• Газеты, часопісы і г.д.
  • За смугою часу  Васіль Супрун

    За смугою часу

    Васіль Супрун

    Выдавец: Полымя
    Памер: 144с.
    Мінск 1994
    221.72 МБ
      Гэтая фінская форма саманазвы славян магла быць з-за пэўных абставін успрынята мараходцамі іншых народаў. Мора ж, жое, верагодна, кантралявалася славянамі, атрымала найменне Венедскага (Славянскага). А паколькі назва «венеды» м ла паўночнае фінскае, паходжанне, яна
    
    35
    
    і адносілася ў асноўным да паўночнай часткі славянства. Адсюль і тагачасная невыразнасць у адрозненнях венедаў ад славян. На гэта ўказвае, у прыватнасці, гісторык Іардан. Самі ж славяне тэрмінам, дадзеным ім фінамі, відаць, не карысталіся, хоць, несумненна, ведалі пра яго існаванне.
       Візантыйскія ж аўтары VI—VII стагоддзяў сутыкаліся непасрэдна толькі з паўднёвай часткай славянства і без іншамоўных пасрэднікаў, таму фінскае слова «венеды» у іх працах не распаўсюджана. Тут ведалі толькі саманазву славян і форму «анты», што калісьці аб’ядноўвала рознаэтнічнае насельніцтва супрацьлеглага ад Візантыі ўзбярэжжа Чорнага мора. Паколькі славяне ў той перыяд былі ў згаданых мясцінах дамінуючым этнасам, найменне «анты» перайшло на іх, стала адносіцца да прычарнамор-скай часткі славян, з якімі сутыкнуліся візантыйцы.
       Па не зусім яшчэ зразумелых прычынах візантыйскія падарожнікі і вучоныя не пранікалі ў глыб асноўных славянскіх тэрыторый. Таму інфармавалі яны пераважна пра быт і традыцыі перыферыйнай, паўднёвай, часткі славянства, якая экспансіўна пагражала паўночным тэры-торыям Візантыйскай імперыі.
       Ужо «Пеўцінгеравы табліцы» — крыніца канца III ці самага пачатку IV стагоддзя — фіксуюць славян (венедаў) у двух геаграфічных рэгіёнах: на поўнач ад нізоўяў Дуная (Істра) і ў раёне Карпат, дзе некалькі стагоддзяў назад Тацыт размяшчаў бастарнаў (пеўкінаў).
       Можна меркаваць, што недзе ў IV стагоддзі вялікія групы славян, перамяшчаючыся на поўдзень, выйшлі на суседства з насельнікамі тэрыторыі Візантыі, а шырокая экспансія ў VI—VII стагоддзях на Балканы — менавіта працяг планамернага руху па даўно разведаных абшарах. Гістарычныя звесткі аб сутычках антаў з готамі Германа-рыха і Вінітара — доказ таго.
       Нават са скупых старажытных пісьмовых сведчанняў відаць, што ў пачатку нашай эры на землях сучаснай Беларусі і нават Прыбалтыкі ні аб якіх балтах ці іншых бв.ітамоўных плямёнах не ўпамінаецца. Наадварот, v і.аеннікі тае пары згадваюць аб засяленні адзначаных тэрыторый шматлікімі венедамі і іх паўночнымі сусе-дзямі — фінамі. Пра тое сцвярджаюць не толькі аўтары I стагоддзя Пліній і Тацыт, але і аўтар II стагоддзя Пталамей. На іх думку, балты не былі суседзямі славян ні з поўдня, ні з захаду, ні з поўначы. Магчыма, толькі з усходу, дзе прасторы славян губляліся ў невядомай ім далечыні.
       Характэрна, што вызначаныя названымі аўтарг а ве-недскія землі амаль накладваюцца на арэал, аді лзены
    
    36
    
    балтам прыхільнікамі балцкай гіпотэзы. Яны ўключаюць і тэрыторыю балцкай гідранімікі, і тым больш вобласць распаўсюджання культуры штрыхаванай керамікі. Усё гэта яшчэ раз пераконвае ў наступным: балцкая, гіпотэза патрабуе грунтоўнага пераасэнсавання і больш аб ектыўнай аргументацыі. Бо нельга ж абвінавачваць усіх старажытных гісторыкаў у памылковасці іх звестак толькі таму, што яны пісалі не так, як хацелася аўтарам гіпотэзы.
       Супастаўляючі т звссткі са старажытных пісьмовых крыніц з даны! эхеалогіі, у прыватнасці з назіраннямі і вывадамі А. Мгц. /анава і В. Сядова, паводле якіх паміж культурамі штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінскай, мілаградскай і зарубінецкай агульнага значна больш, чым адметнага, можна зрабіць вывад: усе гэтыя археалагічныя культуры належалі славянскаму этнасу і рознілі іх толькі мясцовыя асаблівасці і традыцыі, непазбежныя на такіх агромністых тэрыторыях. Таму нельга не пагадзіцца з асцярожнымі заўвагамі Д. Мачынскага, В. Булкіна і Л. Побаля пра тое, што штрыхаваная кераміка магла быць адной з лакальных прыкмет старажытнай славянскам культуры. Неабходна яшчэ раз падкрэсліць: на тэрыторыі сучаснай Беларусі і паўднёва-ўсходняй Літвы традыцыя штрыхавання паверхні глінянага посуду ў працэсе яго фармавання і сушкі назіралася з найдаўнейшых часоў, ужо ў эпоху неаліту, г. зн. у IV—III тысячагоддзях да нашай эры. На некаторыя вырабы з гліны наносіліся выразныя штрыхі як з вонкавага, так і з унутранага боку. На ўсім працягу існавання традыцыі далёка не ўвесь посуд праходзіў такую апрацоўку. Значная частка керамікі мела гладкую і нават падглянцаваную паверхню, чым вельмі нагадвала больш паўднёвыя варыянты.
       Нават пры павярхоўным знаёмстве з прыведзенымі вышэй лінгвістычнымі, археалагічнымі і старажытнымі пісьмовымі данымі заўважаюцца не толькі разыходжанні, але і несумяшчальнасць гіпотэзы аб шматлікіх^ балтах і тэрыторыі, што яны займалі, з сведчаннямі ў першую чаргу пісьмовых крыніц. Ды і археалагічныя матэрыялы ніяк не стасуюцца з меркаваннямі лінгвістаў. Усе гэта міжволі ставіць на парадак дня пошукі больш дакладнага адказу на вельмі важныя пытанні мінулага як славян, так і балтаў. Асабліва тое тычыцца ранняга перыяду гісторыі Беларусі. Бо не беспрычынна складвалася сітуацыя, што прывяла да ідэі стварэння Вялікага княсгва Літоўскага, дзе рознаэтнічныя групы плямёнаў і княстваў бачылі перспек-тыву і сэнс сумеснага вырашэння сваіх палітычных і эканамічных праблем. Да таго ж той «загадкавы» саюз праіснаваў больпі за паўтысячы гадоў.
    
    37
    
       Складанасці ў вырашэнні праблемы заключаюцца цяпер не толькі ў адсутнасці канкрэтных і пераканаўчых даных, але і ў заблытанасці, нагрувашчванні розных інтэрпрэтацый таго нязначнага, што ёсць і магло б служыць зыходным арыенцірам у пошуках ісціны.
       Навуковыя пошукі і дыскусіі вакол балтаў і іх прарадзімы вядуцца даўно. Адна гіпотэза змяняла другую, прытым кожная з іх абрастала шматлікімі тэарэтычнымі распрацоўкамі і трактоўкамі. Ужо ў XV—XVI стагоддзях шырока бытавала думка (аўтар яе Я. Длугаш), нібыта літоўцы і прусы паходзяць ад старажытных рымлян. Засноўваўся такі погляд на адносным падабенстве літоўскай мовы ? лацінскай, а таксама на этымалогіі асобных уласных імёнаў і тапонімаў. Аднак найбольш актыўна праблема абмяркоўвалася ў XIX—XX стагоддзях. К. Грэвінгк у сваіх працах даводзіў, што літоўскія і латышскія плямёны перасяліліся ў Прыбалтыку толькі ў V—VI стагоддзях і прыйшлі яны недзе з усходу. Для таго часу ўсходнюю Прыбалтыку засялялі фіна-вугорскія плямёны.
       А наогул тэрмін «балты» ад назвы Балтыйскага мора упершыню ўвёў у навуковы ўжытак як агульнае найменне ^Уседняга этнасу нямецкі вучоны-філолаг Г. Несельман у 1845 годзе. Другі нямецкі філолаг і археолаг А. Беццен-бергер у канцы XIX стагоддзя выказаў меркаванне, што балты на ўсходнім узбярэжжы Балтыкі жывуць з эпохі неаліту. У 30-ых гадах XX стагоддзя набыла шырокае распаўсюджанне гіпотэза К. Бугі, паводле якой згаданыя плямёны жылі ў басейне верхняга Дняпра і ў Прыбалтыку перасяліліся толькі прыблізна ў сярэдзіне I тысячагоддзя нашай эры пад націскам славян. Аднак меркаванні К. Бугі былі сустрэты вельмі крытычна. На думку археолагаў
       Энгела, X. Моора і іншых вучоных, балты ўжо з эпохі бронзы жылі ў Прыбалтыцы і далей на ўсход, аб чым ужо гаварылася.
       Над праблематыкай балтаў у апошнія дзесяцігоддзі працавалі Р. Рыманцене, Д. Крайноў, Я. Граўдоніс, Л. Ванкіна, В. Сядоў, I. Цымермане, А. Мітрафанаў, А. Таўтавічус, П. Траццякоў і іншыя спецыялісты, аднак сітуацыя, як бачым, праяснілася не да канца.
       Многія даследчыкі задаюцца цяпер мэтай даказаць, што на тэрыторыі ўсходняй Прыбалтыкі (ва ўсякім выпадку на працягу некалькіх тысячагоддзяў) рэзкіх змен насельніцтва не было, што матэрыяльная культура ў археалагічных напластаваннях не дае падстаў гаварыць аб наяўнасці такіх змен. I ўсё ж большасць археолагаў Прыбалтыкі фіксуе такі факт: сярэдзіна I тысячагоддзя нашай эры стала рубяжом існавання шэрагу з’яў. Тое супадзенне пакуль не
    
    38
    
    атрымала належнага навуковага тлумачэння. Сюды трэба аднесці, з аднаго боку, абрыў традыцыі штрыхавання глінянага посуду, знікненне так званай тэкстыльнай керамікі, характэрнай для фінскага этнасу, з другога — з’яўленне новых, раней невядомых пахавальных звычаяў, новых відаў упрыгожанняў і прадметаў быту, змены ў будаўнічых традыцыях. Заўважана тэндэнцыя да перагру-поўкі плямёнаў, іх стракатасць.
       Мовазнаўцы Прыбалтыкі схільны лічыць, што фарміраванне рэгіянальных дыялектаў таксама бярэ пача-так недзе ў сярэдзіне I тысячагоддзя нашай эры.
       Чаму ж усё сходзіцца менавіта на сярэдзіне тысячагод-дзя? Адказ на пытанне льга знайсці, звярнуўшыся да археалагічных помнікаў сярэдняй Беларусі, у прыватнасці Панямоння. Якраз недзе ў сярэдзіне I тысячагоддзя з’явілася тут мноства невядомых раней гарадзішчаў-сховішчаў. У іх не адзначаны культурныя напластаванні. Гэта гаворыць аб кароткім тэрміне выкарыстання і нейкай раптоўнасці небяспекі звонку, якая да тае пары мясцовасці не пагражала. Прыблізна ў той жа перыяд узнікла і вялікая колькасць новых селішчаў, значна аддаленых ад буйных рэк, што сведчыць аб прытоку насельніцтва.
       Падзеі таго часу гісторыяграфіяй амаль не асветлены. Малавывучаны яны і ў археалагічным плане. Загадкай застаецца той факт, што старажытныя рускія летапісы чамусьці не фіксуюць у Панямонні прысутнасць славянскіх плямёнаў ці аб’яднанняў. Гісторыкі дапасоўваюць згаданыя мясціны то да дрыгавічоў, то да крывічоў, але робяць тое адвольна. Неверагодна, каб на такім напружана-небяспеч-ным славянскім парубежжы не існавала, напрыклад, у VI—VIII стагоддзях ніякага племяннога аб’яднання. Дума-ецца, гэтаму павінна быць нейкае гістарычнае тлумачэнне. Летапісы ж абходзяць Наднёманскі край маўчаннем. Між тым якраз тут выспявалі падзеі, якія потым, у палове XIII стагоддзя, прывялі да ўзнікнення загадкавага па сваёй структуры і этнічнаму складу насельніцтва Вялікага княства Літоўскага.
       Вернемся ж да праблем суседніх балтаў, чый лёс тут вельмі цесна пераплёўся з лёсам суседніх славян, продкаў беларусаў. Прыгадаем яшчэ раз: ужо ў XIX стагоддзі К. Грэвінгк лічыў, што балты ў пачатку нашай эры яшчэ не засялялі Усходнюю Прыбалтыку. Яны прыйшлі сюды з усходу толькі ў V—VI стагоддзях. Падобнай думкі прытрымліваліся і літоўскі лінгвіст К. Буга, і нямецкі М. Фасмер. Паводле іх меркаванняў, прарадзімай далёкіх продкаў літоўцаў, латышоў з’яўлялася верхняе Падняп-роўе.