• Газеты, часопісы і г.д.
  • За смугою часу  Васіль Супрун

    За смугою часу

    Васіль Супрун

    Выдавец: Полымя
    Памер: 144с.
    Мінск 1994
    221.72 МБ
      19 чэрвеня каля Вільні злучэнне генерала Хлапоўскага было разбіта расійскай арміяй. Аб гэтым Войцех Пуслоўскі
    
    90
    
    тэрмінова паведаміў сыну ў Плянту. Вестка тая на пэўны час нібы паралізавала паўстанцкі рух на Слонімшчыне. На Хлапоўскага ўскладаліся значныя надзеі, якія будзілі паўстанцкі настрой на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага. Цяпер надзеі гаслі. I ўсё ж у пачатку ліпеня наваградскі маршалак Кашыц давёў да ведама Цітуса Пуслоўскага, што жыхары Наваградка гатовы пачаць паўстанне, і прасіў палкоўніка звярнуцца да кіраўнікоў усіх паветаў з заклікам да адначасовага ўзгодненага выступлення. Пуслоўскі такую адозву разаслаў.
       19 ліпеня па Наваградку разняслася вестка аб захопе ўзброенымі сялянамі ў Гарадзішчы ўлады і руху іх праз Каменны Брод на вёску Кушалева. Кіравалі паўстанцамі Кашыц і Межаеўскі. Захапіўшы Беліцу ў Лідскім павеце, паўстанцы раззброілі размешчаны там расійскі гарнізон, узялі амуніцыю, дазволілі жыхарам разабраць прадуктовы магазін і, пераправіўшыся паромам цераз Нёман, накіраваліся праз вёску Навіны на Наваградак. Па мясцовасці паляцела чутка, нібы атрад налічвае не менш 400 добра ўзброеных паўстанцаў, хоць Беліцу бралі не больш 150 чалавек.
       Ноччу з 20 на 21 ліпеня ўся расійская адміністрацыя Наваградка ўцякла ў Нясвіж. Пакінуў горад і расійскі гарнізон з падпалкоўнікам Фелькерсамам. Ваенны губер-натар Храпавіцкі паведаміў яму, што паслаць з Вільні падмацаванне ён не можа, бо свабодных войскаў у яго няма, раіў спадзявацца на генерала Станковіча.
       У пятніцу 22 ліпеня паўстанцы занялі Наваградак. 3 дапамогай суддзі Маскевіча яны спалілі ўсе расійскія дакументы і архівы, раздалі бедным мяшчанам прадукты з магазінаў, забралі зброю і казну, выпусцілі з турмы зняволенных і пад вечар рушылі ў лес. У суботу ў Наваградак увайшоў атрад конніцй, які злушуся з паўстанцамі, і разам яны накіраваліся ў напрамку Дзятлава насустрач калонам генерала Дэмбінскага, што адступаў з-пад Смаргоні. Па дарозе паўстанцы сутыкнуліся з войскамі генерала Станковіча, які нарэшце адважыўся на выступленне. Даўшы некалькі залпаў з трох гармат, расійскія фарміраванні адышлі ў напрамку Слоніма. 24 ліпеня войскі генерала Дэмбінскага занялі Слонімшчыну і ў Дзятлаве сталі на адпачынак. Затым праз Дварэц, Вензавец, Вялікую Волю, Дзярэчын узялі накірунак на Белавежскую пушчу. На тэрыторыі Слонімскага павета да іх далучыліся наваградскі атрад Кашыца і слонімскі — Бронскага.
       Важнае значэнне ў тагачасным палітычным жыцці Слонімшчыны па-ранейшаму мелі падзеі, што адбываліся
    
    91
    
    на поўдні павета. Палкоўнік Цітус Пуслоўскі заставаўся важнай фігурай у краі. Пад яго кіраўніцтва сцякаліся паўстанцкія патокі не толькі са Слонімшчыны, але і з суседніх Кобрынскага, Пінскага, Пружанскага, Ваўкавыскага і іншых паветаў. Было нямала афіцэраў і падафіцэраў з кадравых войскаў. Палкоўнік, верны ідэі адраджэння Вялікага княства Літоўскага, не прымыкаў да чыста польскага нацыянальнага руху, трымаўся асобна. Але, бачачы, што паўстанне паўсюдна церпіць паражэнне і яго намаганні палітычнай і ваеннай сітуацыі не зменяць, распусціў свае фарміраванні, каб не падстаўляць людзей пад варожыя кулі і не асуджаць іх на кару і жорсткія праследаванні царскіх улад. Было гэта недзе ў канцы ліпеня.
      He ўсе з колішніх паплечнікаў Пуслоўскага змаглі вярнуцца да ранейшага жыцця, праўдзівей, мала хто з іх удастоіўся такога лёсу. Многія самастойна, групамі пра-цягвалі змаганне, часта мяняючы пазіцыі, але групы тыя паступова рассейваліся. Больш заможныя і дасведчаныя ўдзельнікі паўстання знайшлі прытулак на чужыне, у эміграцыі. Іншыя ж папоўнілі насельніцтва Сібіры, нямала загінула. У тутэйшых мясцінах яшчэ доўга блукалі абарваныя, худыя здані былых герояў, адважна падняўшых зброю супраць прыгнятальнікаў.
      Сам Цітус Пуслоўскі разам з дзвюма сотнямі найбольш адданых сяброў конна рушыў 28 ліпеня ў напрамку Ружан, а затым зноў павярнуў на поўдзень. У няроўных сутычках з ворагам атрымаў цяжкае раненне і толькі дзякуючы самаахвярнай адданасці сямі сваіх таварышаў дабраўся да аўстрыйскай граніцы, а затым да Львова. Галадаючы і не маючы ніякай перспектывы выжыць там, ён паслаў некалькі чалавек назад у Слонім за дапамогай. Але аднаго з яго пасланцоў — Камінскага у дарозе забілі, а другога — Кара-нацэвіча схапілі. Эмігранцкі перыяд жыцця Пуслоўскага не даследаваны.
      А вось пра далейшы лёс Міхала Валовіча вядома наступнае. Ён трапіў у Варшаву, затым з групай эмісараў быў накіраваны цэнтрам паўстання ў Прыбалтыку з мэтай арганізацыі там прыёму і размяшчэння прыбываючага ў порт Паланга вайсковага рыштунку і зброі, адпраўленых з Англіі.
      Амаль дабраўшыся да месца назначэння, яны даведаліся, што Паланга і падыходы да яе заняты рускімі войскамі. Карабель са зброяй чакаўся днямі. Належала нешта тэрмінова рабіць. I эмісары разам з прымкнуўшым камандзірам Тэльшаўскага атрада вырашылі захапіць Палангу. Разбіўшы 10 мая расійскі гарнізон у Дарбіянах,
    
    92
    
    13 мая яны пачалі штурм Палангі. Бітва была амаль выйграна, але неўзабаве рускім прыйшло падмацаванне, і гэта прымусіла паўстанцаў адступіць. Каля Таўрагі ў няроўнай бітве яны пацярпелі паражэнне. Валовіч зноў накіраваўся за падмогай у Варшаву, аднак, сустрэўшыся з корпусам Гельгута, які спяшаўся на выручку паўстанцаў, вярнуўся і ў якасці ад’ютанта генерала Шыманоўскага, прыняўшы званне ротмістра, праваяваў у літоўскай кам-паніі да ліпеня. Затым у складзе корпуса генерала Роланда пераправіўся ў Прусію.
      Апынуўшыся у Парыжы, Міхал Валовіч уключыўся ў эмігранцкі патрыятычны рух. Таварыства літоўскіх і рускіх земляў, што існавала там, падтрымлівала мараль-ны дух і будзіла надзеі ў пакінуўшых радзіму беларусаў і летувісаў. Тут Валовіч блізка пазнаёміўся з вядомым ідэолагам польскай эміграцыі Іяхімам Лелевелем, які заснаваў і ўзначаліў Польскі нацыянальны камітэт, і прымкнуў да яго, хоць і прытрымліваўся патрыятычных пазіцый адраджэння Вялікага княства Літоўскага. Маг-чыма, пад уплывам Лелевеля ён зрабіўся перакананым дэмакратам і палітычным аналітыкам і прыйшоў да высновы: сяляне таму не сталі на бок паўстання на Беларусі, што лічылі яго шляхецкім і прапольскім. Поспех жа магчымы толькі тады, калі ў паўстанцкі рух уключыцца ўсё сялянства.
      У Парыжы М. Валовіч зблізіўся з кіраўніцтвам тайнага карбанарскага Інтэрнацыянала, які ў першай палове 1833 года актыўна рыхтаваў усеагульнае выступ-ленне прыгнечаных народаў супраць еўрапейскіх манар-хаў. У поспех такога паўстання ён паверыў, асабліва калі за яго падрыхтоўку і кіраўніцтва ў Беларусі ўзяўся палкоўнік Ю. Заліўскі, адзін з ініцыятараў лістападаўскага паўстання 1830 года ў Варшаве. Ідэя Заліўскага зводзілася да стварэння ў краі шырокага партызанскага руху. 'Ужо ў канцы 1832 года ў Францыі распачалася вярбоўка былых паўстанцаў. Іх у наступным годзе меркавалася тайна перапраўляць на Беларусь для арганізацыі там партызанскіх груп, а затым атрадаў. Па прапанове Заліўскага ўся тэрыторыя краю падзялялася на паўстанцкія акругі, што ўключалі па два паветы. Назначаўся начальнік акругі, які на месцы падбіраў бы сабе намесніка і памочнікаў. Міхал Валовіч мусіў узначаліць Слонімска-Наваградскую акругу. Сам Заліўскі збіраўся дзейнічаць на Магілёўшчыне.
      Выступленне на месцах мела адбыцца ў 1833 годзе. У пачатку сакавіка змагары супраць манархаў рушылі невялічкімі групкамі ў нялёгкую дарогу праз Швейцарыю.
    
    93
    
    19 сакавіка М. Валовіч са сваім намеснікам Ю. Яцкевічам перайшлі польскую граніцу каля Быдгашча і праз аўгустоўскія тэрыторыі дабраліся да Гродзеншчыны. 4 красавіка, пражыўшы пэўны час у швагра Валовіча ў Ваўкавыскім павеце, яны былі ўжо ў Парэччы, колішнім памесці Валовічаў, канфіскаваным уладамі за ўдзел гаспадара ў паўстанні.
      Тут, у закінутай смалакурні хутара Яловікі (стары фальварак Валовічаў), і пачалі ствараць патрызанскі атрад. Выйшлі на М. Песакоўскага (некалі працаваў аканомам у Яловіках), якому бацька М. Валовіча дара-ваў вольную. М. Песакоўскі ўзяў на сябе абавязак забяспечваць атрад харчаваннем, адзеннем, зброяй і абяцаў наладзіць сувязь з навакольнымі сялянамі. ІІершым ён прывёў у атрад прыгоннага Лявона Панасюка з вёскі Парэчча (яму Міхал Валовіч паабяцаў даць вольную з надзелам зямлі), а той — яшчэ двух сваіх аднавяскоўцаў — братоў Яна і Васіля Панасюкоў і Мікалая Фярадку з вёскі Барташы.
      На нарадзе вырашылі як найхутчэй накіраваць Ю. Яцкевіча ў суседні павет, а затым у Вільню для сувязі з іншымі атрадамі. Яцкевіч конна адбыў па заданні, але праз некалькі дзён па дарозе ў Вільню яго арыштавалі.
      Тым часам М. Валовіч папоўніў атрад сялянамі і, не чакаючы каманды з цэнтра, пачаў дзейнічаць самастойна. Меркаваў напасці адразу на пошту і, забраўшы грошы, купіць зброю, а затым выпусціць са слонімскай турмы вязняў і за іх лік падмацаваць атрад. Далей мелася на мэце шырокая барацьба за волю Айчыны, адмену прыгон-нага права і надзяленне сялян зямлёй.
      Аднак намеры Валовіча не ажыццявіліся. Пры першай жа засадзе каля вёскі Шундры, на шляху са Слоніма ў Вільню, невялічкі і няўзброены атрад выявіў сябе. Рапарты аб спробе нападу на пошту паляцелі ў адрас гродзенскага губернатара Мураўёва і віленскага губернатара князя Далгарукава. Апошні загадаў спраўніку тэрмінова злавіць нападаўшых, дзеля чаго выкарыстаць салдат, раскватара-ваных у Слоніме. Праведзеныя аблавы абапал гасцінца ад Слоніма да Задвор’я не далі вынікаў. Мураўёў накіраваў сюды ўрадніка па асобых даручэннях маёра Галянкоўскага. Жыхарам навакольных вёсак належала даносіць звесткі пра атрад, інакш ім пагражалі канфіскацыя маёмасці і пакаранне. Запалохванне зрабіла сваю справу. 13 мая Галянкоўскі паведаміў Мураўёву, што да яго прыйшоў капітан запаса былых польскіх войскаў памешчык Валовіч, уладальнік маёнтка Кіеў (у 17 вёрстах ад Слоніма), і
    
    94
    
    расказаў аб тым, як да яго вечарам заходзіў бунтаўшчык Міхал Валовіч з узброенымі людзьмі і патрабаваў сялян у свой атрад. Атрымаўшы адмоўны адказ, ён пайшоў, a пасля гэтага ў памешчыка прапалі фурман і цясляр.
       Аблавы яшчэ больш узмацніліся, але атрад М. Валовіча пакінуў тэрыторыю Слонімшчыны. Яго шукалі па ўсёй Гродзенскай губерні і нават Мінскай і Беластоцкай акругах. На дарогах і пераправах выстаўляліся сакрэты.