• Газеты, часопісы і г.д.
  • За смугою часу  Васіль Супрун

    За смугою часу

    Васіль Супрун

    Выдавец: Полымя
    Памер: 144с.
    Мінск 1994
    221.72 МБ
    
    69
    
    Брама XVII стагоддзя пры кляштары оернардзінцаў (разбурана ў 1964 годзе)
    
    Капліца св. Дамініка., XVIII ст.
    
      Як і ў ранейшыя часы, страшным няшчасцем для Слонімшчыны заставаліся эпідэміі. Асабліва знішчальным стаўся мор у 1710 годзе: вымерлі цэлыя вёскі, некаторыя з іх так і не адрадзіліся. Магчыма, у гэтым прычына знікнення Ліпнікаў, Падоськавіч і іншых паселішчаў.
      Канец XVII і пачатак XVIII стагоддзя ў жыцці Слоніма, як і ўсяго павета, не вызначаліся нічым асаблівым. Горад паступова залечваў раны, нанесеныя вайной, аднаўляў разбураныя промыслы і культурныя збудаванні. Росту насельніцтва не назіралася. Ранейшы росквіт Слоніма як аднаго з важных гарадоў Вялікага княства Літоўскага змяніўся працяглым заняпадам. Зноў галоўным заняткам мяшчан стала дробная сельская гаспадарка і абслу-гоўваючыя рамёствы, а асноўным таварам гандлю — сельскагаспадарчая прадукцыя. I такое неакрэсленае,
    
    70
    
    крызіснае становішча панавала ў цэлым краі. Нарасталі і абваст-раліся супярэчнасці паміж шляхтай, што прэтэндавала на ўдзел у палітычным жыцці, і кіруючай феадальнай знаццю, а таксама паміж праваслаўнымі і католікамі. Асабліва ўскладнілася сітуацыя пасля смерці караля Аўгуста III у 1763 годзе. Палітычная ба-рацьба, якая вялася ў асноўным паміж прыхільнікамі двух найбольш уплывовых прэтэндэнтаў на кара-леўскі трон — Ста-ніслава Аўгуста Паня-тоўскага і гетмана Браніцкага, вылівалася ў сутычкі і ўзброеныя выступленні. Станіс-
    
    Касцёл св. Андрэя, пабудаваны ў
    1775 г.
    
    лава Аўгуста пад-                            . „
    трымлівала расійская імператрыца Кацярына II і літоўскія канфедэраты. За яго была і слонімская шляхта^ У 1764 годзе ў Слоніме адбылася бітва паміж расійскай арміяй, якая стаяла на баку Літоўскай канфедэрацыі, і войскам віленскага ваяводы Радзівіла (Пане Каханку), прыхільніка гетмана Браніцкага. Вынік бітвы ў пэўнай сгупені спрыяў перамозе канфедэрацыі і абранню каралём Станіслава Аўгуста. Сваю кандыдатуру тады выстаўляў яшчэ і буйны магнат Міхал Казімір Агінскі, пазнейшы старостд слонімскі, ваявода віленскі (з 1764), гетман вялікі літоўскі (з 1768).                                 . й .
       3 прыходам новага караля палітычны крызіс, асаоліва на ўсходніх тэрыторыях Рэчы Паспалітай, не патух. Заснаваная ў 1768 годзе ў горадзе Бар (Падолія) канфедэрацыя аб’ядноўвала патрыятычныя сілы, і ў першую чаргу шляхту, для барацьбы супраць умяшання Расіі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. У 1769 годзе такая канфедэрацыя ўзнікла і ў Слоніме. Яна налічвала каля 3 тысяч узброеных воінаў і рыхтавалася даць бон наступаўшым казацкім атрадам. Аднак пры сутыкненш з
    
    71
    
    Гетман вялікі літоўскі і староста слонімскі Міхал Казімір Агінскі
    
    імі на рацэ Шчары 12 ліпеня мусіла ад-ступіць у напрамку Нясвіжа. Казакі за-хапілі горад.
      Міхал Казімір Агінскі, будучы ўжо старостам сло-німскім, у 1771 го-дзе прымкнуў да канфедэрацыі, арга-нізаваў і ўзброіў не-калькі тысяч воінаў, размясціўшы іх ў ваколіцах Слоніма і Целяханаў. У су-тычках з расійскімі войскамі пад Кобры-нам і Зэльваю атры-маў перамогу, але затым каля вёскі Сталовічы быў разбіты колькасна пераўзыходзячай арміяй Суворава.
      Пасля гэтага па-ражэння М. Агінскі назаўсёды адышоў ад вайсковых спраў і амаль стала па-
    
                                        сяліўся ў Слоніме. Каля 30 гадоў кіраваў ён Слонімскім паветам і многімі сваімі ўчынкамі ўпісаўся ў гісторыю краю. Каб мець поўную свабоду дзеянняў, Міхалу Агінскаму належала ліквідаваць магістрацкае самакіраванне. I, магчыма, па яго хадайніцтву ў 1776 годзе Слонім пазбавіўся магдэбургскага права. Цяпер ў рукі старосты перайшла практычна неабмежаваная ўлада ў павеце і горадзе. Ён мог выкары-стоўваць па сваім жаданні ўвесь патэнцыял краю: людскія і матэрыяльныя рэсурсы, што давала магчымасць весці шырокія будаўнічыя работы. Так, акрамя шыкоўнага палаца, што вырас у цэнтры Слоніма, па волі старосты пракапалі Малы канал, які выпростваў русла Шчары і асушваў яе багністы поплаў у межах горада.
      Пра палацавы комплекс М. Агінскага варта распавесці падрабязней. Узводзіўся ён побач з разбураным Верхнім слонімскім замкам на штучна падпрафіляваным узвышшы.
    
    72
    
    3 поўдня яно абмяжоўвалася абрывістай каменнай падпор-най сцяною, а з поўначы — шырокім ровам глыбінёй да 6 метраў і перакідным мостам з вартавымі вежамі. Палац, што налічваў 116 пакояў і залаў, вельмі хутка стаў вядомым ва ўсім княстве Літоўскім цэнтрам культуры. Тут у найбольш пышнай «зале багінь» была сабрана цудоўная мастацкая калекцыя. Асобныя пакоі адводзіліся пад бібліятэкі, архівы, мастацкія майстэрні, друкарню. Праца-валі тэатр, музычная і балетная школы, драматычная і оперная трупы.
      У 1777 годзе М. Агінскі завяршыў аднаўленне і рэканструкцыю колішняга палаца Льва Сапегі пад «оперу». Вялікая сцэна была прыстасавана там для паказу любых самых складаных спектакляў, оперных і балетных паста-новак, тэатралізаваных конных баталій і водных феерый. У апошнім выпадку значная частка яе затаплялася вадой з суседняга става, перад гледачамі маглі плаваць лодкі. Прадугледжваліся нават фантаны з падсветкай бенгальскімі агнямі. Акрамя глядзельнай залы меліся і іншыя памяш-канні. Для стварэння захапляючага эфекта і высокамастац-кага сцэнічнага прадстаўлення запрашаліся вядомыя май-стры з-за мяжы. Працавала ў тэатры нямала таленавітых прыгонных выканаўцаў і спецыялістаў.
      Рэпертуар трупы па тых часах быў вельмі багаты і складаны. Ен падбіраўся самім М. Агінскім і прыдворнымі прафесіяналамі, выпісанымі з Італіі, Нямеччыны, Чэхіі, Польшчы. Пасля смерці М. Агінскага ў нотнай камеры слонімскага тэатра аказаліся ўсе лепшыя музычныя творы XVIII стагоддзя. Спіс іх налічваў 60 опер, 18 балетаў, 3 музычныя камедыі, 253 сімфоніі і больш за 460 іншых жанраў (кампазіцыі для камернага аркестра, араторыі, арыі, музыка дывертысментаў, асобных танцаў, касцельная, харавыя распрацоўкі і інш.). Нотны збор М. Агінскага сапраўды унікальны. Сам гетман добра ведаў нотную грамату і дасканала валодаў некалькімі музычнымі інструментамі. У час канцэртаў свдёй капэлы нярэдка іграў на скрыпцы, кларнеце, клавікордах, арфе, флейце.
      Слонімская опера ў некаторыя гады налічвала больш за сотню выдатных выканаўцаў. Капэла папаўнялася ў асноўным за кошт лепшых вучняў мясцовай музычнай школы, дзе акрамя спецыяльнай падрыхтоўкі выкладаліся і агульнаадукацыйныя дысцыпліны. У яе склад уваходзіла таксама нямала прыгонных сялян. Вядомы некаторыя прозвішчы: Будзевіч, Вайткевіч, Галаўня, Жулевіч, Жу-коўскі, Косаўскі, Маліноўскі, Пашкевіч і інш. Аднак былі і вольныя музыканты, што мелі нямецкія, чэшскія, польскія прозвішчы. Музычныя інструменты калектыва лічыліся
    
    73
    
    аднымі з найлепшых у Еўропе. Капэла суправаджала ўсе іэаіралізаваныя пастаноўкі, давала асобныя канцэрты, выступала на адкрытых пляцоўках пры сустрэчах зна-камітых гасцей, прымала ўдзел у трыумфальных мерап-рыемствах, гастралявала ў іншых гарадах. У розныя часы яе ўзначальвалі скрыпач Мейзнер, кампазітары Паулі, Чыпрыані, Флейшман, вакаліст Данэсі і капельмайстар Фуефані. Гэта быў адзін з найбольш знакамітых музычных калектываў Рэчы Паспалітай. Нездарма па настаянні караля групу найбольш таленавітых выканаўцаў перадалі пазней у варшаўскі тэатр.
       Слонім у тыя часы нярэдка называлі палескімі Афінамі. Туды ў святочныя дні з’язджаліся вяльможы з усяго краю і нават з Варшавы. Горад, яго цэнтр, прыбліжаны да палацавага комплексу, быў прыведзены ва ўзорны парадак. Скверы, сады, аранжарэі і рыбныя ставы ствараліся і даглядаліся лепшымі спецыялістамі Еўропы. Малы канал стаў не толькі месцам лодачных прагулак, але і вячэрнім тэатрам пад адкрытым небам.
       Немалой заслугай М. Агінскага з’явілася пракладка Вялікага канала (цяпер Агінскі канал), што злучыў Шчару з Ясельдай, а праз іх — Нёман з Дняпром. Капаўся канал прыблізна з 1778 да 1788 года выключна жыхарамі Слонімскага павета. Ен намнога ажывіў гарадскі гандаль. Слонім ператварыўся ў партовы горад, меў свае таварныя склады. Тутэйшыя купцы гандлявалі збожжам і іншымі таварамі нават з замежжам. Штогод сюды прыбывала да сотні грузавых і пасажырскіх суднаў.
       Вялікія будаўнічыя работы і дваровая раскоша не маглі абысціся без закабалення падуладных старосце сялян і мяшчан. Нават памешчыкі мусілі падпарадкоўвацца ста-росце і пастаўляць па яго загаду рабочых з патрэбным інвентаром і цяглавай сілай, а таксама неабходны правіянт. Любы пратэст ліквідоўваўся спецыяльна створанай вайско-вай адзінкай — татарскім эскадронам, які выконваў ахоўныя, цырыманіяльныя і карныя функцыі і карыстаўся пэўнымі прывілеямі. Дакументы не захавалі фактаў масавых выступленняў насельніцтва супраць М. Агінскага, і гэта зразумела — усеўладдзе старосты сцірала ўсе сляды.
       Варта адзначыць, што ў Слоніме пры двары знакамітага дзядзькі прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады вядомага кампазітара, дыпламата і палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага, аўтара папулярнага паланеза «Развітанне з Радзімай», што агульную, музычную і філасофскую адукацыю ён пачаткова атрымаў менавіта ў Слоніме пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў.
       3 1784 года ў горадзе стала працаваць вялікая ткацкая
    
    74
    
    Сялянская хата XVIII ст. у вёсцы Глоўсевічы Слонімскага раёна
    
    фабрыка, чыя прадукцыя ў хуткім часе выйшла за межы губерні.
      3 прыняццем канстытуцыі 3 мая 1791 года Слоніму было вернута самакіраванне. Неабмежаваная ўлада М. Агінскага ўжо кантралявалася законам, і гэта сведчыла пра канец яго магутнасці і славы. Ужо ў пачатку 1792 года практычна перастаў існаваць знакаміты тэатр, пачаўся заняпад у палацавым жыцці, хоць М. Агінскі ўсё яшчэ заставаўся старостам павета.
      Агульны палітычны крызіс, які раздзіраў і аслабляў Рэч Паспалітую, даваў магчымасць яе суседзям актыўней умешвацца ва ўнутранае жыццё дзяржавы. Асабліва адчуваўся тут уплыў Расіі, што ўсё болып пагражала незалежнасці. Фактычна Масква, а не Варшава, не кароль кіравала краінай. Нарэшце Рэч Паспалітая перастала існаваць як самастойная дзяржава. У 1772 годзе адбыўся першы яе падзел паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй, у 1793-ім — другі, а ў 1795-ым — трэці, апопші. He вырата-валі незалежнасць ні масавы патрыятычны рух, ні гераічнае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі (на-