За смугою часу
Васіль Супрун
Выдавец: Полымя
Памер: 144с.
Мінск 1994
I калі К. Бугу яшчэ можна зразумець, улічваючы яго нацыянальны патрыятызм і значную перавагу ў веданні дыялектных асаблівасцей балцкіх моў над славянскімі, то У. Тапарова і А. Трубачова зразумець цяжка. Лагічна нельга растлумачыць, чаму спецыялісты такога рангу, даследуючы этымалогію назваў, напрыклад, беларускіх рэк, ні разу не ўспомнілі аб існаванні ў краі сваіх моўных (беларускіх) дыялектаў, характэрнай мясцовай спецыфікі, а гэта ж павінна ўлічвацца ў першую чаргу. Вучоныя нібы забылі, што на Беларусі карыстаюцца беларускай, a не літоўскай мовай. Ва ўсіх выпадках чамусьці зноў крытэрыем для іх служыла толькі лексіка балцкіх народаў.
Дапасоўваючы славянскія назвы да розных балцкіх варыянтаў, даследчыкі мусілі ведаць, што тым самым парушаюць навуковую аб’ектыўнасць, аднак ішлі на гэта, інакш успрынятая імі гіпотэза губляла ў пераканальнасці. Дарма што пераканальнасць тая была ўяўнай. I сапраўды, дзеля чаго аўтарам спатрэбілася дапасоўваць да чужой лексікі такія славянскія найменні рэк у оасейне Прыпяці, як Бежыца, Грыўка, Даколка, Дамашняя, Дарагабуша, Дарагань, Жэрдзь, Зольна, Золенка, Мытва, Мытвіца, Піна (ад палескага дыялекта «пінна» — пенная), Случ (ад слова «злучаць»), Сажалка, Смерць, Цемра, Турыя і інш.? Або ў басейне Бярэзіны: Бабруйка, Балоча, Балачанка, Бя-рэзіна, Беразня, Беразанка, Бярэжніца, Бурчак, Вала-жоўка, Гаць, Грыўка, Жардзянка, Моўча, Няміга, Осаўка, Рова, Сасна, Ужніца? Ці ў басейне Сожа: Бярэжніца, Беражоўка, Бяседка, Бесядзь, Бярложа, Вароніца, Ваўчыца, Вепранка, Выдра, Вярцейка, Гарыста, Дабранка, Добрыца,
27
Добрасосна, Дамашняя, Дарагань, Думанка, Жадунка, Зубер, Завуніца, Касіна, Касянка, Крутка, Лужынка, Нямейка, Палужжа, Польна, Рудзенка, Руплінка, Серпей-ка, Случ, Стомятка, Судзінка, Турыя, Шума, Чавенка?
Тут успомнена толькі невялікая частка «балтызмаў», выяўленых У. Тапаровым і А. Трубачовым у басейнах прытокаў Верхняга Дняпра. А гэта каля 10 працэнтаў згаданай імі агульнай колькасці. Узнікае пытанне: калі ўсе прыведзеныя назвы сапраўды балтызмы, то ці не ад балтаў паходзяць славяне наогул? Ці не блытаюць аўтары этымалагічны аналіз з дапасаваннем (падгонкай)? Нездарма беларускі лінгвіст В. Жучкевіч з 400 пералічаных аўтарамі балтызмаў, распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі, толькі 18 згодзен аднесці да балцкіх запазычанняў. Ён зазначае, што, карыстаючыся такой методыкай, можна ўсе славянскія назвы растлумачыць з пазіцый балцкіх моў. А вядомы археолаг В. Мельнікоўская ў сувязі з даследаваннем У. Тапарова і А. Трубачова прывяла наступнае выказванне лінгвіста Н. Надзеждзіна: «Слова — усё ў нашай уладзе. Яно безабаронна, і з яго этымалагічным катаваннем можна вымучыць розны сэнс».
На Беларусі, як і на сумежных тэрыторыях, гідронімаў з яўнымі прыкметамі запазычанняў з балцкіх моў сапраўды нямала. Аднак сітуацыю утрыраваць нельга. Вядома ж, працяглае славяна-балцкае тэрытарыяльнае суседства нават пры нейкай штучнай ізаляванасці не абышлося б без узаемаўплываў і запазычанняў. Гэта звычайная з’ява. У даным выпадку аб ізаляванасці гаварыць безпадстаўна. Так званыя кантактныя (сумежныя) зоны паміж згаданымі этнічнымі групамі маглі мець і, безумоўна, мелі змешанае насельніцтва, вельмі блізкія (знівеліраваныя) традыцыі, якія складваліся стагоддзямі.
Рэкі ж ва ўсе часы з’яўляліся не толькі важнейшымі камунікацыйнымі шляхамі, але і праваднікамі моўных запазычанняў. Таму ў іх назвах натуральна пакінулі след розначасовыя гістарычныя сітуацыі. Гідраніміка — адна з найбольш устойлівых крыніц гістарычнай памяці, але карыстацца ёю спрошчана нельга, тым больш у падобнай сітуацыі.
Славяне і балты былі суседзямі не толькі ў далёкай старажытнасці, у сярэдневякоўі іх таксама доўгі час яднала супольнасць інтарэсаў. Нельга забываць, што беларускія і сучасныя летувіскія землі ўваходзілі ў склад адной дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, дзе адначасова з дзяржаўнай старабеларускай мовай існавала і мова балцкіх плямёнаў. Сярод знакамітых мужоў і вояў, якія валодалі надзеламі па ўсяму княству, меліся шматлікія выхадцы з
28
балцкага моўнага асяроддзя. У межах сваіх зямель яны маглі пакінуць пэўны тапанімічны след.
Вядома і тое, што ў старой славянскай тапаніміцы існавала шмат абсалютна аднолькавых назваў. Яны паўтараліся не толькі на значнай адлегласці, але і ў суседстве. 3 цягам часу гэта стала ўносіць блытаніну, замінаць купцам, падарожнікам, ды і ўладам ў іх геаграфічнай арыентацыі. Узнікла неабходнасць неяк раз-настаіць аднолькавыя найменні, змяняючы то канчаткі, то суфіксы, то прыдаючы словам балцкае гучанне. З’явіліся, напрыклад, такія варыянты, як Варануса (замест Вароніца), Ваўчэса (замест Ваўчыца) і інш. Яшчэ ў мінулым стагоддзі траплялася такая дваістасць назваў: на адным адрэзку рака называлася мясцовым насельніцтвам у славянскім варыян-це, а на іншым — у балцкім. Затым тутэйшыя славянскія найменні саступалі месца больш загадкавым балцкім.
Многае залежала і ад афіцыйнай рэгістрацыі гідронімаў. Дробныя рачулкі часта не мелі назваў. Мясцовыя жыхары называлі іх проста «рэчка» або «наша рэчка». Пры перапісах назвы ім даваліся адвольна, без уліку гістарычнай падасновы, часцей ад бліжэйшых і больш значных населеных пунктаў, найменні якіх цяпер нярэдка дубліруюцца.
Гісторыі вядомы і факты перасяленняў цэлых^ груп балцкага насельніцтва ў глыб славянскіх тэрыторый, як, напрыклад, прусаў на поўнач Слонімшчыны. Такія іншамоўныя астраўкі таксама пакінулі свой след.
Як відаць, шляхоў тапанімічных запазычанняў магло быць шмат. Таму гідронімы вельмі розныя — як па свайму балцкаму каларыту, так і па ступені славянізацыі. Калі б, паводле трактоўкі прыведзенай вышэй гіпотэзы, працэс запазычання гідронімаў праходзіў у адзін этап, калі б назвы перадаваліся «каланізатарам» з вуснаў абарыгенаў, то пласт гэтых гідронімаў выглядаў бы больш аднатыпна, не было б такой неверагодна шырокай гамы балта-славян-скага каларыту. 3 другога боку, славянскія гідронімы на «каланізаваных» тэрыторыях мусілі б утвараць роўны пласт, чаго ніяк не скажаш, аналізуючы факты.
I яшчэ адна асаблівасць. Лінгвісты і археолагі схільны лічыць раку Прыпяць умоўным рубяжом, што аддзяляў балтаў ад славян. Аднак тыя ж У. Тапароў і А. Трубачоў далёка на поўдзень ад Прыпяці знайшлі нямала «балтыз-маў», якія літаральна дубліравалі больш паўночныя варыянты. Зыходзячы з логікі прапанаванай гіпотэзы, балты засялялі і Валынь... Тады міжволі ўзнікае пытанне: а дзе ж шукаць прарадзіму славян, што пачынаючы з V стагоддзя ўсё актыўней давалі аб сабе знаць на шырокіх
29
прасторах Поўдня, а ў VI—VII стагоддзях шматлікімі полчышчамі трэслі магутную Візантыйскую імперыю і, руйнуючы яе цытадэлі, наваднялі Балканскі паўвостраў?!
Прыведзеныя факты сведчаць аб навуковай зашоранасці даследчыкаў і недасканаласці гіпотэзы, аб уразлівасці аргументаў, пакладзеных у яе аснову.
I вось, грунтуючыся цалкам на балцкай гіпотэзе, а гэта значыць у першую чаргу на гідранімічных сведчаннях, некаторыя вучоныя пайшлі далей, заяўляючы, што ў аснове паходжання беларусаў, фарміравання іх этнакультурных і нават антрапалагічных асаблівасцей ляжыць балцкі суб-страт. Нібыта менавіта ён стаў вызначаючым фактарам, што выдзеліў гэтую частку насельніцтва з усходнеславян-скага, а затым і агульнарускага асяроддзя. Але прыхільнікам такіх высноў неабходна нагадаць: на падоб-ным грунце развівалася, напрыклад, і насельніцтва сучас-нага Падмаскоўя, якое, аднак, беларускім чамусьці не стала. Балтам жа, згодна гіпотэзе, належалі прасторы ад нізоўяў Віслы да верхняй Волгі.
Бясспрэчна, нельга адмаўляць уплыў балцкага этнасу на фарміраванне этнакультурных асаблівасцей асобных беларускіх рэгіёнаў, і ў першую чаргу паўночна-заходніх, як і ўвогуле ўплываў бліжэйшых суседзяў. Нельга адмаўляць і факт наяўнасці ўзаемных моўных запазычан-няў. Аднак асноўная ідэя гіпотэзы патрабуе грунтоўнага перагляду, інакш многія пытанні балта-славянскіх узаема-адносін не толькі ў старажытнасці, але і ў сярэдневяковай гісторыі гэтых народаў не атрымаюць належнага адказу.
Многія археолагі доўгі час не падзялялі думку лінгвістаў аб балцкім засяленні агромністых тэрыторый Усходняй Еўропы. Так, ў 50-ыя гады XX стагоддзя ГІ. Траццякоў, вядучы спецыяліст па ўсходнеславянскай археалогіі, лічыў, што Верхняе Падняпроўе ўжо ў пачатку нашай эры ў асноўным было славянскім і балцкая каланізацыя (экс-пансія) ішла з захаду, з Прыбалтыкі. He мог пагадзіцца ён і з вялікім абсягам тэрыторый, адведзеных лінгвістамі балцкаму этнасу.
Аднак у той час былі іншыя меркаванні. У 20—30-ых гадах у асяроддзі археолагаў з’явіліся прыхільнікі сенса-цыйных адкрыццяў лінгвістыкі. Яны імкнуліся прывязаць археалагічны матэрыял да лінгвістычных высноў. Пры даследаванні археалагічных помнікаў павышаная ўвага звярталася імі на так званую штрыхаваную (заштрыхава-ную) кераміку, што асабліва часта сустракаецца на тэрыторыі Беларусі. Яе аднеслі да неславянскай, дакладней, даславянскай. Паколькі ж штрыхаваная кераміка для археалагічных помнікаў Палесся і мяркуемага славянскага
30
поўдня не была ўласціва, а арэал яе распаўсюджання заходзіў і на тэрыторыю Прыбалтыкі, яна і абвяшчалася балцкай. Вакол гзтага вызначальнага пытання якраз і канцэнтравалася пошукавая і тэарэтычная дзейнасць знач-най колькасці навукоўцаў на працягу дзесяцігоддзяў. Было напісана нямала даследаванняў, распрацавана некалькі варыянтаў гістарычных схем, што дапасоўвалі археа-лагічныя сведчанні да лінгвістычнай ііпотэзы.
Варта прыгадаць, што сабой уяўляла штрыхаваная кераміка. Гэта гліняны посуд ручной лепкі, паверхня якога перад абпалам загладжвалася змочаным пэндзлем (травя-ным або іншым), пасля чаго на ёй звычайна заставаліся сляды ў выглядзе адвольных рысак — штрыхоў. Такі тэхналагічны прыём узнік на значнай тэрыторыі Беларусі і Літвы недзе ў IV—III тысячагоддзях да нашай эры і бытаваў, паводле даных беларускага археолага А. Мітрафанава, да V стагоддзя нашай эры. Але найбольш даследаваным пакуль з’яўляецца перыяд ранняга жалезна-га веку (VII стагоддзе да нашай эры — V стагоддзе нашай эры).
Вобласць існавання культуры штрыхаванай керамікі ўпісвалася ў зону балцкай гідранімікі і ўтварала яе своеасаблівае ядро, дасягаючы на ўсходзе Падняпроўя, a на захадзе ўразаючыся ў тэрыторыі, заселеныя цяпер літоўцамі і латышамі. Здавалася і здаецца недарэчнасцю толькі тое, што прадметы такога тыпу знаходзяць чамусьці далёка не па ўсёй Прыбалтыцы, населенай балтамі, і тым больш не па ўсяму арэалу распаўсюджання балцкай гідранімікі. Такая акалічнасць выклікае ў асобных даслед-чыкаў (В. Булкін, Д. Мачынскі) насцярожанасць і альтэр-натыўныя ацэнкі.