каралю готаў Германарыху. Апошні называў іх вераломнымі.
Гэтыя не зусім выразныя згадкі аўтараў VI стагоддзя таксама скупа дапаўняюцца і больш познімі візантыйскімі і арабскімі сведчаннямі. Так, у «Акруговым пасланні» (866) канстанцінопальскі патрыярх Фоцій зазначыў: «Народ, які многія часта ўспамінаюць і ўслаўляюць, пераўзыходзіць усе іншыя народы сваёй лютасцю і кроважэрнасцю — я гавару аб русах, што, пакарыўшы навакольныя народы, заганарыліся і, зазнаўшыся, паднялі зброю на Рымскую дзяржаву». Паводле П. Траццякова, у першай палове IX стагоддзя «росы-русы як купцы і воіны» пранікалі не толькі на Чорнае мора, але і на ніжнюю Волгу, і ў арабскія краіны Усходу. Згодна з паведамленнем Ібн-Руста, русы былі мужныя і храбрыя, ростам высокія, прыгожыя сабою і смелыя ў набегах, але смеласці сваёй на кані не выяўлялі: усе набегі і паходы рабілі на караблях.
Зыходзячы з усяго сказанага, можна меркаваць, што ў паходах славян на Балканскі паўвостраў у VI—VII стагоддзях росы (русы) мусілі прымаць непасрэдны ўдзел. I ў гэтай сувязі цікавасць выклікаюць сведчанні тагачасных візантыйскіх аўтараў, якія маглі хоць між іншым упамінаць аб росах. Аб склавінах жа і антах яны паведамляюць даволі шмат, няхай і не зусім усебакова. На жаль, аб росах, ці русах, прама ні адзін з гісторыкаў таго часу не згадваў. Магчыма, назва растваралася ў іншых або па значэнні злівалася з найменнямі «анты» ці «склавіны» як больш масавымі і распаўсюджанымі на тэрыторыі Візантыі. Росы ў той агромністай масе людзей нічым не выдзяляліся, ды і маглі складаць нязначную частку, прытым яны таксама з’яўляліся славянамі, аб чым адназначна сведчаць пазнейшыя візантыйскія пісьмовыя крыніцы.
Сярод мноства згадак аб склавінах і- антах у паведам-леннях вядомага візантыйскага гісторыка VI стагоддзя Пракопія Кесарыйскага ёсць сцвярджэнне, нібыта некалі нават імя ў гэтых плямёнаў было адно і тое ж, здаўна абодва яны называліся «спорамі» (рассеянымі), відаць, з-за таго, што жылі, займаючы краіну «спорадзен» — рассеяна, асобнымі пасёлкамі. Таму ім і зямлі належала займаць многа.
Аднак ні да Пракопія, ні пасля яго славян і антаў так ніхто не назваў. Думаць, што аўтар, згадваючы невядомае іншым найменне, дапускаў памылку,— неве-рагодна. Да таго ж ён спрабаваў нават растлумачыць грэкам сэнс імя і выводзіў яго ад слова «рассяваць» («рассявацца»). Значыць, Пракопій ведаў не толькі саму назву, якой даўно карысталіся славяне, што праніклі на
51
тэрыторыю Візантынскай імперыі, але і яе сэнсавае значэнне. Відаць, ён больш, чым іншыя аўтары таго часу, быў дасведчаны ў жыцці супольнасці, што задоўга да масавых перасяленняў на Балканы ўжо наведвалася туды і, магчыма, з’яўлялася правадніком і ініцыятарам тых перамяшчэнняў. Выдумваць, ствараць нешта новае Пра-копію не было патрэбы, бо такая агульная для славян і антаў назва ўжо даўно існавала ў лексіцы рымлян і іншых народаў — гэта «венеды», аб чым Пракопій ніяк не мог не ведаць, хоць ёю не карыстаўся.
На аснове сказанага льга зрабіць наступную выснову. Паведамленне Пракопія — новы і, напэўна, важны штрых у ранняй гісторыі славян. Расшыфроўка яго можа дапамагчы разгадаць і пастаўленае перад намі пытанне паходжання тэрміна «рссь» («русь»), Вельмі ўжо верагоднай і спакуслівай з’яўляецца думка, што Пракопій згадваў менавіта аб назве «росы». Параўноўваючы яго звесткі аб росах (русах) і славянах са звесткамі іншых старажытных аўтараў, дзе або прама, або ўскосна ўказваецца, нібыта русы — гэта славяне, складваецца ўражанне, што гыя найменні маюць менавіта славянскае паходжанне, а не сармацкае, аланскае, ці скандынаўскае, як меркавалі некаторыя даследчыкі. Паве-дамленне Пракопія нібыта пераклікаецца з унамінаннем Іардана аб «вераломных росамонах». Напрошваецца думка: росы як нейкая рухомая славянская маса ўжо ў першай палове I тысячагоддзя нашай эры праніклі далёка на Поўдзень, за межы сваіх зямель.
Якім жа чынам ва ўсходнеславянскім асяроддзі магла з’явіцца назва «росы» («русы»)? У мове значнай часткі тагачасных усходніх (а праўдзівей, цэнтральных) славян слова «росы», напэўна, гучала як «роусы» (дыфтонг «оу» на Палессі захаваўся да нашых дзён). Гэта магло стаць прычынай дваякага ўспрымання тэрміна рознымі групамі насельніцтва, хоць значэнне яго заставалася аднолькавым. I цяпер жа існуюць, напрыклад, паралельныя словы «расіяне — рускія», «Расія — Русь». Такая дваістасць вы-маўлення магла быць вельмі архаічнай.
Калі прытрымлівацца думкі, што назвы, уласцівыя пэўнаму этнасу, звычайна выносяцца на перыферыю занятых ім тэрыторый, нібы аслупоўваюць яе, уразаючыся ў чужародны масіў, то гідронімы з коранем «рос» падказваюць нам вобласць, дзе магло найбольш верагодна групавацца насельйіцтва — носьбіты наймення «рось» («русь»). Такія гідронімы захаваліся на прытбках Дняпра і Нёмана. На Дняпры — вядомы правы прыток, рака Рось (упадае на поўдзень ад горада Канева), і на Нёмане — яго левы прыток з той жа назвай (упадае ніжэй 'горада
52
Масты). Адзін з рукавоў Нёмана, яго дэльты таксама называўся Руса. Можна меркаваць, што рэкі тыя маглі быць умоўнымі паўночнымі і паўднёвымі граніцамі тэры-торыі, дзе лакалізаваліся носьбіты наймення «росы» («ру-сы»). Цэнтр яе прыпадае дзесьці на паўночнае Палессе. Канешне, гэта вельмі адносна. Але калі паведамленне Псеўда-Захарыя аб тым, што росы жылі недзе за «Меаційскім балотам», успрымаць у прамым сэнсе — за балотам, то больш абшырных балот, чым Палескія, на тэрыторыі Паўднёва-Усходняй Еўропы не існавала, і выказаная версія можа прэтэндаваць на верагоднасць. Праўда, некаторыя даследчыкі «Меаційскім балотам» схільны лічыць Прыазоўе.
Развіваючы прыведзенае вышэй меркаванне Пракопія Кесарыйскага аб паходжанні і сэнсавым значэнні назвы «росы» («русы»), можна схематычна ўявіць наступны варыянт версіі. У далёкім мінулым сярод аселых і прывязаных да сваіх родаў і зямлі славян былі адзінкі дасціпных і смелых людзей, якіх вабіла пазнанне блізкага і далёкага наваколля, якім карцела спасцігнуць тое, што яшчэ невядома. I ішлі яны, рызыкуючы жыццём, прак-ладвалі дарогу прагрэсу, адкрыццям. Аб’яднаўшыся ў невялічкія групкі (каб лягчэй адольваліся перашкоды і небяспека), пранікалі далей і далей на чужыя прасторы, а вяртаючыся дамоў, расказвалі аб усім аднапляменнікам, выклікаючы іх зайздрасць і захапленне. Але адважваліся на такую рызыкоўную справу толькі самыя дужыя, мужныя і вынослівыя. Былі гэта сапраўдныя былінныя волаты, аб якіх хадзілі легенды. Кожны паход загартоўваў і ўзбагачаў навыкамі і ведамі кожнага з удзельнікаў, хоць вярталіся не ўсе. Колькасць і склад такіх вандроўнікаў паступова ўзрасталі. Яны разыходзіліся ў розных напрамках. Ніхто не ведаў сваіх маршрутаў, бо адкрываў іх ўпершыню. Тым больш не ведалі гэтага аднапляменнікі, і з тае нагоды гаварылі: «Пайшлі ўрось», г. зн. «врозь», недзе ў розных напрамках, хто куды. Магчыма, з часам паняцце «ісці ўрось» стала набываць акрэсленае значэнне, і людзей, што бралі ўдзел у такіх паходах, пачалі называць проста «росамі» так, як удзельнікаў ваенных паходаў назвалі «воямі». Асвойваючы далёкія маршруты, групкі росаў аб’ядноўваліся ў невялікія дружыны, якія супольна маглі процістаяць нават значнай пагрозе і адчуваць сябе надзейней .пры любой засадзе. Адразу гэта оылі згурта-ванні мірных вандроўнікаў, а затым яны ператварыліся ў дружыны купцоў-вояў, каму зброя патрабавалася ў асноўным для абароны сябе і маёмасці. Вось такімі росаў (русаў) і апісваюць ужо ў VI стагоддзі арабскія аўтары.