За смугою часу
Васіль Супрун
Выдавец: Полымя
Памер: 144с.
Мінск 1994
Аднак насуперак усяму Жыровічы заставаліся для вернікаў свяшчэнным куточкам і прыцягвалі тысячы паломнікаў, асабліва ў вялікія рэлігійныя святы і у дзень Жыровіцкай іконы Маці Божай (7 (20) мая).
У першую сусветную вайну перад прыходам немцау (1915) амаль ўсё, што яшчэ заставалася, адсюль оыло вывезена ў Маскву, у склепы сабора Васілія Блажэннага. У 1920 годзе па настойлівых патрабаваннях вернікау 5 духавенства ікону вярнулі ў Жыровічы, астатняе ж разам з архівам і бібліятэкай у 30 тысяч царкоўных і манастырскіх кніг страчана назаўсёды.
У перыяд нямецкай акупацыі (пачалася з верасня года і працягвалася амаль сорак месяцаў) у апусцелых манастырскіх будынках пэўны час размяшчаліся нямецкія вайсковыя казармы і стайні, сад спілоўваўся на дровы. Наогул на ўсёй мясціне вайна пакінула свой разоуральны след. Але камяніцы храмаў і нязначная частка царкоўнан маёмасці ўцалелі, нават зрэдку тут і ў вайну правіліся набажэнствы ^
Пасля вайны, калі Слонімшчына апынулася ў складзе Польшчы, сіламі і на сродкі прыхаджан жыровіцкія цэрквы былі адноўлены і адрамантаваны, паступова набыта маёмасць. Праваслаўны рэлігійны асяродак пра-цягваў існаваць.
Польскія ўлады большасць колішніх будынкау манастыра канфіскавалі, у прыватнасці ў трохпавярховых карпусах колішняй духоўнай семінарыі размясцілі польскую сель-скагаспадарчую і лясную школу, да якой адышлі і іншыя збудаванні. Крыжаўзвіжансхую царкву-кальварыю захапілі католікі. Вялася барацьба за цудатворную ікону і некато-рыя будынкі комплексу. Аднак, нягледзячы на шматлікія настойлівыя захады тутэйшых улад і каталіцкага духавен-ства, насельніцтва адстаяла свяшчэнную мясціну. У оылон
116
Заходняй Беларусі Жыровічы заставаліся адным з важней-шых рэлігійных цэнтраў праваслаўя. Сюды з’язджаліся вернікі нават з-за межаў Беларусі, асабліва на фэсты — прастольныя святы, і ў першую чаргу на 7 (20) мая. За некалькі дзён да свята калоны з соцен і тысяч людзей, што трымалі ў руках царкоўныя харугвы, крыжы, абразы, з песнямі сцякаліся сюды на шчырую малітву і паклон святой іконе і старым царкоўным мурам, якія падзялялі долю народа на працягу стагоддзяў.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР 17 верасня 1939 года сітуацыя ў краі рэзка змянілася, ды не ў лепшы бок. Праследаванні святароў, рэпрэсіі і безнаказанае хуліганства ў адносінах да храмаў і веры мелі месца ўжо ў першыя месяцы савецкай улады. Атэістычная прапаганда мела свае нядобрыя вынікі. Верачы афіцыйным уладам і «братам з усходу», людзі пачалі ўстрымлівацца ад наведвання храмаў. Асабліва гэта ўплывала на моладзь — яна, толькі хаваючыся, працягвала традыцыі продкаў. Станавілася мод-ным выступаць супраць веры і храмаў, супраць той маралі, якую несла рэлігія. Апусцелыя і абкладзеныя вялізарнымі падаткамі святыні паступова зачыняліся. Нямала служыцеляў культу загінула ці трапіла ў канцлагеры. Жыровічы, аднак, працягвалі служыць сімвалам праваслаўнай веры, супраць-стаяць штурму атэізму і насілля.
Новая хваля веры пракацілася па тутэйшых мясцінах ў гады другой сусветнай вайны, калі пажары, расстрэлы і акупацыйны рэжым трымалі насельніцтва ў напружанні і сграху. На скрыжаванні дарог амаль паўсюдна ставіліся драўляныя высокія крыжы, і вечарамі каля іх агароджы збіраліся людзі і маліліся, спявалі рэлігійныя песні. Паступова пачыналі працаваць храмы.
He затухала ў Жыровічах праваслаўнае рэлігійнае жыццё і ў пасляваенныя гады, хоць многія будынкі савецкая улада канфіскавала. Так, напрыклад, карпусы былой духоўнай семінарыі на гэты раз заняў сельскагас-падарчы тэхнікум, да яго адышлі гаспадарчыя будынкі манастыра. У 1945 годзе пры манастыры адкрыліся багаслоўскія курсы, а на базе іх у 1947-ым створана духоўная семінарыя (названая затым Мінскай). Кіраўніцтва семінарыяй і манастыром ажыццяўлялі архімандрыт Мітрафан (Гутоўскі), якога ў 1953 годзе змяніў архімандрыт Лявонцій (Бондар), і протаіерэй Іван Сокаль. У 1956 годзе намеснікам манастыра і рэктарам семінарыі стаў архімандрыт Антоній (Мельнікаў), што прабыў на гэтай пасадзе да закрыцця семінарыі ў 1963 годзе.
У 1989 годзе пры Свята-Успенскім манастыры зноў пачала працаваць Мінская духоўная семінарыя. Рэктарам
117
яе цяпер з’яўляецца епіскап Наваградскі Канстанцін. Установе вернута частка канфіскаваных калісьці будынкаў. У канцы 50-ых гадоў на тэрыторыі манастыра быў узведзены новы корпус семінарыі.
Жыровіцкая святыня з комплексам храмавых і мана-стырскіх пабудоў, што захаваліся да нашых дзён, цікава не толькі як унікальны рэлігійны асяродак, але і як помнік архітэктуры і гісторыі, як сімвал складанага і нялёгкага лёсу беларусаў. Гэта цудоўньг астравок нашай яшчэ не раскрытай да канца, непазнанай, але вельмі каштоўнай духоўнай спадчыны.
Тут дарэчы будзе зрабіць кароткі агляд асноўных аб’ектаў комплексу як помнікаў архітэктуры.
Свята-Успенскі сабор. Узведзены ў 1565—1616 гадах, як галоўны храм манастыра. Гэта велізарны мураваны аднакупальны будынак з паўакруглай алтарнай часткай. Даўжыня яго звыш 55 і вышыня каля 40 метраў. Першапачатковы выгляд храма ні ў апісанні, ні ў гравюрах не захаваўся, а зазнаў ён не менш трох рэканструкцый. Яшчэ ў час будаўніцтва былі паменшаны задуманыя памеры, што прыкметна на ступеньчатай муроўцы апсіды. Затым выгляд збудавання значна змяніўся пасля разбурэн-ня яго казакамі Б. Хмяльніцкага ў 1655 годзе. 3 пяцікупальнага сабор стаў фактычна трохкупальна-вежа-вым. А ў выніку апошняй рэканструкцыі, якая праводзілася з 1821 да 1867 года, набыў сучасны выгляд. 3 галоўнага фасада зусім зніклі характэрныя для колішняга храма вежы-купалы, у будынка з’явіліся рысы класічнай візантыйскай архітэктуры. Сляды ранейшых формаў уда-ецца прасачыць па рэштках вежаў, што ўцалелі ў падстрэшшы, і па адноўленых купальных скляпеннях. Інтэр ер сабора ў асноўным захаваўся, акрамя іканастаса. 3 паўднёвага боку храма была прыбудавана заглыбленая ў зямлю царква-цяпліца, якая спачатку называлася Васільеўскай, а затым перайменавана ў Мікольскую.
Богаяўленская (Яўленская) царква. Заснавана ў 1672 годзе. (Па невядомай прычыне дата ўзвядзення яе цяпер перанесена амаль на сто гадоў — аж у 1769-ы.У Гэта прамавугольны цагляны бязвежавы адназальны будынак памерам 8 * 20 метраў. Над двухсхільным дахам узвыша-ецца невялікі цыбулепадобны купал на драўляным бара-бане. Ці існаваў купал раней — невядома. Галоўны фасад аздоблены паўкалонамі і фігурным шчытом. Сціплыя памеры і выгляд тлумачыцца, верагодна, абставінамі, у якіх будавалася царква. Працяглы час яна была адзіным дзеючым храмам Жьіровіцкай святыні.
Крыжаўзвіжанская царква-кальварыя. Узведзена ба-
118
Від на Жыровіцкую святыню з манастырскага саду.
Здымак I960 г.
Успенскі сабор
Богаяўленская царква
Крыжаўзвіжанская царква-кальварыя
Юр’еўская царква
зыльянамі ў 1769 годзе пад уплывам тагачасных каталіцкіх традыцый. Уяўляе сабой мураваны адназальны храм з высокай званіцай у выглядзе трох’яруснай вежы над галоўным фасадам і малой вежай над двухсхільным дахам алтарнай часткі. Прадаўгаватая прамавугольная зала пе-ракрыта цыліндрычнымі скляпеннямі, напалову занята суцэльнай лесвіцай да алтара. Працягам яе з’яўляецца ціюзорная выява на сцяне, што стварае ўражанне глыбіні інтэр’ера. Распяцця, якое завяршала панараму, цяпер не існуе.
Юр’еўская царква. Пабудавана на старых могілках у канцы XVIII стагоддзя. Праглядваецца з любога канца паселішча. Драўляны прамавугольны ў плане будынак з алтарным прырубам цяпер ашаляваны і пакрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад завяршае трохвуголь-ны шчыт з фігурнай вежачкай.
Калісьці на Юр’еўскія святы тут збіралася мноства людзей з навакольных вёсак. Тыя фэсты не абходзіліся без кірмашоў, гульняў, прадстаўленняў. Сюды прыязджалі мастакі і народныя ўмельцы.
Званіца. Узведзена не пазней XVIII стагоддзя і часткова рэканструявана ў пачатку XIX стагоддзя. Размяшчаецца
122
Званіца
на плошчы супраць галоўнага фасада Успенскага сабора. Уяўляе сабой мураванае прамавугольнае ў плане ўступчатае двух’яруснае збудаванне, дзе ніжняя частка нагадвае капліцу, а верхняя — даволі прасторную званіцу, завершаную паўсферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай на драўляным барабане.
Жылы корпус манастыра. Двухпавярховы мураваны будынак з малымі келлямі і больш прасторнымі святліцамі ўзводзіўся ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзя. Mae няправільную прамавугольную планіроўку. Верхняй гале-рэяй злучаны з Успенскім саборам.
Корпус былой Жыровіцкай семінарыі і ўпраўлення епіскапа. Гэты трохпавярховы мураваны гмах будаваўся ў некалькі прыёмаў у XVIII стагоддзі. Архітэктурны дэкор яго сціплы і строгі. Планіровачна корпус дзеліцца на тры часткі, злучаныя паміж сабой агульнымі калідорамі. Працяглы час памяшканні адбіралі ў манастыра польскія і савецкія ўлады пад дзяржаўныя навучальныя ўстановы.
У архітэктурны манастырскі комплекс уваходзіць шэраг мураваных гаспадарчых збудаванняў, а таксама ўзведзены ў 50-ыя гады нашага стагоддзя новы корпус духоўнай семінарыі.
НЕКАЛІ ГРОЗНАЯ МЯСЦІНА
Нават не верыцца, што сучасная вёска Крэва, што на поўдні Смаргоншчыны, калісьці з’яўлялася сталіцай палітычна ўплывовага ўдзельнага княства, важным эка-намічным цэнтрам краю, грознай крэпасцю. Менавіта тут 14 жніўня 1385 года была падпісана Крэўская унія — саюз Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага, якая на некалькі сгагоддзяў вызначыла гістарычны лёс гэтых дзяржаў.
Зн^рмства з Крэвам хвалюе кожнага, хто завітае ў тыя мясціны, асабліва калі чалавек неабыякавы да сваёй гісторыі, свайго мінулага. Незвычайным здаецца тут усё: і глыбокая даліна, усыпаная вялізнымі камянямі, і стромыя схілы ўзвышшаў над рэчкай Крэвянкай, і магутныя земляныя валы сярэдневяковага гарадзішча, што нагадва-юць аб неспакойным мінулым, і найперш руіны калісьці грознага мураванага замка. Апынуўшыся тут, міжволі адчуваеш подых стагоддзяў, бачыш магутную разбуральную сілу часу, усведамляеш, як неабходна захаваць для будучыні, для нашчадкаў гэтыя суровыя сведкі гісгорыі.
У пісьмовых крыніцах Крэва ўпамінаецца ўжо ў XIII стагоддзі як цэнтр Нальшанскай зямлі, Недзе прыблізна тады было даўмацавана новымі абарончымі збудаваннямі