За смугою часу
Васіль Супрун
Выдавец: Полымя
Памер: 144с.
Мінск 1994
44
Выкарыстоўваліся амаль усе суседнія з селішчамі цяжка-даступныя ўзвышшы, астраўкі між балот і іншыя месцы.
Можна меркаваць, што ўсе магчымыя «прыцірачныя» працэсы ў зоне славяна-балцкага засялення маглі завяр-шыцца са зменай некалькіх пакаленняў. Варожасць паступова згладжавалася, узнікалі кантакты, і, верагодна, У VI—VII стагоддзях у краі ўжо наспела палітычная кансалідацыя, фарміраваліся нейкія грамадскія родаплемян-ныя структуры. Відаць, недзе ў той час і ўзніклі пазней шырокавядомыя назвы «літвіны», «літва». Паходжанне іх можна звязаць са славянскім словам «злівацца» ў сэнсе аб’ядноўвацца, змешвацца, улівацца ў нешта супольнае, агульнае. Цяжка сказаць, што паслужыла прычынай для ўзнікнення найменняў «літва», «літвіны»: ці этнічная сітуацыя — аб’яднанне двух этнасаў на адной тэрыторыі, ці, можа, аб’яднанне ўжо нейкіх форм рознаэтнічных палітычных фарміраванняў. Думаецца, у VIII стагоддзі згаданыя тэрміны ўжо існавалі і адносіліся яны да тэрыторыі і насельніцтва буфернай славяна-балцкай зоны. I ніякае гэта не балцкае племя сярод славянскага этнічнага масіву, як мяркуе М. Ермаловіч (Старажытная Беларусь. Мн., 1990), і не фінскае, паводле I. Ласкова і С. Клімковіч (адпаведна: Племя пяці родаў // ЛіМ. 1989. 18 жн.; Па слядах яшчэ аднаго міфа // ЛіМ. 1991. 4 крас.), хоць асобныя калоніі балтаў маглі існаваць на адзначаных М. Ермаловічам тэрыторыях і нязначная частка прыбал-тыйскіх фінаў магла быць выцеснена балцкай экспансіяй на сучасныя беларускія землі. Але наўрад ці на такія важныя гістарычныя падзеі мела ўплыў старажытнае племя. Тым больш, што ў самой аснове ўзнікнення Вялікага княства Літоўскага ўжо закладзены саюз славян і балтаў, супольнасць іх інтарэсаў. Інакш дзяржава тая не праіснавала б столькі стагоддзяў, асабліва ў рознаэтнічным складзе. .
Відаць, небеспадстаўна прэтэндавалі на летапісную Літву і хадзілі на яе неаднаразовымі паходамі і кіеўскія, і галіцка-валынскія князі, нібы адстойваючы сваіх суродзі-чаў — славян.
Hi адна са старажытных крыніц не акрэслівае канкрэтна межы старой Літвы. Яны фактычна адсутнічалі, праўдзівей, расплываліся ў залежнасці ад ацэнак і тлумачэння падзей. Розныя дакументы да Літвы адносілі і Г’родна, і Ваўкавыск, і Слонім, і Вільню, і Полацкае парубежжа, карацей кажучы, балта-славянскае сумежжа. Хаця гістарычна важкім ядром таго загадкавага фарміравання ў раннефеа-дальны час выступілі Наваградак і Вільня. „ „ .
Ці былі паходы на Літву з боку балтаў (аўкштайтаў і
45
жэмайтаў), канкрэтных звестак няма, калі не лічыць сдпсрніцтваў паміж самімі літоўскімі князямі. Затое з боку паўднёвых суседзяў славян разбуральныя, рабаўнічыя набегі адзначаліся даволі часта. Мабыць, гэта і прымусіла літвінаў аб ядноўваць намаганні ў абароне сваіх зямель і гарадоў, што і сталася прычынай узнікнення будучага Вялікага княства Літоўскага.
Такім чынам, старажытныя назвы «Літва» і «літвіны», «літва» да сучаснай Летувы і летувісаў маюць ускоснае дачыненне. Славянскія па паходжанні, яны адносіліся ў асноўным да тэрыторыі і насельніцтва пазнейшай Чорнай
Г’ ЗН’ паЎночнай часткі Заходняй Беларусі, а ў асобныя гістарычныя перыяды распаўсюджваліся і на ўсю тэрыторыю Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
ЗАГАДКАВАЕ ПЛЕМЯ
Амаль выпадкова, падчас вандровак на паўночным захадзе Беларусі, маю ўвагу прыцягнулі назвы некалькіх вельмі блізкіх між сабой па гучанні населеных пунктаў: Гудагай, Гудалі, Гудэлі, Гудалішкі, Гудзянікі. Такая з’ява не частая, яна не можа не зацікавіць любога краязнаўца. Пытанне засела ў памяці і паступова выспявала, абрастала новымі данымі, а затым неяк раптоўна ўзнікла думка: гуды! Летувісы ж суседніх беларусаў па старой традыцыі называюць «гудас». Чаму? Простыя жыхары Летувы даць мне пэўны адказ на гэтае пытанне не змаглі, сказалі толькі: так называлі нас даўней. Але чаму — «гуды»? Латышы, напрыклад, ужываюць тэрмін «кріевсы» — ад слова «крывічы». Племя гудаў у старажытнарускіх ле-тапісах не згадваецца, і наогул аб ім нічога невядома. Падумалася: а чаму такое магло стацца?
Мясціны з падобнымі назвамі маюцца ў Астравецкім, Ашмянскім, Лідскім, Воранаўскім, Шчучынскім, Іўеўскім, Мастоўскім раёнах Гродзеншчыны і на сумежных тэрыто-рыях сучаснай Летувы. Для прыкладу варта ўспомніць некаторыя з іх. У Астравецкім раёне — пасёлак Гудагай, вёска Гудагай, чыгуначная станцыя Гудагай, хутар Гудагай (да 1976 г.), вёска Гудалі, хутар Гудалішкі, вёска ¹ УДзянікі> хутар Гудэлі; у Ашмянскім — хутар Гудалаўка, ®SCK* . ГуДаЎшчына, Гудзяняты; у Воранаўскім — вёскі Гудзшішкі, Гудэлі; у Іўеўскім — вёскі Гудзішкі, Гудзяняты; у Лідскім вёска Гуды; у Мастоўскім — вёска Гудзевічы; у Ш іучынскім раёне — вёска Гудзішкі На тэрыторыі
46
Летувы ёсць паселішчы Гудзеляй, Гудэнэ, Гудыныкі, Гудзікус і інш.
Згаданыя населеныя пункты пэўным чынам нібы вызна-чаюць тэрыторыю, звязаную з назвай «гуды», якая даўно сцерлася з гістарычнай памяці. Тэрыторыя тая значная па плошчы і размешчана ў басейне сярэдняга цячэння ракі Нёмана, пераважна ў паўночнай яго частцы.
Цяпер няпроста ўстанавіць значэнне таго загадкавага гістарычнага, магчыма, этнічнага наймення. Ва ўсякім выпадку пісьмовыя крыніцы не даюць на гэта адказу. Нельга нават упэўнена сцвярджаць, ці яно было славянскім, ці балцкім па паходжанні. Мяркуючы па тым, што плямёны паўднёвых балтаў, продкаў сучасных летувісаў, ды і пазнейшыя летувісы называлі так сваіх суседзяў-славян, г. зн. беларусаў, слова мусіла быць славянскім. I, право-дзячы аналогію з назвай «крывічы», засвоенай латышамі, можна з упэўненасцю думаць: «гуды» — назва нейкага славянскага утварэння, магчыма, племя, з якім тая частка балтаў мела цесную лучнасць. Успрынятая ў старажытнасці для абазначэння суседніх славян, яна захоўвала адпаведны сэнс у лексіцы летувісаў і ў пазнейшыя стагоддзі, аб чым сведчаць прыведзеныя найменні населеных пунктаў, пакуль не была заменена новай саманазвай тых жа суседзяў — беларусы.
Як вядома з гістарычнай практыкі, сляды этнічных назваў часцей за ўсё фіксаваліся тапанімікай на перыферыі асноўных тэрыторый, заселеных даным этнасам,— у зоне кантактаў з іншароднымі масівамі. Такім чынам, можна меркаваць, што старажытныя гуды размяшчаліся недзе ў басейне сярэдняга цячэння Нёмана і на паўднёвым усходзе межаваліся са славянскімі плямёнамі дрыгавічоў, а на поўначы — з плямёнамі балтаў. Пазней тая тэрыторыя была названа Чорнай Руссю. Праўда, параўнанні гэтыя вельмі адносныя, бо дапасоўваліся да розных гістарычных перыядаў і, магчыма, да іншага этнічнага складу на-сельніцтва.
Старажытныя (рускія і іншыя) хронікі, якія пачынаюць свой аповяд прыблізна з VIII—IX стагоддзяў, аб гудах ужо не ўпамінаюць. Відаць, назва ў сваім пачатковым сэнсавым значэнні бытавала раней — бліжэй да падзей, звязаных з так званым вялікім перасяленнем народаў, менавіта тагачасныя падзеі і маглі ўнесці змены ў гістарычную сітуацыю на згаданых тэрыторыях. Праўда, даныя ранняга летапіснага перыяду тыя мясціны чамусьці абыходзяць маўчаннем. Відаць, грамадскае жыццё краю заставалася невядомым для храністаў, чые пісьмовыя сведчанні дайшлі да нас.
47
У першакрыніцах, якія асвятлялі складаную палітычную сітуацыю на Балканах пасля масавага перасялення туды славян у VI—VII стагоддзях, прыцягваюць увагу звесткі старажытных аўтараў Іаана Каменіяты, Ганны Комнены і іншых аб славянскім племені сагудаў, сагудатаў (магчыма, трэба разумець «з гудаў»), што ў перыяд славянскай экспансіі на Балканскі паўвостраў рассялілася ў Македоніі, на захад ад горада Салуні, заняўшы таксама і гару Афон. Побач з сагудамі тут жыло і другое славянскае племя — дрэгавітаў (дрыгавічоў). Блізкасць рассялення гэтых пля-мёнаў на Балканскім паўвостраве дазваляе зрабіць выснову: прыйшлі яны на новае месца жыхарства адначасова і арганізавана, што можа сведчыць і пра суседства іх на ранейшых тэрыторыях. Інакш яны наўрад ці маглі выпадкова знайсціся ў такім віры падзей, ды яшчэ на чужых, малавядомых землях.
Усё гэта прыводзіць да наступнай думкі: гуды (сагуды) сапраўды былі паўночна-заходнімі суседзямі палескіх дры-гавічоў, г. зн. племем, якое насяляла калісьці Панямонне, тэрыторыю сучаснай Беларусі і часткова тэрыторыю сучаснай Летувы.
Аб нейкіх гутах (гутонах, гіўдах), што жылі недзе ў паўднёвай частцы Прыбалтыкі, упамінаюць і аўтары I—II стагоддзяў нашай эры Пліній Старэйшы, Тацыт і Птала-мей. Паводле апошняга, гутоны (гудоны) жылі на ўсход ад Віслы, ніжэй венедаў і прыбалтыйскіх фінаў. Пталамей называў іх малым народам (племем).
Пазнейшыя гісторыкі тыя звесткі імкнуліся дапасаваць да готаў (тэўтонаў). Па гучанні этнонімы «гуды» і «готы» крыху падобныя, асабліва ў чужым і недакладным вЫмаўленні. Тым больш што аб гудах было зусім невядома, а готы — народ шматлікі і слынны сваёй ваяўнічасцю і рухомасцю.
He менш цікавае паведамленне Плінія, які побач з Віскулам або Вістлай згадвае суседнюю вялікую раку Гутал, што ўпадае ў той жа акіян (мора). Магчыма, Гуталам (Гудам) ад славянскага слова «гудзець» тады называўся Нёман. I першае, і другое найменні выведзены на аснове слыхавых успрыманняў цячэння ракі. Ад назвы ракі Гуд і магла паходзіць назва племені, расселенага на яе ўзоярэжжы. Тут можна прывесці аналогіі са словамі «палачане», «бужане».
Згаданая гіпотэза, безумоўна, патрабуе грунтоўных даследаванняў. Варта звярнуць увагу на тое, што да апошняга часу Панямонне гісторыкі звязваюць то з дрыгавічамі, то з крывічамі. фактычна ж гэта вялікая тэрыторыя, насельнікі якой, напэўна, мелі сваю назву
48
племені, але яна нечаму перастала існаваць і выпала з гісторыі.
На лёсе гудаў варта засяродзіць увагу, бо менавіта на іх землях ужо ў пачатку II тысячагоддзя нашай эры былі закладзены асновы Вялікага княства Літоўскага.
ВАРЫЯЦЫІ НА ТЭМУ РОСАЎ
(РУСАУ)
Нягледзячы на зацікаўленасць і намаганні пакаленняў вучоных, іх шматлікія гіпотэзы і грунтоўныя публікацыі, ужо некалькі стагоддзяў неразгаданым застаецца паход-жанне і пачатковы сэнс наймення «росы» («русы»). He зразумела таксама, чаму назва, маючы нібы адно значэнне, здаўна гучыць дваяка і ўтвораныя пазнейшыя формы слоў, такія, як «Расія» і «рускія», працягваюць традыцыю двух каранёў.