За смугою часу
Васіль Супрун
Выдавец: Полымя
Памер: 144с.
Мінск 1994
124
Сярэдневяковае гарадзішча ў Крэве
старое гарадзішча над Крэвянкай, што і цяпер прыцягвае ўвагу сваёй магутнасцю. Метраў на 20 узнімаецца яно над далінай, а авальную пляцоўку (36 * 48 метраў) з усіх бакоў акружаюць 4—5-метровай вышыні валы. Уваход на тэрыторыю гарадзішча знаходзіўся з паўночнага боку, дзе прыкметны разрыў вала. Тут жа, на схіле ўзвышша, відаць сляды старажытнага могільніка, які выкарыстоўваўся аба-ронцамі ўмацавання. Акрамя магутных земляных валоў гарадзішча-замчышча мела яшчэ і драўляную агароджу з абарончымі вежамі. Але, відаць, у канцы XIII стагоддзя такая цытадэль ужо не адпавядала абарончым патрабаван-ням часу. Драўляныя збудаванні, якія лёгка пляжыліся агнём і не спынялі крыжацкіх знішчальных набегаў, аджывалі свой век, тым больш на славянскім парубежжы, дзе варожая пагроза з часам нарастала. Патрабаваўся замак, чые б сцены процістаялі любым атакам і вы-трымлівалі нават працяглую аблогу. А яшчэ неабходна была вада, што з’яўлялася і найлепшым сродкам барацьбы супраць агню. Менавіта такі шчыт-замак і ўзводзіўся ў Крэве з актыўным удзелам Гедыміна і яго сына Альгерда ў пачатку XIV стагоддзя. Тады Крэва ўжо не толькі было
125
яўна выражаным цэнтрам Крэўскай зямлі са сваімі абарончымі традыцыямі, эканамічнымі і культурнымі су-вязямі, але і вылучалася значнымі людскімі рэсурсамі, здольнымі весці вялікія будаўнічыя работы і забяспечваць належную абарону.
Месцам для каменнай крэпасці выбралі ледзь прыкмет-нае ўзвышша ў даліне ракі Крэвянкі — там, дзе ў яе упадаў безназоўны ручай, пасля названы Шляхцянкай. Адразу ж прадугледжваўся невысыхаючы стаў унутры замка. У плане ўмацаванне мела форму неправільнага чатырохвугольніка з дзвюма рагавымі мураванымі абарон-чымі вежамі, размешчанымі па дыяганалі. Наўкола ішоў шырокі вадзяны роў. Увогуле крэпасць нагадвала рыцарскі замак крыжакоў, у ім захоўваліся традыцыі абарончага будаўніцтва ўсходніх славян, выражаныя ў першую чаргу ў наяўнасці магутнай вежы, якая дамініравала над усім комплексам, і ў іншых формах.
Абвадныя сцены вышынёй да 12 метраў і таўшчынёй каля 2,7 метра выкладваліся з буйных каменняў на ?п«НаііЙ Рошчыне і мелі даўжыню адпаведна каля 85,
⁷ - ¹ . “^Ў- На вышыні больш за 4 метры яны абмуроўваліся з вонкавага боку цэглай. 3 унутранага боку на вышыні каля 10 метраў па ўсяму перыметру ішлі баявыя галерэі з байніцамі для вядзення бою.
Брама, якая вяла ў замак, размяшчалася ў паўночнай сцяне, запасны (патаемны) выхад быў, відаць, з паўднёвага боку за ставам.
Да вугла паўночнай сцяны звонку побач з брамай прымыкала магутная чатырохпавярховая мураваная вежа (названая Вялікай або Княжацкай) — прамавугольнае ў плане збудаванне 17 х 18 метраў вышынёй да 25 метраў. Каменныя сцены трохметровай таўшчыні звонку абкладзе-ны цэглай. Як адзначалася, вежа мела чатыры ярусы і цокальнае памяшканне. Гэта абарончае збудаванне служы-Ла ' сВДЗібзй князя, ва ўсякім разе пачынаючы з 1338 года. Магчыма, таму і выдзяляліся архітэктурным афарм-леннем верхнія паверхі (другі і трэці) вежы. Вялікія паўцыркульныя вокны яе больш нагадвалі вокны палаца. Фактычна вежа ўжо пры будаўніцтве планавалася не толькі як аоарончае збудаванне, хоць такая мэта праследавалася ў першую чаргу, але і як сядзіба феадала, і як адмшістрацыйны цэнтр. Недзе на другім паверсе была спецыяльна абсталяваная службовая княжацкая зала, дзе чыніліся рады, наладжваліся прыёмы. Тут жа вяліся перамовы і былі заключаны ўмовы згаданай Крэўскай уніі. рэці паверх (ён выдзяляецца падкрэсленай дэкара-тыўнасцю) адводзіўся пад княжацкія жыллёвыя палаты. 3
126
Руіны Крэўскага замка
Рэшткі Княжацкай вежы
яго праглядвалася не толькі ўсё ўмацаванне, але і наваколле. Першы і чацвёрты паверхі займалі слугі і варта.
Уваход у вежу меўся толькі з тэрыторыі замка, але з мэтай яшчэ большай бяспекі змрочнае памяшканне цокаля было прыстасавана як яма-пастка і астрог. У гэтым падзямеллі згасла не адно жыццё нежаданых князям людзей. Асабліва згадзіўся астрог самалюбіваму і ўладнаму Ягайлу. Па яго таемнаму загаду тут па-здрадніцку задушылі вялікага князя Кейстута (роднага дзядзьку!), што атрымаў спадчыннае права на княжанне. А праз пэўны час сюды ж кінуў Ягайла і сына Кейстута — свайго стрыечнага брата князя Вітаўта. Энергічнага нашчадка велікакняжацкай улады чакаў лёс бацькі, толькі вына-ходлівасць і смеласць уратавалі яго ад расправы.
У замку мелася яшчэ Малая вежа, напэўна, дабудаваная пазней у процілеглым па дыяганалі куце двара. Яна была значна меншая за Княжацкую, не перавышала 16 метраў. Прызначалася, верагодна, для службаў княжацкага на-месніка, які з’яўляўся і начальнікам крэпасці. Ад гэтай вежы да брамы вяла шырокая брукаваная вуліца, абапал
128
яе стаялі драўляныя будынкі дружыны, чэлядзі і ра-меснікаў. Далей у глыб двара месціліся гаспадарчыя пабудовы. Быў тут і свой калодзеж, побач — стаў. Цсраз Р°Ў супраць брамы перакідваўся рухомы мост.
За некалькі соцень метраў на поўдзснь ад замка ўзвышаецца Юркава горка. У тыя далёкія часы яна, напэўна, адыгрывала немалую ролю ў агульным абарончым комплексе старажытнага паселішча, бо і цяпер дамінуе над мясцовасцю.
Лёс замка ў значнай ступені абумовіў лёс Крэва. Прыблізна ў 1338 годзе Гедымін перадаў замак сыну Альгерду, які і жыў тут да 1345 года. Ад Альгерда мясціна перайшла да яго сына Ягайлы. Замак у той час выконваў функцыі важнай стратэгічнай крэпасці краю, а Крэва стала цэнтрам значнага ў палітычным сэнсс ўдзельнага княства. Пры такіх умовах горад хутка рос і ператвараўся ў эканамічвы, палітычны і культурны цэнтр Вялікага княства Літоўскага, прыцягваючы з блізкага і далёкага наваколля рамеснікаў, купцоў і вольны люд. Гандлёвыя шляхі звязвалі Крэва з Вільняй, Ашмянай, Менскам, Лідай і іншымі гарадамі.
Але нядоўга квітнела і развівалася маладая сталіца. Стаўшы польскім каралём, Ягайла ў 1387 годзе перадаў княства і замак свайму брату Аляксандру-Віганду, пасля смерці якога ў 1391 годзе яно страціла значэнне ўдзелу, а Крэва ператварылася ў звычайны горад, падначалены вел'какняжацкаму намесніку. Паступова згасалі яго ганд-лёвыя і культурныя сувязі. Прыходзіў ў заняпад і непрыступны калісьці замак. А ў 1433 годзе муры часова захапілі атрады бунтарнага Свідрыгайлы, што змагаўся за велікакняжацкую ўладу з Жыгімонтам.
У 1503 1506 гадах Крэва моцна пацярпела ад нападу крымскіх татараў. 3 тае пары гучная слава замка пачала паступова заціхаць, хоць у сярэдзіне XVI стагоддзя тут некэторы час жыў князь Андрэй Курбскі, які ўцёк Ў₽атавала Крэва ад заняпаду і наданае яму ў XVll—XVIII стагоддзях магдэбургскае права.
Асабліва значныя разбурэнні нанесла замку нямецкая акупацыя і трохгадовая лінія фронту ў першую сусветную вайну. Праўда, і да гэтага ён ужо сто гадоў ляжаў у руінах, быў зусім непрыгодны ні для абароны, ні для жылля. ГТасля вайны польскія ўлады правялі частковую кансервацыю збудавання. Аднак прайшоў час, і ад тых работ не засталося і следу.
Разбураецца помнік і цяпер, на што хацелася б звярнуць увагу Гаварыства аховы помнікаў і мясцовых улад.
У 1981 годзе падчас камандзіроўкі ў Смаргонь мне 9. Зак. 5082.
129
ўдалося даследаваць замак і археалагічныя аб’екты нава-колля. Стоячы ля тых муроў, сэрцам адчуваў боль за непапраўныя страты такой багатай гістарычнай спадчыны, страты дарагой памяці аб продках, іх славе.
КАЛІ I КІМ ЗБУДАВАНЫ ХРАМЫ-КРЭПАСЦІ
На беларускай зямлі архітэктурныя помнікі з пяцівекавой гісторыяй — рэдкасць. Вельмі шмат ліхалеццяў пранеслася над краем. Але нібы насуперак усяму больш за пяць стагоддзяў стаяць на Гродзеншчыне два храмы-крэпасці: адзін узвышаецца на мяжы Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў, побач з вёскай Сынковічы, другі на мяжы Шчучынскага і Лідскага раёнаў, недалёка ад вёскі Малое Мажэйкава (цяпер паблізу храма — чыгунач-ная станцыя Скрыбаўцы). Гэта мураваныя праваслаўныя цэрквы з магутнымі сценамі, вуглавымі абарончымі вежамі, вінтавымі лесвіцамі ўнутры іх, складанай сістэмай байніц, высокімі франтонамі, упрыгожанымі дэкаратыўнымі нішамі, і стромым дахам. Ужо некалькі стагоддзяў збудаванні прыцягваюць увагу вучоных загадкавасцю, але пакуль грунтоўна не даследаваліся. Загадкавага ж у іх шмат: і знешні выгляд — па форме нагадваюць старажытны замак, і само падабенства двух помнікаў між сабой, хоць раздзелены яны немалой адлегласцю, і размяшчэнне — на водшыбе ад важнейшых шляхоў і населеных пунктаў, і цаглянае, а не драўлянае будаўніцтва, што было неўласціва тагачасным праваслаўным вясковым храмам, і мудра-гелістае дэкаратыўнае афармленне. А галоўнае — як стала магчыма на сціплыя ахвяраванні вясковага прыхода ўзвесці такія велічныя камяніцы? Да таго ж надта заблытаныя звесткі аб часе заснавання і фундатарах цэркваў. Праўда, паводле некаторых старажытных дакументаў, дата іх узвядзення вызначалася даволі канкрэтная. У адносінах да Сынковіцкага храма называўся 1407 год, а да Маламажэй-каўскага яшчэ больш дакладна: 10 мая 1407 года. 3 гэтай нагоды ў маі 1907 года шырока адзначаўся 500-гадовы юбілей царквы, што, відаць, і штурхнула польскага археолага Юзэфа Ядкоўскага на знаёмства з помнікамі і пісьмовымі матэрыяламі аб іх, якія тады яшчэ можна было адшукаць у царкоўных архівах або кансісторыі. Вынікам яго даследавання з’явіўся апублікаваны ў 1915 годзе артыкул «Цэрквы, прыстасаваныя да абароны ў Літве і Літоўскай Русі», дзе даваліся апісанні аб’ектаў і некаторыя
130
Сынковіцкі храм. Сучасны выгляд
™3арычныя Даведкі аб іх. Даследчык меў на мэце звязаць ^natKHe™e храмау ³ канкрэтнымі асобамі — мясцовымі уладальнікамі але звестак аб памешчыках у ваколіцах Сь’нковічау ¹ Малога Мажэйкава ў гістарычнай літаратуры і дакументах XV стагоддзя не знайшоў. Першыя ўпамінанні ™™Х адносіл¹ся ўжо Да XVI стагоддзя. У адной з крышц дата °УдаЎн¹чтва Маламажэйкаўскага храма год) 1 указвалася, што ён узведзены Шымком Мацкевічам. Фактычна ж, як змог устанавіць Ю. Ядкоўскі, Мацкевіч жыу у XVI стагоддзі. Дата, прыведзеная v ЕМеН^е’ ¹ ГадЫ жыцця нібыта фундатара царквы разыходзіліся на стагоддзе. Належала згаджацца або з названан дакументамі датай заснавання храмаў, або з указаным там шем фундатара — тутэйшага памешчыка. I й г™^°УСК¹ <ау апошні> ⁶⁰ разумеў: такое будаўніцтва у глухамані было непасільна вясковым прыхаджанам на “ ”¹³ЭРНЫ.Я ахвяРаванні, ды і недарэчна. Помнікі вельмі архУэктУРы ад сельскіх праваслаўных храмау. Падобныя збудаванні маглі фінансаваць толькі заможныя памешчыкі. Тыя меркаванні і вызначылі напра-матэрыялаЎ і накіраванасць логікі мыслення вучонага. Мнопя факты не стыкаваліся, але іх можна было аоысці лаучаннем ці прыкрыць разважаннямі.