• Газеты, часопісы і г.д.
  • За смугою часу  Васіль Супрун

    За смугою часу

    Васіль Супрун

    Выдавец: Полымя
    Памер: 144с.
    Мінск 1994
    221.72 МБ
    
    131
    
    Фрагмент паўднёвага фасада Маламажэйкаўскага храма
    
    
       Ю. Ядкоўскаму ўдалося адшукаць некалькі пісьмовых крыніц аб Маламажэйкаўскай царкве, вакол якіх і складвалася схема яго вывадаў. Так, ён спасылаецца на дакумент 1648 года і дае такую вытрымку: «Отец Феодоснй Воротынскнй, протопоп Лмдскнй, до кннг метрополнталь-ных... в Новогрудку будучн, покладал н ку актыкованью подал лмст ограннчный церквн Мало-Можейковской Муро-ваной грунтов, лесов сеножатей, самого седлнска м прочнх прннадлежностей, сходно старо-давнаго фундушу, учынен-наго чрез зошлого его мнлостн пана Шнмка Мацкевнча Шкленскаго, подконюшаго Внлснского, державцы Ушполь-скаго, Пенянского н Радунскаго, наданых н належачнх на тую ж церковь Мурованую, а повете Лндском лежачую н нм побудованую року 1407 Мая 10 дня». Далей даследчык цытуе дакумент 1542 года: «Я, Шнмко Мацкевпч, подко-нюшмй Внленскнй, державца Ушпольскнй, Пенянскнй н Радунскнй, ознаймую вснм посполнте теперешным н на потом будучым, кому бы то ведатн належало, нж надаю на церковь Божю мурованую в повете Лндском лежачую, Можейковскую з йменя мого дворного Можейкова Велнкого с пашнн своей дворной от жыта, ячменя м пшенмцы десятую копу запнсываю теж (з будынком) з полем з сеножатю, которое поле на пять бочок н тож поле Нечуйковіцнзна, которое поле на тры бочкн. Который колвек у тое церквн свешейннк будет, повннен будет за мое здорове н за монх прырожоных в четвер молебен светому Мнколе петн (отправмть-вар), а в суботу службу Божью н паннхвду петм нн в чым не выступуючн з того постановеня моего, а свеіценннк, который колн колвек будет на тые днн ладан н просвнры a no смертн моен жона моя н детн мое тое еслн нх метн буду так теж н блнзные мое н хтоз кольвек в прыйдуіцнй век тое нмене мое Можейков Велнкн в повете Лндском лежачое держатн будет с того постановеня моего нн в чом не выступаючы мают во светню десятнну до тое церквн дават, так теж жона м детн мое мают датм чоловека, службу на нме Андрейца Васнлевмча н з детьмн его в туюж церковь выж речоную. А хто бы парушыл той мой запнс штом я запнсал ку Пречнстой Божой Матце, той co мною разсуднтся перед Богом. Пнсан в Можейкове, Лета от воплоіценя Сына Божего тысеча петсот сорок второго двадцать осмого мсца мая».
      Як бачым, другі тэкст — завяшчанне Мацкевіча — скла-дзены ахвярадаўцам, калі храм ужо існаваў і памешчыку Шымку Мацкевічу не належаў. Бо калі о ен узводзіўся гэтым памешчыкам і належаў яму, то ці была б патрэба ў падобным дакуменце? Значыць, Мацкевіч не прычыніўся
    
    133
    
    да будаўніцтва царквы і жыў значна пазней, паколькі ў завяшчанні нават не згадвае, калі і кім яна заснавана.
       Першы ж прыведзены дакумент пісаўся больш чым праз дзвесце гадоў пасля згаданай у ім даты будаўніцтва храма і сто гадоў пасля напісання Мацкевічам свайго завяшчання. I калі другі — сведчанне свайго часу, то першы — пераказ іншых сведчанняў, прытым, відавочна, че зусім дакладных. Адносна даты ўзвядзення храма сумненняў не ўзнікае. Відаць, пратапоп Варатынскі карыстаўся надзейнымі і дакладнымі звесткамі ці пісьмовымі крыніцамі, інакш не называў бы чысло і месяц, у тым фактычна не было неабходнасці, хапіла б і года. Праўдзіва ўказвае ён і на завяшчанне Шымка Мацкевіча, учыненае на карысць царквы. А вось кароткае слова «нм» («нм побудованую») або ўстаўлена ў тэкст зацікаўленай асобай пазней, або памылкова напісана аўтарам, бо прайшло ўжо шмат часу і, верагодна, асоба фундатара сцерлася з памяці народнай і ў дакументах не значылася.
       Такім чынам, выснова Ю. Ядкоўскага, скіраваная на перанясенне даты будаўніцтва Маламажэйкаўскага храма на стагоддзе пазней — з XV у XVI — і дапасаванне часу ўзвядзення такога нетрадыцыйнага, але вельмі падобнага на далёкі Сынковіцкі храм збудавання да перыяду жыцця памешчыка Шымка Мацкевіча, выглядала зусім неперака-наўчай. Гэта змусіла аўтара шукаць дадатковыя аргументы для падмацавання сваёй пазіцыі. Так, даследчык раіць звярнуць увагу на архітэктурныя формы і дэталі малама-жэйкаўскай царквы, каб пераканацца ў тым, што яна заснавана не раней першай паловы XVI стагоддзя. Вучоны параўноўвае яе са збудаваннямі, узведзенымі ў XVI стагоддзі, у прыватнасці з Мірскім замкам, але чамусьці не з храмам у Ішкалдзі (1472) цяперашняга Баранавіцкага раёна ці храмам у Сапежышках (XIV) на сучаснай тэрыторыі Летувы.
       Між іншым, прыводзіць Ю. Ядкоўскі і наступнае паведамленне: «Пры ўкладцы дашчанай падлогі ў час рамонту царквы ў 1871—1872 гадах (да таго часу падлога была цагляная) знаходзілі шмат пахаванняў пад цэглай, і на некаторых з іх меліся каменні з выбітымі на іх крыжамі, абведзенымі кругамі. На адным камені аказаўся надпіс: ^Хрнстов раб нерей Авраам» і выбіты год 1469. Дарэчы, камень той пакінуты на тым жа месцы, Ен сведчыць, што ў 1469 годзе пад падлогаю Маламажэй-каўскай царквы, ужо безумоўна існаваўшай, бцў пахава-ны, магчыма, адзін з першых яе духоўных сдужыцеляў іерэй Авраам. Факты пахавання пад падлогаю храмаў заслужаных людзей не адзінкавыя. Ускоснае пацвярджэнне
    
    134
    
    таго — мармуровая дошка, умураваная ў паўднёвую сцяну царквы недзе ў пачатку XIX стагоддзя, з наступным надпісам (яго прыводзіць Ю. Ядкоўскі):
    
    
    D.O.M.
    MORTALIBUS EXUVIZS
    I.M.D. SZYMKO MASKO JUNDZILLOVICZ M.N.M.D.L.
    НІС AB AO MDLXXXIV. QVIESCENTIS FUNDATORIS ECCLESIA HUIUS
    I.M.D. CASIMIRUS KOSTROVICKI CO. ЕТ HERES CIS COLLATOR AEDE SACRA RESTAURATA HOC MONUMENTUM MDCCCVIII D.D.D.
    
      Дошка з’яўляецца пазнейшым надмагільным помнікам нейкіх родзічаў Шымка Мацкевіча (чамусьці Юндзіловіча), памёршага ў 1584 годзе. Родзічы, відаць, мелі зацікаўленасць і лічылі продка фундатарам царквы, што пацвярджаецца надпісам. Яны маглі ўнесці і дапіску ў прыведзены вышэй дакумент Феадосія Варатынскага.
      Паколькі Маламажэйкаўскі і Сынковіцкі храмы згад-валіся пісьмовымі крыніцамі як адначасовыя збудаванні, Ю. Ядкоўскі ў сваёй публікацыі не мог абысці Сынковіцкі помнік маўчаннем.
      На жаль, у архіве Сынковіцкай Міхайлаўскай царквы самымі старажытнымі аказаліся яе «Генеральная візіта» 1720 года, метрычны запіс з 1762 года і апісанне царквы, складзенае кобрынскім ігуменам Андрэем Бенецкім у 1746 годзе. Традыцыйна ж лічылася, што храм збудаваны ў 1407 годзе. Але кім? На гэтае пытанне адказу не было, успамінаў не захавалі ні людзі, ні дакументы.
      Паводле Ю. Ядкоўскага, многія даследчыкі, каго цікавіла мінулае Сынковіцкай царквы, спрабавалі даведац-ца, каму ў XV—XVI стагоддзях належаў маёнтак Сын-ковічы, уладальнік якога заснаваў храм-замак. Пошукі дакументаў вынікаў не далі.
      Як зазначае вучоны, у актах Літоўскай метрыкі маецца вельмі цікавая грамата 1576 года, што датычыць Сын-ковічаў, а менавіта «Прнвнлей Пану Нвану Есману на торг в ден недельный в ыменью его Сынковнчах». Ім кароль Стэфан Баторый дазваляў у паселішчы ярмаркі ў нядзелю і корчмы, пазбаўленыя збораў на карысць казны. Даследчык адразу ж робіць выснову: устанаўліваць кірмашы ў вёсцы, дзе кяма царквы, было б недарэчна, таму факт існавання Сынковіцкай царквы ў 1576 годзе
    
    
    135
    
    неабвержны. А грамата была дадзена Есьману, верагодна, праз некалькі гадоў пасля заканчэння працяглага бу-даўніцтва храма. Такім чынам, Ю. Ядкоўскі лічыў, што яму ўдалося выявіць не толькі тутэйшага ўладальніка канца XVI стагоддзя, але і ўстанавіць, што царква ў Сынковічах узводзілася вельмі доўга і завяршыліся работы пры памешчыку Івану Есьману прыблізна ў 70-ыя гады XVI стагоддзя. Іншых дакументаў, падмацоўваючых такі вывад, аўтар не прыводзіў. Напэўна, яны адсутнічалі. Але гэтага было дастаткова, каб сцвярджаць, што храм заснаваны ніяк не раней пачатку XVI стагоддзя.
       Нават у такіх адвольных вывадах аўтар дапускаў вялікую разбежку ў часе заканчэння будаўніцтва: пачатак стагоддзя — і 70-ыя гады. Для пераканання ў верагоднасці сваіх меркаванняў Ю. Ядкоўскі зноў жа прыбягаў да параўнання і называў Троіцкую царкву ў Вільні, Кодэн-скую царкву, той жа Мірскі замак, якія ўзводзіліся ў пачатку XVI стагоддзя і мелі шмат канструктыўных элементаў, падобных на сынковіцкія. Гэта ў першую чаргу тычылася дэкаратыўнага афармлення фасадаў, хаця вядо-ма, што ў будаўнічай практыцы мінулага асобныя дэталі маглі выкарыстоўвацца ў пэўных варыяцыях на працягу стагоддзяў.
       Дарэчы, спасылаючыся на крыніцы, даследчык пры-водзіць наступнае паведамленне: «Айцец Е. Міхайлоўскі на адным з малых званоў (Сынковіцкай царквы.— В. С.) знайшоў надпіс: «ANNO DOMINI 1460». Аднак нібы не звяртае на дату ніякай увагі. А між іншым, ніколі званы не заказваліся задоўга да будаўніцтва храма, калі, можа, нават ідэі такой не існавала. Напрошваецца думка: храм у Сынковічах у час адліўкі звана ўжо мусіў існаваць і, можа, не адзін дзесятак гадоў.
       Такім чынам, вывады зробленыя Ю. Ядкоўскім на аснове прыведзеных ім сведчанняў, не толькі неперака-каўчыя, але і спрэчныя, яўна тэндэнцыйныя. I іх можна было б не ўлічваць, калі б не сенсацыйная папулярнасць і жывучасць менавіта падказанага вучоным падыходу да датавання помнікаў і ў наш час.
       Амаль усе даследчыкі архітэктуры ў адзін голас заяўляюць: і Сынковіцкі, і Маламажэйкаўскі храмы ўзніклі ў самым канцы XV — пачатку XVI стагоддзя. Праўда, не гавораць, ці будавалі іх названыя Ю. Ядкоўскім памеш-чыкі. Гэта значыць, успрынята палова вывадаў польскага археолага, а яны грунтуюцца на фундатарскай аснове. Атрымліваецца, што публікацыя Ю. Ядкоўскага — най-больш аўтарытэтнае даследаванне, якое датуе гэтыя
    
    136
    
    цікавейшыя архітэк-турныя помнікі Бе-ларусі. А яно, аб чым ужо гаварылася, выклікае сур’ёзныя сумненні.
      Прыведзеныя Ю. Ядкоўскім свед-чанні больш схіля-юць да думкі аб бу-даўніцтве абедзвюх цэркваў не памеш-чыкамі Мацкевічам і Есьманам, а па ініцыятыве і на сродкі адной нейкай вельмі ўплывовай і заможнай асобы і ў адзін час. На гэта ўказваюць і падабен-ства храмаў, і адда-ленасць іх ад старых населеных пунктаў, і сімвалічны вонкавы выгляд.
      Думаецца, дата-ванне помнікаў толькі на аснове па-раўнання іх з іншы-мі аб’ектамі без
    
    Фрагмент франтона і вежы Сынковіцкага храма
    
    уліку ініцыятара
    ўзвядзення — малапераканаўчае. Тлумачэнне, быццам з’явілася новая традыцыя ў вясковым храмавым бу-даўніцтве, згодна з меркаваннямі некаторых даследчыкаў, гэтак жа не апраўдана, як і магчымасць заснавання такіх храмаў сіламі і сродкамі сельскіх прыходаў. Па ўсім відаць, ініцыятарам і фундатарам цэркваў была асоба з патраба-ваннямі і густам не радавога памешчыка. Магчыма, мелі месца нейкія ахвяраванні, модныя ў магнацкіх і княжацкіх сем’ях у XV—XVI стагоддзях. Паводле гістарычных згадак, не толькі кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт ахвяроўвалі на ўзвядзенне храмаў вялікія сродкі, але і іх жонкі і нават прыбліжаныя. Напрыклад, стараннямі жонкі Вітаўта Ганны Святаславаўны ў Брэсце збудавана Крыжаўзвіжанская царква, якая ў пісьмовых дакументах упамінаецца пад 1412 годам. Нямала падобных дароў учыніла і каралева Бона.