• Газеты, часопісы і г.д.
  • За смугою часу  Васіль Супрун

    За смугою часу

    Васіль Супрун

    Выдавец: Полымя
    Памер: 144с.
    Мінск 1994
    221.72 МБ
    
    137
    
       А калі так, то ўзнікае пытанне: каму ж сталася пасільна будаўніцтва храмаў-крэпасцей у аддаленасці ад значных населеных пунктаў і тагачасных цагляных промыслаў? Прытым, як мяркуецца, цэрквы ўзводзіліся не з мэтай пашырэння праваолаўя, а з нейкай сімвалічнай мэтай. Інакш яны мусілі б стаяць у паселішчах і не насцярожваць вернікаў сваім ваенным выглядам. Праваслаўю такое не ўласціва.
       Немалаважным у гэтай сувязі з’яўляецца і наступны гістарычны факт. Калі ў 1382 годзе князь Вітаўт, пераапрануты ў адзенне жанчыны-служанкі, уцёк з крэўскага астрога, то, ратуючыся ад пагоні карных атрадаў Ягайлы, ён накіраваўся на поўдзень і пэўны час, пакуль існавала пагроза, хаваўся ў глухіх беларускіх закутках. Недзе са Слонімшчыны, дзе да таго княжыў яго бацька князь Кейстут, Вітаўт таемна накіраваўся за падтрымкай і дапамогай да крыжакоў. Ужо стаўшы вялікім князем, ён неаднаразова наведваў Слонімшчыну. Быў тут і ў 1407 і ў 1409 гадах. Магчыма, падзеі, звязаныя з тым трывожным і рызыкоўным часам у жыцці князя, і паслужылі прычынай заснавання згаданых храмаў як крэпасцей-сімвалаў на месцах найбольшых небяспек. У 1407 годзе спаўнялася роўна 25 гадоў з часу яго выратавання ад ганебнай расправы ад рукі стрыечнага брата.
       Ускоснымі доказамі таго, што абодва храмы ўзведзены па ініцыятыве і волі вялікага князя Вітаўта, могуць служыць і данесенае пісьмовымі крыніцамі датаванне 1407 годам, і адсутнасць вядомай насельніцтву канкрэтнай асобы фунда-тара (будаўніцтва ажыццяўлялася за кошт вялікага князя, г. зн. дзяржавы), і візіт Вітаўта з жонкай у тым годзе на Слонімшчыну, і сімвалічнасць форм, і падабенства цэркваў, і размяшчэнне воддаль ад старых шляхоў, у глухіх мясцінах, і выкарыстанне асобных (пачатковых) рыс готыкі, зусім неўласцівых праваслаўным храмам той пары, і выгляд абарончага замка пры адсутнасці іншых прыкмет, спрыя-ючых абароне, і традыцыйнае аб’яднанне ў народнай памяці абодвух помніхаў, нібы архітэктурных блізнят, і нейкая таямнічасць, якая ўвогуле ахутвае збудаванні. Вялікі князь мог не тлумачыць насельніцтву прычыны свайго ахвяра-вання і чаму святыням нададзена такая форма.
    
    
            ТУТ УЛАДАРЫЛІ САПЕГІ
    
       Найважнейшай славутасцю пасёлка Ружаны, што ў Пружанскім раёне Брэстчыны, з’яўляюцца рэшткі вялікага архітэктурнага комплексу на пагорку побач з рачулкай. Гэта руіны колішняга палаца, помніка XVI—XVIII стагод-
    
    
    138
    
    дзяў. Гісторыя тых збудаванняў непадзельна звязана з радаводам вядомых магнатаў Сапегаў, якія ў мінулыя стагоддзі ўпарта сапернічалі з Радзівіламі і Агінскімі за дзяржаўныя тытулы, палітычны ўплыў і ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Сапегам належалі палацы не толькі ў Ружанах, але і ў Дзятлаве, Дзярэчыне і іншых мясцінах Беларусі. У гістарычнай літаратуры ёсць звесткі, што ўжо ў пачатку XVI стагоддзя яны мелі ў Ружанах (Ржаной) багатыя ўладанні. Сюды ў госці да Яна Сапегі, ваяводы падляшскага, прыязджаў нават польскі кароль Жыгімонт Стары. А ў 1617 і 1644 гадах тут гасцяваў кароль Уладзіслаў IV, якога прымалі канцдер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега і яго сын Казімір.
       Ружанскі палацавы комплекс — вынік працы не аднаго пакалення майстроў і архітэктараў. Ён узводзіўся і перарабляўся на працягу амаль трох стагоддзяў. Галоўны двухпавярховы крыжападобны корпус палаца оудаваўся ў асноўным у XVI стагоддзі, хоць работы працягваліся яшчэ і ў пачатку XVII стагоддзя. Пачаткова палац меў тры вежы, якія надавалі яму выгляд замка. У цэнтры будынка -размяшчаліся парадныя залы і вестыбюль з лесвіцай на другі паверх, у бакавых частках — жылыя пакоі і рабочыя кабінеты, архіў і бібліятэка. Пад палацам знаходзіліся двухпавярховыя скляпеністыя падвалы. Кожны каралеўскі візіт прыносіў уладальнікам новыя дароўныя граматы і пашыраў багацці, у гонар і памяць аб чым у вялікай параднай зале ўстанаўліваліся мармуровыя дошкі з адпа-веднымі надпісамі.
       Старосга слонімскі Леў Сапега (Ружаны ўваходзілі ў Слонімскае староства) адначасова займаўся добра-ўпарадкаваннем мястэчка. Пры ім ў паселішчы з’явіліся мураваны Троіцкі касцёл (існуе і цяпер) і некалькі збудаванняў на тагачасным рынку, былі выбрукаваны вуліцы і пад’езды да палаца, пасаджаны бульвары.
       У 1698 годзе войскі шляхецкіх канфедэратаў разбурылі Ружаны, а збудаванні палаца моцна пашкодзілі. Шведскі кароль Карл XII, захапіўшы паселішча 14 красавіка 1706 года (ішла Паўночная вайна), убачыў яго зруйнаваным і зусім апусцелым.
       He скора вярнуліся ў палац раскоша і бляск. Хоць аднаўляўся ён ужо ў першай палове XVIII стагоддзя, грунтоўную ж перабудову ажыццявіў канцлер Аляксандр Сапега ў 70—80-ыя гады. У выніку пашкоджаныя вежы разабралі, а да галоўнага параднага фасада прыбудавалі накладны порцік са спаранымі калонамі і вуглавымі пілястрамі, завершаны высокім трохвугольным франтонам са скульптурным афармленнем, што надавала палацу
    
    139
    
    Від на нарадную браму і галоўны корпус палаца ў Ружанах
    
    большую велічнасць і прыгажосць. Адначасова ўзводзіліся новыя збудаванні. Абапал параднага двара перпендыкуляр-на палацу выраслі двухпавярховыя мураваныя карпусы, якія злучаліся з ім паўцыркульнымі ў плане аркадамі. Ва ўсходнім корпусе размясціўся прыдворны тэатр, у заходнім — карцінная галерэя. Уезд на парадны двор вёў праз трохпралётную трыумфальную браму, упрыгожаную разнымі геральдычнымі картушамі з моранага дубу. Брама злучалася з двума двухпавярховымі мураванымі жылымі флігелямі. Такім чынам, вакол двара ўтвараўся замкнуты ланцуг будынкаў. Тут жа былі разбіты аранжарэі і дэкаратыўныя алеі сквера. Усе гападарчыя і дапаможныя пабудовы вынесены за межы ансамбля, куды выходзілі бакавыя вароты. На стылі архітэктурнага комплексу адбіліся рысы позняга барока і класіцызму. У рамонтных работах прымаў удзел прыдворны архітэктар магнатаў Ян Самуэль Бекер.
      У адноўленым палацы 12 верасня 1784 года Аляксандр Сапега прымаў апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які накіроўваўся на сейм у Гродна.
      3 найбольш важных культурных каштоўнасцей палаца варта адзначыць вялікую бібліятэку, багаты рукапісны
    
    140
    
    архіў, а галоўнае — тэатр. Пісьменнік Юльян Нямцэвіч, які па запрашэнні канцлера прысутнічаў на оперным спектаклі трупы, вельмі станоўча ацаніў і дэкарацыі, і ігру акцёраў — сялянскіх дзяцей, выхаваных пры мясцовай прыдворнай школе.
       3 1786 года пры палацы працавалі невялікая фабрыка шаўковых паясоў, шпалераў, абрусаў з гербамі і суконная фабрыка. Апошняя праіснавала амаль да паловы XX стагоддзя.
       Аднак ужо ў канцы 80-ых гадоў палац у Ружанах пачаў траціць сваё значэнне, а яго гаспадары перабраліся ў Дзярэчын. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795), калі Ружаны і Дзярэчын адышлі да Расійскай імперыі, Сапегі ўцяклі ў Францыю, кінуўшы свае ўладанні. У 1810 годзе палац і фабрыкі ў Ружанах за 1000 рублёў набыў нейкі яўрэй Пінас.
       Цудоўныя будынкі архітэктурнага комплексу выкары-стоўваліся пад жыллё і цэхавыя памяшканні суконнага прадпрыемства. Унутраная планіроўка, а часткова і фасады палаца ўвесь час змяняліся — гэтага вымагала вытворчасць. Для фабрычнай каналізацыі былі выкарыстаны падвалы, a ў некаторых з іх сушыліся сыравіна і прадукцыя. На першым паверсе галоўнага корпуса жылі гаспадары фаб-рыкі, а на другім — месціліся склады. Будынкі ніколі капітальна не рамантаваліся.
       На фабрыцы Пінасаў у канцы мінулага стагоддзя працавала каля 200 рабочых, якія ўжо з 1903 года вялі барацьбу за паляпшэнне сваіх умоў працы і эканамічнага становішча. Асабліва актывізаваўся тут рабочы рух ў 1905 годзе.
       У жніўні 1914 года ад пажару, што пачаўся ў драўлянай прыбудоўцы, дзе знаходзіўся памывачны цэх, згарэў галоўны корпус колішняга палаца. Але невялічкая ткацкая фабрыка існавала тут да 1944 года, пакуль яе не спалілі немцы падчас адступлення з горада. У мураваных флігелях пры параднай браме да 1965 года размяшчаўся кафельны цэх. Затым усе будынкі некалі цудоўнага архітэктурнага ансамбля былі закінуты, і час стварыў свой разбуральны прысуд. На жаль, гэта агульны лёс усёй нашай спадчыны, нашай культуры ў страшны гістарычны лерыяд «бу-даўніцтва светлай будучыні».
    
    
            ЛІТАРАТУРА
    
       Антоннй (Зубко) архнепнскоп. Воспоммнанмя о греко-уннятской церквн в Западном крае. СПб., 1889.
       Антоннй (Мельннков) млтрополлт. Жмровнцкнй монастырь в нсторнн западнорусскнх епархнй. (Рукопнсь). Одесса, 1964.
       Батюшков П. Н. Белоруссня н Лхтва. СПб., 1890.
       Волкайте-Кулнкаускене Р. К вопросу этннческой прннадлежностн грунтовых могмльннков Центральной Лнтвы I—VIII вв. н. э.: Проблемы этногенеза н этннческой нсторнн балтов. Вмльнюс, 1985.
       Восстанне 1863—1864 гг. в Лнтве н Белорусснн: (Матерналы н документы). М., 1964.
       Всеобшая мсторня архнтектуры. М., 1968. Т. 6.
       Гуревнч Ф. Д. Древностн Белорусского Понеманья. М.-Л., 1962.
       Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Мн., 1990.
       Жуковнч П. Н. Нензданное русское сказанне о Жмровяцкой нконе Божмей Матерн // йзв. отд. рус. яз. н словесностн. СПб., 1912. Т. 17. Кн. 2.
       Жучкевнч В. А. Топоннмня как нсточннк нсследовання этногенеза белорусов // Этногенез белорусов. Мн., 1973.
       Збор помнікаў гісторыі і культуры. Брэсцкая вобласць. Мн., 1984.
       Збор помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенская вобласць. Мн., 1986.
       Зверуго Я. Г. Археологйческне работы в Слоннме // Беларускія ста-ражытнасці. Мн., 1972.
       йодковскнй й. й. Церквм, прнспособленные к обороне в Лмтве н Лнтовской Русн // Древноста. Тр. коммс. по сохраненню древ. памят-ннков, состояіцей прн ймперат. моск. археол. о-ве. М., 1915. Т. 6.
       йсаенко В. Ф. Археологнческая карта Белорусснн. Вып. 1. Памятннкн каменного века. Мн., 1968.
       йсаенко В. Ф. Археолошческая карта Белорусснн. Вып. 3. Памятннкн бронзового века. Мн., 1976.
       Караткевіч В. Б., Калугін A. М. Помнікі Слоніма. Мн., 1983.
       Кочубннскнй А. Терркторня донсторнческой Лнтвы // Журн. М-ва нар. просвеіцення. 1891, № 1.
       Крестьянское двмженне в Белорусснн после отмены крепостного права (1861—1862 гг.). Мн„ 1959.
    С Малышевскяй й. й. Западная Русь в борьбе за веру н народность.
    
       Мелешко В. Слоннм: йст. очерк. Мн., 1962.